Кажан-Гарадок

Кажа́н-Гарадо́к[1] (трансліт.: Kažan-Haradok, руск.: Кожан-Городок) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Цна. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета.

Размешчаны за 4 км ад упадзення Цны ў Прыпяць. За 17 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Лунінца, 257 кіламетраў ад Брэста.

Аграгарадок
Кажан-Гарадок
Kazhan-haradok synagogue 1916
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
52°12′57″ пн. ш. 27°00′46″ у. д.
Першае згадванне
Насельніцтва
  • 1 700 чал.
Часавы пояс
UTC+3
Тэлефонны код
+375 1647
Паштовы індэкс
225660
Аўтамабільны код
1
Кажан-Гарадок на карце Беларусі ±
Кажан-Гарадок (Беларусь)

Кажан-Гарадок

Гісторыя

Упершыню Кажан-Гарадок успамінаецца ў 1493 г. пад назвай Гарадзец, уласнасць П. Мантыгірдавіча. У 1599 г. мястэчка Навагрудскага павета. З 1613 г. цэнтр воласці, 116 двароў, царква, належаў Ю. Падбярэзскаму. У 1635 г. пабудаваны кальвінскі збор. Пазней уласнасць Тарнаўскіх. У 1655 г. у час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай спалены рускім войскам. У 1702 г. захоплены атрадамі шведскага караля Карла XII. У 1744 г. праваслаўная царква перададзена ўніятам. З 1795 г. у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Пінскага павета.

З пачатку XVIII ст. па 1939 г. вёска знаходзілася ва ўласнасці шляхецкага роду Шчытоў (Шчытоў-Неміровічаў).

У 1818 г. пабудавана Мікалаеўская царква, якая была ў 1876 г. перабудавана. У 1863 г. адкрыта 2-класная царкоўная школа (у 1886 г. навучалася 36 хлапчукоў). У 1897 г. пражывала 3894 жыхара, у т.л. 1597 яўрэяў, царква, каталіцкая капліца, сінагога, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, школа, 3 млыны, 10 крамаў, заезны двор, штогод праводзілася некалькі кірмашоў. У 19201939 гг. была ў складзе Другой Рэчы Паспалітай, цэнтр гміны (да 1928 г.) Лунінецкага павета.

З канца 1939 г. у складзе Беларускай ССР, з 1940 г. цэнтр Гарадоцкага сельсавета ў Лунінецкім раёне. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 3540 чалавек на 720 дварах[2]. У кастрычніку 1942 г. нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі 152 дамоў, загубілі 975 чал. У 1971 г. — 2416 жыхароў, 656 двароў.

З 1991 г. вёска знаходзіцца у складзе суверэннай Беларусі.

Славутасці

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Кожан-Городок (руск.) 

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2.
  • Гурын, М. Кажан-Гарадок / Міхаіл Гурын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — С. 6. — ISBN 985-11-0041-2.
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна / БелЭн; Рэдкал.: Э. Н. Гнеўка і інш.; Уклад. Т. В. Канапацкая. — Мн.: БелЭн, 1995. – 718 с.: іл. — С. 90—93, 213—257.

Спасылкі

Іван Фёдаравіч Крук (актывіст)

Іван Фёдаравіч Крук (нар. 27 кастрычніка 1944 вёска Кажан-Гарадок, Брэсцкай вобласці) – дэпутат Астравецкага райённага савета, кандыдат у дэпутаты на парламенцкіх выбарах ў 2016 г., праваабаронца, член ПЦ «Прававая дапамога насельніцтву», каардынатар грамадскай кампаніі «Астравецкая атамная – гэта злачынства!», сябра АГП, актывіст Руху «За Свабоду», палітвязень Беларусі.

Вулька 2

Ву́лька 2 (трансліт.: Vuĺka 2, руск.: Вулька 2; гістарычная назва — Вулька Каўтунаватая) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр Вулькаўскага сельсавета. Месціцца за 21 км на паўднёвы захад ад Лунінца.

На заходняй ускраіне аграгарадка месціцца возера Вулька.

Відушава гара

Віду́шава гара́, Авідушава гара, Авідава гара, Відзіуш гара, Вітава гара — сакральная гара каля вёскі Кажан-Гарадок, недалёка ад упадзення ракі Цны ў Прыпяць. Існуюць розныя паданні пра гару: што быццам тум жыў выгнаннік Авідзій, пахаваны рымскі паэт Авідзій, які загінуў недзе на Палессі. Некаторыя даследчыкі звязваюць назву са славянскім богам Вітам, які меў сем галоў і сем мячоў на поясе.

