Дзікае поле

Дзікае поле, Поле - традыцыйная назва прычарнаморскіх стэпаў у XVI-XVII ст. У вузкім сэнсе — гістарычная назва неразмежаваных і слаба заселеных прычарнаморскіх стэпаў паміж сярэднім і ніжнім цячэнням Днястра на захадзе, ніжнім цячэнням Дона і Северскага Данца на ўсходзе, ад левага прытоку Дняпра — Самары і вярхоўяў прытокаў Паўднёвага Буга — Сынюхы і Ингула на поўначы, да Чорнага і Азоўскага мораў і Крыма на поўдні. У шырокім сэнсе - назва ўсяго Вялікага еўразійскага стэпу, які таксама называўся Вялікай Скіфіяй ў часы антычнасці або Вялікай Тартарыяй ў часы сярэднявечча ў еўрапейскіх і ўсходніх (пераважна персідскіх) крыніцах.

Ukraine-Dyke Pole
Прыблізная лакалізацыя Дзікага поля на мапе сучаснай Украіны

Займала тэрыторыю сучаснага Цэнтральнага Чарназем'я і частку сучаснай Украіны (басейны рэк Северскі Данец, Ворскла і інш.), а таксама землі Ніжняга Прыдоння, Сярэдняга і Ніжняга Паволжа. Тэрыторыя Дзікага поля ахоплівала акрамя дзікага стэпу вялікую частку асвоеных зямель, якія ўваходзілі ў склад Курскага, Ялецкага і часткова Разанскага княстваў. Да канца XIV ст. першыя 2 княствы спынілі сваё існаванне, а іх цэнтры, як і іншыя навакольныя гарады, ператварыліся ў гарадзішчы. У XIVXVI ст. тэрыторыя Дзікага поля ўмоўна падзелена паміж ВКЛ (потым Рэччу Паспалітай) і Расійскай дзяржавай. Але гэты падзел не прызнаваўся нашчадкамі Залатой Арды (Вялікай Ардой, Крымскім ханствам), а Дзікае поле выкарыстоўвалася імі эпізадычна як качэўі (напрыклад, у 1490, 1491, 1501 гг.). Рэальнай улады над тэрыторыяй Дзікаг поля не мелі ні маскоўскі, ні літоўскі бок. Паводле дагавора 1503 вялікая частка Дзікага поля намінальна трапіла ў склад Расійскай дзяржавы. Паступова яго памеры скарачаліся. Калі ў 1-й палове XVI ст. Дзікае поле пачыналася адразу за Тулай, то ў сярэдзіне таго ж стагоддзя яно адсунулася да адноўленых гарадоў Арла, Данкава, Шацка і інш. 3 1571 г. «на Полі» пачала няспынна дзейнічаць агульнадзяржаўная расійская вартавая служба, арганізатарам якой быў баярын М.І.Варатынскі. Неўзабаве полем сталі называць тэрыторыю, на якой стаяла расійская ахова і дзейнічалі раз'езды. Да канца XVI ст. пабудаваны ці адноўлены шэраг гарадоў (Варонеж, Ліўны, Курск, Белгарад, Ялец і інш.), а сама тэрыторыю Дзікага поля стала часткай расійскіх зямель. У нізоўях Дона пачало канцэнтравацца аўтаномнае данское казацтва. Такім чынам, у канцы XVI ст. тэрмін «Поле» страціў першапачатковы сэнс, але працягваў ужывацца для абазначэння пэўнага геаграфічнага рэгіёна.

Літаратура

  • Цемушаў В. Дзікае поле // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.1: Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2005. – 688 с.: іл. С. 585. ISBN 985-11-0315-2 ISBN 985-11-0314-4 (т. 1)
    • Заговорский, В.П. История вхождения Центрального Черноземья в состав Российского государства в XVI веке / В.П.Загоровский. - Воронеж: Издательство Воронежского университета, 1991. - 269, [1] с.
Ваенна-марскія сілы Украіны

Вае́нна-марскі́я сі́лы Украіны (укр.: Військово-Морські Сили Збройних Сил України) — від Узброеных сіл Украіны, прызначаны для абароны суверэнітэту і дзяржаўных інтарэсаў Украіны на моры, разгрому груповак ВМС суперніка ў сваёй аперацыйнай зоне самастойна і ва ўзаемадзеянні з іншымі відамі Узброеных сіл Украіны, садзейнічанне Сухапутным войскам Украіны на прыморскім кірунку.

