Еўра

Е́ўра — афіцыйная валюта шэрага еўрапейскіх краін. Сімвал валюты: , банкаўскі код: EUR. 1 еўра складаецца са 100 еўрацэнтаў. Валюта кіруецца і адмініструецца Еўрапейскім цэнтральным банкам (ЕЦБ) і Еўрапейскай сістэмай цэнтральных банкаў (ЕСЦБ).

Еўра быў уведзены ў безнаяўнае абарачэнне 1 студзеня 1999 года, а 1 студзеня 2002 года былi ўведзены ў наяўнае абарачэнне банкноты і манеты. Еўра замяніў у суадносінах 1:1 еўрапейскую валютную адзінку (ЭКЮ), якая выкарыстоўвалася ў еўрапейскай валютнай сістэме з 1979 па 1998 год.

Еўра кіруецца Еўрапейскай сістэмай цэнтральных банкаў (ЕСЦБ) на чале з Еўрапейскім цэнтральным банкам (ЕЦБ), размешчаным у Франкфурце-на-Майне (Германія). У ЕСЦБ, акрамя ЕЦБ, уваходзяць нацыянальныя цэнтральныя банкі ўсіх дзяржаў-членаў ЕС, незалежна ад таго, ці прынялі яны еўра ў якасці нацыянальнай валюты. ЕЦБ належыць выключнае права вызначаць грашова-крэдытную палітыку ў еўразоне. ЕСЦБ займаецца друкаваннем банкнот і чаканкай манет, размеркаваннем наяўных грошай па краінах еўразоны, а таксама забяспечвае функцыянаванне плацежных сістэм у еўразоне.

Усе члены Еўрасаюза маюць права ўвайсці ў еўразону, калі яны задавальняюць вызначаным патрабаванням да крэдытна-грашовай палітыцы, а для ўсіх новых членаў Еўрасаюза абавязак раней ці пазней перайсці на Еўра з'яўляецца абавязковай умовай уступлення.

Еўра
англ.: Euro
грэч.: Ευρώ

Банкнота
Банкнота

Манета Манета

Код ISO 4217 EUR
Афіцыйнае выкарыстанне Еўрапейскі Саюз
Неафіцыйнае выкарыстанне Вялікабрытанія Акратыры і Дэкелія
Сцяг Андоры Андора
Сцяг Чарнагорыі Чарнагорыя
Складаецца з 100 еўрацэнтаў
Пазначэнне
Манеты 1, 2, 5, 10, 20, 50 cent, €1, €2
Банкноты €5, €10, €20, €50, €100, €200, €500
Цэнтральны банк Еўрапейскі цэнтральны банк
Вэб-сайт www.ecb.int
Абменны курс
1 USD = 0.68 EUR
1 RUB = 0.02 EUR
1 GBR = 1,41 EUR

Назва

Лацініцай назва валюты запісваецца як Euro (з вялікай ці маленькай літары — па-рознаму ў розных мовах), па-літоўскі — euras, па-латышскі — eiro, па-грэчаскі — ευρώ. Кірылічнае напісанне ў балгарскай, македонскай, рускай і сербскай мовах — евро, у Чарнагорыі ўжываецца варыянт еуро, у беларускай мове — еўра, ва ўкраінскай — євро. На банкнотах назва валюты паказана вялікімі лацінскімі і грэчаскімі літарамі. Назва чытаецца ў адпаведнасці з арфаграфіяй канкрэтных моў, звычайна па ўзору таго, як вымаўляецца ў гэтай мове слова Еўропа: па-французскі прыкладна ёро́, па-нямецкі — о́йро, па-іспанскі — э́уро, па-англійскі — ю́ро і г. д.

Гісторыя

Еўра для безнаяўных разлікаў быў уведзены ў 1999 годзе. 1 студзеня 2002 года з'явіліся банкноты і манеты. Наяўныя еўра замянілі нацыянальныя валюты 19 з 28 краін Еўрапейскага саюза.

