Еўрапейскі Саюз

Еўрапейскі Саюз (Еўрасаюз, ЕС), Еўрапейскі Звяз (Еўразвяз, ЕЗ) — эканамічны і палітычны саюз 28 дзяржаў Еўропы. Быў заснаваны 1 студзеня 1993 года згодна з Маастрыхцкай дамовай. З насельніцтвам звыш 500 млн. чалавек ЕС вырабляе каля 22% (16,5 трлн. дол.) сусветнага ВУП (2016)[1]. У арганізацыйным і функцыянальным аспектах ЕС спалучае рысы міжурадавай і наднацыянальнай арганізацыі.

Гісторыя

Ідэі пан'еўрапеізма, доўгі час высоўваліся мысліцелямі Еўропы на працягу апошніх стагоддзяў, з асблівай сілай загучалі пасля Другой сусветнай вайны. У пасляваенны перыяд у гэтай частцы свету з'явіўся цэлы шэраг арганізацый: Савет Еўропы, НАТА, Заходнееўрапейскі саюз.

Першы крок у бок стварэння сучаснага Еўрасаюза быў зроблены ў 1951: ФРГ, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Францыя, Італія падпісалі дамову аб заснаванні Еўрапейскага аб'яднання вуглю і сталі (ЕАВС, ECSC — European Coal and Steel Community), мэтай якога стала аб'яднанне еўрапейскіх рэсурсаў па вытворчасці сталі і вуглю, у сілу дадзеная дамова ўступіў з ліпеня 1952.

З мэтай паглыблення эканамічнай інтэграцыі тыя ж шэсць дзяржаў у 1957 заснавалі Еўрапейскую эканамічную супольнасць (ЕЭС, Агульны рынак) (EEC — European Economic Community) і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам, Euratom — European Atomic Energy Community). Найважнейшай і самай шырокай па сферы кампетэнцыі з гэтых трох еўрапейскіх супольнасцей з'яўлялася ЕЭС, так што ў 1993 яна была афіцыйна пераназвана ў Еўрапейскую супольнасць (EC — European Community).

Працэс развіцця і ператварэння гэтых еўрапейскіх супольнасцей у сучасны Еўрапейскі Саюз адбываўся доўгім шляхам, па-першае, перадачы ўсё большага ліку функцый кіравання на наднацыянальны ўзровень і, па-другое, павелічэннем ліку ўдзельнікаў працэсу інтэграцыі.

Пашырэнне

EC-EU-enlargement animation
1957—2007: Пашырэнне ЕС

У адпаведнасці з Капенгагенскімі крытэрыямі, членства ў ЕС адкрыта для любой еўрапейскай дзяржавы, якая з'яўляецца стабільным, свабодным рынкам ліберальнай дэмакратыі, якая паважае вяршэнства права і правоў чалавека. Акрамя таго, ён павінен быць гатовы прыняць усе абавязацельствы, звязаныя з членствам, такія як прыняцце ўсіх раней ўзгодненага закона (170 000 старонак дасягненняў супольнасці) і пераход на еўра[2].

Год Краіна Агульная
колькасць
членаў
1957 Сцяг Бельгіі Бельгія Сцяг Германіі Германія Сцяг Італіі Італія Сцяг Люксембурга Люксембург Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды Сцяг Францыі Францыя 6
1973 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія Сцяг Даніі Данія Сцяг Ірландыі Ірландыя 9
1981 Сцяг Грэцыі Грэцыя 10
1985 Сцяг Грэнландыі Грэнландыя (аўтаномная тэрыторыя Даніі) выходзіць з супольнасці 10
1986 Сцяг Іспаніі Іспанія Сцяг Партугаліі Партугалія 12
1990 Сцяг ГДР ГДР (далучылася да ФРГ) 12
1995 Сцяг Аўстрыі Аўстрыя Сцяг Фінляндыі Фінляндыя Сцяг Швецыі Швецыя 15
2004 Сцяг Венгрыі Венгрыя Сцяг Кіпра Кіпр Сцяг Латвіі Латвія Сцяг Літвы Літва Сцяг Мальты Мальта Сцяг Польшчы Польшча Сцяг Славакіі Славакія Сцяг Славеніі Славенія Сцяг Чэхіі Чэхія Сцяг Эстоніі Эстонія 25
2007 Сцяг Балгарыі Балгарыя Сцяг Румыніі Румынія 27
2013 Сцяг Харватыі Харватыя 28

17 снежня 2005 г афіцыйны статут кандыдата на ўступ у ЕС быў прадстаўлены Македоніі. Таксама падпісаны шэраг дакументаў, якія адносяцца да Турцыі, Малдове і Украіны, але пэўныя далягляды ўступа ў ЕС гэтых дзяржаў пакуль яшчэ не ясныя.

Нарвегія

У Нарвегіі двойчы праводзілі рэферэндумы аб уступе ў ЕС, у 1972 і 1994 гадах. На першым рэферэндуме асноўныя асцярогі звязваліся з абмежаваннем незалежнасці, на другім — з сельскай гаспадаркай.

