Генерал арміі

Генера́л а́рміі — персанальнае воінскае званне ва ўзброеных сілах шэрагу дзяржаў. У тых узброеных сілах, дзе ёсць званне маршала ці фельдмаршала, званне генерал арміі звычайна другое па старшынстве; там жа, дзе такіх званняў няма, чын генерал арміі з'яўляецца вышэйшым (напрыклад, у ЗША і Украіне).

Могуць быць і выключэнні, напрыклад у Іспаніі вышэй чыну (поўны) генерал існуе званне генерал-капітан, якое прыблізна адпавядае званню генерал арміі ці званню фельдмаршал у некаторых еўрапейскіх узброеных сілах.

Пад уплывам Францыі, СССР або ЗША званне «генерал арміі» было ўведзена таксама ў шэрагу іншых узброеных сілах, у прыватнасці, усходнееўрапейскіх: як у міжваенны перыяд (Польшча, Чэхаславакія), гэтак і ў часы існавання Варшаўскага дагавора (Балгарыя, Народная армія ГДР, Венгрыя, Румынія, Югаславія). Уведзена званне «генерал арміі» і ў іншых сацыялістычных дзяржавах: Куба, В'етнам, Манголія, КНДР.

З іншых дзяржаў, ва ўзброеных сілах якіх існуе воінскае званне «генерал арміі» ці супадальнае з ім па значэнні, можна паказаць: Ангола, Балівія, Бразілія, Буркіна-Фасо, Габон, Гвінея, Інданезія, Камерун, Кот-д’Івуар, Ліберыя, Маўрытанія, Марока, Мазамбік (існавала з 1975 па 1990), Панама, Парагвай, Перу, Тога (дзе гэта воінскае званне з'яўляецца адзіным генеральскім званнем), Эквадор і Цэнтральна-Афрыканская рэспубліка.

У постсавецкіх дзяржавах воінскае званне «генерал арміі» існуе ў Расіі, Украіне, Казахстане, Кыргызстана, Туркменістане, Таджыкістане; а таксама прадугледжана, але ні разу не прысвойвалася ў Узбекістане, Грузіі, Арменіі, Азербайджане.

RAF A F9GenArmy after2013
Паўсядзённы пагон генерала арміі (Расія, з 2013 года, фактычна які выкарыстоўваецца насуперак Указу Прэзідэнта Расіі[1])

Зноскі

  1. Шайгу западозрылі ў няправільным нашэнні ваеннай формы
1-ы Украінскі фронт

Першы Украінскі фронт — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне. Утвораны на паўднёва-заходнім кірунку 20 кастрычніка 1943 года па загадзе Стаўкі ВГК ад 16 кастрычніка 1943 года шляхам пераназвання Варонежскага фронту.

10 чэрвеня 1945 года быў расфарміраваны, яго палявое кіраўніцтва рэарганізавана ў кіраўніцтва Цэнтральнай групы войскаў Узброеных Сіл СССР.

Адмірал флоту

Адміра́л флоту (англ.: Admiral of the fleet) — воінскае званне ў ваенна-марскім флоце шэрагу дзяржаў.

Ваенна-марское званне адмірал флоту існуе ў Ваенна-Марскім Флоце Расіі, а таксама ў ваенна-марскіх сілах Аўстраліі, Аргентыны, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Нідэрландаў (Admiraal), Італіі (Grande Ammiraglio), Харватыі (Admiral flote), Нігерыі, Турцыі (Büyükamiral), Таіландзе (Chom phon ruea), Грэцыі (Archinaúarchos), Іспаніі (Capitán general de la real armada española), Індыі і Партугаліі (Almirante da Armada).

Аляксей Інакенцьевіч Антонаў

Аляксей Інакенцьевіч Антонаў (28 (15) верасня 1896, Гродна — 18 чэрвеня 1962, Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі, член Стаўкі ВГК, начальнік Генеральнага штаба ў 1945—1946 гадах. Праславіўся як таленавіты штабны афіцэр. Удзельнічаў у распрацоўцы практычна ўсіх значных аперацый савецкіх войскаў у Вялікай Айчыннай вайне з снежня 1942. Удзельнік Ялцінскай і Патсдамскай канферэнцый саюзнікаў.

Віктар Міхайлавіч Чэбрыкаў

Віктар Міхайлавіч Чэбрыкаў (руск.: Ви́ктор Миха́йлович Че́бриков; 27 красавіка 1923, Екацярынаслаў — 1 ліпеня 1999, Масква) — старшыня КДБ СССР (снежань 1982-1988), сакратар ЦК КПСС (30 верасень 1988 г. - 20 верасня 1989), кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС (26 снежня 1983 года - 23 красавіка 1985), член Палітбюро ЦК КПСС (23 красавіка 1985 - 20 Верасень 1989), член ЦК КПСС (1981-1990), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР IX-XI скліканняў, народны дэпутат СССР (1989-1991). Генерал арміі (1983), Герой Сацыялістычнай Працы (1985), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1980). Член КПСС з 1944 г.

