Джордж Вашынгтон

Джордж Вашынгтон (англ.: George Washington, 22 лютага 1732 — 14 снежня 1799) — адзін з айцоў-заснавальнікаў ЗША. Прывёў кантынентальнаю армію да перамогі над Вялікабрытаніяй пад час вайны за Незалежнасць (17751783). У 1789 годзе быў абраны першым прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі.

Джордж Вашынгтон
George Washington
Джордж Вашынгтон
сцяг
1-ы Прэзідэнт ЗША
сцяг
з 30 красавіка 1789
Віцэ-прэзідэнт: Джон Адамс
Папярэднік: пасада заснавана
Сайрус Грыфін як Прэзідэнт Кантынентальнага кангрэса
Пераемнік: Джон Адамс
 
Партыя:
Дзейнасць: палітык, афіцэр, дзяржаўны дзеяч
Веравызнанне: Пратэстантызм, англіканская царква
Нараджэнне: 22 лютага 1732
Брыджс-Крык, Вірджынія, Брытанская Амерыка
Смерць: 14 снежня 1799 (67 гадоў)
Маўнт-Вернан, Вірджынія, ЗША
Пахаванне: Маўнт-Вернан, штат Вірджынія
Бацька: Аўгусцін Вашынгтон
Маці: Марыя Бол Вашынгтон
Жонка: Марта Вашынгтон
Дзеці: няма
 
Аўтограф:
George Washington signature
 
Узнагароды:

Залаты Медаль Кангрэса, Падзяка ад Кангрэса

Юнацтва і пачатак ваеннай кар'еры

Джордж Вашынгтон нарадзіўся 22 лютага 1732 у Вірджыніі. Першы сын Аўгусціна Вашынгтона і яго другой жонкі, Мэры Бол Вашынгтон. Дзяцінства і юнацтва ён правёў у сціплых умовах, атрымаў павярхоўную школьную адукацыю. У 11 гадоў страціў свайго бацьку, уладальніка тытунёвай плантацыі. Яго выхоўваў зводны брат Лоўрэнс, пасля смерці якога ён пераняў у 1752 маёнтак Маўнт Вернон пад Александрыяй. З 1748 дапамагаў барону Ферфаксу. У 21 год Вашынгтон стаў Брыгадзірам Муляроў у братэрстве масонаў.

У 1754 Вашынтгон удзельнічаў у баях з французскімі войскамі каля форта Дзюкен, патрапіў у палон, калі абараняў форт Несесіці (Пенсільванія). Французы адпусцілі Вашынгтона і яго атрад з воінскімі ўшанаваннямі, пасля чаго ён звольніўся са службы. Але ў наступным годзе Вашынгтон ізноў уступіў у каланіяльнае апалчэнне ў званні падпалкоўніка. У новай ваеннай экспедыцыі да форта Дзюкен ён камандаваў адступам апалчэнцаў пасля таго, як французы і іх саюзнікі-індзейцы ўстроілі ім засаду і забілі камандзіра атрада англійскага генерала Брэдака. У тым баі загінула больш за палову англійскіх апалчэнцаў. Вашынгтон выявіў асабістую адвагу і вывяў з акружэння ўсіх, хто застаўся ў жывых. За гэты подзвіг ён удастоіўся звання палкоўніка і быў прызначаны камандзірам вірджынскага апалчэння. У маі 1756 года, калі ў Еўропе пачалася Сямігадовая вайна і Англія сапхнулася ў той вайне з Францыяй, палкоўнік Джордж Вашынгтон узначаліў абарону заходняй мяжы штату Вірджынія ад французаў. У 1759 годзе ён выйшаў у адстаўку і заняўся грамадскай дзейнасцю. Перад гэтым ён паспрабаваў уступіць у шэрагі рэгулярнага брытанскага войска, але атрымаў адмову. Неўзабаве яго абралі дэпутатам заканадаўчага сходу штата Вірджынія, 1-га і 2-га Кантынентальных кангрэсаў.

