Давыд

Давы́д (11 ст. да н.э.) — цар іўдзейскі, потым другі цар ізраільска-іўдзейскі, малодшы сын Іясея з Віфлеема. У ісламскай традыцыі Дауд.

Паводле Старога запавету, у юнацтве пасвіў авечак і вылучаўся добрай ігрой на арфе, дзякуючы гэтаму трапіў да двара цара Саула для суцяшэння яго сваёй ігрой у час царскага сумнага настрою. Пасля Давыд стаў царскім збраяносцам, а неўзабаве і зяцем цара Саула. Перамога, атрыманая Давыдам у адзінаборстве з філістымлянскім асілкам Галіяфам, зрабіла яго героем, але стала прычынай варожых да яго адносін цара Саўла, які быў схільны бачыць у ім свайго ворага і некалькі разоў хацеў забіць. Гэта вымусіла Давыда хавацца ад праследаванняў Саула ў Паўднёвай Палесціны, дзе ён стаў на чале вольніцы, а потым паступіць на службу да філістымлянаў[4].

Пасля гібелі ў бітве з філістымлянамі Саула і яго сыноў Давыд быў абвешчаны царом Іудзеі, да якой ён потым далучыў тэрыторыю ізраільскіх плямёнаў, захапіў хананейскі горад Іерусалім, куды перанёс з Хеўрона сваю сталіцу, і стварыў моцнае цэнтралізаванае Ізраільска-Іўдзейскае царства, якое дасягнула межаў Егіпту. У выніку краіна і яе сталіца значна ўзмацнелі і ўзбагаціліся. У мэтах павялічэння аўтарытэту сталічнага горада Давыд перанёс у Іерусалім г.зв. каўчэг запавету і ўвёў пры ім правільнае богаслужэнне. Ён правёў перапіс насельніцтва (каля 973 до н.э., не завершаны), устанавіў падаткі, апроч народнага апалчэння стварыў атрады целаахоўнікаў з іншаземцаў (крыцян і філістымлян)[4].

Давыд меў намер пабудаваць у сталіцы храм у гонар Іегавы (гл.далей: Першы іерусалімскі храм), аднак міжусобіцы паміж яго шматлікімі шлюбнымі і пазашлюбнымі нашчадкамі перашкодзілі яму ажыццявіць да канца гэту задуму. Пры жыцці Давыд толькі паспеў сабраць у Іерусалім для пабудовы храма вялізныя сумы грошай у золаце і срэбры, рабочых і каменячосаў, нарыхтаваць шмат жалеза, медзі і кедравай драўніны. Пабудаваў жа гэты храм яго сын Саламон, які нарадзіўся ад Вірсавіі, якую Давыд забраў у аднаго са сваіх воінаў — Урыі[4].

У яўрэйскім фальклоры Давыд паказваецца смелым пераможцам асілка Галіяфа. Біблеістыка адмаўляе прыпісваемае Давыду рэлігіёзнай традыцыяй складанне псалмоў[4].

Давыд
іўр.: דָּוִד
David SM Maggiore
 
Нараджэнне: 1040 да н.э., 1039 да н.э.[1] ці 907 да н.э.[2]
Смерць: 970 да н.э. ці 969 да н.э.[3]
David von Michelangelo
Давыд (Мікеланджэла, 1500—1504)

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.timelineindex.com/content/view/3041
  2. Kantor M. The Jewish Time Line Encyclopedia, New Updated Edition — 2004. — P. 41. — ISBN 978-0-87668-229-6
  3. http://www.poemhunter.com/king-david-of-israel/
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.128—129. ISBN 5-343-00151-3..

Літаратура

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.128—129. ISBN 5-343-00151-3.

Спасылкі

  • Артыкул «Давыд» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
1920 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва

1920 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.

Батальён КАП «Давыд-Гарадок»

Батальё́н Ко́рпуса ахо́вы паме́жжа «Давы́д-Гарадо́к» (польск.: Batalion KOP «Dawidgródek») — сямнаццаты батальён Корпуса аховы памежжа часоў міжваеннай Польскай Рэспублікі, які размяшчаўся ў Давыд-Гарадку ў 1925—1939 гадах. Удзельнічаў у польскай абарончай вайне ў складзе 97-га пяхотнага палка, а падчас пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь прымаў удзел у абароне дзяржаўных межаў.

Валынскае княства

Уладзіміра-Валынскае княства — старажытнарускае княства ў басейне верхняга і сярэдняга цячэння Заходняга Буга і правых прытокаў Прыпяці. Сталіца — Уладзімір-Валынскі.

