Еўропа

Еўропа (грэч.: Εὐρώπη, Eurṓpē ад семіцкага ерэб/ірыб «захад») — адна з частак свету ў Паўночным паўшар’і Зямлі. Абмываецца морамі Паўночнага Ледавітага і Атлантычнага акіянаў, мае плошчу каля 10 млн км² і насельніцтва каля 740 млн (парадку 10 % насельніцтва Зямлі). Разам з Азіяй утварае мацярык Еўразія. Умоўнае размежаванне з Азіяй прынята праводзіць па водападзеле Уральскіх і Каўказскіх гор, па рацэ Урал, Каспійскім і Чорным морах, і па праліве, які звязвае Чорнае і Эгейскае мора[1].

Еўропа
Europe orthographic Caucasus Urals boundary

Еўропа на карце паўшар'я
Тэрыторыя10 180 000 км²
Насельніцтва739 165 030 чал.
Шчыльнасць72,5 чал./км²
Этнахаронімеўрапейцы,
еўрапеец, еўрапейка 
Уключае50 (спіс) дзяржаў
МовыМовы Еўропы 
Часавыя паясыUTC UTC+6 
Інтэрнэт-дамены.eu (Еўрасаюз
Europe satellite orthographic

Назва

Rectified Languages of Europe map
Еўропа
Grossgliederung Europas
Еўропа
First.Crusade.Map
Еўропа, 1000.

Мацярык названы па імені гераіні грэчаскай міфалогіі, фінікійскай царэўны Еўропы beru, якую выкраў Зеўс у абліччы быка. Ён завёз яе на Крыт, дзе яна нарадзіла трох сыноў. Аднак, міф не тлумачыць, чаму кантынент названы ў яе гонар.

Паходжанне самога імені «Еўропа» няяснае[2]. Паводле аднаго з меркаванняў, слова Еўропа паходзіць ад семіцкага слова «ерэб», якое азначае «захад»[3][4]. У адпаведнасці з гэтым тлумачэннем, старажытныя народы лічылі Еўропай землі на захад ад Эгейскага мора (там дзе хаваецца сонца). Аднак М. Уэст beru ацэньвае гэту этымалогію як вельмі спрэчную[5].

Упершыню слова «Еўропа» (стар.-грэч.: Εὐρώπη), як геаграфічная назва, сустракаецца ў 6-м стагоддзі да н.э. ў працах грэчаскіх географаў Анаксімандра і Гекатэя Мілецкага.

Назва Еўропа першапачаткова адносілася да мацерыковай Грэцыі, гэта значыць — Балканы, а пазней да ўсіх зямель на поўнач ад Міжземнага мора.

Геаграфія

Europe satellite orthographic
Еўропа. Здымак з праграммы Celestia

З поўначы Еўропа абмываецца Паўночным Ледавітым акіянам, з захаду — Атлантычным акіянам, з поўдня — Міжземным морам. Мяжа на ўсходзе дакладна не вызначаная, але яе прынята лічыць па ўсходнім схіле Уральскіх гор, Каспійскаму мору, Чорнаму мору і пралівах Дарданэлы і Басфор.

Клімат Еўропы ў асноўным умераны (на захадзе — марскі, на ўсходзе — кантынентальны). На поўдні — міжземнаморскі. На паўночных астравах — арктычны і субарктычны.

Плошча Еўропы каля 10,4 млн кв. км. Еўропа — 2-гі з канца па велічыні кантынент Зямлі (меншая толькі Аўстралія). Сумарная плошча астравоў — каля 730 тыс. кв. км. Найбуйнейшыя астравы:

Каля 1/4 часткі кантынента ўтвараюць паўастравы:

Большая частка Еўропы знаходзіцца на раўнінах. Горы займаюць каля 17 % плошчы. Сярэдняя вышыня Еўропы — прыблізна 300 м над узроўнем мора. Асноўныя горныя цэпы:

Найвышэйшы пункт — гара Манблан (4808 м).

Рэгіёны

Еўропа традыцыйна падзяляецца на пяць геа-культурных рэгіёнаў:

Дэмаграфія

Насельніцтва Еўропы складае каля 710 млн чалавек (3-яе месца ў свеце пасля Азіі і Афрыкі). Гэта каля 11 % ад сусветнага насельніцтва.

Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва — 94 чал/км². Найменшая шчыльнасць у Ісландыі, Нарвегіі. Найбольшая — у Германіі, Нідэрландах, Бельгіі.

Часткі Еўропы

Адзін з традыцыйных умоўных падзелаў Еўропы на часткі (рэгіёны): Заходняя, Цэнтральная, Паўночная, Паўднёвая.

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Заходняя Еўропа

Да Заходняй Еўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірландыю, Францыю і краіны Бенілюкса (Бельгію, Нідэрланды, Люксембург). Таксама да Заходняй Еўропы могуць далучаць Германію, хоць геаграфічна краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Еўропе.