Асноўныя падзеі ў гісторыі паглыблення інтэграцыі ЕС

Дагаворы

Падпісаны
Набыў моц
Дакумент
1948
1948
Брусельскі пакт
1951
1952
Парыжскі дагавор
1954
1955
Парыжскія пагадненні
1957
1958
Рымскі дагавор
1965
1967
Дагавор зліцця
1975
недастасоўна
Рашэнне Еўрапейскага савета
1986
1987
Адзіны еўрапейскі акт
1992
1993
Маастрыхцкі дагавор
1997
1999
Амстэрдамскі дагавор
2001
2003
Ніцкі дагавор
2007
2009
Лісабонскі дагавор
Pix.gif Pix.gif Pix.gif Pix.gif Pix.gif Pix.gif Pix.gif Pix.gif
                       
Тры апоры Еўрапейскага саюза:  
Еўрапейскія супольнасці:  
Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам)
Еўрапейскае аб'яднанне вуглю і сталі (ЕАВС) Тэрмін дзеяння мінуў у 2002-м Еўрапейскі саюз (ЕС)
    Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) Еўрапейская супольнасць (ЕС)
    TREVI Правасуддзе і ўнутраныя справы (ПУД)  
  Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах (ПССУ)
  Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі (АЗПБ)
Некансалідаваныя органы Заходнееўрапейскі саюз (ЗЕС)    
Спыненне дзейнасці да 2011-га  
                   

Геаграфія

Еўрапейскі Саюз амаль поўнасцю знаходіцца ў Еўропе (за выключэннем Кіпра, які геаграфічна адносіцца да Азіі). Агульная тэрыторыя складае 4 422 773 кіламетры квадратныя, а насельніцтва налічвае каля 510 мільёнаў чалавек. Берагавая лінія вельмі неаднародная, таму Еуропа мае шмат паўвыспаў ды мораў, якія яе амываюць. Амаль поўнасцю Іспанія і Партугалія знаходзяцца на Пірэнэйскай паўвыспе, Італія – на Апенінскай, Балгарыя і Грэцыя – на Балканскай, Данія – на паўвыспе Ютландыя.

Найбольш буйныя моры: Міжземнае на поўдні (у ім выдзяляюць Лігурыйскае і Цірэнскае каля берагоў Францыі і Італіі), Адрыятычнае паміж Італіяй і Харватыяй, таксама Іанічнае, Эгейскае і Мрамарнае каля Грэцыі, Кантабрыйскае мора (другая назва – Біскайскі заліў) на захадзе, амывае Іспанію ды Францыю, Паўночнае мора на паўночным захадзе, якое ляжыць паміж Брытаніяй, Даніяй, Нямеччынай і Нідэрландамі; Балтыйскае мора на паўночным усходзе паміж Польшчай і Прыбалтыкай за аднаго боку і Фінляндыяй са Швецыяй з другога.

Большая колькасць краін ЕС маюць выхад да мора, што гаворыць пра вялікія магчымасці да міжнародных і міжкантынентальных сувязяў амаль з усімі краінамі свету, што ЕС актыўна выкарыстоўвае.

Негледзячы на адносна невялікі размер, Еўрапейскі Саюз мае вельмі разнародны рэльеф. У агульным, можна выдзеліць пераважна раўнінныя паўночныя краіны і пераважна гарыстыя паўднёвыя. Сярод гор ЕС найбольш значнымі з'яўляюцца Альпы, Пірэнэі ды Карпаты. Многія горныя сістэмы з'яўляюцца пачаткам буйнейшых рэк Еўропы. Найвышэйшая кропка ЕС – гара Манблан (4810 м) на мяжы Італіі і Францыі, а ніжэйшая – польдэр Прынца Александра у Нідэрландах (ляжыць на 7 метраў ніжэй за ўзровень мора). На рэльеф паўночных краін моцна паўплывалі леднікі.

Рэльеф мае каласальны ўплыў на развіццё ЕС – па-першае, узвышшы адрозніваюцца відамі гаспадаркі, што стварае больш “разнастайную” эканоміку, па-другое, яны фармуюць геаграфічны каркас эканомікі і транспарту Еўрапейскага Саюза (напрыклад, з-за гор Пірэнэяў існуюць толькі 4 аўтамагістралі, што злучаюць Францыю з Гішпаніяй). Таксама, рэльеф ўплывае і на распаўсюджанне карысных выкапанняў: рудныя выкапанні амаль заўсёды знаходзяцца на ўзвышшах і ў гарах, а нярудныя і паліўныя (акрамя ўрану) – на раўнінах.

Еўрапейскі Саюз даволі добра забяспечаны ўнутранымі водамі. Амаль увесь павярховы сток належыць да басейну Атлантычнага акіяна – басейны ўнутранага стоку зусім не значныя і знаходяцца, у асноўным, у вададэфіцытных рэгіёнах. Дзякуючы блізасці да Атлантычнага акіяна, амаль уся тэрыторыя ЕС атрымлівае дастатковую колькасць ападкаў. Выключэнне – унутраныя тэрыторыі Іспаніі і Партугаліі з найбольш актуальнай праблемай недахопу вады, таму там патрэбен мэнеджмэнт водных рэсурсаў і аптымізацыя сельскай гаспадаркі. Рачная сетка даволі старажытная, але некаторыя рэкі на поўначы адносна маладыя, бо сфарміраваліся толькі пасля апошняга ледніка. Найбольш буйныя рэкі ЕС – Рэйн - у Германіі, Луара – у Францыі, Дунай – у Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Румыніі і Балгарыі. Усе яны з'яўляюцца значнымі транспартнымі артэрыямі, а на ўзвышшах ды ў гарах некаторыя рэкі выкарыстоўваюцца як месца размяшчэння ГЭС, напрыклад Рона і Адзіджэ.