Узнікла ў канцы X ст. на землях валынян, бужан і дулебаў. Першы князь — Усевалад Уладзіміравіч, сын Уладзіміра Святаславіча. На Любецкім з'ездзе (1097) Уладзіміра-Валынскае княства атрымаў Давыд Ігаравіч, рашэннем Віцічаўскага з'езда (1100) яно аддадзена Святаполку Ізяславічу. У 1118 захоплена Уладзімірам Усеваладавічам Манамахам, які пасадзіў там княжыць свайго сына Андрэя (да 1134). У 1134—54 князем быў Ізяслаў Мсціславіч. У 1-й пал. XII ст. ў залежнасць ад Уладзіміра-Валынскае княства трапіла Гарадзенскае княства, у другой пал. XII ст. — турава-пінскія князі, у склад княства ўвайшла Берасцейская зямля. Найбольш магутнасці дасягнула пры Рамане Мсціславічу, які ў барацьбе з буйнымі феадаламі Валыні ўмацаваў княжацкую ўладу, у 1199 заваяваў галіцкія землі, у выніку ўтварылася Галіцка-Валынскае княства.

Веляміцкі сельсавет

Велямі́цкі сельсавет — сельсавет у складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Велямічы.

Давыд-Гарадок

Давы́д-Гарадо́к (афіц. транс.: Davyd-Haradok) — горад раённага падпарадкавання ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Насельніцтва 5 892 чал. (2017).

Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй

Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй — традыцыйны комплекс беларускага народнага адзення Усходняга Палесся. Бытаваў у асяроддзі мяшчан невялікіх гарадоў (Тураў, Давыд-Гарадок, Столін), мястэчак і буйных вёсак у 19 — пачатку 20 ст. Рэзка вылучаўся сярод іншых строяў ускладненымі сілуэтамі жаночага касцюма з арыгінальнымі галаўнымі ўборамі замужніх жанчын. У вырабе і аздабленні, як і ў адзенні гараджан, шырока выкарыстоўвалі мануфактурныя тканіны, каштоўныя ўпрыгожанні, па-мастацку апрацаваную скуру і інш.

Давыд-Гарадоцкі раён

Давы́д-Гарадо́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940 — 1961 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Пінскай вобласці. Цэнтр — г. Давыд-Гарадок. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Азданіцкі, Альгомельскі, Альшанскі, Веляміцкі, Лядзецкі, Мярлінскі, Рамельскі, Рубельскі, Харомскі, Хорскі, Храпунскі.

З 8 студзеня 1954 г. у складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваныя Альгомельскі, Рамельскі і Хорскі сельсаветы.

19 студзеня 1961 г. раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Столінскі раён.

Давыд Гарадзенскі

Давыд (? — 1326) — староста гарадзенскі, военачальнік вял.кн. літоўскага Гедзіміна.

Давыд Святаславіч (князь віцебскі)

Давыд Святаславіч — князь віцебскі ў XII ст. Малодшы сын князя Святаслава Усяславіча. Названы ў «Жыціе Еўфрасінні» (да 1187 г.), дзе расказана пра паломніцтва Ефрасінні Полацкай у Палесціну (паміж 1162 г. 1169 г.) з братам Давыдам. У Полацкай зямлі (з 1173 г.) Давыд Святаславіч валодаў адным з удзелаў, магчыма Віцебскім. Нашчадкаў не пакінуў.

Давыд Усяславіч

Давыд Усяславіч (сяр. 1050-х — пасля 1130) — князь ізяслаўльскі (1101 — да 1103; пасля 1116 — пач. 1128; сяр. 1128—1129), князь полацкі (пач. 1128 — сяр. 1128).

Леанід Дранько-Майсюк

Леанід Дранько-Майсюк (нар. 10 кастрычніка 1957, Давыд-Гарадок) — беларускі паэт.

Рамельскі сельсавет

Раме́льскі сельсавет — сельсавет у складзе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Рамель.

Столін

Сто́лін (афіц. транс.: Stolin) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Столінскага раёна, на р. Гарынь. За 245 км на усход ад Брэста, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь на лініі Лунінец—Сарны (Украіна). Аўтадарогі на Пінск і Давыд-Гарадок. Насельніцтва 13 269 чал. (2017).

Столінскі раён

Столінскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Займае плошчу 3,342 тыс. км² і з’яўляецца найбуйнейшым па плошчы раёнам Беларусі.

Строй

Строй — назва традыцыйнага комплексу беларускага народнага адзення на тэрыторыі Беларусі і прылеглых краін: Польшчы, Украіны і Расіі. Строі былі сфарміраваныя і існавалі ў канцы XIX — сярэдзіне XX стагоддзяў.

Беларускі нацыянальны касцюм пачаў сваё фармаванне ў часы Сярэднявечча, да XIV-XVI стагоддзяў займеў свае адрозныя рысы, а да XIX стагоддзя цалкам сфармаваўся.

