Жыгімонт I Стары

Жыгімонт «Стары» (1 студзеня 1467 — 1 красавіка 1548) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі (15061548). Пяты сын Казіміра Ягелончыка, унук Ягайлы.

Нарадзіўся ў Казяніцы Радамскага павета Каралеўства Польскага. Атрымаў добрую адукацыю, валодаў некалькімі мовамі. Атрымаў ад старэйшага брата, караля Чэхіі і Венгрыі Уладзіслава II, Глогаўскае і Апольскае княствы ў Сілезіі. У 1504 прызначаны каралеўскім намеснікам Сілезіі, пазней і Лужыцы. Пасля смерці вялікага князя літоўскага Аляксандра абраны панамі-радай 20 кастрычніка 1506 на велікакняжацкі сталец. 8 снежня 1506 негледзячы на апазіцыю сенатараў з Малой Польшчы абраны і на польскі сталец. Мянушку «Стары» атрымаў за тое, што яшчэ пры сваім жыцці дамогся каранавання ў пераемнікі свайго 10-гадовага сына Жыгімонта II Аўгуста.

Жыгімонт I Стары
літ.: Žygimantas Senasis
Kulmbach Sigismund I the Old
Coat of Arms of Jagiellon kings of Poland

 
Дзейнасць: манарх
Смерць: 1 красавіка 1548[1] (81 год)
Пахаванне:
Дынастыя: Дынастыя Ягелонаў
Бацька: Казімір IV Ягелончык
Маці: Лізавета Габсбург
 
Аўтограф:
Autograph-ZygmuntStary
 
Узнагароды:
рыцар ордэна Залатога руна
Zygmunt I Stary
Жыгімонт Стары. Малюнак Яна Матэйкі

Унутраная палітыка

Імкнуўся ўмацаваць дзяржаву, але ваенныя і фінансавыя рэформы, спробы вяртання каралеўскіх і вялікакняжацкіх маёнткаў захопленых магнатамі, не мелі значнага поспеху. У 1537 супраць Жыгімонта Старога і магнатаў узняўся феадальны мяцеж польскай сярэдняй шляхты — г.зв. Курыная вайна. Баярства ВКЛ дамаглося роўных правоў для ўсяго вышэйшага стану, быў уведзены адзіны кодэкс законаў для дзяржавы — Статут Вялікага Княства Літоўскага (1529). Для адбіцця нападаў крымскіх татараў на Украіне была створана памежная варта з мясцовых жыхароў — казакі. Падчас Жыгімонта Старога ў Польшчы і ВКЛ распаўсюдзілася Рэфармацыя розных плыняў, што садзейнічала далейшаму ўздыму гуманізму і адукацыі.

Знешняя палітыка

У 1531 барацьбе за Пакуцце атрымаў перамогу над малдаўскім гаспадаром Пятром Рарэшам. Праводзячы антыгабсбургскую палітыку заключыў у 1524 саюз з Францыяй і ў 1533 з Асманскай імперыяй. Быў вымушаны весці абарончыя войны супраць Маскоўскай дзяржавай (1507-1508, 1512-1522, 1534-1537) у выніку якіх быў страчаны Смаленск.

Падчас перамогі Рэфармацыі ў Прусіі Жыгімонт Стары згадзіўся на разцэркаўленне маёмасці, ў прыватнасці зямель, (секулярызацыю) Тэўтонскага ордэна і ўтварэнне на яго тэрыторыі васальнага ў адносінах да Каралеўства Польскага Прускага герцагства на чале з Альбрэхтам Гагенцолернам — сваім пляменнікам. Пры Жыгімонту Старым, пасля загадкавай смерці апошніх мазавецкіх князёў, у 15261529 гг. з Польшчай было ўз'яднанае Мазавецкае княства.

