Грузія

Гру́зія (груз. საქართველო) — краіна ў Каўказскім рэгіёне Еўразіі. Па дадзеных перапісу 2014 года насельніцтва Грузіі складае каля 3,7 млн. жыхароў. Тбілісі — сталіца і самы буйны горад у краіне, насельніцтва якога перавышае мільён чалавек.

Грузія размешчана на скрыжаванні Усходняй Еўропы і Заходняй Азіі. Краіна мае сухапутныя межы з Расіяй на поўначы, Азербайджанам на паўднёвым усходзе, Арменіяй і Турцыяй на поўдні. На захадзе краіна абмываецца Чорным морам.

На працягу старажытнай эпохі на тэрыторыі цяперашняй Грузіі зацвердзілася некалькі незалежных царстваў. У пачатку 4 стагоддзя Калхідскае царства і царства Іберыя прынялі хрысціянства. Аб'яднанае Грузінскае царства дасягнула піку свайго эканамічнага і палітычнага развіцця падчас праўлення цара Давіда IV і царыцы Тамары ў 11–12 стагоддзях. Пасля гэтага на працягу многіх стагоддзяў тэрыторыя знаходзілася ў складзе розных буйных імперый, у тым ліку Мангольскай імперыі, Асманскай імперыі і паслядоўных дынастый Ірана. У канцы 18 стагоддзя Картлі-Кахетынскае царства заключыла саюз з Расійскай імперыяй і вобласць была анексавана апошняй у 1801 годзе, пасля чаго панаванне Расіі над тэрыторыяй Грузіі было пацверджана ў 1813 годзе Гюлістанскай дамовай з Каджарскай дынастыяй Ірана.

Пасля Расійскай рэвалюцыі 1917 года Грузія на кароткі час атрымала незалежнасць, пасля чаго была захоплена Савецкай Расіяй у 1921 годзе і ўвайшла ў склад СССР як Грузінская ССР. Пасля аднаўлення незалежнасці ў 1991 годзе посткамуністычная Грузія цярпела ад грамадзянскага і эканамічнага крызісу на працягу 1990-х гадоў. Гэта працягвалася да мірнай Рэвалюцыі ружаў, пасля якой дзяржава стала праводзіць празаходнюю замежнюю палітыку, правёўшы шэраг дэмакратычных і эканамічных рэформаў, накіраваных на інтэграцыю з НАТА і еўрапейскімі краінамі. Заходняя арыентацыя Грузіі неўзабаве прывяла да пагаршэння адносін з Расіяй, што прывяло да расійска-грузінскай вайны, якая прывяла да падтрымкі Расіяй самаабвешчаных рэспублік Абхазіі і Паўднёвай Асеціі і размяшчэння на іх тэрыторыі расійскіх ваенных баз.

Грузія з'яўляецца унітарнай змешанай рэспублікай з урадам, які абіраецца шляхам прадстаўнічай дэмакратыі. Дзяржава з'яўляецца членам Савета Еўропы і Арганізацыі за дэмакратыю і эканамічнае развіццё – ГУАМ. Абхазія і Паўднёвая Асеція застаюцца дэ-факта незалежнымі рэгіёнамі, атрымаўшы міжнароднае прызнанне ад чатырох краін-членаў ААН — Расіі, Нікарагуа, Венесуэлы і Науру. Грузія і асноўная частка міжнароднай супольнасці разглядаюць рэгіёны ў якасці суверэннай тэрыторыі Грузіі пад ваеннай акупацыяй Расіяй.