Па стане на пачатак 2014 года, у ВМС Украіны служыла 15 470 чалавек. На ўзбраенні 4 карветы, 1 фрэгат, 1 падводная лодка, 26 дапаможных караблёў і 35 самалётаў. Штаб-кватэра ВМС Украіны да Крымскага крызісу 2014 года была размешчана ў Севастопалі.

Вярхоўная Рада Украіны

Вярхоўная Рада Украіны (укр.: Верховна Рада України) — адзіны заканадаўчы орган Украіны. Складаецца з 450 дэпутатаў. Тэрмін паўнамоцтваў — 5 гадоў.

Геаграфія Украіны

Украіна знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, на яе тэрыторыі знаходзяцца Карпацкія (часткова) і Крымскія горы. Навышэйшы пункт Украіны — гара Гаверла (Карпаты) — 2061 м над узроўнем мора. Найвышэйшая гара Крыму — Раман-Кош (1545 м).

Герб Украіны

Герб Украіны — адзін з чатырох афіцыйных сімвалаў дзяржавы Украіна.

У сапраўдны момант існуе малы герб Украіны зацверджаны 19 лютага 1992 г.

Асноўным геральдычным сімвалам з'яўляецца трызубец (укр.: тризуб).

Гімн Украіны

«Ще не вмерла України» — нацыянальны гімн Украіны, адзін з галоўных дзяржаўных сімвалаў Украіны, нараўне са сцягам і гербам.

Гістарычная вобласць

Гістарычная вобласць — прынятае ў этнаграфіі, гісторыі, культуралогіі паняцце для тэрыторыі, якая гістарычна, як правіла, складала палітычнае адзінства і ў сілу гэтага цяпер характарызуецца вызначанымі агульнымі рысамі ў культуры, этнаграфіі, мове, самасвядомасці мясцовага і навакольнага насельніцтва.

Вылучэнне гістарычных абласцей у рознай ступені характэрна для розных краін і рэгіёнаў. Напрыклад, у Расіі не прынята вылучаць гістарычныя вобласці, у некаторых жа краінах (асабліва ў Еўропе) гістарычныя вобласці замацаваны афіцыйна, а часам кладуцца ў аснову сучаснага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу (Грузія, Латвія, Іспанія, Італія, Германія).

Акрамя таго, на адной і той жа тэрыторыі могуць напластоўвацца гістарычныя вобласці рознага гістарычнага паходжання — якія склаліся ў антычны час, ранняе Сярэднявечча, позняе Сярэднявечча.

Найбольш распаўсюджана вылучэнне гістарычных абласцей на адзін узровень менш краіны (гэта значыць такіх, на якія падзяляюцца краіны). Яны могуць аб'ядноўвацца ў адзінкі буйнейшага ўзроўню, якія адпавядаюць па памерах асобным краінам, але далёка не заўсёды супадаюць з сучаснымі дзяржавамі. Тыя, у сваю чаргу, аб'ядноўваюцца ў яшчэ буйнейшыя рэгіёны, якія часта ўжо не ўсведамлёныя на побытавым узроўні і выяўляюцца падчас спецыяльных даследаванняў.

Дзікае

Дзі́кае — тапонім:

Дзікае — возера ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці, у басейне ракі Ліса

Дзікае — возера ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, у басейне ракі Моўчадзь

Дзікае — возера ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне ракі Ружанка

Дзікае — возера ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, у басейне ракі Трэмля

Дзікае — возера ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Уса

Дзікае — возера ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Волма

Запарожскія казакі

Запарожскія казакі, запарожцы — частка казацтва на тэрыторыі сучаснай Украіны, якія стварылі ў 1555 годзе, шэраг разрозненых ваенных умацаванняў («гарадкі» ці «сечы» /засекі/) і паселішчаў (хутары, зімоўнікі) за дняпроўскімі парогамі, па-за зонай юрысдыкцыі якіх б там не было дзяржаў (Дзікае поле). Пазней аб'ядналіся ў ваенную арганізацыю Войска Запарожскае, якое атрымала сваю назву па назве рэгіёна пражывання, месцы размяшчэння галоўнага ваеннага ўмацавання, названага «Сеч» і знаходжання штаб-кватэры (цэнтральнага органа кіравання — коша).