Большая частка Еўропы – дакладна, паўночная і цэнтральная – належыць да ўмеранага клімату, таксама выдзяляюць субтрапічны клімат ў паўдневаеўрапейскіх краінах. Моцна ўплывае на клімат плыня Гальфстрым, дзякуючы чаму тэмпературы ў Еўропе месцамі на 10 градусаў вышэйшыя за сярэднешыротныя (расійскі горад Уладзівасток знаходзіцца на той жа шыраце, што і Лазурны бераг). Гэта вызначае больш спрыяльныя ўмовы для сельскай гаспадаркі і развіцця інфраструктуры.

Поўнач Фінляндыі захоплівае субарктычны клімат. На захадзе ЕС распаўсюджаны марскі клімат, у цэнтральнай і ўсходняй частцы – пераходны, з меншай колькасцю ападкаў і больш халоднай зімой. На поўдні ЕС дамінуе субтрапічны міжземнаморскі клімат, які мае цеплае і сухое лета, а таксама дажджлівую і не вельмі халодную зіму. У ім знаходзяцца амаль ўсе Еўрапейскія курорты.

Распаўсюджанне карысных выкапанняў цесна звязана з тэктанічнай будовай тэрыторыі ЕС: яна вельмі неаднародная, таму ў ЕС знаходзіцца вялікі спектр розных мінеральных радовішчаў. У агульным, пачынаючы з 80-ых гадоў апошняга стагоддзя, краіны Еўропы (а потым і ЕС) праводзяць палітыку адыходу ад здабыўнай і арыентаванай на яе прамысловасці.

Радовішчы нафты і прыроднага газу не вельмі распаўсюджаны на тэрыторыі ЕС, але значныя запасы знаходзяцца на шэльфе Паўночнага мора (Велікабрытанія, Нідэрланды), дзе выкарыстоўваюцца сумесна з Нарвегіяй. Шмат менш значныя радовішчы знойдзены ў Італіі і Францыі. Зразумела, што нафты і газу, якія здабываюцца, не хапае для прамысловасці, таму ЕС купляе іх ў Расіі, Алжыра, Лівіі і Нарвегіі.

Вугаль распаўсюджаны ў Вялікабрытаніі (Ньюкасл), Нямеччыне (Ахен, Рур) і Польшчы (Сілезія). З усіх пералічаных радовішчаў зараз выкарыстоўваецца толькі Верхнесілезскі ў Польшы, але і ён знаходзіцца ў крызісным становішчы. ЕС не забяспечвае сябе вуглем, таму яна вымушана купляць яго ў Расіі. Адметна, што Нямеччына з'яўляецца міравым лідарам па агульных запасах бурага вугля.

Экалогія

Экалогія ў Еўрасаюзе пастаянна паляпшаецца, у асноўным, дзякуючы належным адносінам урада да яе. Але экалагічныя праблемы ўсё роўна існуюць, і выкліканы яны, галоўным вобразам, высокай шчыльнасцю насельніцтва і прамысловай нагрузкай на тэрыторыю.

Гэта прычына кіслотных дажджоў, часткова – дэградацыі глебаў, пашкоджання жылога фонду, транспарту і маёмасці. Найбуйнейшыя эмісіі, ў асноўным, сустракаюцца ў старапрамысловых раёнах, напрыклад, французская Латарынгія альбо "Чорная Англія". Металургія, цеплаэнергетыка і хімічная прамысловаць з'яуляюцца аднымі з іх галоўных прычын.

Карта забруджвання мора
Мапа забруджвання Міжземнага мора.

Экалагічная сітуацыя найгоршая ў Балтыйскім моры, трохі лепей яна ў Міжземным і Паўночным морах. Забруджванню спрыяе вялізная сетка партоў, марскіх маршрутаў, трубаправодаў, якія праходзяць праз моры.

Шматлікае насельніцтва ЕС вымушае спраўляцца і з мусарам, якое яно вырабляе. Амаль да апошніх гадоў яго захоўвалі на звалках або палілі. Зараз ўсё больш і больш смецця трапляе на перапрацоўку.

Сістэма кіравання

Суд Еўрапейскага Саюза

У рамках ЕС важная роля належыць Суду ЕС. Рэгламент Суда ЕС зацверджаны Саветам ЕС. Прызнанне абавязковай юрысдыкцыі гэтага Суда - адна з умоў членства ў ЕС. Суд ЕС ўпаўнаважаны: рэгуляваць міждзяржаўныя спрэчкі; ануляваць дзеянне заканадаўчых актаў і рашэнняў, якія прымаюцца іншымі галоўнымі органамі, ЕС абавязваць дзяржавы - удзельніцы ЕС выконваць узятыя на сябе абавязкі; даваць тлумачэнне нормаў права ЕС. Ісцамі ў Судзе могуць выступаць дзяржавы-удзельніцы ЕС, нацыянальныя судовыя органы, юрыдычныя і фізічныя асобы. Рашэнні Суда маюць абавязковую для бакоў сілу.

Раздзяленне кампетэнцыі

Эканоміка

Файл:Gross domestic product (GDP) per inhabitant, in purchasing power standard (PPS), by NUTS 2 regions, 2009 (% of the EU-27 average, EU-27=100).png
ВУП на душу насельніцтва па парытэту пакупніцкай здольнасці па рэгіёнах ЕС у 2009 годзе

Фінансавую палітыку рэгулюе Еўрапейскі цэнтральны банк. Найважнейшыя рашэнні прымаюцца на самітах кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц саюза.

