Дняпро

Дняпро, Днепр (руск.: Днепр, укр.: Дніпро) — рака ў Расіі, Беларусі (у т. л. ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абл.) і Украіне. Даўжыня 2201 км (да пабудовы вадасховішчаў 2285 км), у Беларусі — 690 км (найбольш працяглая з усіх рэк Беларусі). Вадазбор 504 тыс. км², на тэрыторыі Беларусі — 63,7 тыс. км² (без басейна Прыпяці). Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1670 м³/с, каля Оршы 123 м³/с, каля Рэчыцы 364 м³/с. Агульнае падзенне ракі ў Беларусі 54 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,08 .

Пачынаецца з невялікага балота на Валдайскім узвышшы (Смаленская вобл.) на вышыні 236 м над узроўнем мора, упадае ў Дняпроўскі ліман Чорнага мора.

Густата рачной сеткі басейна Дняпра на тэрыторыі Беларусі складае 0,39 км/км².

Асноўныя прытокі

Dnipro Basin River Town International
Басейн

Справа: Аршыца, Адроў, Лахва, Друць, Бярэзіна, Прыпяць, Ірпень, Інгулец, Цецяраў, Добасна.

Злева: Ухлясць, Ржаўка, Сож, Дзясна, Сула, Самара, Ворскла, Рось, Псёл.

На рацэ

Гарады:

Дарагабуж, Смаленск, Дуброўна, Орша, Шклоў, Магілёў, Рагачоў, Жлобін, Рэчыца, Кіеў, Канеў, Чаркасы, Крамянчуг, Кам’янскэ, Дняпро, Запарожжа, Нікапаль, Энергадар, Новая Кахоўка, Херсон.

Вадасховішчы:

Гідраэлектрастанцыі:

  • Кіеўская,
  • Канеўская,
  • Крамянчугская,
  • Днепрадзяржынская,
  • Дняпроўская,
  • Кахоўская.

Назва

Большасць даследчыкаў лічыць паходжанне назвы сармацкім і выводзяць яе ад выразу дану апара, што азначае задняя рака (адносна Днястра). Iншыя лічаць, што назва ракі паходзіць ад каранёў дан (дон), што значыць вада, рака і пр (прс), што значыць прыкладна пырскі, якія ўтвараюцца парогамі ў ніжнім цячэнні ракі.

Iншыя вядомыя назвы Дняпра: Барысфе́н (грэч.: Βορυσθένης — паўночная рака), згадваецца ў працах старажытнагрэчаскіх гісторыкаў Герадота, Страбона і ў некаторых старажытнарымскіх (Плінія Старэйшага), хаця ў рымскіх працах пераважае назва Данапрыс. Славу́тыч, т.б. Славянская (?), метафарычная назва часоў Русі. Вар (верагодна, ад імя індаеўрапейскага бога вады Варуна), гунская назва ракі, ад яе паходзіць печанежская назва Варух або Варуч. Буры-Чай (ад імя бога вайны Барын-Буры, які, па паданні, адпачываў на гэтай ракі), старажытнабулгарская назва. Узу́ (тур. — доўгая), турэцкая назва. Элтэкс, назва, якая ўжывалася ў сярэднявечнай Iталіі.

Агульнае

Вярхоўі вадазбору ракі ў межах Смаленскага і Аршанскага ўзвышшаў, правабярэжжа сярэдняй часткі верхняга цячэння на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, левабярэжжа на Аршанска-Магілёўскай раўніне, што на поўдні пераходзіць у нізіну беларускага Палесся. На поўдні ад Рагачова па левабярэжжы ракі цягнецца Прыдняпроўская нізіна.

