Дунаіўці

Дунаіўці[1] (укр.: Дунаївці) — горад у Дунаявецкім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны, раённы цэнтр.

Горад
Дунаіўці
укр.: Дунаївці
Сцяг[d] Герб[d]
Сцяг Герб
Dunaivtsi Center
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
48°53′22″ пн. ш. 26°51′25″ у. д.
Першае згадванне
Горад з
Плошча
13,036 км²
Вышыня цэнтра
300 ± 1 м
Насельніцтва
16000 чалавек (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-3858
Паштовы індэкс
32400
Афіцыйны сайт
Дунаіўці на карце Украіны ±
Дунаіўці (Украіна)
Дунаіўці

Агульная характарыстыка

Размешчаны на рацэ Тэрнава, у 22 км ад чыгуначнай станцыі Дунаіўці і ў 68 км ад Хмяльніцкага. Гарадскому савету падпарадкоўваецца таксама сяло Мушкутынці, размешчанае на паўднёвым усходзе ад горада. Насельніцтва горада разам з вёскай Мушкутынці па стане на 2001 год складала 17 310 жыхароў.

Першая згадка пра горад датуецца 1403 г., у 1592 г. кароль Жыгімонт III Ваза прадаставіў Дунаіўцам магдэбургскае права, пацверджанае ў 1605 г. На 1870-я гг. прыйшлося значнае прамысловае і гандлёвае развіццё горада. Ад 1923 г. Дунаіўці - райцэнтр, з 1958 г. - горад раённага падпарадкавання.

Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 26 ліпеня 2001 г. горад Дунаіўці ўнесены ў Спіс гістарычных населеных мясцін Украіны. У 2003 г. горад адзначыў свой 600-гадовы юбілей.

Назва "Дунаіўці" (да пачатку XVIII ст. — Дунайгорад) не мае нічога агульнага з назвай ракі Дунай, бо горад размешчаны далёка ад яе. Ёсць некалькі версій паходжання назвы горада. Найбольш верагодна, што ў аснове назвы горада ляжыць корань "дун"," "дуна","дон". Гэты корань ужываўся ў мове індаеўрапейскіх народаў і азначаў ваду ці, раку. Паколькі на тэрыторыі горада і яго ваколіц і да гэтага часу ёсць шмат азёр і рака Тэрнава, то гэта магло стаць асновай паходжання назвы горада. Тым больш, што ва ўкраінскіх народных песнях слова "дунай" як раз і ўжываецца ў значэнні "вада", "вялікая вада", "разліў вады", "рака" і інш.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Базалія

Базалія (укр.: Базалія) — пасёлак гарадскога тыпу ў Тэафіпальскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны на рацэ Случ (прыток Гарыні).

Білагірскі раён

Білагірскі раён (укр.: Білогірський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Хмяльніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Білагір’я (укр.: Білогір'я).

Утвораны 7 сакавіка 1923 года. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 27232 чалавекі, плошча — 776,3 км².

Вінькіўці

Вінькіўці (укр.: Віньківці) — пасёлак гарадскога тыпу ў Віньківецкім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны, раённы цэнтр. Мястэчка размешчана на Падоллі на рацэ Калюс у 50 км ад Хмяльніцкага. У 1927—1938 гг. меў назву Затонск.

Гарадок (Хмяльніцкая вобласць)

Гарадок (укр.: Городок) — горад у Хмяльніцкай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Гарадоцкага раёна. размешчаны на рацэ Смотрыч, за 52 км на паўднёвы захад ад Хмяльніцкага. Чыгуначная станцыя Вікторыя на лініі «Ярмолынцы-Капычынцы».

Грыціў

Грыціў (укр.: Гриців) — пасёлак гарадскога тыпу ў Шэпэціўскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны.

Дунаявецкі раён

Дунаявецкі раён (укр.: Дунаєвецький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Хмяльніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Дунаіўці (укр.: Дунаївці).

Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 63205 чалавек, плошча — 1180 км².