Пазней, у сувязі з утварэннем у канцы XVI стагоддзя рэестравага казачай войска, паселішчам часткі запарожскага казацтва на тэрыторыі Кіеўскага, Чарнігаўскага і Брацлаўскага ваяводстваў, а таксама ў сувязі з утварэннем пасля 1625 года ў адпаведнасці з Курукаўскім дагаворам палкавога ладу рэестравага казацкай войска, запарожскімі сталі называць і рэестравых казакоў, якія не пражывалі на тэрыторыі Запарожжа.

У далейшым, пасля паўстання Багдана Хмяльніцкага ў 1648 годзе пад кантроль Войска Запарожскага і ўладу запарожскага гетмана перайшлі тэрыторыі Рэчы Паспалітай, якія займалі землі сучаснай Паўночнай і Цэнтральнай Украіны. На іх утварыліся новыя казацкія палкі, якія камплектаваліся з мясцовага насельніцтва па тэрытарыяльна-міліцыйным прынцыпе. Яны дапоўнілі палкавы лад казачага войска, сфарміраваўшы такім чынам цэнтралізаваную ваенную і адміністрацыйна-тэрытарыяльную структуру Войска Запарожскага, якая атрымала ў гістарыяграфіі таксама назву Гетманшчына. Запарожскімі сталі называць усіх казакоў, якія пражывалі на тэрыторыі Гетманшчыны.

== Зноскі ==

Кабінет міністраў Украіны

Кабінет Міністраў Украіны — вышэйшы орган выканаўчай улады ў Украіне. Кіраўніком кабінета міністраў з'яўляецца прэм'ер-міністр, які прызначаецца Вярхоўнай радай Украіны па прадстаўленні Прэзідэнта Украіны. Намеснікамі Прэм'ер-міністра з'яўляюцца Першы віцэ-прэм'ер-міністр і тры віцэ-прэм'ер-міністры. Таксама ў Кабінет ўваходзяць міністры, якія ўзначальваюць адпаведныя міністэрствы і міністр «без партфеля» (Міністр Кабінета Міністраў Украіны) - які не ўзначальвае міністэрства, але мае права голасу на пасяджэннях ўрада.

Канстытуцыя Украіны

Канстытуцыя Украіны — асноўны закон Украіны. Прынятая 28 чэрвеня 1996 года на 5-й сесіі Вярхоўнай Рады Украіны 2-га склікання. Канстытуцыя Украіны ўступіла ў сілу з дня яго прыняцця. На памяць аб прыняцці Канстытуцыі ва Украіне штогод адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Украіны.

Насельніцтва Украіны

Паводле ацэнкі Дзяржаўнай службы статыстыкі Украіны колькасць насельніцтва Украіны станам на 1 лютага 2016 года склала 42738,1 тыс. асоб (без уліку часова акупаванай тэрыторыі Аўтаномнай рэспублікі Крым і горада Севастопаля). За студзень 2016 года колькасць насельніцтва зменшылася на 22,4 тыс. асоб, а прыроднае скарачэнне склала 24,7 тыс. асоб, міграцыйны прырост — 2,2 тыс. асоб. Гарадское насельніцтва краіны складае 69,1%, сельскае — 30,9%. Шчыльнасць насельніцтва — 74,3 чал/км².

Палітыка Украіны

Палітыка Украіны рэалізуецца ў рамках змешанай прадстаўнічай дэмакратычнай рэспублікі і шматпартыйнай сістэмы. Выканаўчая ўлада ажыццяўляецца Прэзідэнтам і Урадам. Заканадаўчая ўлада належыць Вярхоўнай Радзе (парламенту). Навукоўцы апісваюць палітычную сістэму Украіну як «слабую, раздробненую, вельмі асабістую і ідэалагічна беззмястоўную», а таксама што «судовыя органы і сродкі масавай інфармацыі не ў стане заклікаць палітыкаў да адказу» (доктар Тарас Кузё, 2009 год). Украінская палітыка павінна быць аднесена да катэгорыі «празмерна цэнтралізаваных», што выклікана спадчынай сістэмай СССР і страхам перад сепаратызмам. Ва Украіне таксама існуе вельмі моцная карупцыя, што часта называюць вызначальнай характарыстыкай украінскага грамадства, палітычнага жыцця і кіравання.