Віктар Уладзіміравіч Шэйман

Віктар Уладзіміравіч Шэйман (26 мая 1958, в. Салтанішкі, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Галоўны маршал рода войск

Гало́ўны ма́ршал роду войск - група воінскіх званняў ва Ўзброеных Сілах СССР: галоўны маршал артылерыі (род войск), галоўны маршал авіяцыі (від сіл), галоўны маршал бранятанкавых войск (род войск), галоўны маршал інжынерных войск (спецвойск) і галоўны маршал войск сувязі (спецвойск).

Стаялі рангам вышэй званняў «маршал роду войск (сіл) і спецвойск» (роўных агульнавайсковому званню «генерал арміі» і ваенна-марскому «адмірал флота»).

Уведзены 9 кастрычніка 1943 года.

За ўвесь час існавання званне «Галоўны маршал» атрымалі 4 артылерыста, 7 лётчыкаў і 2 танкіста. У інжынерных войсках і войсках сувязі гэтыя званні існавалі, але ніколі не прысвойваліся.

Кожны раз званне «Галоўны маршал» прысвойвалася асобам, якія маюць званне маршала таго ж роду войскаў (віду сіл) і спецвойскаў, за адзіным выключэннем — В. Ф. Талубко, які ў 1983 годзе атрымаў званне Галоўнага маршала артылерыі пасля агульнавайсковага звання «генерал арміі".

У 1984 годзе былі пакінутыя толькі званні «Галоўны маршал артылерыі» і «Галоўны маршал авіяцыі»; астатнія выключаныя з пераліку персанальных воінскіх званняў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 красавіка 1984 № 89-XI «Аб воінскіх званнях афіцэрскага саставу Узброеных Сіл СССР».

Пагоны Галоўных маршалаў родаў войск па 1974 год

Генерал-лейтэнант

Генера́л-лейтэна́нт — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-маёра, але ніжэй за генерал-палкоўніка.

Назва званне паходзіць з Сярэднявечча. Яно давалася другому камандзіру пасля генерал-капітана, які адказваў за ход бітвы.

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-лейтэнанта адпавядае воінскае званне віцэ-адмірала.

Генерал арміі (СССР)

Генерал арміі — персанальнае воінскае званне ва Узброеных Сілах СССР, ніжэй за воінскае званне Маршал Савецкага Саюза і вышэй за званне генерал-палкоўнік.

Джордж Маршал

Джордж Кэтлет Маршал-малодшы (англ.: George Catlett Marshall, Jr., 31 снежня 1880 — 16 кастрычніка 1959, Вашынгтон) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ЗША, генерал арміі (18 снежня 1944), ініцыятар плана Маршала, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1953). Займаў пасады начальніка Генштаба, дзяржаўнага сакратара і міністра абароны.

Дзмітрый Рыгоравіч Паўлаў

Дзмі́трый Рыго́равіч Па́ўлаў (руск.: Дмитрий Григорьевич Павлов; 4 лістапада 1897, в. Паўлава Калагрыўскага р-на, Кастрамская вобласць, Расія — ліпень 1941) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1937), генерал арміі (1941).

Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР

Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР (КДБ СССР) — дзяржаўны орган, які выконваў задачы абароны канстытуцыйнага парадку СССР.

Матрос

Матрос (нідэрл.: matroos) — малодшае воінскае званне у ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету; адпавядае званню радавы ў іншых відах узброеных сіл. На суднах гандлёвага і іншага цывільнага флоту матрос — пасада члена экіпажа.

Мікалай Фёдаравіч Ватуцін

Мікала́й Фё́даравіч Вату́цін (3 (16) снежня 1901, сяло Чапухіно, Валуйскі павет, Варонежская губерня — 15 красавіка 1944, Кіеў) — савецкі военачальнік, генерал арміі (12 лютага 1943) Герой Савецкага Саюза (15 красавіка 1965 года, пасмяротна). Выхадзец з сялянскай сям'і, Мікалай Ватуцін прайшоў шлях ад чырвонаармейца да генерала арміі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён узначальваў войскі Варонежскага, Паўднёва-Заходняга і 1-га Украінскага франтоў да сваёй гібелі ў 1944 годзе.

