Гліна

Гліна — дробназярністая асадкавая горная парода, пылападобная ў сухім стане, пластычная пры ўвільгатненні.

Гліна складаецца з аднаго ці некалькіх мінералаў групы слаістых алюмасілікатаў, можа таксама ўтрымліваць пясчаныя і карбанатныя часціцы. Як правіла пародаўтваральным мінералам у гліне з'яўляецца каалініт, яго склад: 47% (мас) аксіду крэмнію (IV) (SiO2), 39% аксіду алюмінію (Al2О3) і 14% вады (Н20).
Al2O3 і SiO2 ўтвараюць значную частку хімічнага складу глінаўтваральных мінералаў.
Дыяметр часціц глін менш за 0,005 мм; пароды, якія складаюцца з большых часціц, прынята класіфікаваць як лёс. Большасць глін — шэрага колеру, але сустракаюцца гліны белага, чырвонага, жоўтага, бурага, блакітнага, зялёнага і нават чорнага колераў.

У якасці карысных выкапняў разглядаюцца наступныя тыпы глінаў:

  • будаўнічыя,
  • лёгкаплаўкія,
  • вогнетрывалыя,
  • тугаплаўкія.
Clay-ss-2005
Гліны (Эстонія)

Выкарыстанне

Гліна выкарыстоўваецца для вырабу цэглы, керамзіту, посуду, труб, цацак. Гліна -- матэрыял для творчасці.

Спасылкі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.