Захад

За́хад — адзін з чатырох бакоў свету. Першапачаткова гэта слова пазначала «заход», бо Сонца на заходзе заўсёды знаходзіцца прыблізна на захадзе, акрамя прыпалярных і палярных шырот. Беларускае абазначэнне захаду — З, міжнароднае — W (ад west).

У дні раўнадзенства Сонца заходзіць на захадзе. Зямля круціцца з захаду на ўсход. На карце Зямлі заходні бок, як правіла, знаходзіцца злева.

Арыентацыя

У старажытнасці кірунак на захад вызначаўся заходам Сонца. Званіцы праваслаўных і лютэранскіх цэркваў звернутыя — на захад. Алтары каталіцкіх касцёлаў размяшчаюцца на заходнім боку.

Бакі свету
  Поўнач  
Захад Compass Rose Russian North Усход
  Поўдзень  
Іспанская мова

Іспанская мова, таксама кастыльяна і кастыльская — раманская мова ібера-раманскай падгрупы. Назва кастыльская мова пераважала да канца 15 ст., у наш час пераважае ў Лацінскай Амерыцы.

Распаўсюджанне: Іспанія (цэнтральная і паўднёвая часткі), Канарскія астравы, Андора, Лацінская Амерыка, паўднёвы захад ЗША, Філіпіны, былыя іспанскія калоніі і пратэктараты ў Афрыцы. Колькасць носьбітаў у свеце 414,17 млн.ч., у Іспаніі 38,4 млн.ч. (2012).

Адна з афіцыйных і рабочых моў ААН. Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы: Іспанія, 19 краін Лацінскай Амерыкі, Экватарыяльная Гвінея.

Браіліў

Браіліў (укр.: Браїлів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Жмэрынскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны. Размешчаны за 37 км на паўднёвы захад ад Вінніцы і за 285 км на паўднёвы захад ад Кіева. Першае згадванне - 1594 г. У часы Багдана Хмяльніцкага ператвараецца ў соценнае мястэчка.

== Зноскі ==

Варапаева

Варапа́ева — пасёлак гарадскога тыпу ў Беларусі, Цэнтр сельсавета Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 27 км на ўсход ад Паставаў, за 237 км на захад ад Віцебска, за 135 км на поўнач ад Мінска. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Глыбокім, Паставамі; чыгуначны вузел на Лынтупы, Друю, Круляўшчыну. Насельніцтва 2 540 чалавек (2017).

Веткаўскі раён

Веткаўскі раён — раён у складзе Гомельскай вобласці. Утвораны 8 снежня 1926 года.

Геаграфічныя каардынаты

Геаграфічныя каардынаты — велічыні, якія вызначаюць становішча пункта на зямной паверхні адносна экватара і нулявога мерыдыяна (геаграфічная шырата і геаграфічная даўгата).

Шырата φ — вугал паміж лініяй адвеса, якая праходзіць праз дадзены пункт і цэнтр Зямлі, і плоскасцю экватара, які адлічвацца ад 0 да 90° у абодва бакі ад экватара. Геаграфічную шырату пунктаў, якія ляжаць у паўночным паўшар'і, (паўночная шырата) прынята лічыць дадатнай, шырату пунктаў у паўднёвым паўшар’і — адмоўнай.

Даўгата λ — вугал паміж плоскасцю мерыдыяна, які праходзіць праз дадзены пункт, і плоскасцю пачатковага нулявога мерыдыяна, ад якога вядзецца адлік даўготаў. На Зямлі нулявы мерыдыян праходзіць праз Грынвіч і завецца Грынвіцкім мерыдыянам. Даўготы ад 0 да 180° на ўсход ад нулявога мерыдыяна называюць усходнімі, на захад — заходнімі.

Езярышча

Езярышча — гарадскі пасёлак у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на паўднёва-заходнім беразе возера Езярышча. За 41 км на паўночны захад ад Гарадка, 80 км ад Віцебска, чыгуначная станцыя на лініі Віцебск—Невель (Расія), на аўтамабільнай дарозе Віцебск—Невель (частка дарог М8 і E95). Насельніцтва 1 267 чал. (2017).