Грузія
груз. საქართველო
Flag of Georgia Герб Грузіі
Сцяг Грузіі Герб Грузіі
Georgia (orthographic projection with inset)
Дэвіз: «Сіла ў адзінстве
груз. ძალა ერთობაშია»
Гімн: «Свабода»
Дата незалежнасці 26 мая 1918
(ад ЗДФР)
9 красавіка 1991 (ад СССР[* 1].)
Афіцыйная мова грузінская
Сталіца Тбілісі, Кутаісі
Найбуйнейшыя гарады Кутаісі, Батумі, Руставі, Зугдзідзі, Горы, Поці, Сухумі[* 2], Цхінвалі[* 3]
Форма кіравання Змешаная рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Спікер Парламента
Саламэ Зурабішвілі
Георгій Гахарыя
Іраклій Кобахидзэ
Плошча
• Усяго
118-я ў свеце
69 700 км²[* 4][1][2] км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

4 497 600 чал.
68 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$23,934 млрд (МВФ)[3]  (109-ы)
$5,491 $ (МВФ)[3]
Валюта Лары
Інтэрнэт-дамен .ge
Код ISO GEO
Тэлефонны код +995
Часавыя паясы +4

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Рэльеф

Gruzja
Рэльеф Грузіі

Большая частка Грузіі занята гарамі. На поўначы працягваецца горная сістэма Вялікага Каўказа з вышынямі да 4500-5000 м над у.м. Найвышэйшы пункт Грузіі — гара Шхара (5068 м). У верхніх частках хрыбтоў Вялікага Каўказа шмат ледавікоў. Да восевай водападзельнай часткі гор прымеркаваныя вядомыя горныя перавалы.

Паміж Вялікім і Малым Каўказам размешчаная субшыротная зона міжгорных катлавін, дзе знаходзяцца найбольш урадлівыя глебы Грузіі. На захадзе вылучаецца моцна забалочаная Калхідская нізіна, на ўсходзе — раўніны, на якіх здаўна склаліся гістарычныя правінцыі Імерэтыя, Картлі і Кахетыя. З усходу Калхідскую нізіну замыкае Ліхскі (Сурамскі) хрыбет, які з'яўляецца прыроднай мяжой, што аддзяляе заходнія раёны Грузіі ад усходніх.

Горы Малога Каўказа на поўдні краіны маюць сярэднія вышыні 2000-3000 м. У межах Паўднёва-Грузінскага (Джавахецкага) нагор'я сустракаюцца лававыя плато і азёры вулканічнага паходжання.

Тэрыторыя Грузіі адрозніваецца падвышанай сейсмічнасцю, у некаторых раёнах адбываюцца землетрасенні сілай да 5-7 балаў (асабліва ва ўсходніх раёнах).

Унутраныя воды

Kutaisi and the river Rioni
Рака Рыёні

Шмат рэк, многія з іх выкарыстоўваюцца для вытворчасці электраэнергіі і як крыніцы ірыгацыі. Жывяцца пераважна за кошт талых снежных і ледавіковых вод і атмасферных ападкаў. У перадгорных раёнах, складзеных карбанатнымі пародамі, значную ролю ў жыўленні рэк маюць падземныя воды. Рэкі Заходняй Грузіі мнагаводныя на працягу ўсяго года, на ўсходзе рачны сцёк узімку і ўлетку скарачаецца.

Бoльшая частка рэк (Рыёні, Інгуры, Бзыб, Кеда і інш.) належыць вадазборнаму басейну Чорнага мора, меншая — Каспійскага мора (Кура з прытокамі Алазані, Іоры і інш.). Самая доўгая і мнагаводная рака Заходняй Грузіі — Рыёні (327 км) бярэ пачатак на Вялікім Каўказе і ўпадае ў Чорнае мора каля Поці. Рака Кура пачынаецца ў гарах на поўначы Турцыі, перасякае паўднёвую і ўсходнюю Грузію і на тэрыторыі Азербайджана ўпадае ў Каспійскае мора.

Азёры ў Грузіі нешматлікія. Самыя буйныя з іх — Паравані (37,5 км²) і Табацкуры (14,2 км²) на Джавахецкім нагор'і і Палеастомі (18,2 км²) на чарнаморскім узбярэжжы, у вусці р. Рыёні.

Карысныя выкапні

Хрыбты паўднёвага схілу Вялікага Каўказа падзяляюцца глыбокімі рачнымі далінамі. Тут ва ўмовах цёплага і вільготнага клімату ў карбанатных пародах развіты карст. Толькі на нізкіх хрыбтах (ніжэй 1000 м над у.м.) налічаецца больш 470 карстоавых пячор, уключаючы самую вялікую Новоафонскую (даўжынёй 3,3 км). На паўднёвым схіле Вялікага Каўказа знаходзяцца буйныя радовішчы марганцу, срэбна-свінцовых і цынкавых руд, барыту, каменнага вугалю, мармуру.