Другая жонка, з 1518, Жыгімонта Старога — Бона Сфорца, адыгрывала пры ім значную ролю ў палітычным жыцці дзяржавы, намагалася забяспечыць стальцы Польшчы і ВКЛ свайму сыну Жыгімонту Аўгусту, у 1529 было праведзена яго намінальнае абранне другім вялікім князем літоўскім.

Мецэнат

Жыгімонт вядомы як мецэнат. Ён меў значную бібліятэку, запрашаў да свайго двара вядомых скульптараў, архітэктараў, жывапіцаў. Яго подпісам пазначаны дзве ахоўныя граматы для ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118797158 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.

Літаратура

  • Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 75.
  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 311.
  • Беларуская ССР: карот. энцыкл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 227.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998. — С. 460—461.
Аляксандр Ягелончык

Аляксандр Ягелончык (Ягелон), Аляксандр Казіміравіч (5 жніўня 1461, Кракаў — 19 жніўня 1506) — вялікі князь літоўскі (1492-1506), кароль польскі (1501-1506). Сын Казіміра Ягелончыка, унук Ягайлы. Пахаваны ў Вільні.

Безпрым

Безпрым (Bezprym, 986 — 1032) — князь Польшчы з 1031 па 1032 г., сын Баляслава I Храбрага і Юдзіты Венгерскай.

Па дадзеных хронік, бацька жадаў каб ён стаў манахам, і дзеля гэтага ў 1001 годзе адправіў яго ў Італію, у горад Равену ў манастыр. Аднак манахам Безпрым не стаў. У 1025 годзе, пасля каранавання ягонага малодшага брата Мешка, разам з яшчэ адным братам Ота быў выгнаны з краіны, і знайшоў сабе прытулак у Кіяве.

У 1031 годзе ўсё ж такі вярнуўся на радзіму і стаў князем, дапамагаў яму ў гэтым кіеўскі князь Яраслаў Мудры. Аднак на наступны год быў забіты, пасля чаго пасаду зноў заняў ягоны брат Мешка.

Вялікія князі літоўскія

Вялікі князь літоўскі — найвышэйшы княжацкі тытул у Вялікім Княстве Літоўскім. Вялікі князь быў кіраўніком дзяржавы ў XIII — XVIII ст. Яму былі падначалены князі, магнаты, якія кіравалі асобнымі княствамі, землямі, вотчынамі.

Галобы

Галобы (укр.: Голоби) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ковельскім раёне Валынскай вобласці Украіны, цэнтр аб’яднанай тэрытарыяльнай грамады.

Ганна Ягелонка

Ганна Ягело́нка (польск.: Anna Jagiellonka; 18 кастрычніка 1523, Кракаў — 9 верасня 1596, Варшава) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1575—1596).

Генрых IV Пробус

Ге́нрых IV Про́бус (польск.: Henryk IV Probus; каля 1258 — 23 чэрвеня 1290) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці.

Сын Генрыха III Белага і Юдыты Мазавецкай, князь уроцлаўскі (з 1270 года) і кракаўскі (з 1288 года).

У першыя гады свайго кіравання выступаў саюзнікам чэшскіх каралёў. У 1271 годзе прыняў удзел у паходзе супраць Венгрыі, вынікам чаго стаў напад на яго князёў вялікапольскіх і малапольскіх. Нягледзячы на гэта, Генрых застаўся саюзнікам Чэхіі (нават тады, калі імператар Рудольф Габсбург дараваў яму тытул герцага Свяшчэннай Рымскай імперыі, каб той здрадзіў). У 1277 годзе Генрых быў узяты ў палон князем Баляславам Рагаткай (да 1278, калі аддаў яму горад Сьрода-Слёнска). У 1278 уварваўся ў Чэхію, паколькі прэтэндаваў на рэгенцтва ў гэтай краіне. Прэтэнзіі Генрыха апынуліся дарэмнымі; аднак, у якасці кампенсацыі ён атрымаў ад Рудольфа Габсбурга Клодзкскую зямлю. У 1280 годзе далучыў да сваіх уладанняў Велюнь, а ў 1284 — Олабак. Пасля смерці Лешака Чорнага заняў Кракаў і стаў князем кракаўскім (з невялікім перапынкам, калі горадам авалодаў Уладзіслаў Лакатак).

