Генерал ад інфантэрыі

Генерал ад інфантэрыі — воінскае званне і чын у Расійскай імперыі ў 1796—1917 гадах. Вышэйшы генеральскі чын у пяхотных войсках, прадугледжаны «Табелем аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табеля аб рангах» са зваротам «Ваша высокаправасхадзіцельства». Генерал ад інфантэрыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам пяхоты або стралковай часткі ў войсках, камандуючым войскамі ваеннай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбоўцаў у правах».

Гл. таксама

1-я армія (Германская імперыя)

1-я а́рмія (ням.: 1. Armee / Armeeoberkommando 1 / A.O.K. 1) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.

Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 годзе на базе VIIІ Армейскай Інспекцыі.

Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Заходняга фронта. 20 жніўня 1-я армія заняла Брусель, удзельнічала ў Пагранічнай бітве. Падчас бітвы на Марне, падраздзяленні 1-й арміі былі ўсяго ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Парыжа. Пасля ўсталявання пазіцыйнага фронту 1-я армія працягвала знаходзіцца на Заходнім фронце да самага канчатка вайны. Пасля вайны 1-я армія была расфармавана.

12-я армія (Германская імперыя)

12-я а́рмія (ням.: 12. Armee / Armeeoberkommando 12 / A.O.K. 12) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.

Была сфармавана ў жніўні 1915 года шляхам перайменавання Групы армій Гальвіца. Увесь час свайго існавання ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармавана 9 кастрычніка 1916 года, калі яе камандуючы генерал ад інфантэрыі Макс фон Фабек быў пераведзен у 8-ю армію.

5-я армія (Германская імперыя)

5-я а́рмія (ням.: 5. Armee / Armeeoberkommando 5 / A.O.K. 5) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.

6-я армія (Германская імперыя)

6-я а́рмія (ням.: 6. Armee / Armeeoberkommando 6 / A.O.K. 6) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.

8-я армія (Германская імперыя)

8-я А́рмія (ням.: 8. Armee / Armeeoberkommando 8 / A.O.K. 8) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўня імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.

Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 года на базе І Армейскай Інспекцыі. Удзельнічала ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Усходняй Прусіі супраць войскаў Расійскай імперыі.

Баявы расклад Германскай імперскай арміі ў 1914 годзе

Баявы расклад Германскай імперскай арміі на пачатак Першай сусветнай вайны ў жніўні 1914 года.

Генеральнае камандаванне ажыццяўляў непасрэдна сам кайзер Вільгельм ІІ. Генеральны штаб узначальваў Генерал-палкоўнік Гельмут фон Мольтке, яго намеснік — Генерал фон Штэйн.

Кіраўнікі Дэпартаментаў:

Аперацыйны — Палкоўнік Тапен

Разведкі — Падпалкоўнік Хеншч

Контрразведкі — маёр Нікалаі

Палітычны — Палкоўнік фон Домес

Узбраення — Генерал-лейтэнант Зігер

Паветранай службы — маёр Томсан

Чыгункі — Палкоўнік Гронер

Медыцынскай службы — Генерал фон Шэрнінг

Інтэндант-Генерал (лагістыка) — Генерал-маёр фон Шолер

Інжынерная служба — Генерал фон Клаер

Генерал

Генера́л (ням.: General, ад лац.: generālis — «галоўны») — агульная назва воінскага звання або чыну вышэйшага каманднага саставу ўзброеных сіл, а таксама кіруючых асоб некаторых грамадзянскіх ведамстваў.

Генерал-аншэф

Генерал-аншэф — генеральскае воінскае званне і чын у расійскай імператарскай арміі XVIII стагоддзя. Паводле Воінскага статуту 1716 года — галоўнакамандуючы, роўны фельдмаршалу, які ўзначальваў «кансілію» генералаў; з 1740-х гадоў — поўны генерал, які стаяў рангам ніжэй фельдмаршала. Званне адпавядала II класу Табелі аб рангах. У 1796—1797 гадах заменена генеральскімі чынамі па родах войскаў: генерал ад інфантэрыі, кавалерыі, артылерыі, інжынер-генерал.

Генерал пяхоты

Генерал ад інфантэрыі, часам Генерал пяхоты (ням.: General der Infanterie) — воінскае званне ва ўзброеных сілах Германіі, адпавядае званню Рускай Імператарскай арміі «генерал ад інфантэрыі». Званне генерал-палкоўнік у Германіі таксама існуе, але гэта званне вышэй па чыне на адзін ранг за званне «генерал пяхоты». Гэта званне правільней называць «генерал роду войскаў», гэта значыць магчымыя чыны «генерал кавалерыі», «генерал артылерыі», «генерал танкавых войскаў», «генерал горнастралковых войскаў», «генерал авіяцыі». З'явілася ў прускай арміі і адтуль перайшло ў армію Германскай імперыі. Да ўвядзення ў 1854 годзе звання «генерал-палкоўнік» з'яўлялася вышэйшым генеральскім званнем, пасля якога ішло толькі выключна рэдкае званне генерал-фельдмаршал, якое можна было атрымаць толькі ў ваенны час.