Поле

Поле — бязлесная раўніна; вялікая роўная пляцоўка, спецыяльна абсталяваная, прызначаная для чаго-небудзь.

Слова «поле» як тэрмін выкарыстоўваецца ў розных галінах ведаў:

Матэматыка

Алгебраічнае поле

Канечнае поле

Вектарнае полеФізіка

Фізічнае поле

Гравітацыйнае поле

Магнітнае поле

Электрычнае поле

Электрамагнітнае поле

Поле ХігсаІншае

Футбольнае поле

Прэзідэнт Украіны

Прэзідэ́нт Украі́ны (укр.: Президент України) — кіраўнік Украіны. Прадстаўляе краіну ў міжнародных стасунках, кіруе замежнай дзейнасцю, праводзіць перамовы і падпісвае міжнародныя ўгоды. З'яўляецца гарантам дзяржаўнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, выканання канстытуцыйных правоў і свабод асобы і грамадзяніна.

З 20 мая 2019 года пасаду займае Уладзімір Зяленскі.

Святы Украіны

Святы Украіны — афіцыйныя святочныя дні ва Украіне.

Суржык

Су́ржык (укр.: суржик, ад царкоўнаславянскага сурожь — «сумесь рознага зерня з жытам») — моўны феномен, які ўзнікае пры змяшэнні рускай і ўкраінскай моў, а дакладней, у выніку напаўнення ўкраінскай мовы рускай лексікай, а часам і сінтаксісам. Суржык падобны да такіх моўных з'яў, як крэольскія мовы і піджыны.

Ва Украіне першапачаткова тэрмін «суржык» (без дадатковых азначэнняў) выкарыстоўваўся адносна ўкраінска-рускага моўнага феномена, а пазней яго значэнне пашырылася і цяпер пазначае элементы дзвюх або некалькіх моў, аб'яднаных штучна, без захавання норм літаратурнай мовы.

Сцяг Украіны

Сцяг Украіны (укр.: прапор України) — сцяг, складзены з дзвюх аднолькавых па памеры жоўтай і сіняй палос, з суадносінамі даўжыні і шырыні 2:3. Традыцыйна завецца жоўта-блакітны сцяг, хоць на сучасным варыянце жоўтая паласа знаходзіцца ўнізе.

Дзень дзяржаўнага сцяга Украіны святкуюць 23 жніўня кожны год.

Укрпошта

Публічнае акцыянернае таварыства «Укрпошта» (ПАТ «Укрпошта», укр.: Публiчне акціонерне товариство «Укрпошта», ПАТ «Укрпошта») — кампанія-аператар паштовай сувязі Украіны, які з’яўляецца членам Сусветнага паштовага саюза (СПС) з 1947 года. Заснавальнікам і адзіным акцыянерам кампаніі з’яўляецца Міністэрства інфраструктуры краіны.

«Укрпошта» налічвае каля 11,8 тысяч паштовых аддзяленняў па ўсёй тэрыторыі краіны. У кампаніі працуе 85,5 тысяч работнікаў (з іх амаль 37 тысяч — паштальёны).

Эканоміка Украіны

Эканоміка Украіны — свабодны рынак, які развіваецца. Як і ў іншых дзяржавах былога СССР, яе валавы ўнутраны прадукт (ВУП) рэзка ўпаў на працягу 10 гадоў пасля распаду СССР у 1991 годзе. Тым не менш, ён хутка рос з 2000 да 2008 года, калі ва ўсім свеце пачалася рэцэсія, да фінансавага крызісу 2008—2009 гадоў. У 2010 годзе эканоміка аднавілася, аднак з 2014 года яна знаходзіцца на сур’ёзным спадзе ў сувязі з вайной на ўсходзе краіны.

Улады краіны пастаянна шукаюць фінансавыя сродкі для выхаду з крызісу. Адным з папулярных варыянтаў з'яўляецца легалізацыя ігральнага бізнесу, які забаронены з 2009 года. Паводле падлікаў экспертаў, ён здольны напаўняць казну штогод на 1 мільярд долараў.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.