У Швецыі і Даніі прайшлі рэферэндумы, на якіх большасць выказалася супраць прыняцця еўра. Вялікабрытанія таксама вырашыла не замяняць нацыянальную валюту. Латвія і Літва планавалі перайсці на еўра ў 2009 годзе, але з прычыны эканамічнага крызісу гэты пераход прыйшлося адкласці. У адрозненне ад Літвы і Латвіі, Эстонія змагла споўніць усе крытэрыі, неабходныя для пераходу на еўра, да 2011 года, і 12 мая 2010 года Еўракамісія выступіла з афіцыйнай прапановай аб далучэнні гэтай краіны да еўразоны 1-га студзеня 2011 года, што Эстонія і зрабіла.[1] З 1 студзеня 2014 да еўразоны далучылася Латвія, а 1 студзеня 2015Літва[2].

Чэхія плануе ўступіць у еўразону пасля 2015 года, а магчыма нават у 2019 годзе.

Манеты і банкноты

Euro coins and banknotes
Манеты і банкноты еўра

Еўра складаецца са 100 цэнтаў (еўрацэнтаў). Усе манеты еўра, у тым ліку памятныя манеты вартасцю 2 еўра, маюць адзін агульны бок, на якім пазначана вартасць манеты на фоне схематычнай карты Еўропы. З другога, «нацыянальнага», боку знаходзіцца выява, абраная той краінай, дзе адчаканена манета. Усе манеты могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх краінах, у якіх еўра з'яўляецца афіцыйнай валютай.

Выпускаюцца манеты еўра вартасцю 2 €, 1 €, 0,50 €, 0,20 €, 0,10 €, 0,05 €, 0,02 € и 0,01 €.

Усе банкноты еўра маюць агульны дызайн для кожнай вартасці на абодвух баках ва ўсіх краінах. Выпускаюцца банкноты вартасцю 500 €, 200 €, 100 €, 50 €, 20 €, 10 € и 5 €. Некаторыя банкноты вялікай вартасці, такія, як 500 € и 200 €, не выпускаюцца ў некаторых краінах, але ўсюды з'яўляюцца законным плацежным сродкам.

Вартасць Памеры
Вес
Стыль Эпоха Размяшчэнне кода Асноўны колер
5 еўра 120 × 62 мм
0,63 г
Антычнасць / Класіка Да XI стагоддзя злева ля краю малюнка серы
10 еўра 127 × 67 мм
0,72 г
Раманскі XI—XII стагоддзі зорачка на «8 гадзін» чырвоны
20 еўра 133 × 72 мм
0,81 г
Готыка XIII—XIV стагоддзі зорачка на «9 гадзін» сіні
50 еўра 140 × 77 мм
0,92 г
Рэнесанс XV—XVI стагоддзі справа ля краю малюнка аранжавы
100 еўра 147 × 82 мм
1,02 г
Барока і ракако XVII—XVIII стагоддзі справа ад зорачкі на «9 гадзін» зялёны
200 еўра 153 × 82 мм
1,07 г
Індустрыяльная эра / Жалеза і шкло XIX стагоддзе справа ад зорачкі на «8 гадзін» жоўта-карычневы
500 еўра 160 × 82 мм
1,12 г
Сучаснасць XX—XXI стагоддзі зорачка на «9 гадзін» ліловы

Еўразона

Еўразона — гэта тэрыторыя, на якой еўра з'яўляецца афіцыйным плацежным сродкам. На 2014 год у еўразону ўваходзяць Аўстрыя, Бельгія, Германія, Грэцыя, Ірландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Партугалія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя і Эстонія.

Зноскі

  1. Эстонія пераходзіць на еўра // Радыё Свабода
  2. Литва вступила в зону евро (руск.) 

Спасылкі

Еўра
Тэмы
Кіраванне
Гісторыя
Звязаныя тэмы
Тыпы
Манеты краін еўразоны
Прыняцце іншымі краінамі
Валюты да пераходу на еўра
Пакінутыя валюты
Гісторыя
Кіраванне
Палітыка
Права
Геаграфія
Эканоміка
Культура
Спісы
Тэорыя

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.