Давыд-Гарадок

Давы́д-Гарадо́к[2] (афіц. транс.: Davyd-Haradok) — горад раённага падпарадкавання ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Насельніцтва 5 892 чал. (2017)[1].

Горад
Давыд-Гарадок
Давыд-Гарадок, Георгіеўская царква
Царква Святога Юрыя
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
52°03′20″ пн. ш. 27°12′50″ у. д.
Першае згадванне
Горад з
Насельніцтва
5 892 чалавекі[1] (2017)
Часавы пояс
UTC+3
Тэлефонны код
+375 2139
Паштовы індэкс
225540
Аўтамабільны код
1
Давыд-Гарадок на карце Беларусі ±
Давыд-Гарадок (Беларусь)

Давыд-Гарадок

Геаграфія

Знаходзіцца за 35 км на паўночны ўсход ад Століна, 280 км ад Брэста, каля ракі Гарынь. Старычнае возера Сешка.

Гісторыя

Паводле археалагічных звестак, узнік у пачатку XII ст.. Мяркуюць, што заснаваў яго валынскі князь Давыд Ігаравіч, які ў 1100 г. атрымаў Пагарынне. Закладзены на былым гарадзішчы ў сутоках рэк Гарынь і Няпраўда (перасохла). Звонку горад быў умацаваны ровам, валамі і драўлянымі абарончымі сценамі. Раскопкамі праведзенымі ў 1937—1938 гг. польскім археолагам Р. Якімовічам і ў 1967 г. беларускім археолагам П. Ф. Лысенкам, выяўлены рэшткі шматлікіх жылых і гаспадарчых пабудоў, дваровых памостаў і вулічных маставых XII ст. Галоўная вуліца ўяўляла сабой насціл з колатых плашак, пакладзеных на каркасную аснову з падоўжных і папярочных лаг. Астатнія вуліцы мелі больш простую канструкцыю. Усе пабудовы размяшчаліся ўздоўж вуліц і падзяляліся парканамі на асобныя сядзібы. Выяўлены рэшткі двухкамернай царквы з пахаваннямі ў дубовых трунах-калодах.

Davyd-Haradok, Łučnikaŭskaja. Давыд-Гарадок, Лучнікаўская (1936)
Касцёл Божага Цела
Давыд-Гарадок. Царква Маці Божай Казанскай.1
Царква Маці Божай Казанскай
Davyd-Haradok, Haryń. Давыд-Гарадок, Гарынь (1936) (2)
Давыд-Гарадок, Гарынь (1936)

Першае ўпамінанне Давыд-Гарадка ў дакументах адносіцца да XIV ст. З XV ст. часта ўпамінаецца ў хроніках ВКЛ. Вядомы імёны князёў Івана, Юрыя, Дзмітрыя, Міткі Давыдавіча, пасля смерці якога горадам валодаў князь Свідрыгайла. Пасля смерці апошняга ў 1452 г. частка ўдзела трапіла да ўдавы Свідрыгайлы Ганны (валодала да 1486 г.), частка адышла да Турава. З канца XV ст. Давыд-Гарадок быў уладаннем вялікага князя, з 1523 г. належаў каралеве Боне Сфорцы, з 1551 г. — Радзівілам. Паводле ўскосных звестак, меў магдэбургскае права.[3] З 1569 г. у складзе Кіеўскага ваяводства. З 1579 г. цэнтр ардынацыі, з 1586 г. уваходзіў у Клецкую ардынацыю. У 1631 г. у Давыд-Гарадку 365 двароў, гандлёвая плошча, 12 вуліц, Давыд-Гарадоцкі замак. Пад час Казацка-сялянскай вайны (1648—1651) адбылося Давыд-Гарадоцкае паўстанне. У 1653 г. — 348 двароў. Падчас вайны Расіі з Рэчы Паспалітай 1654—1667 гг. расійскі атрад князя Валконскі разбіў тут войскі Рэчы Паспалітай і спаліў горад. У 2-й палове XVII—XVIII стст. Давыд-Гарадок прыйшоў у заняпад. У 1675 г. тут 235 двароў. З 1793 г. Давыд-Гарадок у складзе Расійскай імперыі, з 1795 г. павятовы горад Мінскай губерні, меў герб на чорным полі выява ракі з сярэбранай прыстанню і 2 брамамі, да якіх набліжаецца залаты карабель з таварам. З 1796 г. Давыд-Гарадок — мястэчка Мазырскага павета. З пераводам яго жыхароў у саслоўе мяшчан (1836) эканамічнае жыццё ажывілася, пачала дзейнічаць суднаверф, пашырыліся гандлёвыя сувязі з Вільняй, Варшавай, гарадамі Валыні і Бесарабіі. З 1875 г. Давыд-Гарадок уваходзіў у Нясвіжскую ардынацыю.

