Джон Першынг

Джон Джозеф «Блэк Джэк» Першынг (англ.: John Joseph Pershing, 13 верасня 1860, каля Лэклейда, штат Місуры — 15 ліпеня 1948, Вашынгтон) — генерал амерыканскай арміі, удзельнік іспана-амерыканскай і Першай сусветнай войнаў. Адзіны, хто пры жыцці атрымаў вышэйшае персанальнае воінскае званне ў арміі ЗША — Генерал армій Злучаных Штатаў.

Джон Першынг
General John Joseph Pershing head on shoulders

John J Pershing Signature
Мянушка «Блэк-джэк»
(англ.: Black Jack)
Дата нараджэння 13 верасня 1860
Месца нараджэння Місуры, ЗША
Дата смерці 15 ліпеня 1948 (87 гадоў)
Месца смерці Вашынгтон, ЗША
Прыналежнасць Сцяг ЗША ЗША
Род войскаў Сцяг ЗША Армія ЗША
Гады службы 18861924
Званне
Генерал армій
Камандаваў

8-я брыгада
Амерыканскія экспедыцыйныя сілы
1-я амерыканская армія
Начальнік штаба арміі ЗША

Мексіканская экспедыцыя
Бітвы/войны

Індзейская вайна

  • вайна апачаў
  • вайна індзейцаў

Іспана-амерыканская вайна

  • Бітва пры Сан Хуан Хіл

Філіпіна-амерыканская вайна

  • Кампанія краіны Маро

Руска-японская вайна Мексіканская рэвалюцыя

  • экспедыцыя на Панча Вілья

Першая сусветная вайна

Узнагароды і прэміі
Крыж «За выбітныя заслугі» (ЗША)
Медаль «За выдатныя заслугі»
Медаль Перамогі ў Першай сусветнай вайне
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Лепольда I
Рыцар Вялікага крыжа найшаноўнага ордэна Лазні
Ордэн Вызваліцеля 1 класа (Вялікая стужка)(Венесуэла)
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна Ваенны медаль, Францыя
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Ордэн Белага льва 1 ступені Чэхаславацкі Ваенны крыж 1918
Ордэн Міхая Храбрага
Кавалер Вялікага крыжа Савойскага ваеннага ордэна (1815—1947)
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Вялікі крыж ордэна «Сонца Перу»
Не паказана ступень ордэна! Камандор ордэна «За вайсковую доблесць» Бельгійскі Ваенны крыж 1940
Ваенны крыж 1939—1945 (Францыя)
Аўтограф
John J Pershing Signature

Зноскі

  1. https://ancexplorer.army.mil/publicwmv/index.html#/arlington-national/

Спасылкі

Вясновае наступленне (1918)

Вясно́вае наступле́нне (21 сакавіка — 17 ліпеня 1918 года) — адна з найбуйнейшых бітваў Першай сусветнай вайны. Няўдача вясновага наступлення паставіла канчатковы крыж на надзеях Германіі пераламаць ход вайны.

Пасля падпісання Брэсцкага міру Германія змагла зняць свае войскі з Усходняга фронту і перакінуць іх на Заходні, атрымаўшы тым самым колькасную перавагу над войскамі Антанты. План будучага буйнамаштабнага наступлення прадугледжваў разгром саюзных войскаў на Заходнім фронце і заканчэнне вайны. Планавалася раздзяліць саюзную групоўку войскаў, брытанскія войскі «скінуць у мора», а французскія прымусіць адступаць да Парыжа.

Пасля першапачатковых поспехаў германская армія прасунулася на значную адлегласць углыб абароны саюзнікаў, аднак прарваць фронт не змагла. Да 5 красавіка першая фаза Вясновага наступлення, так званая «аперацыя Міхаэль», завяршылася. Наступленне працягвалася да сярэдзіны лета 1918 года, завяршыўшыся другой бітвай на Марне. Аднак як у 1914 годзе, і тут германцы таксама пацярпелі паражэнне.

ЗША ў Першай сусветнай вайне

Злучаныя Штаты Амерыкі ўступілі ў Першую сусветную вайну 6 красавіка 1917 года. Да гэтага яны захоўвалі нейтралітэт. Амерыканскія войскі ваявалі з кастрычніка 1917 года на Заходнім фронце і з ліпеня 1918 года на Італьянскім фронце. За час вайны ў армію было прызвана больш за 4 млн чалавек. ЗША страцілі ў Першай сусветнай вайне 117 465 чалавек.