Шлюб і дзеці

Martha Dandridge Custis
Марта Дэндрыдж Кёртыз

Джорджа Вашынгтона і Марту Дэндрыдж Кёртыз пазнаёмілі сябры Марты. Джордж прапанаваў руку і сэрца праз некалькі тыдняў пасля знаёмства. Яны ажаніліся 6 студзеня 1759, калі ім было па 27 гадоў. Джордж і Марта сталі жыць у доме бацькоў Марты, які называўся Белым Домам. Пасля гэтае імя дадуць рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША. Гэта быў другі шлюб Марты. Яе першы муж, Даніэль Парк Кёртыз, памёр у 1757. Джордж ніколі не меў сваіх дзяцей, але ён усынавіў чатырох дзяцей Марты. У Марты і Джорджа было сем унукаў.

Амерыканская рэвалюцыя

Portrait of George Washington-transparent
Партрэт Джорджа Вашынгтона

На Другі Кантынентальны Кангрэс (красавік 1775) Вашынгтон прыйшоў у ваеннай форме, кажучы гэтым, што ён ужо падрыхтаваны да вайны. Яго аўтарытэт, ваенны вопыт, харызма, рэпутацыя шчырага патрыёта паспрыялі на падтрымку паўднёвых штатаў, асабліва Вірджыніі. Кангрэс стварыў Кантынентальную Армію 14 чэрвеня. Праз некаторы час Вашынгтон стаў галоўнакамандуючым, узяў адказнасць за камандаванне амерыканскімі сіламі. У арміі адчуваўся катастрафічны недахоп пораху, таму Вашынгтон шукаў іншыя крыніцы. Францыя і рэйды на англійскія арсеналы часткова дапамагалі.

17 сакавіка 1776 года Кантынентальнае войска (20 тысяч чалавек, 6 тысяч апалчэнцаў) атрымала першую важную перамогу — пры аблозе горада Бостана. Вашынгтон вымусіў 7-тысячны англійскі гарнізон, якім камандаваў каралеўскі генерал Уільям Хоу, эвакуіравацца морам з Бостану.

Аднак затым услед ішла няўдалая спроба Кантынентальнага войска абараніць ад англічанін горад Нью-Ёрк. Лонданскі ўрад загадаў генералу Уільяму Хоу пакончыць з рэвалюцыяй у амерыканскіх калоніях і паслала яму ў падмацаванне войска і эскадру пад камандаваннем яго брата адмірала Рычарда Хоу. У ліпені 1776 года на Стэйтэн-Айленд высадзіўся брытанскі 32-тысячны дэсант. Генерал Джордж Вашынгтон арганізаваў абарону Лонг-Айленда і Манхэтэна, але не хапала і людзей, і прылад, і баяпрыпасаў. Англічане пайшлі ў наступ і разбілі праціўніка.

Washington Crossing the Delaware by Emanuel Leutze, MMA-NYC, 1851
Армія Вашынгтона перапраўляецца праз раку

Неўзабаве Вашынгтону прыйшлося, пераправіўшыся праз раку Дэлавэр, адступіць у Пенсільванію. Пасля Кантынентальны кангрэс збёг з Філадэльфіі ў паўночны горад Балтымар.

Да таго часу амерыканскае войска налічвала ўсяго тры тысячы чалавек. Англійскі генерал Уільям Хоу меў у сваім распараджэнні 34-тысячнае войска. Пасля здабытай перамогі ў Нью-Ёрку ён рашыў дачакацца вясны, каб канчаткова разграміць амерыканскіх мяцежнікаў. Аднак не прыняў у разлік рашучасць і ініцыятыўнасць галоўнакамандуючага Кантынентальнага войска.