Асноўны сцёк ракі фарміруецца ў верхнім цячэнні. Галоўная крыніца жыўлення — снегавыя воды (у верхнім цячэнні каля 50 %). Грунтавыя воды складаюць 27 %, дажджавыя 23 % гадавога сцёку. Веснавое разводдзе звычайна праходзіць адной, у асобныя гады дзвюма ці трыма хвалямі. Сярэдняя вышыня над самай нізкай межанню каля Оршы 5,9 м, Магілёва 6,2 м, Рэчыцы 4 м. Вышыня найбольшага ўзроўню 4—7 м, у вярхоўі, дзе пойма вузкая, да 12 м. Замярзае ў канцы лістапада — пачатку снежня, крыгалом у сярэднім цячэнні ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. У Беларусі найбольшая таўшчыня лёду 60—80 см (у пачатку сакавіка). Веснавы ледаход 4—9 сутак. Каля Оршы найбольшы расход вады 2000 м³/с (1931), найменшы 8 м³/с (1892), каля Рэчыцы адпаведна 4970 м³/с (1953) і 36 м³/с (1921). Гадавы сцёк завіслых наносаў у Беларусі 250 тыс. т. Вада ў рацэ гідракарбанатна-кальцыевага класа, умерана жорсткая, павышанай і сярэдняй мінералізацыі. Для памяншэння забруджвання Дняпра пры прамысловых і камунальных прадпрыемствах ствараюцца ачышчальныя збудаванні, вядзецца кантроль за гідрахімічным рэжымам ракі, аднак стан ракі пакуль не паляпшаецца. Адмоўны ўплыў на ваду, ілы і жывёльны і раслінны свет у Дняпры аказала катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.

Ukraine dnepr at krementchug
Днепр у Крамянчуге

У межах Беларусі даліна пераважна трапецападобная, ніжэй вусця Сажа невыразная. Шырыня яе да Магілёва 0,8—3 км, ніжэй (да вусця Сажа) 5—10 км, у межах Палескай нізіны зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Схілы даліны ўмерана стромкія і спадзістыя, вышынёй 12—35 м, парэзаныя ярамі, лагамі, далінамі прытокаў. Пойма на значным працягу ад Магілёва — двухбаковая тэраса, якая ўзвышаецца над межанным узроўнем вады на 5—8 м, шырыня яе 0,1—1 км. Ад Магілёва да Жлобіна пашыраецца да 6 км, у межах Гомельскага Палесся да 10 км. Паверхня поймы ніжэй Магілёва перасечана старыцамі, рукавамі, пратокамі і залівамі, большай часткай адкрытая і разараная. Ёсць павышаныя грывістыя ўчасткі, пясчаныя ўзгоркі і прырэчышчавыя валы.

Рэчышча на вялікім працягу моцназвілістае, багатае перакатамі і мелямі, найбольш выразнымі на ўчастку паміж вусцямі рэк Друць і Сож. За 9 км вышэй Оршы рака праразае граду дэвонскіх вапнякоў, утварае каля в. Прыдняпроўе так званыя Кабяляцкія парогі. Шырыня ракі 60—120 м, паміж вусцямі Бярэзіны і Сажа 0,2—0,6 км, ніжэй 0,8—1,5 км, а ў зоне падпору ад Кіеўскага вадасховішча 3—5 км. Дно роўнае, пясчанае, часам пясчана-жвіровае. Берагі ад спадзістых да стромкіх, на лукавінах разбураюцца, вышынёй ад 0,5 м да 10 м, у асобных месцах наладжаны берагавыя замацаванні.

Рэльеф

Рэльеф раўнінна-пагорысты. Найбольш узнёслая паўночная частка ўяўляе складаную сістэму буйнаўзгорыстых марэнавых узвышшаў (Аршанскае, Мінскае), якія чаргуюцца са слабаўвагнутымі, часта забалочанымі нізінамі і моцна падзеленымі плятопадобнымі дзялянкамі. Адносныя вышыні асобных грудоў вагаюцца ад 30—50 да 120 м. Цэнтральная частка, якая ахоплівае вадазборы рэк Бярэзіна і Сож, пераважна раўнінная, месцамі сустракаюцца хвалістыя і дробнаўзгорыстыя дзялянкі дновай марэны з адноснымі вышынямі 5—30 м. Левабярэжжа да Жлобіна моцна падзеленае далінамі, ярамі, бэлькамі і прыпаднятае адносна правабярэжжа на 40—60 м. Паўднёвая частка вадазбору звязаная з дзюнава-грудкаватымі пясковымі ўтварэннямі вышынёй 5—8 м і асобнымі моцна размытымі марэнавымі грудамі, узвышшамі і градамі вышынёй да 10—60 м над навакольнай мясцовасцю.

