Генерал-палкоўнік

Генера́л-палкоўніквоінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-лейтэнанта.

У Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца найвышэйшым званнем.

Генерал-палкоўнікі Рэспублікі Беларусь:

  1. Павел Паўлавіч Казлоўскі, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1992—1994) (Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 1994 г. № 83 быў паніжаны ў званні да генерал-лейтэнанта)
  2. Эдуард Іванавіч Шыркоўскі, Старшыня КДБ БССР (1990—1991), Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1990—1994).
  3. Анатоль Іванавіч Касценка, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1994—1995).
  4. Аляксандр Пятровіч Чумакоў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1997—2001).
  5. Леанід Сямёнавіч Мальцаў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1995—1996, 2001—2009).

Генерал-палкоўнік унутраннай службы

  1. Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1990—1994).

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-палкоўніка адпавядае воінскае званне адмірала.

Знакі адрознення

Пагон генерал-палкоўніка беларускай міліцыі

RA-SA A F8ColGen 1955field

Пагон генерал-палкоўніка Савецкай Арміі

Army-USA-OF-09

Пагон генерала арміі ЗША

Адмірал флоту

Адміра́л флоту (англ.: Admiral of the fleet) — воінскае званне ў ваенна-марскім флоце шэрагу дзяржаў.

Ваенна-марское званне адмірал флоту існуе ў Ваенна-Марскім Флоце Расіі, а таксама ў ваенна-марскіх сілах Аўстраліі, Аргентыны, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Нідэрландаў (Admiraal), Італіі (Grande Ammiraglio), Харватыі (Admiral flote), Нігерыі, Турцыі (Büyükamiral), Таіландзе (Chom phon ruea), Грэцыі (Archinaúarchos), Іспаніі (Capitán general de la real armada española), Індыі і Партугаліі (Almirante da Armada).

Бранскі фронт

Бранскі фронт — аператыўнае аб’яднанне (фронт) Чырвонай арміі (РСЧА), у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Генерал-лейтэнант

Генера́л-лейтэна́нт — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-маёра, але ніжэй за генерал-палкоўніка.

Назва званне паходзіць з Сярэднявечча. Яно давалася другому камандзіру пасля генерал-капітана, які адказваў за ход бітвы.

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-лейтэнанта адпавядае воінскае званне віцэ-адмірала.

Генерал пяхоты

Генерал ад інфантэрыі, часам Генерал пяхоты (ням.: General der Infanterie) — воінскае званне ва ўзброеных сілах Германіі, адпавядае званню Рускай Імператарскай арміі «генерал ад інфантэрыі». Званне генерал-палкоўнік у Германіі таксама існуе, але гэта званне вышэй па чыне на адзін ранг за званне «генерал пяхоты». Гэта званне правільней называць «генерал роду войскаў», гэта значыць магчымыя чыны «генерал кавалерыі», «генерал артылерыі», «генерал танкавых войскаў», «генерал горнастралковых войскаў», «генерал авіяцыі». З'явілася ў прускай арміі і адтуль перайшло ў армію Германскай імперыі. Да ўвядзення ў 1854 годзе звання «генерал-палкоўнік» з'яўлялася вышэйшым генеральскім званнем, пасля якога ішло толькі выключна рэдкае званне генерал-фельдмаршал, якое можна было атрымаць толькі ў ваенны час.

У вермахце папярэдняе званне — генерал-лейтэнант, наступнае — генерал-палкоўнік. У войсках СС адпавядала званне обергрупенфюрар СС і генерал войскаў СС.

Група армій «A»

Група армій «A» (ням.: Heeresgruppe A) — адна з груп армій Германіі падчас Другой сусветнай вайны.

Група армій «B»

Група армій «B» (ням.: Heeresgruppe B) — адна з груп армій нацысцкай Германіі падчас Другой сусветнай вайны.

Група армій «C»

Група армій «С» (ням.: Heeresgruppe C) - — адна з груп армій нацысцкай Германіі падчас Другой сусветнай вайны.

Група армій «Поўнач»

Група армій «По́ўнач» (ням.: Heeresgruppe Nord, "Наземная група армій "Норд") — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне войск вермахта ў Другой сусветнай вайне на паўночным участку Усходнееўрапейскага тэатра ваенных дзеянняў у 1939—1945 гадах.