У калядную ноч 1776 года Джордж Вашынгтон ажыццявіў сваю найбольш вядомую баявую аперацыю. Пяройдучы змёрзлую раку Дэлавэр, з мінімальнымі стратамі ўзяў у палон 900 салдат і афіцэраў каралеўскага войска. Затым у Прынстане былі захопленыя склады. Гэтыя перамогі не толькі паднялі баявы дух Кантынентальнага войска, але і прыцягнулі ў яе добраахвотнікаў, якія жадалі са зброяй у руках адстойваць незалежнасць калоній ад брытанскіх войскаў.

Вашынгтон рашыў правесці рэарганізацыю даручанага яму войска, усведамляючы, што пакуль немагчыма перамагчы англічанін у палявой бітве. Час жа працаваў на амерыканцаў, паколькі зацяжная вайна ў калоніях вымотвала ваенную сілу Вялікабрытаніі, у якой былі немалыя праблемы і ў іншых частках свету. Абапіраючыся на рэвалюцыйны запал амерыканцаў, Джордж Вашынгтон здолеў у кароткія тэрміны стварыць рэгулярнае і баяздольнае войска, якое цяпер паспяхова дзейнічала супраць англічанін сумесна з партызанскімі атрадамі. Галоўнакамандуючы прыняў меры для абароны горада Філадэльфія і прадухіліў уварванне каралеўскіх войскаў з Канады. 17 кастрычніка 1777 года пад горадам Саратога амерыканскія паўстанцы атрымалі над праціўнікам пераканаўчую перамогу.

Каб стварыць сапраўды рэгулярнае войска, яго галоўнакамандуючы са згоды ўрада Злучаных Штатаў і кангрэсменаў запрасіў ваенных з Еўропы. Джордж Вашынгтон кіраваў баявымі дзеяннямі пры блакадзе межаў штату Нью-Ёрк, занятага англічанінамі. Ён па-ранейшаму лічыў галоўным захаванне створанай ім рэгулярнага войска на бліжэйшую будучыню, паколькі ў Еўропе наспявала вайна паміж Францыяй і Англіяй. Вашынгтон не памыліўся ў сваіх разліках. Сапраўды, улетку 1778 Францыя абвясціла вайну Вялікабрытаніі і стала больш актыўна падтрымліваць амерыканскіх паўстанцаў. У чэрвені 1779 Іспанія пераняла яе прыклад Францыі.

20 чэрвеня 1778 адбылася Манмуцкая бітва. Амерыканскімі войскамі камандаваў генерал Лі, які ў крытычны момант загадаў адступіць, што выклікала замяшанне ў шэрагах амерыканскага войска. Тады Джордж Вашынгтон асабіста натхніў і згуртаваў сваё войска, і ў выніку гэтага амерыканцы перамаглі. Генерал Лі быў з ганьбай звольнены з войска.

У гэты час у шэрагах амерыканскага войска пачаліся мецяжы, выкліканыя абясцэньваннем кантынентальных грошай і цяжкасцямі з забеспячэннем правіянтам. Усяго адбылося шэсць мецяжоў, якія былі хутка падушаныя ваеннай сілай.

Surrender of Lord Cornwallis
Перамога Вашынгтона ў Ёрктаўне

Адной з галоўных была перамога ў Ёрктаўне.

19 кастрычніка 1781 Джордж Вашынгтон прыняў ад лорда Карнуоліса капітуляцыю брытанскага каралеўскага войска.

30 лістапада 1782 была складзеная Парыжскі дагавор, па якой прызнавалася незалежнасць Злучаных Штатаў і аб'яўлялася аб заканчэнні ваенных дзеянняў паміж ЗША і Вялікабрытаніяй. 23 лістапада наступнага года брытанскае войска эвакуіраваліся з Нью-Ёрка. У горад уступілі войскі Джорджа Вашынгтона.

General George Washington Resigning his Commission
Вашынгтон ідзе ў адстаўку

Адстаўка Вашынгтона была кароткай. Яму прапанавалі прыняць удзел у Канстытуцыйным Канвенце летам 1787 года ў Філадэльфіі, дзе ён быў аднагалосна абраны прэзідэнтам Канвенцыі. Пасля гэтага 13 штатаў прагаласавалі за Канстытуцыю і аднагалосна абралі прэзідэнтам ЗША Вашынгтона. Аўтарытэт Джорджа Вашынгтона быў настолькі высокі, што на выбарах 1792 года ён быў пераабраны на пост прэзідэнта другасна.