У шматлікіх раёнах Грузіі маюцца выхады мінеральных крыніц, якія выкарыстоўваюцца ў бальнеялогіі (Баржомі, Цхалтуба і інш.).

Клімат

У заходніх раёнах, якія знаходзяцца пад уздзеяннем Чорнага мора, лета — вільготнае і цёплае, з сярэднімі тэмпературамі ліпеня 22-24 °C. Зімы мяккія, сярэднія тэмпературы студзеня 4-7 °C. Выпадае вялікая колькасць ападкаў (1000—2000 мм у год) з максімумам у Аджарыі (да 3200 мм). Пераважная частка ападкаў прыходзіцца на вясну.

Ліхскі хрыбет перахапляе вільгаць паветраных мас, якія рухаюцца з захаду на ўсход. Ва ўсходніх раёнах Грузіі клімат фарміруецца пад уплывам кантынентальных паветраных мас. На раўнінах лета больш працяглае і гарачае, з сярэднімі тэмпературамі ліпеня 23-25 °C. Зімы прахалодныя, з сярэдняй тэмпературай студзеня ад +1 да -2 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 400—600 мм, максімум прыходзіцца на канец вясны і пачатак лета.

На схілах гор Грузіі сярэднія тэмпературы ліпеня паніжаюцца да 4-6 °C, у высакагор'ях сярэднія тэмпературы студзеня могуць дасягаць -10 -16 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў вагаецца ад 1600—2800 мм на захадзе да 1000—1800 мм на ўсходзе Вялікага Каўказа і да 600—700 мм на Паўднёва-Грузінскім нагор'і. Надвор'е ў горах хутка змяняецца. Раптоўныя пахаладанні суправаджаюцца моцнымі снегападамі, ліўнямі, градам і фёнамі (моцнымі, цёплымі вятрамі, якія дзьмуць з гор у даліны).

Глебы

У Грузіі выдзяляюць тры асноўныя глебава-геаграфічныя вобласці: заходнюю, усходнюю і паўднёвую. Для нізін заходняй вобласці (паміж Ліхскім хрыбтом і Чорным морам) характэрныя тарфяныя глебы, прыдатныя для вырошчвання кукурузы; у перадгор'ях распаўсюджаны субтрапічныя чырвоныя і жоўтыя глебы, якія ідэальна падыходзяць для вінаграду, гарбаты і тытуню; у больш высокіх мясцовасцях Мегреліі, Абхазіі і Сванетыі — карычневыя або карбанатныя лясныя і горныя глебы. Ва ўсходняй вобласці пераважаюць старажытныя алювіяльныя глебы. На Ніжнекартлійскай раўніне распаўсюджаны каштанавыя глебы, прыдатныя для вырошчвання гародніны, пладовых і збожжавых культур. Чарназёмы і карычневыя глебы Кахетынскай раўніны выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых культур і вінаграднікі. Паўднёвая вобласць прымеркаваная да перадгор'яў і паўднёвых схілаў Малога Каўказа і Паўднёва-Грузінскага нагор'я. Для яе характэрна спалучэнне карычневых і горана-лугавых глеб.

Флора

Mountains in Svaneti (1)
Горы ў Сванеціі

Флора Грузіі вельмі разнастайная: толькі кветкавых тут сустракаецца больш 5000 відаў. У залежнасці ад кліматычных асаблівасцей і абсалютнай вышыні мясцовасці вылучаюцца некалькі зон і вертыкальных паясоў расліннасці (ад стэпавага да альпійскага).