Уроцлаўскае княства завяшчаў Генрыху Глогаўскаму, аднак яго падпарадкаваў сабе Генрых V Пузаты. Кракаўскае княства адпісаў Пржэмыслу II.

Герб Поразава

Герб Поразава — герб гарадскога пасёлка Поразава Свіслацкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Віктар Ляхар.

Жыгімонт II Аўгуст

Жыгімонт Аўгуст (1 жніўня 1520 — 7 ліпеня 1572, Кнышын) — вялікі князь літоўскі (1544-1572), кароль польскі (1548-1572). Сын Жыгімонта Старога і Боны Сфорца.

Жыгімонт Ваза

Жыгімонт Ваза, у Польшчы Зыгмунт III (20 чэрвеня 1566 — 30 красавіка 1632) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1587—1632), кароль шведскі (1592 — 1599). Сын караля Швецыі Юхана III Вазы і Кацярыны Ягелонкі, дачкі Жыгімонта Старога.

Нарадзіўся ў горадзе Грыпсгольм у Швецыі. 3 1568 года спадчыннік шведскага трона. Абраны польскім каралём на элекцыйным сойме 1587 года, пасля смерці Стэфана Баторыя, дзякуючы падтрымцы Ганны Ягелонкі, канцлера і вялікага гетмана кароннага Яна Замойскага. Перамог іншага кандыдата, аўстрыйскага эрцгерцага Максіміліяна. Але на элекцыйным сойме не было паслоў ад ВКЛ. Каб дамагчыся падтрымкі сваёй кандыдатуры ў ВКЛ, 28 студзеня 1588 года зацвердзіў новую рэдакцыю Статута.

Лешак Чорны

Лешак Чорны (польск.: Leszek Czarny; каля 1241 — 30 верасня 1288) — прадстаўнік дынастыі Пястаў, адзін з польскіх князёў перыяду феадальнай раздробненасці.

Лешак быў унукам Конрада Мазавецкага, сынам Казіміра I Куяўскага і Канстанцыі Уроцлаўскай, і братам Уладзіслава Лакетка. Ён быў князем серадзкім (з 1261), ленчыцкім (з 1267), інаўроцлаўскім (у 1273—1278 гг.), кракаўскі і сандамірскім (з 1279).

У 1265 годзе Лешак Чорны ажаніўся з Агрыпінай Расціслаўнай (пам. 1305), дачкой Расціслава Славанскага і Ганны Венгерскай. У 1271 Агрыпіна падала на развод, абвінаваціўшы мужа ў імпатэнцыі. Дзяцей у іх не было.

У 1287 ва ўладанні Лешак ўварваліся нагайцы пад правадырствам Кара-Нагай-хана, аднак узяць Кракаў не змаглі. Сам князь тым часам хаваўся ў Венгрыі.

Лешак Чорны сканаў у Кракаве, дзе і быў пахаваны.

Малдаўскае княства

Малдаўскае княства — феадальная дзяржава ў басейнах рэк Сірэт, Прут, Днестр у 1359—1861. Яна ўзнікла як васал Венгерскага каралеўства, затым па чарзе васал Польшчы і Венгрыі, з 1513 — Асманскай імперыі. У 1859—1861 разам з Валахіяй утварыла сучасную Румынскую дзяржаву. У польскіх і беларуска-літоўскіх крыніцах вядомая як «Валошскае ваяводства», «Валошчына».

