Генерал ад артылерыі

Генерал ад артылерыі, воінскае званне і чын у Расійскай Імперыі ў 17961917 гадах. Вышэйшы генеральскі чын у артылерыі, як родзе войскаў, прадугледжаны «Табелью аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табелі аб рангах» з зваротам «Ваша высокаправасходзіцельства». Генерал ад артылерыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам артылерыі, камандуючым войскамі вайсковай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбаўцаў у правах».

7-я армія (Германская імперыя)

7-я а́рмія (ням.: 7. Armee / Armeeoberkommando 7 / A.O.K. 7) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўню Імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.

8-я армія (Германская імперыя)

8-я А́рмія (ням.: 8. Armee / Armeeoberkommando 8 / A.O.K. 8) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўня імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.

Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 года на базе І Армейскай Інспекцыі. Удзельнічала ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Усходняй Прусіі супраць войскаў Расійскай імперыі.

Аляксандр Дзмітрыевіч Свін’ін

Аляксандр Дзмітрыевіч Свін’ін (16 (28) мая 1831—1913) — рускі вайсковы дзеяч, генерал ад артылерыі, камандзір Асобнага корпуса памежнай варты (1893—1908).

Аляксей Андрэевіч Аракчэеў

Аляксей Андрэевіч Аракчэеў (руск.: Алексе́й Андре́евич Аракче́ев; 23 верасня (4 кастрычніка) 1769, маёнтак бацькі ў Наўгародскай губерні — 21 красавіка (3 мая) 1834, с. Грузіна Наўгародскай губерні) — рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч, граф (1799), генерал ад артылерыі (1807). Паходзіў з дваранскага роду Аракчэевых.

Асобны корпус памежнай варты

Асобны корпус памежнай варты (руск.: Отдельный корпус пограничной стражи) — воінскае фармаванне Расійскай імперыі, прызначанае для аховы яе меж. Створана ў 1893 годзе ўказам Аляксандра III шляхам вылучэння ў спецыяльнае ваеннае фармаванне аддзялення памежнага нагляду Дэпартамента мытных збораў Міністэрства фінансаў.

АКПВ падпарадкоўваўся міністэрству фінансаў, кіраўнік якога быў Шэфам Корпуса, непасрэднае кіраўніцтва здзяйсняў камандзір Корпуса, які па статусу прыраўноўваўся да начальніка ваеннай акругі або начальніка галоўнага ўпраўлення ваеннага міністэрства. Першым Шэфам Асобнага корпуса памежнай варты стаў міністр фінансаў С. Ю. Вітэ, а першым камандзірам – генерал ад артылерыі А. Д. Свін'ін.

Корпус падзяляўся па тэрытарыяльнай прыкмеце на акругі (было створана 7 акруг), затым на брыгады, затым на аддзелы. Аддзелы дзяліліся на атрады і пасты. Штаб Корпуса складаўся з чатырох аддзяленняў (страявога, памежнага нагляду, узбраення і гаспадарчага). АКПВ меў уласную флатылію для аховы марскіх меж.

У 1910 году былі прынятыя «Правілы аб Асобным корпусе памежнай варты», а ў 1912 — «Інструкцыя службы чыноў Асобнага корпуса памежнай варты». Гэтыя дакументы звялі, падагульнілі і сістэматызавалі ўсе нарматыўна-прававыя акты па ахове мяжы і арганізацыі АКПВ.

З пачаткам Першай сусветнай вайны памежныя акругі на еўрапейскай тэрыторыі краіны, дзе вяліся баявыя дзеянні былі перападпарадкаваны ваеннаму міністэрству. На тэатр ваенных дзеянняў была перадыслацыравана таксама Заамурская акруга. Асабісты склад альбо ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, альбо (там, дзе яны не вяліся), застаючыся ў падначаленні ваеннага міністэрствы, нёс памежную службу для папярэджання высадкі дэсанта суперніка.

У 1918 годзе Корпус быў ліквідаваны.

Генерал-лейтэнант

Генера́л-лейтэна́нт — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-маёра, але ніжэй за генерал-палкоўніка.

Назва званне паходзіць з Сярэднявечча. Яно давалася другому камандзіру пасля генерал-капітана, які адказваў за ход бітвы.

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-лейтэнанта адпавядае воінскае званне віцэ-адмірала.

Генерал кавалерыі

Генерал кавалерыі — воінскае званне у арміях некаторых еўрапейскіх і заакеанскіх краін у 18-ым, 19-ым і 20-ым стагоддзях.

У нямецкіх дзяржавах Прусія, Баварыя, Вюртэмберг і Саксонія, у Аўстра-Венгрыі, Вялікабрытаніі, Расіі, Іспаніі і Японіі існавала чатыры ступені генеральскага чына: ва ўзвастаючым парадку генерал-маёр, генерал-лейтэнант, генерал кавалерыі, генерал ад інфантэрыі (пехоты) альбо генерал ад артылерыі і генерал-палкоўнік. Акрамя гэтага, у некаторых краінах існаваў таксама воінскі чын генерала-фельдмаршала, у некаторых дзяржавах толькі фельдмаршал альбо маршал.

Генералы кавалерыі, інфантэрыі і артылерыі камандавалі пераважна армейскімі карпусамі (камандуючы генерал) альбо службовым ведамствам абпаведнай ступені. У Расіі такі ранг называўся проста генерал, у Вялікабрытаніі — поўны генерал (Full General).

У некаторых краінах існавала толькі тры ступені генеральскага чына, без адзначанага службовага ранга, напрыклад, ва Францыі і Італіі, у некаторых краінах былі толькі два рангавыя класы, напрыклад, у Бельгіі, Даніі і Мексіцы.