Лясы распаўсюджаныя пераважна ў гарах і займаюць прыкладна трэцюю частку краіны. На захадзе Грузіі яны спускаюцца да самога мора, а на ўсходзе іх ніжняя мяжа знаходзіцца на вышынях ад 600 да 800 м. Асабліва багатыя і разнастайныя лясы Заходняй Грузіі. У іх ніжнім поясе (да 1000—1200 м) пануюць шыракалістыя пароды (дуб, граб, каштан, клён, бук і інш.) з вечназялёным падлескам. Для гэтага тыпу лесу, званага калхідскім, характэрна багацце ліян — месцамі ён становіцца непраходным. У забалочаных лясах Калхідскай нізіны пераважае алешына. На некаторых участках узбярэжжа Абхазіі сустракаюцца эндэмічныя віды, напрыклад хвоя піцундская. На працягу апошніх тысячагоддзяў у далінах распаўсюджваўся вінаград і пладовыя культуры. У Заходняй Грузіі да верхняй мяжы лесу (1700—1800 м) распаўсюджаныя змяшаныя лясы, у якіх спалучаюцца букавыя і ялова-піхтавыя, радзей хваёвыя пароды.

Лясы Усходняй Грузіі фларыстычна менш багатыя. У верхнім поясе гор (да 2300—2400 м) распаўсюджаны елка і піхта, а ў больш усходніх раёнах — толькі хваёвыя і хваёва-бярозавыя лясы. Ніжэй хвойныя лясы саступаюць месца букавым, а затым дубова-грабавым. На крайнім усходзе краіны сустракаюцца невялікія ўчасткі сухіх стэпаў і ксерафітных рэдкалессяў з такімі відамі, як фісташка, гранат і інш. Яшчэ больш абмежаванае распаўсюджванне маюць паўпустыні. У далінах Куры, Алазані і іншых рэк захаваліся поймавыя тугайныя лясы з асіны, вярбы, серабрыстай таполі, дуба, кізіла.

Субальпійскія і альпійскія лугі на захадзе Грузіі падымаюцца да 2800-3000 м, на ўсходзе — да 3600 м над у.м. Для субальпійскіх лугоў Заходняй Грузіі тыпова пышнае высокатраўе з вялікім удзелам парасонавых і бабовых. Нізкатраўныя альпійскія лугі распаўсюджаны фрагментарна, чаргуючыся з каменнымі россыпамі, выхадамі скал і леднікамі.

Фауна

Жывёльны свет Грузіі прадстаўлены больш як 100 відамі млекакормячых, 330 — птушак і 160 — рыб. Шматлікія прадстаўнікі фаўны з'яўляюцца эндемікамі, напрыклад, тур кубанскі (рогі якога ў Грузіі выкарыстоўваюцца як пасудзіны для віна).

Вельмі своеасаблівая фаўна стэпаў Усходняй Грузіі. Да нядаўняга часу там сустракаўся джэйран, які захаваўся толькі ў асобных мясцовасцях. Часам сустракаецца паласатая гіена. З іншых драпежнікаў варта адзначыць лісіцу, шакала, камышевого ката. У жывёлагадоўчых раёнах распаўсюджаныя ваўкі. Для стэпаў тыповыя грызуны: тушканчыкі, палёўкі, хамякі. Сярод птушак звычайныя палявы верабей, шэрая курапатка, перапёлка, стэпавы арол. Характэрна багацце яшчарак і чарапах, а таксама змей.

Найбольш багаты жывёльны свет лясоў. У шматлікіх раёнах распаўсюджаныя каўказскі алень, казуля, дзік, заяц-русак, вавёрка, а з драпежнікаў — буры мядзведзь, воўк, шакал, рысь, лясны кот і лісіца. Лясы Грузіі славяцца багаццем і разнастайнасцю птушак. Звычайныя тут берасцянка, вялікая сініца, зелянушка, чорны дрозд і інш. З драпежных відаў птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Грузіі, сустракаюцца барадач, беркут, белагаловы сіп, чорны грыф і інш. У некаторых мясцовасцях Калхіды і Кахетыі яшчэ можна ўбачыць фазана. З паўзуноў у лясах Грузіі найбольш шматлікія яшчаркі, балотныя чарапахі і змеі.