Расліннасць

Значная частка тэрыторыі (каля 25 %) занятая ляснымі масівамі, якія размешчаны нераўнамерна. Вялікія лясныя масівы знаходзяцца на вадазборах правабярэжных прытокаў (Бярэзіна, Друць). Левабярэжжа аблесенае значна менш. Лясы тут сустракаюцца параўнальна невялікімі дзялянкамі, найвялікшыя з іх засяроджаныя ў нізоўе Сажа. Лясы мяшаныя, асноўныя пароды — хвоя, елка, дуб.

Жывёльны свет

Суднаходства

Дняпро з даўніх часоў меў вялікае значэнне як транспартная артэрыя, што злучае Балтыйскае мора з Чорным. Па Дняпры праходзіла асноўная частка шляха з варагаў у грэкі. З XII ст. з-за качэўнікаў у нізоўях, Дняпро пачынае губляць сваё значэнне як міжнародны гандлёвы шлях — суднаходства па Дняпры ажыццяўлалася толькі ў верхнім яго цячэнні. У сяр. XVIII ст., пасля ліквідацыі Крымскага ханства, суднаходства заноў аднавілася па ўсяму цячэнню. Да XX ст. у ніжнім цячэнні суднаходству заміналі парогі, якія былі ўзарваныя ў 1930-я гг. Цяпер басейн Дняпра злучаны з басейнамі іншых рэк (Заходняя Дзвіна, Нёман, Вісла), Бярэзінскай воднай сістэмай, Агінскім каналам, Дняпроўска-Бугскім каналам.

Дняпро
рус. Днепр, укр. Дніпро
Dnjapro

Дняпро ў Оршы
Характарыстыка
Даўжыня 2201 км
Басейн 504 000 км²
Расход вады 1 670 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне ур. Раждзяство каля вёскі Бачарава
 • Вышыня 220 м
 • Каардынаты 55°52′21″ пн. ш. 33°43′27″ у. д.
Вусце Дняпроўскі ліман
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Рыбальчэ
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 46°29′47″ пн. ш. 32°17′14″ у. д.
Ухіл ракі 0,09 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Чорнае мора

Расія Смаленская вобласць
Беларусь Віцебская вобласць, Магілёўская вобласць, Гомельская вобласць
Украіна Чарнігаўская вобласць, Кіеўская вобласць, Кіеў, Чаркаская вобласць, Кіраваградская вобласць, Палтаўская вобласць, Днепрапятроўская вобласць, Запарожская вобласць, Херсонская вобласць, Мікалаеўская вобласць
Еўропа Смаленская вобласць
 яшчэ не мае [[Шаблон:На карце/Еўропа Смаленская вобласць
|пазіцыйнай карты]].

Спасылкі

Крыніцы

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.

Спасылкі

Бітва за Дняпро

Бітва за Дняпро (1943) — шэраг наступальных аперацый Чырвонай арміі пад час Вялікай Айчынай вайны, у выніку якіх ад нямецкіх акупантаў быў вызвалены шэраг гарадоў украінскага Падняпроўя, у тым ліку Кіеў.

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе — спаборніцтва паміж лепшымі прафесійнымі футбольнымі клубамі Беларусі, якое праводзіцца ў межах чэмпіянату Беларусі па футболе. Яе пераможца аб’яўляецца чэмпіёнам Беларусі па футболе.

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1998

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1998 (8-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Вышэйшай лізе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 1998-га года.

У параўнанні з папярэднім сезонам мацнейшы дывізіён змяніў назву з Першай лігі на Вышэйшую лігу.

У турніры, які праходзіў у два кругі, спачатку ўдзельнічалі 16 каманд,

але пасля першага круга з турніру знялося мінскае «Дынама-93».

Усе матчы з яго ўдзелам былі ануляваны, і далей турнір працягвалі 15 каманд.

У выніку, чэмпіёнскі тытул упершыню заваяваў клуб «Дняпро-Трансмаш» з Магілёва.

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2011 (21-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Вышэйшай лізе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2011-га года.

У турніры прымала ўдзел 12 каманд. Турнір прайшоў у тры кругі: спачатку 12 каманд вышэйшай лігі правялі класічны двухкругавы турнір — хатнія і гасцявыя матчы, а потым у трэцім круге згулялі паміж собой яшчэ па аднаму разу, пры гэтым каляндар трэцяга круга нацыянальнага першынства быў вызначаны шляхам жараб'ёўкі.