Помнікі і мемарыялы

Сёння выява першага прэзідэнта ЗША стала сімвалам краіны. Яго можна ўбачыць:

George Washington dollar
Партрэт Джорджа Вашынгтона на банкноце ў адзін долар ЗША

Шматлікія месцы носяць імя Вашынгтона

Мастацкія фільмы

  • Серыял «Джордж Вашынгтон» (George Washington, 1984),
  • Серыял «Джордж Вашынгтон: Каванне нацыі» (George Washington: The Forging of a Nation, 1986),

Зноскі

  1. Record #11928912p // general catalog of BnF

Спасылкі

Папярэднік:
Пасада заснавана
Прэзідэнт ЗША
30 красавіка 1789 – 4 сакавіка 1797
Пераемнік:
Джон Адамс
14 снежня

14 снежня — трыста сорак восьмы (трыста сорак дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

22 лютага

22 лютага — пяцьдзясят трэці дзень года па Грыгарыянскім календары

30 красавіка

30 красавіка — сто дваццаты (сто дваццаць першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

4 лютага

4 лютага — трыццаць пяты дзень года па Грыгарыянскім календары

Аэрастатаносец

Аэрастатано́сец — рэальна існаваўшы продак авіяносцаў, які ўяўляў сабой судна, якое мае на борце назіральны аэрастат. Такія судны час ад часу з'яўляліся пачынаючы з другой паловы XIX стагоддзя, і нават будаваліся ў першыя гады XX стагоддзя. Падчас першай сусветнай існуючыя аэростатаносцы былі пераабсталяваны у гідраавіяносцы.

Ваенны міністр ЗША

Ваенны міністр ЗША (англ.: United States Secretary of War, даслоўна Сакратар вайны ЗША) — кіраўнік Ваеннага міністэрства ЗША, быў членам кабінета прэзідэнта Злучаных Штатаў, пачынаючы з адміністрацыі Джорджа Вашынгтона. Аналагічная пасада, была створана для выканання ваенных функцый Кангрэсам Канфедэрацыі паводле Артыкулаў Канфедэрацыі паміж 1781 і 1789 годамі. Бенджамін Лінкальн, а пазней Генры Нокс займалі гэту пасаду. Калі Вашынгтон заняў пасаду першага прэзідэнта ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, ён прызначыў Нокса на гэтую пасаду.

Ваенны міністр быў кіраўніком Ваеннага міністэрства. Спачатку ён адказваў за ўсе ваенныя справы, у тым ліку і ваенна-марскія. У 1798 годзе ў адпаведнасці з законам была створана пасада ваенна-марскога міністра ЗША, і функцыі гэтай пасады былі скарочаны да агульнага клопату над арміяй. З 1886 года, ваенны міністр быў трэцім у лініі наследавання пасады прэзідэнта, пасля віцэ-прэзідэнта ЗША і дзяржаўнага сакратара ЗША.

У 1947 годзе ваеннае міністэрства і ваенна-марское міністэрства былі рэарганізаваны ў рамках навастворанага міністэрства абароны ЗША. Ваенны міністр быў заменены міністрам арміі і міністрам ваенна-паветраных сіл, якія, разам з міністрам ваенна-марскога флоту, з 1949 года перасталі быць членамі Кабінета ЗША, і засталіся пры міністры абароны, які стаў членам Кабінета. Міністр арміі, як правіла, лічыцца прамым пераемнікам ваеннага міністра ЗША. Міністр абароны заняў месца ваеннага міністра ў Кабінеце і лініі наследавання пасады прэзідэнта.

Генры Нокс

Генры Нокс (англ.: Henry Knox; 25 ліпеня 1750 — 25 кастрычніка 1806) — ваенны дзеяч ЗША, першы ваенны міністр ЗША.

