Жыгімонт II Аўгуст

Жыгімонт Аўгуст (1 жніўня 1520 — 7 ліпеня 1572, Кнышын) — вялікі князь літоўскі (1544-1572), кароль польскі (1548-1572). Сын Жыгімонта Старога і Боны Сфорца.

Жыгімонт II Аўгуст
літ.: Žygimantas Augustas
Cranach the Younger Sigismund II Augustus
Coat of Arms of Jagiellon kings of Poland

 
Дзейнасць: дзяржаўны дзеяч
Нараджэнне: 1 жніўня 1520[1]
Смерць: 7 ліпеня 1572 (51 год)
Дынастыя: Дынастыя Ягелонаў
Бацька: Жыгімонт I Стары
Маці: Бона Сфорца
Жонка: Елізавета Аўстрыйская, Барбара Радзівіл і Кацярына Аўстрыйская
 
Аўтограф:
Sigismundus Augustus Rex
Sigismund II Augustus
Прыжыццёвая гравюра-партрэт Жыгімонта Аўгуста (1554)
Zygmunt II August
Жыгімонт Аўгуст. Малюнак Яна Матэйкі

Біяграфія

У 1522 сойм ВКЛ даў гарантыю Жыгімонту Старому, што пасля яго смерці Жыгімонт Аўгуст будзе абраны вялікім князем. У 1526 пасля смерці апошніх мазавецкіх князёў Бона Сфорца намагалася перадаць Мазавецкае княства Жыгімонту Аўгусту, але яно было далучана проста да Польшчы. На сойме ВКЛ у кастрычніку 1529 года Жыгімонт Аўгуст абраны вялікім князем пры жыцці бацькі, а 18 снежня на польскім сойме Жыгімонт Стары дамогся абрання сына польскім каралём. Каранаваны ў Кракаве 20 лютага 1530, але рэальная ўлада ў Польшчы і ВКЛ засталася ў Жыгімонта Старога.

У 1543 годзе быў арганізаваны шлюб Жыгімонта Аўгуста з дачкой спадчанніка Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда — эрцгерцагіняй Елізаветай.

У 1544 Жыгімонт Аўгуст атрымаў рэальную ўладу ў ВКЛ, але Жыгімонт Стары захоўваў правы кантролю над выдаткамі велікакняжацкага скарбу.

Simmler Death of Barbara Radziwiłł
Смерць Барбары Радзівіл. Карціна Юзафа Зімлера, 1860

У 1547 Жыгімонт Аўгуст пабраўся шлюбам з Барбарай Радзівіл. У выніку гэтага шлюбу браты Барбары Мікалай Радзівіл Руды і Мікалай Радзівіл Чорны занялі пануючае становішча ў ВКЛ, і пэўны час Жыгімонт Аўгуст быў пад іх уплывам. Жыгімонт Стары і Бона Сфорца былі супраць гэтага шлюбу, як і значная частка польскіх магнатаў.

Пасля смерці бацькі (1548) Жыгімонт Аўгуст стаў поўнаўладным каралём і вялікім князем. Заключыў тайны дагавор аб узаемнай дапамозе з каралём Чэхіі і Венгрыі Фердынандам I Габсбургам. Гэты саюз быў замацаваны, калі пасля смерці Барбары Радзівіл (1551) Жыгімонт Аўгуст пабраўся шлюбам з эрцгерцагіняй Екацярынай, сястрой сваёй першай жонкі. Пазней адмовіўся ад саюзу з Габсбургамі.

Знешняя палітыка

Знешняя палітыка Жыгімонта Аўгуста была накіравана на захаванне мірных стасункаў з суседнімі дзяржавамі. Герцагства Прусія заставалася васалам Польшчы. Стасункі з Швецыяй палепшыліся, калі ў 1568 сталец там заняў Юхан III, швагр Жыгімонта Аўгуста. Але адносіны з Маскоўскай дзяржавай былі кепскія, Іван IV пачаў Лівонскую вайну (1558—1582), якая падштурхнула ВКЛ да заключэння Люблінскай уніі (1569).

Унутраная палітыка

Унутраная палітыка Жыгімонта Аўгуста была накіравана на паляпшэнне становішча і павялічэнне ўплыву сярэдняй шляхты. На сойме 15621563 гг. падтрымаў рэформу скарбу, судоў і войска. Вяртаў сабе землі раздадзеныя магнатам з 1504. У выніку рэформ былі павялічаны прыбыткі дзяржаўнага скарбу. Садзейнічаў правядзенню Валочнай памеры ў ВКЛ. Пачаў стварэнне ваенна-марскога флоту Польшчы, стварыў Марскую камісію. Падчас яго праўлення пашырылася рэфармацыя розных плыняў. Праводзіў палітыку талерантнасці ў адносінах да ўсіх канфесій. Віленскім прывілеем (1563) пацвердзіў роўнасць правоў праваслаўнага і каталіцкага баярства ВКЛ. Зацвердзіў Статут Вялікага Княства Літоўскага (1566). У апошнія гады свайго ўладарання пад ціскам каталіцкай царквы дазволіў дзейнасць езуітаў у Польшчы (з 1564) і ў ВКЛ (з 1569), што стала пачаткам контррэфармацыі. Быў мецэнатам, падтрымліваў мастакоў, архітэктараў, музыкантаў, акцёраў. Яго ўладарста было перыядам росквіту Адраджэння ў ВКЛ.

Смерць

Памёр не пакінуўшы нашчадкаў, на ім скончылася мужчынская галіна дынастыі Ягелонаў. У сваім палітычным тастаменце раіў шляхце прытрымлівацца саюзу з Францыяй і абраць на прастол караля і вялікага князя французскага прынца. Гэта была ажыццяўлёна на элекцыйным сойме (1573) — быў абраны Генрык Валезы.

Галерэя

Zygmunt August I

Невядомы мастак, 1550-я

Danckers de Rij Sigismund Augustus

П. Данцкерс, каля 1643

Žygimont Aŭgust. Жыгімонт Аўгуст (1645)

Невядомы мастак, каля 1645

Гл. таксама

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.

Літаратура

Наследныя князі
Выбарныя князі
Князі палян
Каралі Польшчы
Князь-прынцэпс Польшчы
Князь Кракава
Пржэмысловічы
Пясты (князі Кракава)
Каралі Польшчы
Анжу
Ягелоны
Выбарныя каралі
Варшаўскае герцагства
Царства Польскае

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.