Чэмпіёнскі тытул шосты раз запар заваяваў клуб БАТЭ з Барысава, які ўсталяваў рэкорд по колькасці чэмпіёнскіх тытулаў у гісторыі Чэмпіянатаў Беларусі (8 тытулаў).

Па выніках сезону магілёўскі «Дняпро», заняўшы апошняе 12 месца, выбыў у першую лігу, а ФК «Віцебск» прыняў удзел у стыкавых матчах за права выступлення ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2012 года. Саступіўшы па суме дзвюх сустрэч мінскаму «Партызану» (0:2 і 2:1), віцябляне страцілі месца ў вышэйшым дывізіёне.

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 (Беларусбанк—чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2013-га года.

У студзені 2013 Беларусбанк стаў генеральным партнёрам чэмпіянату.

У турніры прымала удзел 12 каманд. Турнір прайшоў па новым фармаце: спачатку ўсе каманды гулялі два кругі, пасля якіх падзяляліся на дзве шасцёркі. Каманды першай шасцёркі гулялі яшчэ два кругі і разыгрывалі месцы з 1 па 6, каманды другой шасцёркі тым жа чынам вызначалі месцы з 7 па 12. Усяго, такім чынам, чэмпіянат доўжыўся 32 туры (22 на першым этапе і 10 пасля падзелу на шасцёркі).

Чэмпіёнскі тытул восьмы раз запар заваяваў клуб БАТЭ з Барысава (усяго 10 тытулаў).

Па выніках сезону клуб «Славія-Мазыр», які заняў апошняе месца, выбыў у Першую лігу. Магілёўскі «Дняпро», які заняў 11 месца, прыняў удзел у стыкавых матчах за права выступлення у Вышэйшай лізе ў сезоне 2014 года, дзе перайграў «Гарадзею» (3:1, 0:0) і захаваў месца ў вышэйшым дывізіёне.

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2014

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2014 (Беларусбанк—чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2014-га года.

Чэмпіёнам, 11-ы раз у гісторыі і 9-ы раз запар, стаў барысаўскі БАТЭ. Магілёўскі «Дняпро», які заняў апошняе 12-е месца, саступіў у стыкавых матчах «Віцебску» (0:2, 1:1) і пакінуў Вышэйшую лігу.

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 (Беларусбанк—чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2017-га года.

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019

Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 (Беларусбанк—чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2019 года.

Вэрхнёдніпроўск

Верхнедняпроўск ці Вэрхнёдніпроўск (укр.: Верхньодніпровськ) — горад у Днепрапятроўскай вобласці Украіны на рацэ Дняпро на правым беразе Кам'янскага вадасховішча. Раённы цэнтр.

Берагі Дняпра ў гэтым месцы даволі высокія і перакапаныя ярамі і бэлькамі, з-за гэтага ў горадзе існуюць значныя перапады вышынь - ад 60 да 158 метраў над узроўнем мора. Праз горад праходзіць аўтамагістраль Кіеў (Барыспіль) - Дніпро - Запарожжа - Марыупаль.

Дзяржынскі раён

Дзяржынскі раён (да 1932 года Койданаўскі) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці.

Размяшчаецца ў цэнтры Беларусі. Паўночная і цэнтральная часткі раёна з вышэйшай кропкай краіны — гарой Дзяржынскай (345 м над у. м.), ляжыць на Мінскім узвышшы — вадападзеле ракі Дняпро і Нёмана. Паўднёвая частка раёна размешчаная на Стаўбцоўскай раўніне.

Дніпро

Дніпро, або Дняпро[неаўтарытэтная крыніца? 329 дзён] (укр.: Дніпро́, да 1796 — Екацярынаслаў, з 1796 па 1802 — Новарасійск, з 1802 па 1926 — Екацярынаслаў, з 1926 па 2016 — Днепрапятроўск) — горад ва Украіне, на рацэ Дняпро, адміністрацыйны цэнтр Днепрапятроўскай вобласці. Чыгуначны вузел. Буйны прамысловы цэнтр Украіны. Заснаваны ў 1776 годзе.

