Дыяцэзія

Дыяцэзія (лац.: dioecesis ад грэч.: διοίκησιςкіраванне) — царкоўна-адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка ў Каталіцкай, Англіканскай і некаторых пратэстантскіх цэрквах, на чале якой стаціць біскуп ці архібіскуп.

У грэчаскай Царкве тэрмінам διοίκησις пазначаюць усю тэрыторыю, размешчаную ў юрысдыкцыі той ці іншай памеснай Царквы.

Рымска-каталіцкая царква з XIII стагоддзя заве біскупскі царкоўныя акругі дыяцэзіямі, Англіканская царква, Царква Швецыі і некаторыя іншыя хрысціянскія дэнамінацыі захавалі гэту назву пасля Рэфармацыі. У Рускай праваслаўнай царкве дыяцэзіям адпавядаюць епархіі — ад грэч.: ἐπαρχία.

Гл. таксама

  • Дыяцэзіі Беларусі
13 кастрычніка

13 кастрычніка — дзвесце восемдзесят шосты (дзвесце восемдзесят сёмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

13 красавіка

13 красавіка — сто трэці (сто чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

22 ліпеня

22 ліпеня — дзвесце трэці (дзвесце чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

28 кастрычніка

28 кастрычніка — трыста першы (трыста другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Біскупы-суфраганы віленскія

Біскупы-суфраганы і біскупы-каад'ютары Віленскай дыяцэзіі

Віленскае біскупства

Віленскае біскупства — царкоўна адміністрацыйная адзінка рымска-каталіцкай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім. Утворана паводле прывілея вялікага князя ВКЛ Ягайлы ад 17 лютага 1387 г., зацверджана Папам Рымскім Урбанам VI у 1388 г.

Падпарадкоўвалася Папству, з 1418 г. гнезненскаму архібіскупу. На чале стаяў біскуп, якому падпарадкоўваліся амаль усе парафіі на Беларусі і Літве (апроч парафій Берасцейскага ваяводства). Першы біскуп — Андрэй.

Віленскі капітул (калегія духоўных асоб пры біскупе) створаны ў 2-й палове 1388 г. пазнаньскім біскупам Дабрагостам паводле булы Папы Рымскага Урбана VI са згоды Ягайлы. У яго першапачаткова ўваходзілі пробашч, дэкан, 10 канонікаў, з 1397 г. — кусташ, з 1345 г. — арцыдзяк, з 1522 г. — прэлат-кантар. Для вырашэння важных падзей духоўнага жыцця біскуп склікаў сіноды духавенства. Першы сінод адбыўся ў канцы 1520 г. або пачатку 1521 г.

Штодзённымі справамі біскупа займаўся двор (курыя), які падзяляўся на канцылярыю, духоўны суд і прыватны двор біскупа (маршалак, падскарбі, кухмістр, ключнік і іншыя прыдворныя). За 1387—1430 гг. на аснове фундушаў было створана 27 парафіяльных касцёлаў, за 1431—1500 гг. — 99 касцёлаў, у 1-й палове XVI ст. — 129 касцёлаў. У сярэдзіне XVI ст. у 17 паветах ВКЛ дзейнічала 259 парафій (касцёлаў), у 1790 г- — 277 касцёлаў. Парафіі былі аб'яднаны ў дэканаты. У XVIII ст. на Беларусі існавалі Аршанскі, Ашмянскі, Бабруйскі, Браслаўскі, Ваўкавыскі, Віцебскі, Вішнеўскі, Гродзенскі, Лідскі, Менскі, Наваградскі, Радашковіцкі, Ражанскі, Свірскі, Слонімскі і Полацкі дэканаты. У сярэдзіне XVI ст. ва ўладаннях Віленскага біскупства каля 2/3 вясковага насельніцтва складалі цяглыя сяляне.