У вермахце папярэдняе званне — генерал-лейтэнант, наступнае — генерал-палкоўнік. У войсках СС адпавядала званне обергрупенфюрар СС і генерал войскаў СС.

Група армій Кронпрынца Вільгельма

Гру́па а́рмій Няме́цкага Кронпры́нца Вільге́льма (ням.: Heeresgruppe Herzog Albrecht або Група армій B) — воінскае аб'яднанне імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.

Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Заходняга фронта ў перыяд з 1 жніўня 1915 да 11 лістапада 1918 года пад камандаваннем германскага Кронпрынца Вільгельма.

Група армій Лінзінгена

Гру́па а́рмій Лінзі́нгена (ням.: Heeresgruppe Linsingen) — воінскае аб'яднанне імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны. Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Усходняга фронта з 8 верасня 1915 года.

Група армій Рупрэхта Баварскага

Гру́па а́рмій Кронпрынца Ру́прэхта Бава́рскага (ням.: Heeresgruppe Kronprinz Rupprecht von Bayern) — воінскае аб'яднанне імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны. Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Заходняга фронта з 28 жніўня 1916 года да канца вайны. Была створана на базе часовай армейскай групы Гальвіца пад началам генерала ад артылерыі Макса фон Гальвіца, якая дзейнічала ў перыяд з 19 ліпеня па 28 жніўня 1916 года.

Міхаіл Васільевіч Аляксееў

Міхаі́л Васі́льевіч Аляксе́еў (руск.: Михаил Васильевич Алексеев; 3 (15) лістапада 1853 года, горад Вязьма, Расійская імперыя — 25 верасня (8 кастрычніка) 1918 года, Екацерынадар) — рускі ваеначальнік. Удзельнік руска-турэцкай (1877—1878 гадоў) і руска-японскай (1904—1905 гадоў) войнаў, у гады Першай сусветнай вайны — начальнік штаба войскаў Паўднёва-Заходняга фронту, галоўнакамандуючы арміямі Паўночна-Заходняга фронту, начальнік штаба Вярхоўнага галоўнакамандуючага (з жніўня 1915 года). Генеральнага штаба генерал ад інфантэрыі (24 верасня 1914 года), генерал-ад'ютант (10 красавіка 1916 года).

Падчас Лютаўскай рэвалюцыі (1917) выступіў за адрачэнне Мікалая II ад пасады і сваімі дзеяннямі спрыяў прыняццю імператарам гэтага рашэння.

Актыўны ўдзельнік Белага руху ў гады Грамадзянскай вайны ў Расіі, адзін са стваральнікаў і Вярхоўны кіраўнік Добраахвотніцкай арміі.

Паўднёва-Заходні край

Паўднёва-Заходні край — з 1840-х гг. размоўная, публіцыстычная і афіцыйна-бюракратычная назва Кіеўскага ваеннага генерал-губернатарства (1832—1864), а пасля Кіеўскага генерал-губернатарства (1864—1916), — адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Расійскай Імперыі, якая складалася з Валынскай, Падольскай і Кіеўскай губерняў.

Гэтыя генерал-губернатарствы ў пэўнай ступені тэрытарыяльна і бюракратычна былі пераемнікамі Кіеўскага намесніцтва (1781—1796), Кіеўскага генерал-губернатарства (1796—1801) і Кіеўскага ваеннага губернатарства (1801—1832), бо ўключалі ў свой склад горад Кіеў, які быў цэнтрам адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

Паўночны фронт (Першая сусветная вайна)

Паўно́чны фронт — агульнавайсковае аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне расійскіх войскаў у Першай сусветнай вайне у складзе Рускай Імператарскай Арміі.

Быў створан у выніку падзелу Паўночна-Заходняга фронту у жніўні 1915 года.

Удзельнічаў у аперацыях супраць германскіх войскаў на паўночным кірунку, абараняючы Петраград.

Палявое ўпраўленне было ліквідавана ў пачатку 1918 года.

Пётр Пятровіч Канаўніцын

Пётр Пятровіч Канаўніцын (28 верасня (9 кастрычніка) 1764 — 28 жніўня (9 верасня) 1822) — расійскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, генерал ад інфантэрыі (1817), граф (1819).

I ранг
II ранг
III ранг
IV ранг
V ранг
VI ранг
VII ранг
VIII ранг
IX ранг
X ранг
XI ранг
XII ранг
XIII ранг
XIV ранг

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.