Герц (адзінка вымярэння)

Герц (азначэнне: бел. Гц, лац. Hz) — адзінка вымярэння частаты ў сістэме СІ. Адзінка названая ў гонар нямецкага фізіка Генрыха Герца.

Адзін герц азначае адно ажыццяўленне (рэалізацыю) перыядычнага працэса за секунду.

Гісторыя

Зацверджана Міжнароднай электратэхнічнай камісіяй (МЭК) у 1930 годзе. Прынята Генеральнай канферэнцыяй па вагах і вымярэннях у 1960 годзе, замяніўшы ранейшую назву "адзін цыкл за секунду".

Кратныя і дзельныя адзінкі

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі частаты ўтвараюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дробныя
парадак назва абазначэнне парадак назва абазначэнне
101 Гц дэкагерц даГц daHz 10−1 Гц дэцыгерц дГц dHz
10² Гц гектагерц гГц hHz 10−2 Гц сантыгерц сГц cHz
10³ Гц кілагерц кГц kHz 10−3 Гц мілігерц мГц mHz
106 Гц мегагерц МГц MHz 10−6 Гц мікрагерц мкГц µHz
109 Гц гігагерц ГГц GHz 10−9 Гц нанагерц нГц nHz
1012 Гц тэрагерц ТГц THz 10−12 Гц пікагерц пГц pHz
1015 Гц петагерц ПГц PHz 10−15 Гц фемтагерц фГц fHz
1018 Гц экзагерц ЭГц EHz 10−18 Гц атагерц аГц aHz
1021 Гц зетагерц ЗГц ZHz 10−21 Гц зептагерц зГц zHz
1024 Гц ётагерц ІГц YHz 10−24 Гц ёктагерц іГц yHz
Герц

Герц — адзінка вымярэння частаты ў сістэме СІ.

Херц Герц — прозвішча нямецкага ці яўрэйскага паходжання. Этымалогія ад ням.: Herz — сэрца. Яўрэйскае прозвішча можа таксама паходзіць ад імя Герш.

Густаў Людвіг Герц (1887—1975) — нямецкі фізік, Нобелеўская прэмія 1925 года за ўсталяванне заканамернасцяў у сутыкненнях электронаў з атамамі.

Анры Герц (1806—1888) — аўстрыйскі піяніст, кампазітар, заснавальнік адной з лепшых французскіх фартэпіянных фабрыкаў, прафесар Парыжскай кансерваторыі.

Вільгельм Герц (1835—1902) — нямецкі паэт, вучоны, перакладчык.

Генрыэта Герц (1764—1847)

Генрык Герц (1798—1870) — дацкі драматург і паэт.

Георг Генрых фон Герц (1668—1719) — шведскі палітык і авантурыст нямецкага паходжання.

Генрых Рудольф Герц (1857—1894) — нямецкі фізік, першаадкрывальнік электрамагнітнага выпраменьвання (Hz), (Гц).

Герц, дваранскі род

Жак Сімон Герц

Іаган Яўстафій Герц

Іосеф Цві Герц (1872—1946) — галоўны рабін Брытанскай імперыі, філосаф, аўтар папулярных каментароў

Карл Карлавіч Герц

Карнелій Герц

Марцін Герц

«Герц» — нямецкая фірма распрацавалая панараму Герца.

Герц (укр.: Герць) — у Запарожскіх казакоў — форма паказальнага выступу перад пачаткам бітвы, калі група казакоў выходзіла са строя і набліжалася да праціўніка бліжэй чым далёкасць стрэльбавага стрэлу.The Hertz Corporation

Hertz, аўдыётэхніка

Асноўныя адзінкі
Вытворныя адзінкі
Прынятыя для выкарыстання з СІ
Гл. таксама

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.