Дунаіўці (пасёлак)

Дунаіўці (укр.: Дунаївці) — пасёлак гарадскога тыпу ў Дунаявецкім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны. Чыгуначная станцыя на лініі Хмяльніцкі - Камянец-Падольскі. Насельніцтва - каля 2,5 тыс. жыхароў. Размешчаны за 22 км ад раённага цэнтра, які таксама мае назву Дунаіўці (ад якога бярэ пачатак назва чыгуначнай станцыі і пазней - пасёлка пры ёй). Заснавана паселішча ў 1914 г. разам з будаўніцтвам чыгункі, статус пасёлка гарадскога тыпу мае з 1972 г.

Закупнэ

Закупнэ (укр.: Закупне) — пасёлак гарадскога тыпу ў Чэмэравецкім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны. Паселішча размешчана на тэрыторыі Нацыянальнага прыроднага парку "Падольскія Тоўтры". Чыгуначная станцыя на лініі Ярмолынці - Капычынці. Упершыню згадваецца ў пачатку XVIII ст., рацяглы час было ўладаннем магнатаў Патоцкіх.

Лэтычыў

Лэтычыў (укр.: Летичів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Лэтычыўскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны на рацэ Паўднёвы Буг. Раённы цэнтр. Насельніцтва - каля 10 тыс. жыхароў. Пасёлак размешчаны за 50 км ад абласнога цэнтра і за 30 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі (Дэражня). Праз паселішча праходзіць аўтадарога Ужгарад - Цярнопаль - Крапыўныцкы.

Руслан Віктаравіч Івашка

Руслан Івашка (нар. 10 лістапада 1986, Гвіздэць, Івана-Франкоўская вобласць) — украінскі футбаліст, нападнік клуба «Эпіцэнтр» (Дунаіўці).

Славута

Славута (укр.: Славута) — горад абласнога значэння ва Украіне, цэнтр Славуцкага раёна Хмяльніцкай вобласці. Насельніцтва 35892 жыхароў (2014). Горад размешчаны на рацэ Гарынь, чыгуначная станцыя Славуты I, за 118 км ад Хмяльніцкага. Праз горад праходзіць аўтадарога Стараканстантынаў — Роўна — Жыткавічы (Беларусь) Н25. Вытворчасць будматэрыялаў; дрэваапрацоўчая, харчовая і інш. прамысловасць. Заснавана ў 1633 годзе. Горад абласнога падпарадкавання з 1979 года.

Стара Ушыця

Стара Ушыця (укр.: Стара Ушиця) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кам’янэць-Падзільскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны на рацэ Днестр. Пасёлак размешчаны на тэрыторыі Нацыянальнага прыроднага парку "Падольскія Тоўтры».

Старакасцянтыніўскі раён

Старакасцянтыніўскі раён (укр.: Старокостянтинівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Хмяльніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Старакасцянтыніў (укр.: Старокостянтинів).

Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 29730 чалавек, плошча — 1210 км².

Тэафіпаль

Тэафіпаль (укр.: Теофі́поль) — пасёлак гарадскога тыпу ў Тэафіпальскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны за 100 км ад Хмяльніцкага. Раённы цэнтр.

Чорны Острыў

Чорны Острыў (укр.: Чорний Острів) — пасёлак гарадскога тыпу ў Хмяльніцкім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны за 20 км ад Хмяльніцкага на рацэ Паўднёвы Буг. Цэнтр аб'яднанай тэрытарыяльнай грамады. Магдэбургскае права з 1556 г.

Чэмэравецкі раён

Чэмэравецкі раён (укр.: Чемеровецький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Хмяльніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Чэмэрыўці (укр.: Чемерівці).

Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 41292 чалавекі, плошча — 928 км².

Ямпіль (Хмяльніцкая вобласць)

Ямпіль ці Ямпаль (укр.: Ямпіль) — пасёлак гарадскога тыпу ў Білагірскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны на рацэ Гарынь. Магдэбургскае права з 1569 г.

Ярмалынецкі раён

Ярмалынецкі раён (укр.: Ярмолинецький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Хмяльніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Ярмолынці (укр.: Ярмолинці).

Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 29656 чалавек, плошча — 898 км².

Ярмолынці

Ярмолынці (укр.: Ярмо́линці) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ярмалынецкім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны за 30 км на поўдзень ад Хмяльніцкага. Раённы цэнтр. Магдэбургскае права з 1455 г.

 
Раёны
Гарады
Пгт

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.