Высакагорная фаўна лепш захавалася ў межах Галоўнага Каўказскага хрыбта. У яго заходняй частцы водзіцца кубанскі тур, ва ўсходняй — дагестанскі. Абодва віды на зіму спускаюцца ў лясны пояс. Амаль паўсюдна распаўсюджаная сарна, а на ўсходзе сустракаецца безааровы казёл. З характэрных птушак высакагор'яў можна адзначыць каўказскага цецерука, кекліка, барадача.

У горных рэках і азёрах водзяцца стронга, вусач, сазан і інш.

Насельніцтва

Колькасць, рассяленне

Па дадзеных перапісу 2014 г. у Грузіі пражывае 3,713,804 чалавекі.

Гарады

Гл. таксама

Заўвагі

  1. 9 красавіка 1991 года лічыцца ў Грузіі днём аднаўлення дзяржаўнай незалежнасці, а як дзень незалежнасці святкуецца дата абвяшчэння Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі 26 мая 1918. Грузінская ССР, якая ўваходзіла з 1922 па 1936 год у склад ЗСФСР, а з 1936 па 1991 год у склад СССР, таксама часта лічыцца правапераемнікам Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі, што, аднак, разыходзіцца з афіцыйнай пазіцыяй Грузіі (гл. раздзел Пытанне пераемнасці)
  2. Гэты населены пункт размешчаны ў Абхазіі. Паводле канстытуцыі Грузіі, Абхазія ўваходзіць у склад Грузіі як аўтаномная рэспубліка. Фактычна Абхазія з'яўляецца часткова прызнанай дзяржавай, тэрыторыя якога Грузіяй не кантралюецца.
  3. Гэты населены пункт размешчаны ў Паўднёвай Асеціі. Паводле канстытуцыі Грузіі, Паўднёвая Асеція ўваходзіць у склад Грузіі. Фактычна Паўднёвая Асеція з'яўляецца часткова прызнанай дзяржавай, тэрыторыя якога Грузіяй не кантралюецца.
  4. З іх Абхазія — 8600 км², Паўднёвая Асеція — 3900 км², Аджарыя — 3400 км²

Крыніцы

  1. The World Factbook. Country profile: Georgia. (англ.) . ЦРУ ЗША (16 кастрычніка 2012). Праверана 6 верасня 2012.
  2. Jacques Leclerc Georgie (фр.) . Універсітэт Лаваля (29 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2012. Праверана 6 верасня 2012.
  3. 3,0 3,1 Georgia. International Monetary Fund. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 26 снежня 2011.
  4. GEORGIA: Provinces and Major Cities. http://citypopulation.de/.

Спасылкі

9 красавіка

9 красавіка — дзевяноста дзевяты (соты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Адміністрацыйны падзел Казахстана

Адміністрацы́йна-тэрытарыя́льны падзе́л Казахста́на — сукупнасьць падзелу краіны на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якая прадстаўляе з сябе 14 абласцей і гарады рэспубліканскай значнасці. Варта зазначыць, што апрача гэтага горад Байканур мае статус горада федэральнага значэння Расійскай Федэрацыі.

Узроўнямі (далей у пералічэнні гэтага абзацу — паводле змяншэння) адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Казахстана з’яўляюцца:

Вобласці, гарады рэспубліканскага падпарадкавання (14 і 3 адпаведна).

Сельскія раёны, гарадскія раёны, гарады (160, 10, 38 адпаведна).

Гарады, пасёлкі, сельскія акругі.

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы

Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы — ваенна-палітычны саюз, створаны дзяржавамі СНД на аснове Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ДКБ), падпісанага 15 мая 1992 года. Дагавор падаўжаецца аўтаматычна кожныя пяць гадоў. Дагавор уступіў у дзеянне 20 красавіка 1994 года. На маскоўскай сесіі ДКБ 14 мая 2002 года было прынята рашэнне пра пераўтварэнне ДКБ у паўнавартасную міжнародную арганізацыю — Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). 7 кастрычніка 2002 года ў Кішынёве падпісаны Статут і Дагавор аб прававым статусе АДКБ, якія ратыфікаваны ўсімі дзяржавамі-членамі АДКБ і ўступілі ў дзеянне 18 верасня 2003 года.