Група армій Гальвіца

Гру́па а́рмій Га́львіца (ням.: Heeresgruppe Gallwitz або Група армій C) — воінскае аб'яднанне імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.

Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Заходняга фронта ў перыяд з 1 снежня 1918 да 11 лістапада 1918 года пад камандаваннем Макса фон Гальвіца.

Група армій Гіндэнбурга

Гру́па а́рмій Гіндэнбу́рга (ням.: Heeresgruppe Hundenburg) — воінскае аб'яднанне імперскай Германскай арміі падчас Першай сусветнай вайны.

Удзельнічала ў баявых дзеяннях у складзе Усходняга фронта ў перыяд з 5 жніўня 1915 да 30 ліпеня 1916 года пад камандаваннем Обер Оста Паўля фон Гіндэнбурга.

У сувязі з тым, што 3 ліпеня 1916 года Герман фон Айхгорн замяніў на пасадзе камандуючага Гіндэнбурга група армій была перайменавана ў Групу армій Айхгорна, якая праіснавала да 30 сакавіка 1918 года.

Калежскі рэгістратар

Калежскі рэгістратар — ніжэйшы грамадзянскі чын XIV класа ў Табелі аб рангах у Расіі XVIII-ХIХ стагоддзяў, а таксама службовец, які валодаў такім чынам. Да 1845 даваў асабістае дваранства, затым толькі ганаровае грамадзянства.

Калежскі сакратар

Калежскі сакратар — грамадзянскі чын Расійскай імперыі X класа ў Табелі аб рангах. Асобы, якія яго мелі, займалі ніжэйшыя кіруючыя пасады.

Камергер

Камергер — прыдворнае званне ў некаторых еўрапейскіх манархіях.

У Расійскай імперыі першапачаткова камергер быў службовай асобай пры двары, якая кіравала якой-небудзь вызначанай галіной палацавага ўпраўлення. З гэтымі функцыямі звязаная прынятая ў шматлікіх краінах рэгалія камергера — залаты ключ на блакітнай стужцы. У Расіі ўказам Аляксандра I ад 3 красавіка 1809 г. прыдворны штат камергераў быў скарочаны, і ў далейшым гэтае званне набыло характар ганаровага. З 1836 года да звання камергера прадстаўляліся ў Расіі толькі дваране, якія былі на дзяржаўнай службе і мелі чын не ніжэй сапраўднага стацкага саветніка.

Першапачаткова адносіўся да V класа Табелі аб рангах, а з 1737 г. быў у VI класе Табелі аб рангах, у 1809 годзе пераведзены ў IV клас.

Макс фон Гальвіц

Макс Карл Вільге́льм фон Га́львіц (ням.: Max Karl Wilhelm von Gallwitz; 2 мая 1852 — 28 красавіка 1937) — нямецкі ваенны і грамадскі дзеяч, генерал ад артылерыі (1911), удзельнік Першай сусветнай вайны.

Палкоўнік

Палкоўнік (ад слова полк — той, хто ўзначальвае полк) — пасада, чын, воінскае званне афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

Сапраўдны стацкі саветнік

Сапраўдны стацкі саветнік (руск.: действительный статский советник) — грамадзянскі чын IV класа ў Табелі аб рангах у Расійскай імперыі, адпавядаў пасадзе дырэктара дэпартамента, губернатара і граданачальніка, даваў права на спадчыннае дваранства. Тытулаваўся «ваша правасхадзіцельства». Для надання чына сапраўднага стацкага саветніка быў вызначаны тэрмін службы ў 10 гадоў ад часу атрымання папярэдняга чыну. У 1903 было 3113 сапраўдных стацкіх саветнікаў. Чын Стацкі саветнік скасаваны дэкрэтам Савецкай улады 10(23) лістапада 1917 аб знішчэнні саслоўяў і чыноў.

Сяргей Міхайлавіч

Вялікі князь Сяргей Міхайлавіч (25 верасня (7 кастрычніка) 1869, маёнтак Баржом, Тыфліская губерня — 5 (18) ліпеня 1918, пад Алапаеўскам, Пермская губерня) — пяты з шасці сыноў вялікага князя Міхаіла Мікалаевіча і Вольгі Фёдараўны, унук Мікалая I; генерал-ад'ютант (1908), генерал ад артылерыі (1914), палявы генерал-інспектар артылерыі пры Вярхоўным Галоўнакамандуючым (1916—1917), член Савет дзяржаўнай абароны (1905—1908).

Тайны саветнік

Тайны саветнік (руск.: тайный советник) — грамадзянскі чын III (у 1722—1724 — IV) класа ў Табелі аб рангах (Расійская імперыя). Асобы, якія яго мелі, займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, напрыклад таварыша міністра. Прызначэнне ў чын ажыццяўлялася па меркаванні імператара. Тытулаваліся «ваша правасхадзіцельства». У 1903 годзе ў Імперыі было 553 тайныя саветнікі.

Фрыдрых фон Шольц

Фры́дрых фон Шольц (ням.: Friedrich von Scholtz; 24 сакавіка 1851 — 30 красавіка 1927) — германскі ваенны дзеяч, генерал ад артылерыі (1912). Удзельнік Франка-прускай і Першай сусветнай войнаў. Падчас Першай сусветнай вайны камандаваў 20-м корпусам, 8-й арміяй і групай армій Шольца.

I ранг
II ранг
III ранг
IV ранг
V ранг
VI ранг
VII ранг
VIII ранг
IX ранг
X ранг
XI ранг
XII ранг
XIII ранг
XIV ранг

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.