Ужо пры «первых господарех воевод волоских и князей литовских… они мели межи собою братство и прыятельство и мир». У выніку разгрому татараў у бітве каля Сініх вод (1363) да Малдаўскага княства далучаныя вялікія тэрыторыі да нізоўя Дуная і Чорнага мора. Пасля спынення першай княжацкай дынастыі малдаўскія баяры запрасілі на прастол літоўскага князя Юрыя Карыятавіча (1374), які ў тым жа годзе быў атручаны. Пасля падпісання Крэўскай уніі (1385) Ягайла пры падтрымцы Вітаўта ўстанавіў над Малдаўскім княствам сюзерэнітэт Польшчы. Пазней Малдаўскае княства падтрымала барацьбу Вітаўта супраць вынікаў уніі (у 1391 створаны саюз Вітаўта, малдаўскага ваяводы Рамана і маскоўскага вялікага князя Васіля I). У 1399 Малдоўскае княства выступіла саюзнікам Вітаўта ў бітве на Ворскле. З канца XIV стагоддзя ва ўнутрымалдаўскія справы актыўна ўмешваўся Свідрыгайла Альгердавіч, які некалькі разоў знаходзіў тут прытулак пад час уцёкаў з ВКЛ. Hя выключана, што на мяжы XIV-XV стагоддзяў Малдова пэўны час была васалам ВКЛ. Так, у хpысавуле гаспадара Аляксандра Добрага (1400—1432) ад 30 чэрвеня 1401 згаданы «господин наш, великий князь Витовт». Аднак больш хаpактэpнымі з'яўляюцца pоўнапpаўныя двухбаковыя пагадненні. Вядомыя дагавоpы 1415, 1431 (з удзелам Тэўтонскага ордэна), 1435, 1437, 1442, 1447, 1496, 1499, 1518, 1551, 1554. З 1420-х да 1480-х ВКЛ неаднаразова аказвала падтрымку барацьбе Малдоўскага княства супраць агрэсіі Асманскай імперыі.

Паводле дагаваpоў ВКЛ нязменна захоўвала з Малдовай мір (за выняткам вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1492—1494, у якой Малдоўскае княства выступіла саюзнікам Масквы), нягледзячы на тое, што звязаная з ёй уніяй Польшча ваявала з Малдовай: напрыклад, у 1497, 1503—1505, 1509, 1531, 1535—1538, не лічачы шматлікіх авантураў, прадпрынятых на сваю рызыку асобнымі магнатамі. Вялікія ж князі літоўскія, нават калі былі адначасова i польскімі каралямі, імкнуліся ўнікнуць канфліктаў з Малдовай, улічваючы настрой грамадства i перадусім паноў-рады, якая паводле земскіх пpывілеяў, пачынаючы з пpывілея Аляксандpа (1492), была адказнай за вызначэнне знешняй палітыкі. Калі ў 1509, рыхтуючыся да вайны з Малдовай, Жыгімонт I Стары прапанаваў удзел у ей Літве, ён атpымаў адказ паноў-рады: «Панство Великое княство со всих сторон огорнено есть неприятелми… Нижли только ешчо.. з тое стороны oд Волоского тое панство в покой мело. Яко ж Боже ўховай, если бы тот мир с тое стороны был нарушоны». На сойме ў Вільні ў 1532 прадстаўнікі Жыгімонта Стаpога прасілі дазволу выкарыстаць супpаць Малдовы літоўскія войскі. Аднак паны-рада адказалі, што «около того намовяли зъ рыцерством великого князьства», але яно «произволить на то» не рачыла, беручы пад увагу «записы стародавныи покою звечистого и прысяги между еликим княжеством а воеводством Волошскимъ».