У 1387 г. вялікі князь літоўскі наддаў Віленскаму біскупству воласць Таўрогіне на паўднёвым-усходзе сучаснай Літвы, Бакшты на поўначы Меншчыны, Дуброўна каля Ліды і некалькі вёсак. Пазней біскупства атрымала Стрэшын на Дняпры, Корань, Ганявічы і Ваўчу, воласць Убарць (цяпер Лельчыцы) на Мазыршчыне, Параф'янава каля Докшыц і іншыя маёнткі. У сярэдзіне XVI ст. уладанні біскупства ўключалі каля 300 вёсак. Яны падзяліліся на сталовыя біскупскія (прыбытак ішоў на патрэбы біскупа і яго памочнікаў), сталовыя капітульныя (на ўтрыманне капітула) і прэстыманіяльныя (на патрэбы асобных канонікаў капітула). Найбольш значнымі біскупскімі маёнткамі былі Убарць і Ігумен, сталовымі капітульнымі Горваль і Стрэшын, прэстыманіяльнымі — Бакшты, Корань, Ванявічы, Ваўча (цэнтр маёнтку на пачатку XVII ст. перамясціўся з Ваўчы ў Бягомль) і інш.

Вільнюская архідыяцэзія

Вільнюская архідыяцэзія (літ.: Vilniaus arkivyskupija) — адна з дзвюх каталіцкіх архідыяцэзій-мітраполій лацінскага абраду ў Літве з кафедрай у горадзе Вільнюс (Вільнюскі павет). Уваходзіць у склад царкоўнай правінцыі Вільнюса. Суфраганнымі дыяцэзіямі для яе з'яўляюцца: дыяцэзія Паневежыса і дыяцэзія Кайшадорыса. Лацінская назва архідыяцэзіі — «Archidioecesis Vilnensis». Кафедральным саборам Вільнюскай архідыяцэзіі з'яўляецца сабор Святога Станіслава.

Архідыяцэзія заснавана ў 1925 годзе.

У наш час архібіскупскую кафедру Вільнюса займае (з 3 сакавіка 1993 года) кардынал Аўдрыс Юозас Бачкіс.

Віцебская дыяцэзія

Ві́цебская дыяцэ́зія — каталіцкая дыяцэзія (епархія) у Беларусі. Створана загадам Яна Паўла II па просьбе кардынала Казіміра Свёнтка 13 кастрычніка 1999 года. Першым біскупам прызначаны Уладзіслаў Блін. Віцебская дыяцэзія супадае па межах з Віцебскаю вобласцю. Да ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію. Віцебская дыяцэзія аб'ядноўвае Аршанскі, Браслаўскі, Віцебскі, Докшыцкі, Глыбоцкі, Лепельскі, Мёрскі, Полацкі і Пастаўскі дэканаты.

Гродзенская дыяцэзія

Гро́дзенская дыяцэ́зія — каталіцкая дыяцэзія (епархія) ў Беларусі. Утворана 13 красавіка 1991. Займае тэрыторыю Гродзенскай вобласці. Цэнтр у Гродне. Аб'ядноўвае Астравецкі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, два Гродзенскіх (Усход і Захад), Дзятлаўскі, Іўеўскі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Радунскі, Сапоцкінскі, Смаргонскі, Слонімскі і Шчучынскі дэканаты. Да дыяцэзіі адносіцца Гродзенская семінарыя.

Дапаможны біскуп

Аўксіліярый (лац.: Auxiliarius) ці дапаможны біскуп — у Рымска-каталіцкай царкве біскуп, прызначаны ў вялікую і шматлікую дыяцэзію, з мэтай дапамогі біскупу-ардынарыю. Таксама дапаможны біскуп можа быць прызначаны ў дыяцэзія, ардынарый якой па якіх-небудзь прычынах няздольны выконваць свае функцыі.

Паводле кананічнага права, ніякі біскуп не можа быць пасвечаны без права на пэўную і асобную дыяцэзія, якой ён кіруе, ці фактычна ці патэнцыйна, таму дапаможныя біскупы — тытулярныя біскупы дыяцэзій, якія больш не існуюць.

Кананічнае права патрабуе, каб дыяцэзіяльны біскуп прызначыў кожнага дапаможнага біскупа генеральным вікарыем ці біскупскім вікарыем дыяцэзіі.

Епархія

Епа́рхія (ад грэч.: ἐπαρχία) у хрысціянскай царкве — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на чале з епіскапам (архірэем). Першапачаткова епархія як вобласць, якая кіруецца епіскапам, супадала з тэрыторыяй гарадской абшчыны, але пасля рэформаў Дыяклетыяна пашырылася да межаў грамадзянскай правінцыі.

У грэчаскіх цэрквах называецца тэрмінам ἤ Επισκοπή. У старажытнай царкве цяперашняй епархіі прынцыпова адпавядала адзінка, названая ў кананічных тэкстах ἤ Παροικία; тэрмін жа ἤ ἐπαρχία у дачыненні да царкоўнага падзелу адпавядаў цяперашняй мітрапаліцкай акрузе (мітраполіі).