Краіны-удзельніцы: Расія, Беларусь (з 31 снежня 1993), Арменія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Узбекістан. Таксама раней у АДКБ уваходзілі Азербайджан (з 24 верасня 1993 па 2 красавіка 1999), Грузія (з 9 верасня 1993 па 2 красавіка 1999). Свой удзел у арганізацыі часова перапыняў Узбекістан (з 2 красавіка 1999 па 16 жніўня 2006), 28 чэрвеня 2012 ён афіцыйна заявіў намеры выйсці з АДКБ.

АДКБ мае статус назіральніка ў Генеральнай Асамблее ААН.

4 лютага 2009 года ў Маскве лідэры краін Арганізацыі ўхвалілі стварэнне Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Паводле падпісанага дакумента, Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання будуць выкарыстоўвацца для адбіцця ваеннай агрэсіі, правядзення спецыяльных аперацый па барацьбе з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам, а таксама для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.

Армяна-грузінская вайна

Армяна-грузінская вайна — узброены канфлікт за прымежныя раёны паміж Рэспублікай Арменія і Дэмакратычнай Рэспублікай Грузія у 1918 годзе.

Герб Грузіі

Герб Грузіі з'яўляецца дзяржаўным сімвалам Грузіі, прыняты 1 кастрычніка 2004 года. Уяўляе сабой шчыт чырвонага колеру з выявай срэбнай постаці заступніка Грузіі Святога Георгія на кані, які пранзае цмока дзідай. Шчыт увянчаны залатой каронай, трымаюць яго два залатыя львы. Пад шчытом знаходзіцца стужка з дэвізам «Сіла ў адзінстве». Гэты герб часткова заснаваны на сярэднявечным гербе грузінскага каралеўскага дома Багратыёнаў.

Горы (значэнні)

Назву Го́ры маюць:

адз.л. Гара — геалагічная структура

Грузінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Грузінская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (საქართველოს საბჭოთა სოციალისტური რესპუბლიკა), Грузінская ССР, Грузія — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Грузія на конкурсе песні Еўрабачанне

Дэбют Грузіі на конкурсе песні «Еўрабачанне» адбыўся ў 2007 годзе.

Двойчы прадстаўніцам Грузіі атрымоўвалася займаць 9-е месца ў фінале: Сафія Ніжарадзэ з песняй Shine у 2010 году і Eldrine з песняй One More Day у 2011 годзе. Горшы вынік — апошняе месца ў паўфінале на Еўрабачання 2014, Еўрабачання 2018 .

За 11 гадоў удзелу Грузія ў фінале атрымала 631 бал, а ў паўфінале — 868 балаў.

Грузія на летніх Алімпійскіх гульнях 2016

Грузія на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года была прадстаўлена ў 12 відах спорту.

Зборная Грузіі па футболе

Зборная Грузіі па футболе прадстаўляе Грузію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, якая ажыццяўляе кантроль і кіраванне зборнай, з’яўляецца Грузінская футбольная федэрацыя. Каманда існуе з 1990 года.

Каўказ

Каўказ — тэрыторыя паміж Чорным, Азоўскім і Каспійскім морамі ад Кума-Маныцкай упадзіны да паўднёвай часткі Армянскага нагор’я. Плошча больш за 500 тыс. км². У межах Каўказа частка Расіі (Паўночны Каўказ), Азербайджан, Арменія, Грузія, частка Турцыі і Ірана. Вылучаюць Паўночны Каўказ, Перадкаўказзе і Закаўказзе.

Летні час

Летні час (англ.: Daylight saving time) — час, ссунуты на 1 гадзіну наперад адносна часу, прынятага ў гэтым часавым поясе. Уводзіцца шматлікімі краінамі ў летні перыяд з мэтай эканоміі электраэнергіі на асвятленне. Упершыню летні час быў ўведзены ў Вялікабрытаніі ў 1908 годзе.

У Еўропе пераход на летні час адбываецца ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну наперад, а зваротны пераход здзяйсняецца ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну назад.