Гарадоцкі сельсавет (Лунінецкі раён)

Гарадо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Кажан-Гарадок.

Створаны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дрэбскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3437 чалавек, 99,0 % — беларусы.

Герб Кажан-Гарадка

Герб Кажан-Гарадка — герб аграгарадка Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2008 г. № 659.

Кажан-Гарадок (археалагічныя помнікі)

Кажан-Гарадок — археалагічныя помнікі: паселішча і гарадзішча пражскай культуры каля аграгар. Кажан-Гарадок (Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць).

Кажан-Гарадоцкая векавая ліпа

Кажан-Гарадоцкая векавая ліпа — колішні батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў в. Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна. Ліпа драбналістая. Узрост каля 300 гадоў, вышыня 40 м, дыяметр 2,8 м (1983). Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.

Кажан-Гарадоцкі канал

Кажа́н-Гарадо́цкі кана́л — меліярацыйны канал у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Смердзь. Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1,5 км на ўсход ад аграгарадка Кажан-Гарадок, вусце за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Лахва.

Кажан-Гарадоцкія дубы-веліканы

Кажан-Гарадоцкія дубы-веліканы — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў в. Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна. 2 дрэвы дубу звычайнага. Першы дуб расце на прысядзібным участку дому 44 па вуліцы Савецкай, другі — у 100 метрах ад першага дуба, паміж птушкафабрыкай і прысядзібным участкам. Узрост каля 300 гадоў, вышыня 45 i 40 м дыяметр 152 i 164 см (1983). Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.

Лунінецкі раён

Луніне́цкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Падзелены на 11 сельсаветаў. Цэнтр раёна — горад Лунінец.

Прыпяць

Прыпяць — рака ў Валынскай, Ровенскай і Кіеўскай абласцях ва Украіне, Брэсцкай і Гомельскай абласцях на Беларусі, правы прыток Дняпра. Даўжыня 761 км, у межах Беларусі 500 км. Вадазбор 121 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 450 м³/с. Агульнае падзенне ракі 69,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,1 ‰.

Пінскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)

Пі́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — Пінск.

Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 39 %.

У склад Пінскага павета ўваходзіла тэрыторыя Пінскага гродавага і Лагішынскага старостваў (дзяржаўных воласцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Найважнейшыя гарады і мястэчкі (паводле Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх): Янаў, Тураў, Давыд-Гарадок, Кажан-Гарадок, Лахва, Лагішын, Снядзін, Лунін.

Меў павятовую харугву блакітнага («лазуравага») колеру з выявай «Пагоні».Самымі заможнымі і ўплывовымі шляхецкімі родамі рэгіянальнай эліты Пінскага павета, якія займалі самыя важныя земскія пасады і валодалі буйнымі маёнткамі, былі:

у XIV—XVI стст. Полазы, Фурсовічы, Грычыны, Шчэпы, Шырмы, Орды, Фядковічы, Крывецкія, Любельскія, Галоўкі, Дамановічы, Веляціцкія, Пачапоўскія, Пілецкія, Пратасовічы, Уладзічы-Гадэбскія, Літвіновічы, Яцкевічы, Шаломічы, Прасаловічы, Саковічы, Палюховічы,

у XVII—XVIII стст. — князі Друцкія-Любецкія, Скірмунты, Орды, Арэшкі, Куранецкія, Шырмы, Свяржынскія, Стравінскія, Тарлецкія, Алешы, Галоўкі, Бутрымовічы,

у ХІХ ст. — князі Друцкія-Любецкія, Скірмунты, Орды, Чарнецкія, Тарлецкія, Бутрымовічы, Родзевічы.

Пінскі павет (Расійская імперыя)

Пі́нскі павет (руск.: Пинский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай губерні, якая існавала ў 1793—1920 гадах. Цэнтр — горад Пінск. У 1797 годзе плошча павета каля 10 тыс. км².

Свята-Мікалаеўская царква

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм, асвячоны ў гонар Святога Мікалая.

Свята-Мікалаеўская царква (Кажан-Гарадок)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўная царква ў аграгарадку Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна, Брэсцкай вобласці.

Сімяонаўская царква (Кажан-Гарадок)

Сімяонаўская царква, Капліца могілкавая — праваслаўны храм у в. Кажан-Гарадок Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Цна (прыток Прыпяці)

Цна — рака ў Ляхавіцкім, Ганцавіцкім і Лунінецкім раёнах Брэсцкай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць.

Даўжыня ракі 126 км. Плошча вадазбору 1130 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,23 м³/с. Агульнае падзенне ракі 53 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.

Цэнтр
Вёскі
Гарады
Сельсаветы

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.