Hа пpыкладзе дачыненняў з Малдовай можна пpасачыць, што ў літоўскай знешняй палітыцы, асабліва да 1569, меліся ўласныя прыярытэты, што адpознівалі яе ад палітыкі польскай. Часта гэтыя дачыненні павінны былі пpадэманстpаваць Польшчы незалежнасць ВКЛ. Калі ў 1545 малдаўскія паслы сустрэлі Жыгімонта II Аўгуста ў Любліне па дарозе ў Кракаў, ен адаслаў іх у Вільню, «до приеханя з Ляхов, не хотячи того там в Коруне справовати, з тых прычын, иж ЕКМ на тот час на Великом князьстве Литовском, яко на особливом панстве своем отчызным седит». У 1551 вальны сойм у Вільні згадзіўся «прысегу ўчинити на вечны мир и покой воеводе волошскому з панством его милости, великим князством Литовским». У той жа час палякі падпісваць мірны дагавор адмовіліся, адклаўшы яго да часоў «лепшага вызнання крыўд, якія нашым людзям пачынены». Аналагічны дагавоp (апошні з гэтай сеpыі) быў заключаны ў 1554 з гаспадаром Аляксандрам IV Лапушняну. Дыпламатычныя адносіны з Малдовай падтрымліваліся ВКЛ і пасля Люблінскай уніі (напрыклад, Крыштафам Радзівілам на мяжы XVI-XVII стагоддзяў, Янушам Радзівілам у сярэдзіне 1640-х) і, як правіла, выражалі імкненне літоўскіх «сепаратыстаў» да большай незалежнасці ад Польшчы.

Блізкасць гістарычных лёсаў ВКЛ і Малдоўскага княства спрыялі іх культурнаму збліжэнню. Літоўская славянская мова Малдоўскага княства (да канца XVII стагоддзя — афіцыйная) адчувала моцны ўплыў старабеларускай мовы. Мітрапаліт Рыгор Цамблак у сярэдзіне XV стагоддзя зрабіў спробу злучыць праваслаўныя цэрквы ВКЛ і Малдоўскага княства. Беларускі друкар Самуіл Рагаля з'явіўся заснавальнікам малдоўскага кнігадрукавання. Дынастычнымі сувязямі з малдоўскімі гаспадарамі былі звязаны Алелькавічы, Гальшанскія, Радзівілы. Палітычныя эмігранты з Малдоўскага княства знаходзілі прытулак у ВКЛ. У часткі малдоўскіх баяраў да канца XVII стагоддзя была папулярная ідэя дабівацца для Малдоўскага княства ў выпадку вызвалення ад туркаў статуса, аналагічнага ВКЛ: уваходжання ў склад Рэчы Паспалітай на ўмовах захавання асобных: адміністрацыі, дзяржаўнага скарбу, войска i судовай сістэмы.

Тэрыторыя Бесарабіі з 1812 адышла да Расійскай Імперыі, а ў 1991 тут утворана незалежная Рэспубліка Малдова. Большая частка Малдовы ў 1861 аб'ядналася з Валахіяй у адзіную дзяржаву — Румынію.

Млыніў

Млыніў (укр.: Млинів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ровенскай вобласці Украіны, цэнтр Млыніўскага раёна. Размешчаны на рацэ Іква (прыток Стыра) за 26 км ад чыгуначнай станцыі Дубна на лініі Здалбуніў - Львоў.

Пшэмысл II (кароль Польшчы)

Пшэмысл II або Пшэмыслаў II (польск.: Przemysł (aw) II, лац. Primislaus, 14 кастрычніка 1257, Познань - 8 лютага 1296, Рагозьна) — герцаг Вялікай Польшчы ў Познані з 1273, герцаг Вялікай Польшчы ў Калішы з 1279, герцаг малой Польшчы ў Кракаве ў 1290-1291 гадах, герцаг Усходняга Памор'я з 1294 і кароль Польшчы з 1295.

Род Чапскіх

Ча́пскія, Гутэн-Чапскія — шляхецкі род герба «Ляліва» ў ВКЛ і Расійскай імперыі.