Міхаіл Аляксеевіч Маісееў

Міхаі́л Аляксе́евіч Маісе́еў (нар. 22 студзеня 1939, сяло Малы Івер, Свабодненскі раён, Амурская вобласць, СССР) — савецкі і расійскі военачальнік, генерал арміі (1989). Начальнік Генеральнага штаба УС СССР — першы намеснік Міністра абароны СССР (1988—1991), выконваючы абавязкі Міністра абароны СССР (22 — 23 жніўня 1991 года).

Ордэн Суворава

О́рдэн Суво́рава — савецкая ўзнагарода часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 ліпеня 1942 года, адначасова з ордэнамі Кутузава і Аляксандра Неўскага. Ордэнам Суворава ўзнагароджваліся камандзіры Чырвонай Арміі за выдатныя поспехі ў справе кіравання войскамі. Таксама ўзнагароджваліся вайсковыя часці.

Палкоўнік

Палкоўнік (ад слова полк — той, хто ўзначальвае полк) — пасада, чын, воінскае званне афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

Уладзімір Аляксандравіч Кручкоў

Уладзімір Аляксандравіч Кручкоў (руск.: Влади́мир Алекса́ндрович Крючко́в; 29 лютага 1924, Валгаград — 23 лістапада 2007, Масква) — савецкі дзяржаўны дзеяч, у 1988—1991 гадах старшыня КДБ СССР.

Генерал арміі (27.01.1988). Член ВКП (б) з 1944 г., член ЦК (абіраўся 1986, 1990), член Палітбюро ЦК (20.09.1989 — 13.07.1990). Член ГКЧП СССР.

Усходне-Пруская аперацыя (1945)

Усхо́дне-Пру́ская апера́цыя (13 студзеня—25 красавіка 1945 года) — стратэгічная наступальная аперацыя падчас Вялікай Айчыннай вайны, падчас якой савецкія войскі 2-га (Маршал К. К. Ракасоўскі) і 3-га (генерал арміі І. Д. Чарняхоўскі, з 20 лютага — Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі) Беларускіх і часцей 1-га Прыбалтыйскага (генерал арміі І. Х. Баграмян) франтоў ва ўзаемадзеянні з Балтыйскім флотам (адмірал У. П. Трыбуц) прарвалі магутную абарону нямецкай групы армій «Цэнтр» (генерал-палкоўнік Г. Рэйнхарт, з 26 студзеня — група армій «Поўнач», генерал-палкоўнік Л. Рэндуліч), выйшлі да Балтыйскага мора і ліквідавалі асноўныя сілы праціўніка (больш за 25 дывізій), заняўшы Усходнюю Прусію і вызваліўшы паўночную частку Польшчы.

Падчас гэтай стратэгічнай аперацыі былі здзейснены Інстэрбургская, Млаўска-Эльбінгская, Вормдзіцка-Мельзакская, Хейльсбергская, Кёнігсбергская і Земландская франтавыя наступальныя аперацыі.

Фронт (вайсковае аб’яднанне)

Фронт (Ф) — фарміраванне, вышэйшае, да Другой сусветнай вайны, аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне войскаў (сіл) узброеных сіл на кантынентальным тэатры ваенных дзеянняў, прызначанае для правядзення стратэгічных ваенных аперацый па знішчэнні буйных варожых груповак або абароны жыццёва важных тэрыторый.

Фронт прызначаны для выканання аператыўных і аператыўна-стратэгічных задач на адным са стратэгічных ці на некалькіх аперацыйных кірунках і выконвае іх шляхам правядзення аперацый і ваенных (баявых) дзеянняў, як правіла ва ўзаемадзеянні з суседнімі франтамі ці з аб'яднаннямі і злучэннямі, якія ўваходзяць у іх склад, таксама можа ўзаемадзейнічаць з аб'яднаннямі і злучэннямі відаў узброеных сіл дзяржавы ці саюзнікаў, або дзейнічае самастойна.

Пярэдняя частка фронту называецца Лініяй фронту.

Часцяком у прастамоўі фронтам называюць тэатр ваенных дзеянняў, напрыклад, Усходні фронт Першай сусветнай вайны.

Фронтам камандуе камандуючы войскамі фронту, ва УС СССР штатная катэгорыя пасады — генерал арміі.

 
Воінскія званні ў Расійскай Федэрацыі
Вышэйшыя афіцэры
Старшыя афіцэры
Малодшыя афіцэры
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыны
Салдаты і матросы
Заўвагі
Вышэйшыя афіцэры узброеных сіл ЗША
Армія
Флот
Авіяцыя
 
Воінскія званні СССР
Вышэйшы афіцэрскі склад
Старшы афіцэрскі склад
Малодшы афіцэрскі склад
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыны
Салдаты і матросы
Заўвагі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.