ЕС мае адзіны рынак на тэрыторыі ўсіх сваіх членаў. 18 дзяржаў з ліку саюза далучыліся таксама да валютнага саюза, вядомай як еўразона, дзе выкарыстоўваецца еўра ў якасці адзінай валюты[3]. У 2012 годзе ЕС меў сукупнага ВУП у 16 трлн долараў, маючы 20% доля ад сусветнага валавога ўнутранага прадукта з пункту гледжання парытэту пакупніцкай здольнасці[4].

Са спісу 500 найбуйнейшых карпарацый паводле велічыні прыбытку 161 з іх мае свае штаб-кватэры ў ЕС[5]. У 2007 годзе ўзровень беспрацоўя ў ЕС складаў 7%[6], у той час як інвестыцыі складалі 21,4% ВУП, інфляцыя была на ўзроўні 2,2%, а сальда рахунку бягучых аперацый мела паказчык -0,9% ВУП, што значыць невялікая перавага імпарту перад экспартам. У 2012 годзе ўзровень беспрацоўя ўжо складаў 11,4%[6].

Існуе значная розніца ў ВУП на душу насельніцтва ў межах асобных дзяржаў ЕС. Гэты паказчык вагаецца паміж 11 300 і 69 800 еўра[7]. Розніца паміж самым заможным і самым бедным рэгіёнамі вагалася, у 2009 годзе, з 27% ад сярэдняга для Еўрапейскага Саюза ў Паўночна-заходнім рэгіёне Балгарыі да 332% ад сярэдняга ў Лондане ў Вялікабрытаніі. Акрамя Лондану высокі паказчык ВУП на душу насельніцтва маюць Люксембург (62 500 еўра) і Брусель (52 500 еўра), у той час як найбольш беднымі рэгіёнамі з'яўляюцца Паўночна-заходні (6 400 еўра), Паўночна-ўсходні (6 900 еўра), Паўночна-цэнтральны (6 900 еўра) і Паўднёва-цэнтральны (7 200 еўра)[7].

Валютны саюз

Стварэнне адзінай еўрапейскай валюты стала афіцыйнай мэтай Еўрапейскай эканамічнай супольнасці ў 1969 годзе. Аднак, толькі пасля складання Маастрыхцкага дагавора ў 1993 годзе дзяржавы-члены былі юрыдычна абавязаныя зладзіць валютны саюз не пазней за 1 студзеня 1999 года. У гэты дзень еўра быў прадстаўлены сусветнаму фінансаваму рынку ў якасці разліковай валюты 11 з 15 на той момант краін-членаў саюза. 1 студзеня 2002 года былі ўведзены ў наяўны зварот банкноты і манеты ў 12 краінах ЕС, якія склалі, такім чынам, гэтак званую Еўразону. На сёння Еўразона ўключае ў сабе 19 краін, апошняй з якіх з'яўляецца Літва, якая перайшла на еўра 1 студзеня 2015.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Дадзеныя прадстаўлены Міжнародным Валютным Фондам http://www.imf.org/external/pubs/ft/weo/2016/02/weodata/weorept.aspx?pr.x=56&pr.y=8&sy=2016&ey=2016&scsm=1&ssd=1&sort=country&ds=.&br=1&c=001,998&s=NGDPD&grp=1&a=1
  2. Accession criteria. Europa. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2008. Праверана 25 жніўня 2008.
  3. The Single Market. Europa web portal.
  4. World Economic Outlook Database, October 2013 Edition. International Monetary Fund.
  5. Global 500 2010: Countries – Australia. Fortune.
  6. 6,0 6,1 Euro area and EU 27 unemployment up to 11.4% and 10.5%. Europa web portal.
  7. 7,0 7,1 Sugar: Commission proposes more market-, consumer- and trade-friendly regime. Europa.

Cпасылкі

Acquis communautaire

Acquis communautaire (acquis), што азначае «здабытак супольнасці» — прававая сістэма Еўрапейскага Саюза, якая ўключае акты заканадаўства Еўрапейскага Саюза (але не абмяжоўваецца імі), прынятыя ў рамках Еўрапейскай супольнасці, Агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі і Супрацоўніцтва ў сферы юстыцыі і ўнутраных спраў.

Такая сістэма стваралася і развівалася на працягу амаль 50 гадоў і ўтрымлівае больш за 14 000 розных відаў прававых актаў і амаль 9000 рашэнняў Суда ЕС.

Гэта сукупнасць агульных правоў і абавязацельстваў, абавязковых да выканання ва ўсіх краінах-сябрах ЕС. Здабытак пастаянна змяняецца і абагульняецца. Ён уключае:

Змест, прынцыпы і палітычныя мэты пагадненняў;

Законы, прынятыя ў мэтах выканання пагадненняў, і рашэнні Суда ЕС;

Дэкларацыі і рэзалюцыі Саюза;

Меры ў галіне агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі;

Мерапрыемствы ў сферы правасуддзя і ўнутраных спраў;

Міжнародныя пагадненні, заключаныя Супольніцтвам, а таксама дзяржавамі-членамі паміж сабой у сферы дзейнасці Саюза.Такім чынам, пад здабыткам Супольнасці разумеюцца не толькі законы Супольнасці ў вузкім сэнсе, але і ўсе акты, прынятыя ў рамках другога і трэцяга «сталпоў» Еўрапейскага Саюза і вызначаныя ў дагаворах агульныя мэты.