У Рымска-каталіцкай царкве епархіі таксама завуцца дыяцэзіямі (лац.: dioecesis), на чале якога стаіць архірэй (біскуп ці архібіскуп). Дыяцэзія, якую ўзначальвае архібіскуп, завецца архідыяцэзія.

Каталіцтва ў Беларусі

Сёння ў Беларусі каталіцтва з'яўляецца другой па колькасці вернікаў канфесіяй у краіне. У Беларусі існуе 1 рымска-каталіцкая мітраполія, у якую ўваходзіць 1 архідыяцэзія і 3 суфраганныя дыяцэзіі, 364 парафіі. Святарства прадстаўленае 6 біскупамі, 450 святарамі. Агульная колькасць каталікоў лацінскага абраду — 1,4 млн, візантыйскага — каля 3 тыс., што складае 15% насельніцтва краіны.

Магілёўская архідыяцэзія

Магілёўская архідыяцэзія — у мінулым каталіцкая епархія (дыяцэзія) у Расійскай імперыі.

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія — каталіцкая архідыяцэзія ў Беларусі. Утворана 13 красавіка 1991 года аб'яднаннем Мінскай і Магілёўскай архідыяцэзій. Займае тэрыторыю Мінскай і Магілёўскай абласцей (першапачаткова — таксама і Віцебскай, на тэрыторыі якой у 1999 была ўтворана асобная Віцебская дыяцэзія).

Першым архібіскупам Мінска-Магілёўскім быў прызначаны Казімір Свёнтак. З 1999 да 2003 дапаможным біскупам архідыяцэзіі быў Кірыл Клімовіч, у снежні 2004 на гэту пасаду быў пастаўлены Антоній Дзям'янка.

14 чэрвеня 2006 Папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне кардынала Свёнтка аб вызваленні ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй і прызначыў Антонія Дзям'янку апостальскім адміністратарам.

21 верасня 2007 года папа Бенедыкт XVI прызначыў архібіскупам Мінска-Магілёўскім Тадэвуша Кандрусевіча. З дня яго кананічнага ўступлення на пасаду (10 лістапада таго ж года) да 2012 Антоній Дзям'янка з'яўляўся Генеральным вікарыем архідыяцэзіі.

Мінская дыяцэзія

Мі́нская дыяцэ́зія альбо Мінская рымска-каталіцкая епархія — каталіцкая дыяцэзія з цэнтрам у Мінску. Заснавана 9 жніўня 1798 пасля выдання ўказа расійскага імператара (1796—1801) Паўла I ад 28 красавіка 1798. Рэзідэнцыяй біскупа стаў Мінск. Пры біскупу дзейнічаў капітул, які складаўся з 6 прэлатаў і каноннікаў, паўсядзённыя бягучыя справы вырашала кансісторыя. У 1798 у Мінску таксама была адкрыта каталіцкая духоўная семінарыя.

Тэрыторыя Мінскай дыяцэзіі супадала з межамі Мінскай губерні Расійскай імперыі і падзялялася на 13 дэканатаў: Бабруйскі, Барысаўскі, Вілейскі, Дзісненскі, Ігуменскі, Мазырскі, Мінскі (гарадскі і сельскі), Надвілейскі, Наднёманскі, Пінскі, Рэчыцкі і Слуцкі. У 1798 дыяцэзія мела 50 мужчынскіх і 9 жаночых кляштараў, а 1846 — адпаведна 14 і 9, якія належалі да розных манаскіх ордэнаў. У 1804 дыяцэзія мела 86 парафій (з 156 касцёламі), 49 ксяндзоў і 112 214 вернікаў.

Скасавана паводле рашэння царскага ўраду ў 1869 у ходзе русіфікацыйных мерапрыемстваў у Паўночна-Заходнім краі імперыі. Тэрыторыя былой Мінскай дыяцэзіі пачала падпарадкоўвацца Віленскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі. Папскі Прастол не прызнаў рашэння расійскіх улад аб скасаванні Мінскай дыяцэзіі.

У 1883 Слонімскі кляштар бернардзінак і тыя касцёлы Мінскай губерні, якія яшчэ захаваліся пасля скасавання Мінскай дыяцэзіі, паводле рашэння расійскіх улад былі падпарадкаваны Магілёўскай архідыяцэзіі.