Еўропа

Еўропа (грэч.: Εὐρώπη, Eurṓpē ад семіцкага ерэб/ірыб «захад») — адна з частак свету ў Паўночным паўшар’і Зямлі. Абмываецца морамі Паўночнага Ледавітага і Атлантычнага акіянаў, мае плошчу каля 10 млн км² і насельніцтва каля 740 млн (парадку 10 % насельніцтва Зямлі). Разам з Азіяй утварае мацярык Еўразія. Умоўнае размежаванне з Азіяй прынята праводзіць па водападзеле Уральскіх і Каўказскіх гор, па рацэ Урал, Каспійскім і Чорным морах, і па праліве, які звязвае Чорнае і Эгейскае мора.

Кашубская мова

Кашубская мова (уласная назва: kaszëbsczi jãzëk) — заходнеславянская мова, лехіцкай падгрупы. Размаўляюць на ёй у мясцовасцях, што ляжаць на захад і поўдзень ад Гданьска. Да кашубскай мовы блізкая польская мова. Колькасць чалавек, што размаўляюць на кашубскай мове, складае прыблізна 150 тысяч чалавек. Пісьменства — на падставе лацінскага алфавіту.

Лена

Ле́на (якуцк.: Өлүөнэ (якуцк.: Öлÿöнä)) — рака в Усходняй Сібіры Расіі, упадае у мора Лапцевых Паўночнага Ледавітага акіяну. Даўжыня 4400 км. Вадазбор 2490 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 17 тыс. м³/сек. Выток Лены знаходзіцца на вышыні 1470 м каля 10 км на захад ад Байкала. Увесь басейн Лены — вечная мерзлата.

Прытокі: Ліндэ (левы), Кірэнга, Чая, Чуя, Вялікі Патам.

Паставы

Паста́вы (афіц. транс.: Pastavy) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Пастаўскага раёна, на р. Мядзелка. За 250 км на захад ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Віцебск—Вільнюс (Літва). Вузел аўтадарог на Браслаў, Глыбокае, Шаркаўшчыну, Мядзель, к.п. Нарач і інш. Насельніцтва 19 882 чалавек (2017).

Польская Народная Рэспубліка

Польская Народная Рэспубліка (ПНР, польск.: Polska Rzeczpospolita Ludowa) — польская сацыялістычная дзяржава, якая існавала ў 1945—1989 (афіцыйная назва ў 1952—89, у 1945—52 — Польская Рэспубліка). Краіна была членам Арганізацыі Варшаўскага дагавора і Савета эканамічнай узаемадапамогі.

У адпаведнасці з рашэннем Тэгеранскай канферэнцыі (1943) тэрыторыя ПНР у параўнанні з даваеннай Польшчай была «ссунутая» на захад і стала трохі меньшай, але цяпер улучала высокаразвітыя землі на ўсход ад Одэра і Нейсе, а таксама працяглую берагавую лінію (паўнавартасны выхад да мора).

Дзякуючы дапамозе СССР і іншых краін сацыялістычнай садружнасці ПНР пабудавала сучасную эканоміку, адну з буйнейшых у Еўропе. Разам з тым Польшча актыўна карысталася крэдытамі Захаду (да 1980 года запазычанасць дасягнула 23 млрд. долараў ЗША), што стала адной з прычын эканамічнага крызісу 1980-х.

Поўдзень

Поўдзень — адзін з чатырох асноўных бакоў свету, які паказвае ў напрамку паўднёвага полюсу. Абазначаецца літарамі Пд альбо S («south»).

На картах паўднёвы бок звычайна знаходзіцца ўнізе.

Іншымі асноўнымі бакамі свету з'яўляюцца захад, усход і поўнач.

Прамое ўзыходжанне

Прамое ўзыходжанне (α, R, A — англ.: Right Ascension) — памер дугі нябеснага экватара ад кропкі вясновага раўнадзенства да круга скланення свяціла. Прамое ўзыходжанне — адна з каардынат другі экватарыяльнай сістэмы (ёсць яшчэ і першая, у якой выкарыстоўваецца гадзінны вугал). Другая каардыната — схіленне.