Перш чым уступіць у Еўрапейскі Саюз, краіны-заяўнікі павінны прыняць здабытак Супольнасці. Выключэнні магчымыя толькі пры асаблівых абставінах, і іх сфера абмежаваная. Саюз поўны рашучасці захоўваць здабытак Супольнасці ў яго цэласнасці і развіваць яго далей.

Права ЕС звернута перш за ўсё да дзяржаў-членаў ЕС. Яны павінны няўхільна прытрымлівацца прававых установак дырэктыў, рэгламентаў, рашэнняў і іншых актаў ЕС, паколькі ў момант ўступлення ў гэта аб’яднанне добраахвотна аддалі яму частку свайго суверэнітэту.

Адначасова многія дзяржавы Еўропы, якія сёння не з’яўляюцца членамі ЕС, выказалі сваё жаданне ў будучыні ўступіць у гэты Саюз. Адною з асноўных умоў прыняцця ў ЕС новых чальцоў ёсць адаптацыя іх унутранага заканадаўства да права ЕС. Пры гэтым пад адаптацыяй разумеюць сістэму аднабаковых мер, якія прымаюцца дзяржавамі, якія маюць намер уступіць у ЕС, з мэтай прывядзення сваіх заканадаўчых сістэм у адпаведнасць з абавязковым мінімумам заканадаўства ЕС. Такі абавязковы мінімум атрымаў назву acquis communautaire, што ў перакладзе з французскага азначае здабытак супольнасці. Гэты здабытак супольнасці быў распрацаваны ў сярэдзіне 90-х гадоў для 10 дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама Кіпра, з якімі ЕС на той час усталяваў адносіны асацыяцыі.

З краінамі, якія падпісалі еўрапейскія пагадненні, адбываецца так званая працэдура скрынінга заканадаўства, калі ўвесь аб'ём заканадаўства краін-кандыдатаў, які адносіцца да кампетэнцыі ЕС, паслядоўна правяраецца на адпаведнасць заканадаўству ЕС, на што вылучаецца адпаведная экспертная і фінансавая падтрымка. Такім чынам, за пяць-сем гадоў заканадаўства краіны-кандыдата цалкам прыводзіцца ў адпаведнасць з заканадаўствам ЕС, што зрабіла магчымым іх інтэграцыю ва ўнутраны рынак, і, нарэшце, ўступленне ў ЕС.

XX стагоддзе

20 стагоддзе пачалося 1 студзеня 1901 года і скончылася 31 снежня 2000 года.

Першая сусветная вайна

Шэраг капіталістычных і сацыяльных рэвалюцый у Расіі і іншых краінах

Стварэнне СССР, пабудова сацыялізма і спроба пабудовы камунізму

Вялікая дэпрэсія

Другая Сусветная вайна

Галакост (падчас Другой Сусветнай)

Стварэнне ААН

Пачатак атамнай эры: ядзерная зброя (атамная бомба), атамная энергія

Развіццё транспарту: рэактыўная грамадзянская авіяцыя і масавая аўтамабілізацыя

Дэкаланізацыя

Касмічны прарыў: выйсце ў космас, высадка на Месяц

Халодная вайна

Распад Савецкага Саюза

Развіццё інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій: тэлефон, радыё, тэлебачанне, Інтэрнэт

Еўрапейскі саюз

Амстэрдамскі дагавор

Амстэрдамскі дагавор пра занясенне змен у Дагавор пра Еўрапейскі саюз, дагавор пра заснаванне Еўрапейскіх супольнасцяў і некаторыя звязаныя з гэтым акты, шырока вядомы як Амстэрдамскі дагавор. Быў падпісаны 2 кастрычніка 1997 года і набыў моц 1 мая 1999 года. Унёс істотныя змены ў дагаворы пра Еўрапейскі саюз, які быў падпісаны ў Маастрыхце ў 1992 годзе.

Беларуска-нідэрландскія адносіны

Беларуска-нідэрландскія адносіны — замежныя адносіны паміж Рэспублікай Беларуссю і Каралеўствам Нідэрландаў.

Абедзве краіны ўсталявалі дыпламатычныя адносіны ў 1994 годзе. Беларусь мае пасольства і консульства ў Гаазе. Нідэрланды прадстаўлены ў Беларусі праз сваё пасольства ў Варшаве (Польшча) і праз консульства ў Мінску. Абедзве краіны з'яўляюцца паўнапраўнымі членамі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

Паміж дзвюма краінамі няма прамога кантакту на ўрадавым узроўні, так як Еўрапейскі саюз прыняў рашэнне ў 1997 годзе, што такі ўзровень зносін дае падставы ЕС лічыць легітымным не дэмакратычна абраны ўрад Беларусі. Па запыце Нідэрландаў, Еўрапейскі саюз прыняў рашэнне ў кастрычніку 2008 года змякчыць візавыя абмежаванні для беларускіх грамадзян, але некаторыя іншыя абмежаванні засталіся, такія як замарожванне беларускіх фінансавых актываў. Таксама нідэрландскі ўрад выступае супраць нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.

Нідэрландцы засталіся супраць запрашэння прэзідэнта Лукашэнкі на саміт у маі 2009 ў Вене, дзе гэта праграма павінна была быць запушчана; нідэрландскі міністр замежных спраў Максім Верхаген заявіў, што такое запрашэнне «сапсавала б яго змрочную сітуацыю з правамі чалавека».