Нацыянальная бібліятэка Іспаніі

Нацыянальная бібліятэка Іспаніі (ісп.: Biblioteca Nacional de España) — галоўная публічная бібліятэка, найбуйнейшая ў Іспаніі. Знаходзіцца ў Мадрыдзе на бульвары Пасеа-дэ-Рэкалетас. Першапачаткова бібліятэка была створана з двума мэтамі — для распаўсюджвання ведаў і для размяшчэння ў сабе прыватных калекцый.

Парламент Грузіі

Парламент Грузіі (груз. საქართველოს პარლამენტი) — вышэйшы заканадаўчы орган Грузіі. Аднапалатны, складаецца з 150 дэпутатаў. 75 дэпутатаў абіраюцца па спісах, 75 — ад аднамандатных акруг. Усе дэпутаты абіраюцца тэрмінам на 4 года на аснове ўсеагульнага галасавання.

Заканадаўчая ўлада парламента Грузіі, паводле канстытуцыі Грузіі, абмежаваная заканадаўчай уладай парламентаў аўтаномных рэспублік — Абхазіі(цяпер непадкантрольнай) і Аджарыі.

Грузінскія гісторыкі пачынаюць гісторыю парламентарызму ў Грузіі з няўдалай спробы арганізаваць дарбазі — арыстакратычны сход накшталт сейма або генеральных штатаў пры царыцы Тамары (XII стагоддзе); гэтая спроба пацярпела няўдачу з-за перамогі абсалютысцкіх памкненняў царыцы над арыстакратычнай апазіцыяй.

У 1906—1917 гадах дэпутаты ад Грузіі засядалі ў Дзяржаўнай думе Расійскай імперыі, сярод іх былі Ной Жардану, Іраклій Цэрэтэлі, Ілля Чаўчавадзэ, Карла Чхеідзэ і іншыя вядомыя палітычныя дзеячы.

Першы грузінскі парламент створаны ў 1918 годзе (Грузінская Дэмакратычная Рэспубліка), у 1921 годзе прыняў канстытуцыю; распушчаны пасля ўсталявання савецкай улады. Пасля гэтага існаваў Вярхоўны Савет Грузінскай ССР. Першыя шматпартыйная выбары ў яго праведзены 28 Кастрычнік 1990 года, яго старшынёй абраны Звіяд Гамсахурдзія, пасля прэзідэнт Грузіі. У 1991—1992 адбыўся канфлікт Гамсахурдзія з парламентам, перарослая ва ўзброенае сутыкненне. Дзяржаву ўзначаліў Эдуард Шэварднадзэ, і функцыі парламента да 1995 года выконваў дзяржсавет Грузіі, затым былі праведзены агульнанародныя выбары.

Сухумі

Сухумі (абх.: Аҟəа, груз. სოხუმი, руск.: Сухум) — сталіца і найбуйнейшы горад Абхазіі (Грузія). Знаходзіцца на ўзбярэжжы Чорнага мора. Насельніцтва 64.478 чал. (2011).

Сцяг Грузіі

Сцяг Грузіі — нараўне з гербам і гімнам — адзін з афіцыйных знакаў Грузіі.

Таджыкістан

Таджыкістан (афіцыйная назва Рэспубліка Таджыкістан) — краіна ў Азіі, належыць да рэгіёна Сярэдняя Азія, мяжуе з Казахстанам, Узбекістанам, Кыргызстанам, Кітаем, Афганістанам. Выхаду да мораў не мае.

Тбілісі

Тбілісі (груз. თბილისი, [ˌtbiˈliːsi] — «цёплая крыніца») — самы буйны горад, сталіца Грузіі. Знаходзіцца ў Тбіліскай катлавіне, на рацэ Кура.

Грузія паводле тэм
 
Незалежныя краіны
Залежныя тэрыторыі
Непрызнаныя
і часткова прызнаныя
дзяржавы і ўтварэнні
Удзельнікі
Асацыяваны ўдзельнік
Былыя ўдзельнікі
Удзельнікі
Былыя ўдзельнікі
Арганізатар
Удзельнікі
 
 
Краіны ля Чорнага мора

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.