Група армій «Цэнтр»

Гру́па а́рмій «Цэ́нтр» (ням.: Heeresgruppe Mitte) — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне войск вермахта ў часы Другой сусветнай вайны, самая магутная з трох груп армій нацысцкай Германіі, сканцэнтраваных для нападзення на СССР па плану «Барбароса».

Заходні фронт (Вялікая Айчынная вайна)

Захо́дні фронт — аператыўнае аб'яднанне РСЧА ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР

Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР (КДБ СССР) — дзяржаўны орган, які выконваў задачы абароны канстытуцыйнага парадку СССР.

Лейтэнант

Лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званню "падпаручнік".

Матрос

Матрос (нідэрл.: matroos) — малодшае воінскае званне у ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету; адпавядае званню радавы ў іншых відах узброеных сіл. На суднах гандлёвага і іншага цывільнага флоту матрос — пасада члена экіпажа.

Ордэн Кутузава

О́рдэн Куту́зава — савецкая ўзнагарода, заснаваная ў час Вялікай Айчыннай вайны, названая ў гонар Міхаіла Кутузава. Ордэн захаваны ва ўзнагароднай сістэме Расійскай Федэрацыі.

Ордэн Суворава

О́рдэн Суво́рава — савецкая ўзнагарода часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 ліпеня 1942 года, адначасова з ордэнамі Кутузава і Аляксандра Неўскага. Ордэнам Суворава ўзнагароджваліся камандзіры Чырвонай Арміі за выдатныя поспехі ў справе кіравання войскамі. Таксама ўзнагароджваліся вайсковыя часці.

Падпалкоўнік

Падпалкоўнік — воінскае званне старшага афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

У арміі ЗША, Велікабрытаніі і Францыі званню падпалкоўнік адпавядае Lieutenant Colonel (лейтэнант-палкоўнік).

Уведзена ў Еўропе ў XVII ст..

Палкоўнік

Палкоўнік (ад слова полк — той, хто ўзначальвае полк) — пасада, чын, воінскае званне афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

Сяржант

Сяржа́нт — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за малодшага сяржанта і ніжэй за старшага сяржанта.

Звычайна сяржанты займаюць пасады камандзіраў аддзяленняў, танка, гарматы.

Тэрмін выслугі ў званні сяржант складае дзевяць месяцаў.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Усходне-Пруская аперацыя (1945)

Усхо́дне-Пру́ская апера́цыя (13 студзеня—25 красавіка 1945 года) — стратэгічная наступальная аперацыя падчас Вялікай Айчыннай вайны, падчас якой савецкія войскі 2-га (Маршал К. К. Ракасоўскі) і 3-га (генерал арміі І. Д. Чарняхоўскі, з 20 лютага — Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі) Беларускіх і часцей 1-га Прыбалтыйскага (генерал арміі І. Х. Баграмян) франтоў ва ўзаемадзеянні з Балтыйскім флотам (адмірал У. П. Трыбуц) прарвалі магутную абарону нямецкай групы армій «Цэнтр» (генерал-палкоўнік Г. Рэйнхарт, з 26 студзеня — група армій «Поўнач», генерал-палкоўнік Л. Рэндуліч), выйшлі да Балтыйскага мора і ліквідавалі асноўныя сілы праціўніка (больш за 25 дывізій), заняўшы Усходнюю Прусію і вызваліўшы паўночную частку Польшчы.

Падчас гэтай стратэгічнай аперацыі былі здзейснены Інстэрбургская, Млаўска-Эльбінгская, Вормдзіцка-Мельзакская, Хейльсбергская, Кёнігсбергская і Земландская франтавыя наступальныя аперацыі.

 
Вышэйшыя афіцэры
Старэйшыя афіцэры
Малодшыя афіцэры
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыні
Салдаты і матросы
Заўвагі
 
Воінскія званні ў Расійскай Федэрацыі
Вышэйшыя афіцэры
Старшыя афіцэры
Малодшыя афіцэры
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыны
Салдаты і матросы
Заўвагі
 
Воінскія званні СССР
Вышэйшы афіцэрскі склад
Старшы афіцэрскі склад
Малодшы афіцэрскі склад
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыны
Салдаты і матросы
Заўвагі
I ранг
II ранг
III ранг
IV ранг
V ранг
VI ранг
VII ранг
VIII ранг
IX ранг
X ранг
XI ранг
XII ранг
XIII ранг
XIV ранг

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.