З дзяцінства працаваў клеркам у кнігарні ў Бостане, пазней сам адкрыў уласную кніжны гандаль. З 18 гадоў удзельнічаў у Амерыканскай рэвалюцыі на баку паўстанцаў.

Нокс з 1772 году служыў грэнадзёрам у Бостанскім грэнадзёрскім корпусе. За ваенныя заслугі Джордж Вашынгтон ў 1775 годзе надаў яму званне палкоўніка, неўзабаве яны пасябравалі. Скарыстаўшыся захопленай ў брытанцаў зброяй, стварыў уласнае артылерыйскае падраздзяленне, якое паспяхова праявіла сябе ў шэрагу кампаній.

З 1785 году — міністр абароны. Як міністр абароны, змог арганізаваць рэгулярны ваенны флот ЗША, апалчэнне ЗША, стварыў сетку берагавых умацаванняў. Адначасова наладзіў добрыя адносіны з індзейскімі плямёнамі, частка якіх падтрымала амерыканцаў у вайне супраць англічан. Разам з Вашынгтонам праводзіў праграму цывілізацыі індзейцаў, асабліва Пяці цывілізаваных плямёнаў. 2 студзеня 1795 года сышоў у адстаўку, займаўся фермерствам. Памёр ад няшчаснага выпадку — праглынуў курыную костку, якая выклікала разрыў кішэчніка, што прывяло да перытанiту.

16 чэрвеня 1774 года ажаніўся з Люсі Флакер, бацькі якой падтрымалі брытанцаў.

Джордж

Джордж (англ.: George ад грэч. араты, земляроб) — мужчынскае імя ў англамоўнай культуры. Беларускія адпаведнікі — Юрась, Георгій, Ягор.

Джордж Ферыс

Джордж Вашынгтон Гейл Ферыс Малодшы (англ.: George Washington Gale Ferris, Jr.; 14 лютага 1859 — 22 лістапада 1896) — амерыканскі інжынер, вядомы як вынаходнік кола агляду.

Ферыс нарадзіўся ў Гейлсбергу — горадзе, названым імем яго цёзкі Джорджа Вашынгтона Гейла. Сям'я прадала сваю малочную ферму і пераехала ў Карсан-Сіці, калі Ферысу было пяць гадоў. Пазней яны перасяліліся ў Каліфорнію, і Ферыс наведваў школу ў горадзе Окленд. Ён скончыў Політэхнічны інстытут Рэнселіра ў 1881 годзе са ступенню ў грамадзянскім будаўніцтве.Пасля гэтага ён пачаў кар'еру ў індустрыі чыгуначнага транспарту і зацікавіўся будаўніцтвам мастоў. Ён заснаваў кампанію GWG Ferris & Co. у Піцбургу, якая тэставала і правярала стан металаканструкцый для чыгуначнага і маставога будаўніцтва.

Ферыс найбольш вядомы стварэннем першага кола агляду для Сусветнай выстаўкі ў Чыкага ў 1893 годзе. Гэты праект увекавечыў прозвішча інжынера ў англійскай мове: любое кола агляду ў Амерыцы завуць колам Ферыса (Ferris wheel).Памёр 22 лістапада 1896 года ва ўзросце 37 гадоў у пітсбургскай бальніцы Mercy Hospital ад брушнага тыфу.

Джэймс Б’юкенен

Джэймс Б'юкенен (англ.: James Buchanan, Jr., 1791 — 1868) — 15-ы прэзідэнт ЗША, які быў на пасадзе непасрэдна перад амерыканскай грамадзянскай вайной. Ён прадстаўляў Пенсільванію ў Палаце прадстаўнікоў ЗША, а затым у Сенаце, пасля служыў у якасці амбасадара ў Расіі пры прэзідэнце Эндру Джэксане. Ён быў дзяржсакратаром пры прэзідэнце Джэймсе Ноксе Полку, і з'яўляецца на сённяшні дзень апошнім былым дзяржсакратаром, які стаў прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Пасля адмовы Бьюкенена заняць месца ў Вярхоўным Судзе, прэзідэнт Франклін Пірс прызначыў яго паслом у Вялікабрытанію, у гэтай якасці ён удзельнічаў у распрацоўцы Маніфеста Остенда.

