Генерал ад кавалерыі

Генерал ад кавалерыі — воінскае званне і чын у Расійскай Імперыі ў 17961917 гадах. Вышэйшы генеральскі чын у кавалерыі, як родзе войскаў, прадугледжаны «Табелем аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табеля аб рангах» з зваротам «Ваша высокаправасхадзіцельства». Генерал ад кавалерыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам кавалерыі, камандуючым войскамі вайсковай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбаўцаў у правах».

Вядомыя генералы ад кавалерыі

1-я армія (Расійская імперыя)

1-я а́рмія (1А) — агульнавайсковае аператыўнае аб’яднанне злучэнняў, часцей і ўстаноў Віленскай ваеннай акругі Рускай Імператарскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.

2-я армія (Расійская імперыя)

2-я а́рмія (2А) — агульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне злучэнняў, часцей і ўстаноў Варшаўскай ваеннай акругі, Рускай Імператарскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.

3-я армія (Германская імперыя)

3-я а́рмія (ням.: 3. Armee / Armeeoberkommando 3 / A.O.K. 3) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.

5-я армія (Расійская імперыя)

5-я а́рмія (5А) — агульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне (першага і другога фарміравання), злучэнняў, частак Рускай імператарскай арміі падчас першай сусветнай вайны.

Іван Іванавіч Міхельсон

Іван Іванавіч Міхельсон (1740—1807) — расійскі военачальнік, генерал ад кавалерыі, вядомы перш за ўсё канчатковай перамогай над Пугачовым. Родам з эстляндскіх немцаў. Лютэранін. Масон.

Удзельнічаў у Сямігадовай вайне, у турэцкай кампаніі 1770 года і ў дзеяннях супраць польскіх канфедэратаў.

У канцы 1773 года, у чыне прэм'ер-маёра, Міхельсон прызначаны быў у войскі, адпраўленыя супраць Пугачова, і з гэтага часу імя яго набывае шырокую вядомасць. Неўзабаве пасля яго прыбыцця справы на тэрыторыі, абхопленай сялянскай вайной пад правадырствам Пугачова, прынялі іншы абарот дзякуючы выдатнай адвазе Міхельсона, асабліва нястомнасці яго ў пераследаванні паўстанцаў, якіх ён разбіваў пры кожнай сустрэчы. Перамогай над войскам Пугачова, які стаяў пад казанскім Крамлём, дзе схаваліся рэшткі жыхароў спустошанага горада, Міхельсон нанёс рашучы ўдар Пугачову, а затым, пераправіўшыся ўслед за ім на правы бераг Волгі, працягваў праследаванне яго людзей, і ў 25 вёрстах ад Чорнага Яра у 100 км ад Царыцына ля Саленікавай чарады 5 верасня 1774 нанёс ім канчатковае паражэнне.

За заслугі ў разгроме пугачоўскага паўстання атрымаў ордэн Св. Георгія 3-га класа, маёнтак у Віцебскай губерні, залатую шпагу, упрыгожаную дыяментамі, а таксама званне палкоўніка. У 1775 прызначаны камандзірам кірасірскага Ваеннага ордэна палка, а ў 1776 Лейб-кірасірскага палка. У 1778 ўзведзены ў генерал-маёры і ўзнагароджаны ордэнам Св. Аляксандра Неўскага, з 1781 прэм'ер-маёр лейб-гвардыі Коннага палка, з 1786 генерал-паручнік.

Падчас шведскай вайны 1788—1789 гг. Міхельсон камандаваў корпусам у арміі генерала Мусіна-Пушкіна. У 1797 генерал ад кавалерыі. У 1803 г. прызначаны беларускім ваенным губернатарам, кіраўнікам па грамадзянскай частцы ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. У 1805 г. яму даручана было начальства над войскамі, сабранымі на заходняй мяжы, а ў 1806 г. — начальства над дняпроўскай арміяй, прызначанай для дзеянняў супраць турак. За спраўнае кіраванне быў узнагароджаны ў 1806 ордэнам Св. Андрэя Першазванага. Заняўшы з дняпроўскай арміяй малдаўскія землі, Міхельсон памёр у Бухарэсце.

Паводле яго завяшчання, забальзамаванае цела генерала было перавезена ў падараванае яму Кацярынай II пасля разгрому Пугачова і ўладкаванае ім села Іванава каля горада Невель Віцебскай губерні (цяпер Пскоўская вобласць Расіі), і пахавана ў пабудаванай ім царквы Іаана Прадцечы. Магіла знішчана пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Абрам Міхайлавіч Драгаміраў

Абра́м Міха́йлавіч Драгамі́раў (руск.: Абрам Михайлович Драгомиров; 21 красавіка 1868 года, Чарнігаўская губерня, Расійская імперыя — 9 снежня 1955 года, горад Парыж, Францыя) — рускі генерал ад кавалерыі. Удзельнік Першай сусветнай вайны і Грамадзянскай вайны на баку Белага руху.

Аляксей Аляксеевіч Брусілаў

Аляксей Аляксеевіч Брусілаў (19 (31) снежня 1853, Тыфліс — 17 сакавіка 1926, Масква) — рускі і савецкі военачальнік і ваенны педагог, генерал ад кавалерыі (з 6 снежня 1912), генерал-ад'ютант (з 10 красавіка 1915), галоўны інспектар кавалерыі РККА (1923).