Лічылі сябе выхадцамі з Прусіі. Першы дакументальна вядомы прадстаўнік роду — Марцін, якому Жыгімонт I Стары ў 1526 давердзіў права на ўладанне маёнткам Чаплі (адсюль прозвішча). Мелі родавы маёнтак Бэнкава ў Польшчы. Карысталіся графскім тытулам, які ў ХІХ ст. прызнаны ў Прусіі і Расіі. Мелі маёнткі ў Германіі, Аўстрыі, Польшчы, ва Украіне. На Беларусі ў ХІХ — пач. XX ст. Чапскім належалі Станькава, Прылукі, Негарэлае і інш. ў Мінскім павеце, Нарушчавічы, Сваятычы ў Навагрудскім, Ганцавічы, Нача-Ляхоўская ў Слуцкім павеце.

Фелікс Юр’евіч Ільініч

Фелікс (Шчасны) Юр'евіч Ільініч ( — каля 1542) — вялікалітоўскі магнат, сын Юрыя Іванавіча Ільініча, будаўніка Мірскага замка.

Быў жанаты на Соф'і Радзівіл, дачцы Івана Барадатага, з якой меў адзінага сына Юрыя, апошняга прадстаўніка роду Ільінічаў.

Пасля смерці бацькі ў 1527 годзе згодна тэстаменту нябожчыка яго маёмасць была падзелена паміж чатырма сынамі: Янам, Мікалаем, Станіславам і Шчаснам (Феліксам), а таксама дачкой Ядвігай. Маёнткаў Юрыя Ільініча налічвалася 40, а таксама каля двухсот двароў. Тэстамент Юрыя Ільніча — першая пісьмовая згадка пра існаванне Мірскага замка.

У тым жа 1527 годзе памірае Мікалай, а 27 мая таго ж года ў Кракаве вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт I Стары падпісвае грамату аб передачы Мірскага замка трэцяму сыну Юрыя Ільініча — Станіславу. Станіслаў памер маладым і бяздзетным у 1531 годэе, быў атручаны на банкеце жонкаю свайго служкі Навіцкага. Суд прысудзіў вінаватую на спаленне, а выканаў прысуд брат нябожчыка Шчасны. Сястра Ядвіга, што была замужам за Янам Абрамовічам таксама неўзабаве памерла.

Браты Ян і Шчасны, якія засталіся адзінымі спадчыннікамі, сталі зноў спрачаюцца за маёнткі, і зноў у спрэчку ўмяшаўся кароль. Мірскі замак дастаўся Шчаснаму, а іншыя мірскія ўладанні былі аддадэены Яну. Апошні яшчэ пры жыцці бацькі быў пазбаўлены права на спадчыну, таму што «меў ад яго непрыемнасці». Тым не менш Ян здолеў заручыцца падтрымкай караля, атрымаць новыя ўладанні і нават стаў намеснікам мсціслаўскім. Ян памёр бяздзетным у 1536 годзе, адпісаўшы трэць удаданняў жонцы, астатняя маёмасць перайшла да брата Шчаснага.

Аднак і Феліксу (Шчаснаму) было наканавана кароткае жыцце. Каля 1542 года памірае спачатку ён, а неўзабаве і яго жонка Соф'я. Іх адзіны васьмігадовы сын Юрый застаўся сіратою і ўладальнікам велізарнай маёмасці, апошнім уладальнікам Мірскага замка з роду Ільінічаў.

Шэйпічы (вёска, Мінск)

Шэ́йпічы, Шэ́пічы — колішняя вёска, з 1959 года ў складзе Мінска.

Ян з княжатаў літоўскіх

Ян (Януш) «з княжатаў літоўскіх» (8 студзеня 1499 – 18 лютага 1538) — біскуп віленскі (1512–1536), затым пазнаньскі (1536–1538).

Наследныя князі
Выбарныя князі
Князі палян
Каралі Польшчы
Князь-прынцэпс Польшчы
Князь Кракава
Пржэмысловічы
Пясты (князі Кракава)
Каралі Польшчы
Анжу
Ягелоны
Выбарныя каралі
Варшаўскае герцагства
Царства Польскае

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.