З 1921 у складзе Польшчы, дзе становіцца цэнтрам размяшчэння батальёна Корпуса аховы памежжа «Давыд-Гарадок». З 1939 года — у БССР. З 1940 — горад, цэнтр Давыд-Гарадоцкага раёна, з 1961 у Столінскім раёне.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Славутасці

Цікавыя факты

  • У 1911—1915 гг. у Давыд-Гарадку дзейнічаў аматарскі гурток, які ладзіў у мястэчку беларускія вечарыны. Падчас вечарын чыталіся вершы беларускіх паэтаў, выконваліся народныя песні і ставіліся тэатральныя п’есы[5]
  • У 1937 г. у Давыд-Гарадок прыязджаў вядомы беларускі дзеяч і гісторык А. Луцкевіч, які праводзіў апісанне архелагічных знаходак, знойдзеных падчас будаўнічых работ на гарадзішчы[6]
  • У Давыд-Гарадку адбываецца дзеянне рамана «Развітанне на пачатку вясны»[7], які напісаў беларускі пісьменнік У. С. Глушакоў[8]

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Малеч. Магдэбургскае права. // Гістарычная брама № 6(10) 1998
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Горны Аляксандр. З гісторыі беларускага тэатральнага гуртка ў Давыд-Гарадку // Навіны Палесся. 3 мая 2013
  6. Калоссе. 1937. № 2. С. 112—116
  7. Запрос: a001=«BY-SEK-163655». Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.) 
  8. Ключевые слова: «развітанне». Web ИРБИС. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.) 

Літаратура

Спасылкі

22 студзеня

22 студзеня — дваццаць другі дзень года па Грыгарыянскім календары

Аляксей Аляксандравіч Цяслюк

Аляксей Цяслюк (нар. 10 студзеня 1994, Давыд-Гарадок) — беларускі футбаліст, нападнік брэсцкага «Руха».

Батальён КАП «Давыд-Гарадок»

Батальё́н Ко́рпуса ахо́вы паме́жжа «Давы́д-Гарадо́к» (польск.: Batalion KOP «Dawidgródek») — сямнаццаты батальён Корпуса аховы памежжа часоў міжваеннай Польскай Рэспублікі, які размяшчаўся ў Давыд-Гарадку ў 1925—1939 гадах. Удзельнічаў у польскай абарончай вайне ў складзе 97-га пяхотнага палка, а падчас пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь прымаў удзел у абароне дзяржаўных межаў.

Варыўня

Варыўня́, ці сто́пка, істо́пка — тып гаспадарчай пабудовы на Беларусі для захоўвання агародніны, садавіны, малака, часам і гаспадарчых прылад.

Вядома з 17 ст. Звычайна зрубная прамавугольная ў плане пабудова, накрытая 2- або 4-схільным дахам з драніцы ці саломы, з вокнамі без шкла, што зачыняліся драўлянымі засаўкамі (будавалі варыўні і без акон); часам мела ўнутраныя выгарадкі, засекі.

Ацяплялі варыўню курной печчу або гарачым вуголлем.

У 19 — пач. 20 ст. на паўднёвым захадзе Беларусі варыўні часам прыбудоўвалі да сянец. У фальварках 17 — пач. 20 ст. існавалі шматкамерныя варыўні, якія мелі сенцы, каморы і іншыя памяшканні (г. Давыд-Гарадок Столінскага, вёскі Дубае Пінскага, Урэчча Любанскага раёнаў і інш.).

Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй

Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Усходняга Палесся. Бытаваў у асяроддзі мяшчан невялікіх гарадоў (Тураў, Давыд-Гарадок, Столін), мястэчак і буйных вёсак у 19 — пачатку 20 ст. Рэзка вылучаўся сярод іншых строяў ускладненымі сілуэтамі жаночага касцюма з арыгінальнымі галаўнымі ўборамі замужніх жанчын. У вырабе і аздабленні, як і ў адзенні гараджан, шырока выкарыстоўвалі мануфактурныя тканіны, каштоўныя ўпрыгожанні, па-мастацку апрацаваную скуру і інш.

Давыд-Гарадоцкі павет

Давыд-Гарадоцкі павет - адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў канцы XVII ст. Створаны ў час 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) у Мінскай губерні Расійскай імперыі. Павятовы цэнтр – г. Давыд-Гарадок. Скасаваны 23 снежня 1796 г.

Давыд-Гарадоцкі раён

Давы́д-Гарадо́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940 — 1961 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Пінскай вобласці. Цэнтр — г. Давыд-Гарадок. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Азданіцкі, Альгомельскі, Альшанскі, Веляміцкі, Лядзецкі, Мярлінскі, Рамельскі, Рубельскі, Харомскі, Хорскі, Храпунскі.

З 8 студзеня 1954 г. у складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваныя Альгомельскі, Рамельскі і Хорскі сельсаветы.

19 студзеня 1961 г. раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Столінскі раён.

Касцёл Божага Цела (Давыд-Гарадок)

Касцёл Божага Цела — былы каталіцкі храм у Давыд-Гарадку Столінскага раёна (Беларусь).

Першы вядомы касцёл Давыд-Гарадка быў заснаваны князем Янам Альбрэхтам Радзівілам у 1623 годзе. Гэты храм Божага Цела пашкоджаны ад пажару ў 1811 годзе, быў адрамантаваны, аднак зноў згарэў у 1839 годзе.

Новы касцёл збудаваны ў 1848 годзе на грошы ксяндза Якуба Гарбацэвіча, аднак і другі будынак згарэў у 1890 годзе. На гэтым месцы, поруч з цэнтральнай плошчай горада, сёння знаходзіцца праваслаўная царква Казанскага абраза Маці Божай.

З 1903 года служба праводзілася ў доме настаяцеля — плябані.

Па звестках на 1913 год Давыд-Гарадокская парафія налічвала 2520 вернікаў. У гэты час пробашчам парафіі быў ксёндз Кіўбаса. Акрамя яго, у розны час абслугоўвалі парафію ксяндзы Гумніцкі, Скакоўскі, Тамашэўскі, Грабоўскі і Дзятко.

Непадалёк ад цэнтральнай плошчы, на сучаснай вуліцы Лучнікоўскай, у 1936 годзе быў узведзены новы будынак касцёла Божага Цела. Яго пабудавалі на сродкі прыхаджан і ваенаслужачых корпуса памежнай аховы. Новы храм быў асвечаны біскупам пінскім Казімірам Букрабай 20 верасня 1936 года.

Пасля вайны храм зачынены, у будынку быў адкрыты клуб, які працуе і сёння. Акрамя гэтага, будынак былога касцёл згубіў вежу.

Леанід Дранько-Майсюк

Леанід Дранько-Майсюк (нар. 10 кастрычніка 1957, Давыд-Гарадок) — беларускі паэт.

Пінскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)

Пі́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — Пінск.

Ваеннае ліхалецце (сярэдзіна XVII ст.) прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 39 %.

У склад Пінскага павета ўваходзіла тэрыторыя Пінскага гродавага і Лагішынскага старостваў (дзяржаўных воласцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.

Найважнейшыя гарады і мястэчкі (паводле Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх): Янаў, Тураў, Давыд-Гарадок, Кажан-Гарадок, Лахва, Лагішын, Снядзін, Лунін.