Хаця не існуе ніякіх прамых міжурадавых кантактаў, і нідэрландскае МЗС кажа, што няма ніякіх «інтэнсіўных культурных сувязей» паміж дзвюма краінамі (на самой справе, Беларусь нават не атрымала права на нідэрландскую фінансавую дапамогу), усё ж адносіны паміж дзвюма краінамі існуюць на розных узроўнях.

Беларусь і Еўрапейскі саюз

Адносіны Беларусі і Еўрапейскага саюз першапачаткова былі створаныя пасля таго, як Еўрапейскі Саюз прызнаў беларускую незалежнасць у 1991 годзе. Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі ў 1994 годзе адносіны паміж Мінскам і ЕС пагоршыліся і засталіся халоднымі. Адносіны пачалі паляпшацца з кастрычніка 2008 года.

Ваяводствы Польшчы

Ваяводства (польск.: województwo) — найбуйнейшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Польшчы. Галава ваяводства (то бок губернатар) — Маршал ваяводства. Ваявода — прадстаўнік Савета Міністраў у ваяводстве.

Ваяводскае самакіраванне вызначае палітыку рэгіёна, гэта значыць займаецца пытаннямі, якія не могуць быць вырашаныя на ўзроўні павета. Гэта, перш за ўсё: раўнамернае развіццё эканомікі (гаспадаркі), выкарыстанне новаўвядзенняў рэгіянальных рынкаў, рацыянальная адукацыйная палітыка да ўзроўню ўніверсітэта, стварэнне прываблівых умоў для інвестараў (асабліва з уступленнем у Еўрапейскі саюз).

Галоўным паказчыкам дзейнасці ваяводства з'яўляецца эфектыўнасць кіравання, найлепшае выкарыстанне рэгіянальнага патэнцыялу. Новыя ваяводствы павінны быць як мага большымі (мінімум — некалькі мільёнаў жыхароў), валодаць вялікім эканамічным і арганізацыйным матэрыялам, а таксама навуковым патэнцыялам, асабліва ў пытаннях інавацый (вышэйшыя школы і навукова-прыкладныя інстытуты), мець культурны і творчы патэнцыял.

Востраў Мэн

Востраў Мэн (англ.: The Isle of Man, мэнск.: Ellan Vannin) — брытанскае кароннае ўладанне. Размешчаны ў Ірландскім моры прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Англіі, Ірландыі, Шатландыі і Уэльса. Плошча — 572 кв. км. Востраў Мэн мае адзін з найстарэйшых парламентаў у свеце, Тынвальд — з 979.

Мэн не лічыцца часткай Вялікабрытаніі і не ва ўваходзіць у Еўрапейскі Саюз. Шырока вядомы, як афшорная зона.

Знак вострава Мэн — трыскеліён, тры беглыя ногі, якія выходзяць з адной кропкі. трыскеліён сімвалізуе стабільнасць, што адлюстравана ў дэвізе вострава. Таксама ён выяўлены на сцягу і гербе острава.

Галілеа (спадарожнікавая сістэма навігацыі)

Галілéа (англ.: Galileo) — праект спадарожнікавай сістэмы навігацыі Еўрапейскага Саюза і Еўрапейскага касмічнага агенцтва, як альтэрнатыва амерыканскай сістэме GPS і расійскай ГЛОНАСС. Еўрапейская сістэма прызначана для вырашэння навігацыйных задач для любых рухомых аб'ектаў з дакладнасцю менш аднаго метра. Акрамя краін еўрапейскай супольнасці дасягнуты дамоўленасці на ўдзел у праекце з дзяржавамі - Кітай, Ізраіль, Паўднёвая Карэя і Украіна. Акрамя таго, вядуцца перамовы з прадстаўнікамі Аргенціны, Аўстраліі, Бразіліі, Чылі, Індыі, Малайзіі і Расіі. Касмічны сегмент будзе дапоўнены наземнай інфраструктурай, у якую ўваходзяць два цэнтры кіравання і глабальную сетку, якая ўключае перадаючыя і прымаючыя станцыі.

15 снежня 2016 года навігацыйная сістэма «Галілеа» афіцыйна ўведзена ў эксплуатацыю Еўрапейскай камісіяй і стала даступна для карыстальнікаў у рэжыме «пачатковай эксплуатацыйнай прадукцыйнасці». На момант уводу сістэмы на арбіце знаходзілася 18 спадарожнікаў, з іх: 11 дзеючых, 4 уводзяцца ў эксплуатацыю, 2 працуюць у тэставым рэжыме, 1 не функцыянуе. На пачатковым этапе сістэма не зможа самастойна забяспечваць кругласутачнае глабальнае пакрыццё, таму будзе кампенсоўвацца дадзенымі спадарожнікаў сістэмы GPS.

Геаграфія Еўрапейскага саюза

Геаграфія Еўрапейскага саюза апісвае геаграфічныя асаблівасці Еўрапейскага саюза. ЕС размешчаны на большай частцы Заходняй і Цэнтральнай Еўропы і ахоплівае 4 422 773 км². Яго еўрапейская тэрыторыя цягнецца ад паўночнага ўсходу Фінляндыі і паўночнага захаду Ірландыі, да паўднёвага ўсходу Кіпру і паўднёвага захаду Пірэнейскага паўвострава.

Генеральны дырэктар

Генеральны дырэктар (англ.: Director-general або General director, ням.: Generaldirektor) — дырэктар, вышэйшая адміністрацыйная пасада, шырока выкарыстоўваная ў многіх дзяржавах і краінах свету, але, часам, у розных значэннях.