Пасля выдання царскага ўказу аб верацярпімасці ад 17 красавіка 1905 у сувязі ліберальнымі саступкамі расійскага імператара (1894—1917) Мікалая II падчас рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расійскай імперыі стала магчымым пераходзіць у каталіцызм тым праваслаўным, якія ў Мінскай губерні з 1869 прымусова пераводзіліся ўладамі ў праваслаўе. Аднак пасля контррэвалюцыйных дзеянняў ураду Пятра Сталыпіна ў 1907 уціскі каталікоў зноў аднавіліся.

Толькі пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расійскай імперыі стала магчымым у лістападзе 1917 аднавіць Мінскую дыяцэзію. На яе чале стаў мінскі біскуп Зыгмунт Лазінскі.

Пасля Рыжскага мірнага дагавора ў 1921 тэрыторыя былой Мінскай губерні была падзелена паміж бальшавіцкай Расіяй і Другой Рэччу Паспалітай. На той частцы Мінскай губерні, якая ўвайшла ў склад ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай, у 1925 была створана Пінская архідыяцэзія. Землі былой Мінскай губерні, якія ўвайшлі ў склад БССР, па-ранейшаму афіцыйна ўваходзілі ў склад Мінскай дыяцэзіі, якая на практыцы не дзейнічала, але кананічна не была скасавана Апостальскай Сталіцай (Рымам).

У 1989, калі ў Савецкім Саюзе пачалася «Перабудова» і змена адносін да свабоды веравызнання, была заснавана апостальская адміністрацыя ў Мінску. Апошнім апостальскім адміністратарам (да 1991) быў Тадэвуш Кандрусевіч.

13 красавіка 1991 Мінская дыяцэзія і Магілёўская архідыяцэзія былі аб'яднаныя у адну, Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію.

Пінская дыяцэзія

Пі́нская дыяцэ́зія (Dioecesis Pinskensis Latinorum) — каталіцкая дыяцэзія (епархія) у Беларусі. Створана 28 кастрычніка 1925. Сёння Пінская дыяцэзія займае тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Цэнтр у Пінску. Дыяцэзія аб'ядноўвае Баранавіцкі, Брэсцкі, Гомельскі, Мазырскі, Пінскі і Пружанскі дэканаты. Да дыяцэзіі адносіцца Пінская семінарыя.

Пінская і Лунінецкая епархія

Гэты артыкул прысвечаны Пінскай і Лунінецкай епархіі РПЦ. Пра каталіцкую епархію з цэнтрам у Пінску глядзіце ў артыкуле Пінская дыяцэзіяПінская епархія — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Рускай Праваслаўнай Царквы ў Беларусі. Заснавана ў 1328 годзе, адноўлена 6 ліпеня 1989 года. Аб'ядноўвае прыходы і манастыр на тэрыторыі Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Іванаўскага, Івацэвіцкага, Лунінецкага, Ляхавіцкага, Пінскага і Столінскага раёнаў Брэсцкай вобласці.

Царква Швецыі

Царква Швецыі (шведск.: Svenska kyrkan) — найбуйнейшая хрысціянская дэнамінацыя ў Швецыі, найбуйнейшая лютэранская царква ў Сусветнай лютэранскай федэрацыі і ў свеце, член Порва Супольнасці. Членамі царквы з'яўляюцца каля 6,4 мільёнаў чалавек ці 67,5 % насельніцтва Швецыі. Аднак, толькі 2 % наведвае набажэнствы штотыдзень. Да 2000 года царква мела статус дзяржаўнай.

Назва «Царква Швецыі» ўпершыню з'явілася ў заканадаўчым акце ў 1860 годзе (у першым законе аб нязгодных). Гэта назва была неабходна для таго, каб адрозніваць Царкву Швецыі ад іншых канфесій.

Царква Швецыі ўяўляе сабой:

супольнасць людзей евангелічна-лютэранскай веры ў Швецыі, якая аб'ядноўвае прыходы і дыяцэзіі;

адкрытую нацыянальную царкву, якая працуе з дэмакратычнымі арганізацыямі і праз царкоўнае служэнне, ахоплівае ўсю нацыю;Главой Царквы Швецыі з'яўляецца Архібіскуп Упсалы, з 15 кастрычніка 2013 года ім выбрана Анцье Якелен.

Каталіцкія тэрытарыяльныя адзінкі
Ардынарныя
Адмысловыя
Місіянерскія

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.