Меў павятовую харугву блакітнага («лазуравага») колеру з выявай «Пагоні».Самымі заможнымі і ўплывовымі шляхецкімі родамі рэгіянальнай эліты Пінскага павета, якія займалі самыя важныя земскія пасады і валодалі буйнымі маёнткамі, былі:

у XIV—XVI стст. Полазы, Фурсовічы, Грычыны, Шчэпы, Шырмы, Орды, Фядковічы, Крывецкія, Любельскія, Галоўкі, Дамановічы, Веляціцкія, Пачапоўскія, Пілецкія, Пратасовічы, Уладзічы-Гадэбскія, Літвіновічы, Яцкевічы, Шаломічы, Прасаловічы, Саковічы, Палюховічы,

у XVII—XVIII стст. — князі Друцкія-Любецкія, Скірмунты, Орды, Арэшкі, Куранецкія, Шырмы, Свяржынскія, Стравінскія, Тарлецкія, Алешы, Галоўкі, Бутрымовічы,

у ХІХ ст. — князі Друцкія-Любецкія, Скірмунты, Орды, Чарнецкія, Тарлецкія, Бутрымовічы, Родзевічы.

Свята-Георгіеўская царква (Давыд-Гарадок)

Свята-Георгіеўская царква — помнік драўлянага дойлідства. Адносіцца да Столінскага благачыння Пінскай і Лунінецкай епархіі.

Севярын Налівайка

Севярын Налівайка (? Гусяцін, Цярнопальская вобласць — 21 красавіка 1597) — кіраўнік казацка-сялянскага паўстання на Украіне і Беларусі ў канцы 16 стагоддзя. Служыў у войску К. К. Астрожскага сотнікам. Вясной 1594 года стварыў казацкія атрады і ў 1595 годзе на Правабярэжжы Украіны ўзняў казацка-сялянскае паўстанне (паўстанне Налівайкі). Калі ўлады паслалі супраць яго 7000 рэестравых казакоў, ён перайшоў на тэрыторыю паўднёвай Беларусі, дзе да яго далучыліся мясцовыя сяляне, мяшчане і дробная шляхта. Паўстанцы захапілі Петрыкаў, Слуцк, Магілёў, Давыд-Гарадок, Тураў, Лахву, Пінск і пайшлі на Валынь. Вясной 1596 года пад націскам урадавых войск паўстанцы адышлі на Левабярэжную Украіну, але каля мястэчка Лубны былі акружаны. 17 ліпеня 1596 года частка казацкай старшыны, каб апраўдацца перад каралеўскімі ўладамі, схапіла Налівайку і і іншых кіраўнікоў паўстання, выдала іх гетману Станіславу Жалкеўскаму. Налівайка пакараны смерцю ў Варшаве.

Столін

Сто́лін (афіц. транс.: Stolin) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Столінскага раёна, на р. Гарынь. За 245 км на усход ад Брэста, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь на лініі Лунінец—Сарны (Украіна). Аўтадарогі на Пінск і Давыд-Гарадок. Насельніцтва 13 269 чал. (2017).

Столінскі раён

Столінскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Займае плошчу 3,342 тыс. км² і з’яўляецца найбуйнейшым па плошчы раёнам Беларусі.

Ток

Ток - традыцыйная гаспадарчая пабудова для сушкі і абмалоту збажыны. На Віцебшчыне і часткова Магілёўшчыне такамі называлася гумно.

Ток - прамавугольнае, квадратнае, многавугольнае ў плане збудаванне слупавой, каркаснай, вянковай канструкцыі з 1-3 варотамі, глінабітнай пляцоўкай для абмалоту пасярэдзіне, накрытае 2- або шматсхільнай страхой. З 16 ст. такі ў заможных феадальных сядзібах і фальварках ставілі на гумнішчы. Звычайна блакіраваўся з ёўняй або асеццю, адкуль высушаныя снапы падавалі ў ток для абмалоту (г. Давыд-Гарадок Столінскага, вёска Бранчыцы Салігорскага раёнаў і іншыя), радзей стаялі асобна ад асецяў і часам уяўлялі сабой крыжовыя ў плане збудаванні (вёска Брожа Бабруйскага раёна). Такамі таксама называлі адкрытыя глінабітныя пляцоўкі для абмалоту снапоў і аналагічныя пляцоўкі ў гумнах, стадолах, клунях.

Сучасны ток - крытая пляцоўка, дзе спецыяльнымі агрэгатамі сушаць і ачышчаюць зерне.

Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў

Уладзі́мір Сцяпа́навіч Глушако́ў (нар. 1952, Давыд-Гарадок, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік.

Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Давыд-Гарадок)

Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — праваслаўны храм у горадзе Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гарады
Рабочыя пасёлкі
Сельсаветы
Раёны
Гарады
Пгт

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.