Гісторыя Еўрапейскага саюза

Еўрапейскі Саюз з'яўляецца геапалітычным суб'ектам, які ахоплівае большую частку еўрапейскага кантынента. Ён заснаваны на шматлікіх дамовах і пашыраўся некалькі разоў. Першапачаткова Еўрапейскі саюз заснавалі 6 краін-удзельніц, а на 2018 год ён пашырыўся да 28 краін, што на дадзены момант складае большасць дзяржаў у Еўропе.

Акрамя ідэй федэрацыі, канфедэрацыі альбо мытнага саюза, арыгінальнае развіццё Еўрапейскага Саюза на аснове наднацыянальнага фонду, які б мог «зрабіць вайну неймавернай і матэрыяльна немагчымай» і ўмацаванне дэмакратыі сярод сваіх членаў , як выкладаў Роберт Шуман і іншыя лідэры ў дэкларацыі Шумана (1950) і Еўрапейскай дэкларацыі (1951 г.). Гэты прынцып быў у цэнтры Еўрапейскага аб'яднання вугля і сталі (ЕАВС) (1951), Дамова аб Парыжы (1951), а затым Рымская дамова (1958), якая ўстанавіла Еўрапейскую эканамічную супольнасць (ЕЭС) і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергетыцы (ЕўрАзЭс). Абодзве супольнасці (ЕАВС і ЕЭС) былі пазней ўключаны ў Еўрапейскі саюз, а EAEC захоўвае пэўную прававую ідэнтычнасць.

Маастрыхцкай дамовай (1992) быў створаны Еўрапейскі саюз з яго сістэмай рэгулюючых слупоў, у тым ліку замежных і ўнутраных спраў разам з Еўрапейскім супольнасцю. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да стварэння адзінай еўрапейскай валюты, еўра (запушчана ў 1999 годзе). Маастрыхцкай дамовай былі ўнесены змены, у адпаведнасці з дамовамі Амстэрдаме (1997), Ніцы (2001) i Лісабоне (2007 г.).

Еўрапейская камісія

Еўрапейская камісія — вышэйшы орган выканаўчай улады Еўрасаюза. Адказвае за выкананне рашэнняў Саюза, кантралюе выкананне яго законаў у краінах-членах і, калі патрабуецца, узбуджае ў судзе Еўрапейскага саюза пазоў супраць краін-членаў за парушэнне членскіх абавязацельстваў.

У яе склад уваходзяць 27 камісараў, якія прызначаюцца адзіным пагадненнем ўрадаў краін-членаў на пяцігадовы тэрмін. У Камісіі павінен быць прадстаўлены як мінімум адзін прадстаўнік з кожнай краіны-члена. Члены Камісіі ў сваёй працы прадстаўляюць не краіну-члена, а выключна Еўрапейскі саюз. Усе прапановы ЕС павінны праходзіць праз Камісію. Прадстаўнікі Камісіі маюць права ўдзельнічаць у абмеркаванні прапановы ва ўсіх правамоцных органах ЕС.

Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі

Еўрапейскае супольнасць па атамнай энергіі (скар. Еўратам) — міжнародная арганізацыя членаў Еўрапейскага саюза.

Еўрапейскае супольнасць па атамнай энергіі была створана ў сувязі з падпісаннем Рымскіх пагадненняў у 1957 годзе.

Поспехі ЕАВС і правал планаў стварэння Еўрапейскай абароннай супольнасці замацавалі прыярытэты заходнееўрапейскай інтэграцыі: ад асобных галін да комплексу фінансава-эканамічнай сферы, ад эканомікі да палітыкі. На канферэнцыі ў Месіна ў 1955 годзе міністры замежных спраў шасці краін-членаў ЕАВС вылучылі новую ініцыятыву, «стварэння адзінай Еўропы», яны выказалі імкненне распаўсюдзіць прынцыпы ЕАВС на іншыя галіны эканомікі.

У 1956 г. камітэт пад старшынствам міністра замежных спраў Бельгіі П.-А. Спаака прадставіў даклад, які стаў асновай для наступных перамоў прадстаўнікоў «шасцёркі».

Гэтыя перамовы завяршыліся падпісаннем у сакавіка 1957 года Рымскіх дагавораў, што засноўваюць Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам) і Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС), якая ў публіцыстыцы пачалі называць «агульны рынак».

Дамовы аб ЕЭС і Еўратаме ўступілі ў сілу з 1 студзеня 1958 года.

Першапачаткова яго членамі былі Францыя, Італія, Нідэрланды, Бельгія, Люксембург і ФРГ. Па меры пашырэння Еўрапейскай эканамічнай супольнасці, а затым і Еўрапейскага саюза ўсё новыя дзяржавы-члены далучаліся таксама і да Еўратама. На цяперашні момант у Еўратаме - ўсе 27 дзяржаў-членаў Еўрасаюза.