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Цэнтральная Еўропа

Тэрмін Цэнтральная Еўропа яшчэ не настолькі ўстойлівы, як іншыя. Краіны Цэнтральнай Еўропы могуць адносіць да Заходняй і Усходняй Еўропы. Звычайна да Цэнтральнай Еўропы адносяць Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Швейцарыю, Ліхтэнштэйн, Аўстрыю, Славенію, Германію.

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Усходняя Еўропа

Звычайна да Усходняй Еўропы адносяць Беларусь, Расію, Малдову, Украіну, Казахстан, Эстонію, Латвію, Літву. Часам да Усходняй Еўропы адносяць Польшчу, а таксама каўказскія краіны (Арменію, Азербайджан, Грузію).

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Паўночная Еўропа

Да Паўночнай Еўропы адносяцца скандынаўскія краіны ў шырокім сэнсе, такія, як Ісландыя, Данія, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя. Некаторыя далучаюць Эстонію да Паўночнай Еўропы з-за моцных гістарычных і культурных сувязей Эстоніі з Швецыяй і Фінляндыяй.

Vista-xmag.png Асноўны артыкул: Паўднёвая Еўропа

Паўднёвая Еўропа складаецца з краін Іберыйскага п-ва (Андора, Іспанія, Партугалія), Апенінскага п-ва (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), Балканскага п-ва (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Македонія, Румынія, Сербія і Чарнагорыя), Манака і Мальты. Могуць быць уключаныя Кіпр (хоць ён геаграфічна знаходзіцца ў Азіі), Турцыя і французская Корсіка.

Палітыка

У Еўропе знаходзіцца 48 краін:

27 краін уваходзяць у Еўрапейскі Саюз.

Цікавыя факты

  • Назва «Еўропа» носіць таксама востраў, размешчаны ў праліве паміж узбярэжжам Афрыкі і Мадагаскарам, названы ў гонар брытанскага карабля «Еўропа», які ў куццю 1774 г. упершыню правільна вызначыў каардынаты вострава.
  • Абедзве сусветныя вайны пачыналіся менавіта ў Еўропе.
  • Назву «Еўропа» таксама носіць адзін са спадарожнікаў Юпітэра, названы па імені персанажа антычнай міфалогіі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. National Geographic Atlas of the World (7th ed.). Washington, DC: National Geographic. 1999. ISBN 0-7922-7528-4. «Europe» (pp. 68-9); «Asia» (pp. 90-1): «A commonly accepted division between Asia and Europe … is formed by the Ural Mountains, Ural River, Caspian Sea, Caucasus Mountains, and the Black Sea with its outlets, the Bosporus and Dardanelles.»
  2. Chantraine P. Dictionnaire étymologique de la langue grecque. Histoire des mots. Paris, 1968. P.388
  3. «Europe». Online Etymology Dictionary.
  4. Тантлевский И. Р. История Израиля и Иудеи до разрушения Первого Храма. СПб, 2005. С. 9, со ссылкой на: Astour M. C. Hellenosemitica: An Ethnic and Cultural Study in West Semitic Impact on Mycenaean Greece. Leiden, 1967. P. 128
  5. «phonologically, the match between Europa’s name and any form of the Semitic word is very poor» (West M. L. The east face of Helicon: west Asiatic elements in Greek poetry and myth. Oxford, 1997. P. 451)
Рэгіёны свету
LocationAmericas.png Амерыка Паўночная · Карыбы · Лацінская · Цэнтральная · Паўднёвая
Location of Europe.svg Еўропа Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
LocationAsia.png Азія Заходняя  · Цэнтральная · Паўночная ·Усходняя · Паўднёвая · Паўднёва-Усходняя ·
Блізкі Усход · Сярэдні Усход · Далёкі Усход
LocationAfrica.png Афрыка Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
LocationOceania.png Акіянія Аўстралія · Новая Зеландыя · Меланезія · Мікранезія · Палінезія

LocationPolarRegions.png Палярныя вобласці Арктыка · Антарктыка
LocationOceans.png Акіяны Атлантычны · Індыйскі · Паўночны · Ціхі  · Паўднёвы
III стагоддзе

3 стагоддзе пачалося 1 студзеня 201 года і скончылася 31 снежня 300 года.

II стагоддзе

2 стагоддзе пачалося 1 студзеня 101 года і скончылася 31 снежня 200 года.

I стагоддзе

1 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1 года і скончылася 31 снежня 100 года.

VIII стагоддзе

8 стагоддзе пачалося 1 студзеня 801 года і скончылася 31 снежня 900 года.

VII стагоддзе

7 стагоддзе пачалося 1 студзеня 601 года і скончылася 31 снежня 700 года.

VI стагоддзе

6 стагоддзе пачалося 1 студзеня 501 года і скончылася 31 снежня 600 года.

V стагоддзе

5 стагоддзе пачалося 1 студзеня 401 года і скончылася 31 снежня 500 года.

XIII стагоддзе

XIII стагоддзе пачалося 1 студзеня 1201 года і скончылася 31 снежня 1300 года.

XII стагоддзе

12 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1101 года і скончылася 31 снежня 1200 года.