Да рэвалюцыі горад называўся Екацярынаслаў у гонар расійскай царыцы. У 1926 годзе ён стаў Днепрапятроўскам у гонар рэвалюцыянера Пятроўскага. 19 мая 2016 Вярхоўная Рада Украіны ў рамках дэкамунізацыі пераназвала горад Днепрапятроўск у горад Дніпро.

Кубак Беларусі па футболе 1992

Кубак Беларусі па футболе 1992 — першы розыгрыш суверэннага Кубка Беларусі.

Першым пераможцам Кубка стаў футбольны клуб «Дынама» з Мінска,

які ў фінале разграміў магілёўскі «Дняпро» з лікам 6:1.

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012 (22-і чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2012-га года.

У турніры павінны былі прымаць удзел 16 каманд, але перад пачаткам каманда «Клечаск» адмовілася ад удзелу,

у выніку колькасць удзельнікаў была скарочана да 15. Каманды змагаліся за адзіную прамую пуцёўку ў Вышэйшую лігу і адну пуцёўку ў плэй-оф за права змагацца за месца ў Вышэйшай лізе з перадапошнім клубам Вышэйшай лігі 2012.

Пасля ўпартай барацьбы за два туры да фінішу перамогу ў турніры забяспечыў клуб «Дняпро» з Магілёва,

які, такім чынам, гарантаваў сабе вяртанне ў мацнейшы дывізіён.

Другое месца заняла «Гарадзея», якая атрымала права гуляць у стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Саступіўшы па суме дзвюх сустрэч (1:0, 0:4), «Гарадзея» засталася ў Першай лізе.

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 (26-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2016-га года.

Лідарства ў чэмпіянаце амаль адразу захапілі «Гомель» і магілёўскі «Дняпро», якія за некалькі тураў да фінішу забсяпечылі сабе пуцёўкі ў Вышэйшую лігу. Барацьба ж за першае месца ішла да апошняга тура, у выніку пры роўнай колькасці ачкоў пераможцам турніру стаў «Гомель».

Рэчыца

Рэ́чыца (афіц. транс.: Rečyca) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтр Рэчыцкага раёна, порт на р. Дняпро. За 50 км ад Гомеля. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель—Калінкавічы, вузел аўтамабільных дарог на Гомель, Калінкавічы, Светлагорск, Жлобін, Лоеў, Хойнікі. Насельніцтва 66 009 чалавек (2017).

Сож

Сож — рака ў Смаленскай вобласці Расіі, у Магілёўскай і Гомельскай абласцях і на мяжы Беларусі з Расіяй і з Украінай, а таксама на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці Украіны. Левы прыток р. Дняпро. Даўжыня 648 км, у межах Беларусі 493 км. Вадазбор 42,1 тыс. км², у межах Беларусі 21,5 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 219 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,17 ‰.

Спартак (стадыён, Магілёў)

«Спартак» — шматфункцыянальны стадыён у Магілёве, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Дняпро», які выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць стадыёна складае 7 350 месцаў.

Трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1996

Трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 1996 — трэці па рангу дывізіён па футболе сярод беларускіх каманд 1996-га года.

Ліга, як і ў папярэднім сезоне, была падзелена на дзве падгрупы: А і Б.

Першапачаткова ў турніры ўдзельнічалі 30 каманд (па 15 у кожнай падгрупе), але ў

першым крузе са спаборніцтваў групы Б знялася каманда «Будаўнік» з Полацка (усе матчы з яе ўдзелам былі ануляваны),

а падчас другога круга зняўся шклоўскі «Спартак» (усім, хто не паспеў з ім згуляць, прысуджана тэхнічная перамога 3:0).

Пераможца кожнай падгрупы і пераможца стыкавых матчаў паміж клубамі, якія занялі другое месца ў падгрупах, складалі тройку, якая атрымоўвала павышэнне ў Другую лігу.

У падгрупах А і Б перамаглі адпаведна барысаўскі БАТЭ і ФК «Вейна» з Магілёўскага раёна,

якія разам з пераможцам стыкавых матчаў рагачоўскім «Дняпро» прайшлі ў дывізіён вышэй.

ФК Дняпро Магілёў

«Дняпро» — беларускі футбольны клуб з горада Магілёва, заснаваны ў 1960 годзе.

Дняпро
Левыя прытокі
Правыя прытокі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.