На тэрыторыі Беларусі вылучаюць зоны лакальных асаблівасцей традыцыйнага адзення ў тэхніцы выканання, у спосабе нашэння дэталяў вопраткі, у характары арнаменту і да т. п. Такія мясцовыя адмены касцюму і вызначаюцца тэрмінам «строй». Пры вылучэнні асобнага строю ўлічваюць супольнасць паўсядзённае і святочнае вопраткі, верхняй адзежы, абутку, галаўных убораў і ўпрыгажэнняў. Унутры строю адрозніваюць мужчынскі і жаночы касцюмы.

Даследчыкі вылучаюць больш за 30 строяў. Асноўныя з іх:

Мсціслаўска-Клімавіцкі строй

Брагінскі строй — тэрыторыя Усходняга Палесся, пераважна паўднёва-ўсходнія раёны Гомельскай вобласці;

Буда-Кашалёўскі строй — Падняпроўе, пераважна Буда-Кашалёўскі, Гомельскі, Рэчыцкі раёны

Быхаўскі строй

Ваўкавыска-Камянецкі строй — Панямонне: Ваўкавыскі, Пружанскі і Камянецкі раёны;

Вілейскі строй — Цэнтральная Беларусь: паўночны захад Мінскай і паўночны ўсход Гродзенскай абласцей;

Давыд-Гарадоцка-Тураўскі строй — усход Заходняга Палесся: Тураў, Давыд-Гарадок і Столін;

Дамачаўскі строй — Заходняе Палессе: Дамачава, паўднёвы захад Брэсцкага і Маларыцкага раёнаў (уздоўж ракі Буг), на тэрыторыі Польшчы (ваколіца г. Владава) і ў паўднёва-заходніх раёнах Валынскай вобласці;

Дзісенскі строй — Падзвінне:Пастаўскі,Шаркаўшчынскі,Мёрскі ,Глыбоцкі раёны Віцебскай вобласці

Дубровенскі строй — Падзвінне (Віцебская вобласць), часткова Смаленшчына;

Калінкавіцкі строй — Усходняе Палессе: Калінкавіцкі, Светлагорскі, Жлобінскі раёны;

Капыльска-Клецкі строй — Цэнтральная Беларусь: Капыльскі, Клецкі, Уздзенскі, Нясвіжскі;

Кобрынскі строй — Жабінкаўскі і Кобрынскі раёны;

Краснапольскі строй — Падняпроўе: Краснапольскі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Хоцімскі, Чачэрскі, Чэрыкаўскі раёны;

Лепельскі строй — Падзвінне: Лепельскі, Ушацкі, Чашніцкі раёны;

Лунінецкі строй

Ляхавіцкі строй — Цэнтральная Беларусь: Ляхавіцкі, Нясвіжскі, Клецкі раёны;

Магілёўскі строй — Падняпроўе: Магілёўскі, Быхаўскі, Шклоўскі, Слаўгарадскі, Рагачоўскі раёны;

Маларыцкі строй — Заходняе Палессе: Маларыцкі і поўдзень Кобрынскага раёна;

Мастоўскі строй — Панямонне: Мастоўскі, Шчучынскі, Зэльвенскі раёны;

Мотальскі строй — Заходняе Палессе: невялікая тэрыторыя Іванаўскага раёна (в. Моталь, в. Цішкавічы, в. Асаўніца);

Навагрудскі строй — Панямонне: Наваградскі, Карэліцкі, Слонімскі, Лідскі раёны;

Неглюбскі строй — Падняпроўе: Веткаўскі, поўдзень Краснагорскага і паўднёвы захад Новазыбкаўскага раёнаў Бранскай вобласці Расіі;

Пінска-Івацэвіцкі строй — Заходняе Палессе: Бярозаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Івацэвіцкі і Пінскі раёны;

Пухавіцкі строй — Цэнтральная Беларусь між Слуцкам і Асіповічамі па берагох ракі Пціч;

Расонскі строй

Слуцкі строй — Цэнтральная Беларусь: г. Слуцк і вакольныя вёскі.

Смаленскі строй

Турава-Мазырскі строй

Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў

Уладзі́мір Сцяпа́навіч Глушако́ў (нар. 1952, Давыд-Гарадок, Брэсцкая вобласць) — беларускі пісьменнік.

Сям'я і вядомыя адносіны
Пабудовы
У іншых традыцыях
Сачыненні
Звязаныя артыкулы
Цары Ізраіля і Іўдзеі
Дадынастычны перыяд
Ізраільска-Іўдзейскае царства
Ізраільскае царства
Іўдзейскае царства
(Дом Давыда)
Дынастыя Хасманеяў
Дынастыя Ірада
Біблейскія прарокі
Прарокі ў Пяцікніжжы
Прарокі ў Эпоху Судзяў
і аб'яднанага царства
Пісьмовыя прарокі
Вялікія прарокі
Меншыя прарокі
Іншыя прарокі Ізраіля і Іўдзеі
Генеалогія ад Адама да Давыда ў Старым Запавеце
ад Адама да Сіма      
ад Арфаксада да Якава
ад Іуды да Давыда      

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.