Бьюкенен быў вылучаны ў 1856 годзе кандыдатам Дэмакратычнай партыяй на пасаду прэзідэнта. На працягу большай часткі тэрміну Пірса, ён быў знаходзіўся ў Лондане ў якасці амбасадара ў Сэнт-Джэймсскім двары, і таму не ўдзельнічаў ў дэбатах сепаратыскай палітыкі, якія дамінавалі ў той час у краіне. Як прэзідэнта, ёго часта называлі «слабахарактарным чалавекам», ураджэнец Поўначы з сімпатый да Поўдня, ён змагаліся з Стывенам Дугласам для кіраванне Дэмакратычнай партыяй. Намаганні Бьюкенена для падтрымання міру паміж Поўначчу і Поўднем адмовілі абодва бакі, і паўднёвыя штаты аб'явілі пра сваё аддзяленне перад пачаткам грамадзянскай вайны. Бьюкенен лічыў, што такое аддзяленне незаконна, але весці вайну супраць сепаратыстаў таксама незаконна. Бьюкенен быў вядомы сваёй фразай: «Я не прызнаю ніякага гаспадара, акрамя закона».

Да таго часу, як ён пакінуў сваю пасаду грамадская думка была супраць яго, і Дэмакратычная партыя раскалолася. Бьюкенен некалі імкнуўся заняць ў гісторыі тое месца месца, што займаў Джордж Вашынгтон. Аднак, яго няздольнасць вызначыць свою пазіцыю ці наконт рабства і вайны-міру, калі краіна стала на краю грамадзянскай вайны, прывяла гісторыкаў да ацэнкі яго прэзідэнтства, як аднаго з самых горшых прэзідэнтаў у амерыканскай гісторыі. У наш час гісторыкі лічаць, што яго няздольнасць справіцца з сепаратызмам была самай горшай калі-небудзь зробленай прэзідэнтскай памылкай.

Бьюкенен, на сённяшні дзень, з'яўляецца адзіным прэзідэнтам з Пенсільваніі і адзіным прэзідэнтам, які быў ўсё сваё жыццё халасцяком. Ён быў апошнім прэзідэнтам, які нарадзіўся ў 18 стагоддзі.

Кантынентальная армія

Кантынентальная армія (лац.: Continental Army) была сфарміравана пасля пачатку Амерыканскай вайны за незалежнасць калоніямі, якія сталі Злучанымі Штатамі Амерыкі. Была створана паводле рашэння Кантынентальнага кангрэса 14 чэрвеня 1775 года для каардынацыі ваенных дзеянняў Трынаццаці калоній падчас іх паўстання супраць улады Вялікабрытаніі. Кантынентальная армія была дапоўненая мясцовымі апалчэнцамі і іншымі вайскоўцамі, якія заставаліся пад кантролем асобных штатаў. На працягу ўсёй вайны вярхоўным галоўнакамандуючым Кантынентальнай арміі быў генерал Джордж Вашынгтон.

Марта Вашынгтон

Марта Вашынгтон (народжаная — Dandridge) (англ.: Martha Custis Washington) — (2 чэрвеня 1731 — 22 мая 1802) — першая першая лэдзі ЗША, жонка першага Прэзідэнта ЗША Джорджа Вашынгтона.

Маўнт-Вернан

Ма́ўнт-Ве́рнан (англ.: Mount Vernon) — плантацыя Джорджа Вашынгтона каля горада Александрыя ў акрузе Фэрфакс (штат Вірджынія) на беразе ракі Патомак, у 24 км да поўдня ад сталіцы ЗША. З 1960 года мае статус Нацыянальнага гістарычнага помніка.