Еўратам закліканы быў садзейнічаць:

1. развіццю мірнага выкарыстання ядзернай энергетыкі дзяржавамі-членамі,

2. фарміраванню агульнай энергетычнай палітыкі,

3. каардынацыі прыняцця рашэнняў,

4. паніжэнню коштаў на энерганосьбіты,

5. павышэнню стабільнасці энергетыкі,

6. забеспячэння кантролю за атамнай энергетыкай.У адпаведнасці з дамовай, неафіцыйна названай Дагавор зліцця, падпісанай у Бруселі 8 красавіка 1965 і, якая ўступіла ў сілу 1 ліпеня 1967 года, Камісія ЕЭС і Савет ЕЭС замянялі Камісію і Савет Еўратама, а таксама Вышэйшы кіруючы орган і Савет міністраў Еўрапейскага аб'яднання вугалю і сталі. Інстытуты трох еўрапейскіх супольнасцяў (ЕАВС, ЕЭС і Еўратама) зліліся разам: адна Камісія, адзін Савет міністраў і Еўрапейскі парламент. Гэты дагавор разглядаецца некаторымі як рэальны пачатак існавання сучаснага Еўрапейскага саюза.

Еўрапейскі саюз эсперанта

Еўрапейскі саюз эсперанта (эспер.: Eŭropa Esperanto-Unio Eŭropa Esperanto-Unio) яднае нацыянальныя асацыяцыі эсперанта дзяржаў ЕС, праводзіць кожныя два гады кангрэсы ў Марыборы, Славенія. У ліпені–жніўні 2007 года на кангрэсе было 256 дэлегатаў з 28 краін, у тым ліку два члены Еўрапарламента: Малгажат Гандзлік з Польшчы і Людміла Новак са Славеніі.

У снежні 2009 года Еўрапейскі саюз эсперанта надрукаваў поўна-старонкавую аб'яву ў французскай газеце "Монд", якая заклікала да выкарыстання мовы эсперанта замест англійскай.

У 2011 годзе Прэзідэнтам Еўрапейскага саюза эсперанта быў Шон о Райн (Seán Ó Riain).

Заходне-Еўрапейскі саюз

Заходне-Еўрапейскі саюз (ЗЕС, англ.: Western European Union, фр.: Union de l'Europe occidentale) — міжурадавая арганізацыя заходнееўрапейскіх дзяржаў у галіне абароны і бяспекі. Створаны ў 1948 на падставе Брусельскага дагавора. Большую частку сваёй гісторыі знаходзіўся ў летаргічным стане, адпаведныя функцыі выконваў больш шырокі саюз — НАТА. У канцы 1980-х пачалося ажыўленне, выкліканае інтэнсіфікацыяй еўрапейскай інтэграцыі. У 2000-х асноўныя паўнамоцтвы ЗЕС перададзеныя Еўрапейскаму Саюзу. Поўнага паглынання Еўрасаюзам не адбылося, фармальна ЗЕС не распушчаны, перспектывы існавання дакладна не вызначаныя. Мяркуецца, што ЗЕС будзе ліквідаваны, але Брусельскі дагавор застанецца ў сіле, каб забяспечыць ЕС падставы для стварэння агульнай абароны.

Краіны, якія мяжуюць з Еўрапейскім Саюзам

Спіс краін, якія мяжуюць з Еўрапейскім Саюзам.

Албанія ( патэнцыйны кандыдат ; мяжуе з Грэцыяй)

Андора (мяжуе з Іспаніяй і Францыяй)

Бразілія (мяжуе з Францыяй)

Беларусь (мяжуе з Латвіяй, Літвой і Польшчай)

Боснія і Герцагавіна ( патэнцыйны кандыдат ; мяжуе з Харватыяй)

Ватыкан (мяжуе з Італіяй)

Ліхтэнштэйн (мяжуе з Аўстрыяй)

Манака (мяжуе з Францыяй)

Паўночная Македонія ( кандыдат ; мяжуе з Балгарыяй і Грэцыяй)

Марока (мяжуе з Іспаніяй)

Малдова (мяжуе з Румыніяй)

Нарвегія (мяжуе з Фінляндыяй і Швецыяй)

Расія (мяжуе з Эстоніяй, Латвіяй, Літвой, Польшчай і Фінляндыяй)

Сан-Марына (мяжуе з Італіяй)

Сербія ( кандыдат ; мяжуе з Балгарыяй, Румыніяй, Венгрыяй і Харватыяй)

Сурынам (мяжуе з Францыяй)

Турцыя ( кандыдат ; мяжуе з Балгарыяй і Грэцыяй)

Украіна (мяжуе з Польшчай, Румыніяй, Славакіяй і Венгрыяй)

Чарнагорыя ( кандыдат ; мяжуе з Харватыяй)

Швейцарыя (мяжуе з Аўстрыяй, Італіяй, Германіяй і Францыяй)

Мовы Еўрапейскага Саюза

Мовы Еўрапейскага Саюза — мовы, якія выкарыстоўваюцца насельніцтвам краін-членаў ЕС, у тым ліку 23 афіцыйныя мовы ЕС: англійская, балгарская, венгерская, галандская, грэчаская, дацкая, ірландская, іспанская, італьянская, латышская, літоўская, мальтыйская, нямецкая, партугальская, польская, румынская, славацкая, славенская, фінская, французская, чэшская, шведская і эстонская.

Спіс самых населеных гарадоў Еўрапейскага саюза

Спіс самых населеных гарадоў Еўрапейскага саюза уключае ў сабе гарады Еўрапейскага саюза з насельніцтвам болей 500 тыс. жыхароў. Сталіцы вылучаны цёмным шрыфтам.

Арганізатар
Удзельнікі
 
Вялікая васьмёрка (Група Васьмі, G8)
 
Агульныя становішчы
Міжнароднаяправасуб'ектнасць
Тэрыторыя
у міжнародным праве
Міжнародныя дагаворы
Міжнародныя
арганізацыі
Міжнародная
адказнасць
Галіны
Іншае

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.