Аляксей Максімавіч Каледзін

Аляксе́й Максі́мавіч Кале́дзін (руск.: Алексей Максимович Каледин; 12 (24) кастрычніка 1861 года, станіца Усць-Хапёрская Вобласці Войска Данскога, Расійская імперыя — 29 студзеня 1918 года, горад Новачаркаск) — рускі военачальнік, генерал ад кавалерыі, дзеяч Белага руху.

Асобая армія (Першая сусветная вайна)

Асо́бая а́рмія (АсобаяА) — агульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне злучэнняў і часцей Рускай Імператарскай арміі падчас першай сусветнай вайны. Названая так з забабоннай боязі, каб не з'яўляцца «13-й».

Баявы расклад Германскай імперскай арміі ў 1914 годзе

Баявы расклад Германскай імперскай арміі на пачатак Першай сусветнай вайны ў жніўні 1914 года.

Генеральнае камандаванне ажыццяўляў непасрэдна сам кайзер Вільгельм ІІ. Генеральны штаб узначальваў Генерал-палкоўнік Гельмут фон Мольтке, яго намеснік — Генерал фон Штэйн.

Кіраўнікі Дэпартаментаў:

Аперацыйны — Палкоўнік Тапен

Разведкі — Падпалкоўнік Хеншч

Контрразведкі — маёр Нікалаі

Палітычны — Палкоўнік фон Домес

Узбраення — Генерал-лейтэнант Зігер

Паветранай службы — маёр Томсан

Чыгункі — Палкоўнік Гронер

Медыцынскай службы — Генерал фон Шэрнінг

Інтэндант-Генерал (лагістыка) — Генерал-маёр фон Шолер

Інжынерная служба — Генерал фон Клаер

Варшаўскае генерал-губернатарства

Варшаўскае генерал-губернатарства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі, утвораная 11 студзеня 1874 года шляхам пераўтварэння намесніцтвы Царства Польскага. Скасавана ў лютым 1917 года Часовым урадам ужо пасля акупацыі тэрыторыі генерал-губернатарствы германскімі і аўстра-венгерскімі войскамі.

Генерал

Генера́л (ням.: General, ад лац.: generālis — «галоўны») — агульная назва воінскага звання або чыну вышэйшага каманднага саставу ўзброеных сіл, а таксама кіруючых асоб некаторых грамадзянскіх ведамстваў.

Каўказская армія (Першая сусветная вайна)

Каўказская армія — агульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне (палявая армія) на Каўказскім тэатры ваенных дзеянняў падчас Першай сусветнай вайны.

Скарочанае найменне — Кав. А.

Мацвей Іванавіч Платаў

Мацвей Іванавіч Платаў (8 (19) жніўня 1753, станіца Старачаркаская, цяпер Аксайскага pаёна Растоўскай вобласці, Расія — 3 (15) студзеня 1818) — расійскі ваенны дзеяч. У 1801 годзе стаў вайсковым атаманам Данскога казацкага войска, з 1809 года генерал ад кавалерыі, граф з 1812.

Павел Аляксандравіч

Вялікі князь Павел Аляксандравіч (21 верасня [3 кастрычніка] 1860, Царскае Сяло, блізу Санкт-Пецярбурга — 30 студзеня 1919, Петраград) — шосты сын імператара Аляксандра II і яго жонкі імператрыцы Марыі Аляксандраўны; генерал-ад'ютант, генерал ад кавалерыі.

Павел Мікалаевіч Шацілаў (1881)

Па́вел Мікала́евіч Шаці́лаў (руск.: Павел Николаевич Шатилов; 13 лістапада 1881, Тыфліс, Расійская імперыя — 5 мая 1962, Аньер-сюр-Сен, Францыя) — генерал ад кавалерыі (1920). Удзельнік Белага руху.

Паўночны фронт (Першая сусветная вайна)

Паўно́чны фронт — агульнавайсковае аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне расійскіх войскаў у Першай сусветнай вайне у складзе Рускай Імператарскай Арміі.

Быў створан у выніку падзелу Паўночна-Заходняга фронту у жніўні 1915 года.

Удзельнічаў у аперацыях супраць германскіх войскаў на паўночным кірунку, абараняючы Петраград.

Палявое ўпраўленне было ліквідавана ў пачатку 1918 года.

Пётр Харытонавіч Папоў

Пётр Харыто́навіч Папо́ў (руск.: Пётр Харитонович Попов; 10 студзеня 1868 года, станіца Мігулінская, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — 6 кастрычніка 1960 года,Нью-Ёрк) — Данскі атаман, Генеральнага штаба генерал ад кавалерыі.

Якаў Рыгоравіч Жылінскі

Я́каў Рыго́равіч Жылі́нскі (15 (27) сакавіка 1853, Міхайлаў — 1918, Крым) — генерал ад кавалерыі Рускай імператарскай арміі, начальнік Генштаба (1911—14), у 1914 годзе варшаўскі генерал-губернатар і камандуючы войскамі Варшаўскай ваеннай акругі. Лічыцца галоўным вінаватым правалу Усходне-Прускай наступальнай аперацыі, з якой пачалася Першая сусветная вайна.

== Зноскі ==

I ранг
II ранг
III ранг
IV ранг
V ранг
VI ранг
VII ранг
VIII ранг
IX ранг
X ранг
XI ранг
XII ранг
XIII ранг
XIV ранг

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.