Памесце названа старэйшым братам палітыка ў гонар брытанскага адмірала Вернана. Джордж Вашынгтон, атрымаў у спадчыну плантацыю ў 1751 годзе, пабудаваў двухпавярховы драўляны сядзібны дом (1757) і шэраг іншых збудаванняў (уключаючы бровар). Ён увесь час жыў у Маўнт-Вернане ў прамежках паміж выкананнем дзяржаўных абавязкаў, да самай смерці ў 1799 годзе. У памесце захаваліся мэбля першага прэзідэнта ЗША і яго асабістыя рэчы. Тут жа ён пахаваны разам з жонкай Мартай.

Прэзідэнт

Прэзідэнт — выбарная пасада кіраўніка дзяржавы або тэрытарыяльна-адміністрацыйнага ўтварэння ці старшыні калегіяльнага органа, грамадскага аб'яднання або камерцыйнай арганізацыі, а ў некаторых краінах (напрыклад, у ЗША) — таксама пажыццёвы тытул асобы, якая займала такую пасаду ў мінулым. У дзяржавах з прэзідэнцкай формай кіравання прэзідэнт з'яўляецца кіраўніком выканаўчай улады, з парламенцкай — толькі кіраўніком дзяржавы. У наш час прэзідэнтамі афіцыйна мянуюць сябе таксама некаторыя дыктатары.

Паводле этымалогіі прэзідэнт — значыць «старшыня» (ад лац.: prae (перад) + sedere (сядзець)). Сучасныя паняцці «прэзідэнт таварыства», «прэзідэнт фірмы» і т. п. узыходзяць менавіта да гэтага значэння. Упершыню званне «прэзідэнт» стала выкарыстоўвацца як тытул кіраўніка нацыі падчас войн за незалежнасць амерыканскіх калоній, прычым Джордж Вашынгтон, які насіў яго, першапачаткова быў «прэзідэнтам Кантынентальнага кангрэса», гэта значыць старшынёй з'езду прадстаўнікоў паўстаўшых супраць брытанскай кароны штатаў. Толькі падчас распрацовак канстытуцыі 1787 гады тытул «прэзідэнт» быў аддзелены ад узначаленага ім органа (Кангрэса) і прымеркаваны да дзяржаве у цэлым.

Прэзідэнт ЗША

Прэзідэнт ЗША — кіраўнік дзяржавы ЗША, кіраўнік выканаўчай улады (Федэральнага ўрада ЗША і галоўнакамандуючы Арміі і Флота па Канстытуцыі ЗША). Мае права вета на законапраекты (білі), прынятыя Кангрэсам ЗША. Пасада ўведзена Канстытуцыяй ЗША, прынятай ў 1787 годзе. Першым прэзідэнтам ЗША стаў у 1789 годзе Джордж Вашынгтон. Да яго ўступлення ў пасаду вярхоўным кіраўніком канфедэрацыі штатаў, якія падпісалі Дэкларацыю аб незалежнасці, быў Прэзідэнт Кантынентальнага кангрэса.

Дзеючы прэзідэнт ЗША — Дональд Трамп. Афіцыйна 45-ы прэзідэнт ЗША ўступіў у пасаду 20 студзеня 2017 года.

Сцяг Нью-Джэрсі

Сцяг Нью-Джэрсі (англ.: Flag of New Jersey) - адзін з афіцыйных знакаў амерыканскага штата Нью-Джэрсі. Фон сцяга выкананы ў жоўта-карычневым колеры. У цэнтры сцяга размешчана пячатка штата.

Сцяг штата Нью-Ёрк

Сцяг штата Нью-Ёрк (англ.: Flag of New York) - адзін з афіцыйных знакаў амерыканскага штата Нью-Ёрк. Фон сцяга выкананы ў цёмна-сінім колеры. У цэнтры сцяга размешчаны малюнак герба штата.

Вышэйшыя афіцэры узброеных сіл ЗША
Армія
Флот
Авіяцыя

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.