Прамое ўзыходжанне адлічваецца ва ўсходнім кірунку ад кропкі вясновага раўнадзенства. Для вымярэння прамога ўзыходжання ўжываюць альбо градусную меру (ад 0 ° да 360 °), альбо гадзінную меру (ад 0h да 24h). Пры гэтым 24h = 360°.

Прамое ўзыходжанне — астранамічны эквівалент зямной даўгаты ў другай экватарыяльнай сістэме. І прамое ўзыходжанне, і даўгата вымераюць вугал «усход-захад» ўздоўж экватара; абедзве меры бяруць адлік ад нулявога пункта на экватары. Пачатак адліку даўгаты на Зямлі — нулявы мерыдыян; пачатак адліку прамога ўзыходжання на небе — кропка веснавога раўнадзенства.

Фізічны сэнс прамога ўзыходжання заключаецца ў тым, што калі мясцовы сапраўдны зорны час назіральніка роўны прамога ўзыходжання свяціла, то яно знаходзіцца ў верхняй кульмінацыі — найвышэйшай, то ёсць найбольш зручнай, магчымай для дадзенага месца назірання кропцы нябеснай сферы.

Сонечныя зацьменні XXI стагоддзя

У перыяд з 2001 па 2100 гады адбудзецца 224 сонечныя зацьменні, з якіх 77 будуць частковымі, 72 колцападобнымі, 68 поўнымі і 7 гібрыднымі. Найбольшая колькасць зацьменняў прыпадае на 2011, 2029, 2047, 2065, 2076 і 2094 гады. На кожны з гэтых гадоў прыходзіцца па 4 сонечныя зацьменні.

Самае доўгае поўнае зацьменне адбылося 22 ліпеня 2009, самае доўгае частковае зацьменне 15 студзеня 2010. Зацьменне 20 мая 2050 года стане другім гібрыдным зацьменнем за перыяд працягласцю менш за год, папярэдняе гібрыднае зацьменне адбудзецца 25 лістапада 2049.

Спіс утрымлівае дату і час найбольшага зацьмення ў дынамічным часе (у дадзеным выпадку момант максімальнага збліжэння восі конуса месячнай цені з цэнтрам Зямлі), час пазначаны ў UTC. Для поўных і колцавых зацьменняў указаны рэгіёны, у якіх магчыма назіраць максімальную фазу зацьмення.

Старадарожскі раён

Старадаро́жскі раё́н — адміністрацыйная адзінка на паўднёвым усходзе Мінскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Старыя Дарогі. Падзелены на 8 сельскіх саветаў.

Сянно

Сянно́ (афіц. транс.: Sianno) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Сенненскага раёна, на беразе возера Сянно. За 56 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Бурбін на лініі Лепель—Орша. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Багушэўскам, Чашнікамі, Бешанковічамі, Талачыном. Насельніцтва 7 238 чал. (2017).

Усяжскі сельсавет

Усяжскі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на паўночны захад ад Смалявічаў.

Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Усяж (з 2013 года).

Іншыя населеныя пункты ў межах сельсавета: Емяльянава, Каменка, Крывая Бяроза, Куркава, Навадвор'е, Трубічына, Узбярэжжа, Шпакоўшчына.

Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць вузкакалейная чыгунка і рэспубліканская аўтадарога Лагойск — Смалявічы — Мар'іна Горка Р59.

Шклоўскі раён

Шклоўскі раён — раён у складзе Магілёўскай вобласці. Працягласць з усходу на захад — 52 км, з поўначы на поўдзень — 38 км. Мяжуе з Горацкім, Дрыбінскім, Магілёўскім, Круглянскім, Бялыніцкім раёнамі Магілёўскай вобласці, Талачынскім, Аршанскім раёнамі Віцебскай вобласці. У складзе раёна 12 сельскіх Саветаў і 1 горад. Адміністрацыйны цэнтр — горад Шклоў.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.