XI стагоддзе

XI стагоддзе пачалося 1 студзеня 1001 года і скончылася 31 снежня 1100 года.

XV стагоддзе

15 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1401 года і скончылася 31 снежня 1500 года.

X стагоддзе

10 стагоддзе пачалося 1 студзеня 901 года і скончылася 31 снежня 1000 года.

Заходняя Еўропа

За́ходняя Еўро́па — з геаграфічнай кропкі погляду прадугледжвае краіны Францыя, Бельгія, Нідэрланды, Швейцарыя, Люксембург, Аўстрыя і Германія.

Мяжа Еўропа-Азія

Мяжа паміж часткамі свету Еўропай і Азіяй часцей за ўсё праводзіцца па ўсходняй падэшве Уральскіх гор і Мугаджарах, рацэ Эмбе, затым па паўночным беразе Каспійскага мора, па Кума-Манычскай ўпадзіне і Керчанскім праліве. Агульная працягласць мяжы па тэрыторыі Расіі складае 5524 км (з іх уздоўж Уральскага хрыбта 2000 км, па Каспійскім моры 990 км).

Некаторыя крыніцы выкарыстоўваюць іншы варыянт вызначэння мяжы Еўропы — па водападзелу Уральскага хрыбта, рацэ Урал і водападзелу Каўказскага хрыбта.

Сам факт вылучэння Еўропы — вынік не столькі логікі і геаграфічнай абумоўленасці, колькі гісторыі.

Паўночная Еўропа

Паўно́чная Еўро́па, геаграфічны рэгіён Еўропы.

Спіс краін і іх сталіц геаграфічнага рэгіёна Паўночная Еўропа:

Данія — Капенгаген

Ісландыя — Рэйк'явік

Нарвегія — Осла

Фінляндыя — Хельсінкі

Швецыя — Стакгольм

Латвія — Рыга

Літва — Вільнюс

Эстонія — Талін

Вялікабрытанія — Лондан

Ірландыя — Горад ДублінПаўночная Еўропа ўключае ў сябе Скандынаўскі паўвостраў, паўвостраў Ютландыя, раўніны Фенаскандыі і астравы Ісландыя,Востраў Ірландыя ,Востраў Вялікабрытанія і Шпіцберген.

Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода

Радыё Свабодная Еўропа, Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (англ.: Radio Free Europe/Radio Liberty) — радыёстанцыя, якая фінансуецца Кангрэсам ЗША. Старшыня — Джэфры Гедмін.

Сонечныя зацьменні XXI стагоддзя

У перыяд з 2001 па 2100 гады адбудзецца 224 сонечныя зацьменні, з якіх 77 будуць частковымі, 72 колцападобнымі, 68 поўнымі і 7 гібрыднымі. Найбольшая колькасць зацьменняў прыпадае на 2011, 2029, 2047, 2065, 2076 і 2094 гады. На кожны з гэтых гадоў прыходзіцца па 4 сонечныя зацьменні.

Самае доўгае поўнае зацьменне адбылося 22 ліпеня 2009, самае доўгае частковае зацьменне 15 студзеня 2010. Зацьменне 20 мая 2050 года стане другім гібрыдным зацьменнем за перыяд працягласцю менш за год, папярэдняе гібрыднае зацьменне адбудзецца 25 лістапада 2049.

Спіс утрымлівае дату і час найбольшага зацьмення ў дынамічным часе (у дадзеным выпадку момант максімальнага збліжэння восі конуса месячнай цені з цэнтрам Зямлі), час пазначаны ў UTC. Для поўных і колцавых зацьменняў указаны рэгіёны, у якіх магчыма назіраць максімальную фазу зацьмення.

Усходняя Еўропа

Усхо́дняя Еўро́па — рэгіён ва ўсходняй частцы Еўропы. Ёсць некалькі меркаванняў адносна таго, якія дакладна краіны трэба адносіць да Усходняй Еўропы. У савецкім блоку (1945 — канец 1980-х) Усходняй Еўропай лічыліся сацыялістычныя краіны Цэнтральнай Еўропы, савецкія рэспублікі лічыліся складавымі часткамі еўрапейскай часткі СССР.

Цэнтральная Еўропа

Цэнтральная Еўропа з геаграфічнага пункту гледжання ўключае наступныя еўрапейскія краіны:

Аўстрыя (па-нямецку: Mitteleuropa, Zentraleuropa)

Венгрыя (венг. Közép-Európa)

Германія (ням.: Mitteleuropa, Zentraleuropa)

Польшча (па-польску Europa Środkowa)

Славакія (славацк. Stredná Európa)

Славенія (славен. Srednja Evropa)

Харватыя (харв. Srednja Europa)

Чэхія (чеш. Střední Evropa)

Швейцарыя (па-французску: Europe centrale, італ. Europa centrale)

Сербія (часткова паўночны аўтаномны край Ваяводзіна і Бялград і яго наваколлі; серб. Средња Еўропа)

Краіны Еўропы
Незалежныя краіны
Залежныя тэрыторыі
Непрызнаныя
і часткова прызнаныя
дзяржавы і ўтварэнні

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.