Мёз-Аргонскае наступленне

Мёз-Арго́нская апера́цыя, таксама Мёз-Арго́нскі на́ступ (англ.: Meuse-Argonne Offensive) або Наступ у Аргонскім лесе (англ.: Battle of the Argonne Forest) (26 верасня — 11 лістапада 1918) — наступальная аперацыя саюзных войскаў у ходзе Стодзённага наступлення Антанты на Заходнім фронце. Найбуйнейшая і адна з самых кровапралітных ваенных аперацый у гісторыі ЗША падчас Першай сусветнай вайны.

Мёз-Аргонская аперацыя праводзілася адначасова з агульным наступам саюзнікаў на ўсім 490-км фронце ад мора да Мозеля. Галоўны ўдар наносіўся сіламі Амерыканскіх экспедыцыйных сіл генерала Першынга ў накірунку на Мезьер. Мэтай наступу амерыканскіх войскаў вызначаўся абход сістэмы нямецкіх абарончых палос і блакаванне цэнтра імперскай нямецкай арміі з Германіяй на поўдзень ад Ардэн.

Стодзённае наступленне

Стодзё́ннае наступле́нне (8 жніўня — 11 лістапада 1918 года) — шырокамаштабнае наступленне войскаў Антанты супраць германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны. Завяршылася паражэннем германскіх войскаў і Камп’енскім перамір’ем, якое завяршыла вайну.

Стодзённае наступленне складалася з некалькіх наступальных аперацый. У вырашальным наступленні Антанты ўдзельнічалі англійскія, аўстралійскія, бельгійскія, канадскія, амерыканскія і французскія войскі, асабліва вызначыліся канадскія карпусы.

Тэлеграма Цымермана

Тэлеграма Цымермана (Дэпеша Цымермана, ням.: Zimmermann-Depesche) — тэлеграма, пасланая міністрам замежных спраў Германіі нямецкаму паслу ў ЗША. Пасля расшыфроўкі брытанскай разведкай тэлеграма была перададзена амерыканскім уладам і выкарыстана прэзідэнтам ЗША Томасам Вудра Вільсанам для абгрунтавання абвяшчэння вайны Германіі ў канцы Першай сусветнай вайны.

У канцы 1916 года міністр замежных спраў Германіі Артур Цымерман распрацаваў план па прыцягненні Мексікі на бок Германіі ў выпадку ўступлення ЗША ў вайну.

17 студзеня 1917 года Цымерман паслаў дэпешу з выкладам падрабязнасцей гэтага плана Ёгану Генрыху Бернстарфу, германскаму паслу ў Вашынгтоне. У тэлеграме паведамлялася, што Германія плануе пачаць татальную падводную вайну супраць суднаў Антанты, але паспрабуе, каб ад нападаў германскіх падлодак не пацярпелі амерыканскія караблі, каб у ЗША не было нагоды парушыць свой нейтралітэт.

У выпадку ж, калі Вашынгтон прыме рашэнне ўступіць у вайну, паслу Германіі ў Мексіцы Гайнрыху фон Экарту(англ.) бел. было дадзена ўказанне звязацца з прэзідэнтам Мексікі, каб заахвоціць яго пачаць ваенныя дзеянні супраць ЗША на баку «Чацвярнога саюза». У выпадку перамогі Германія абяцала пасля вайны перадаць Мексіцы тэрыторыі, раней анексаваныя Злучанымі Штатамі — паўднёвыя штаты Тэхас, Нью-Мексіка і Арызону

Тэлеграма была перахоплена брытанскай разведкай і расшыфравана крыптаграфічнай службай адміралцейства («Пакой 40»). Пасля прыняцця пэўных мер засцярогі дыпламатычнага характару, тэлеграма была перададзена ў ЗША і 1 сакавіка была апублікавана ў друку.

Змест тэлеграмы Цымермана прывёў да рэзкага росту антыгерманскіх настрояў у Амерыцы. 6 красавіка 1917 года Кангрэс ЗША афіцыйна абвясціў вайну Германіі.

Вышэйшыя афіцэры узброеных сіл ЗША
Армія
Флот
Авіяцыя

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.