Генерал-маёр

Генерал-маёр — першаснае воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу, якое знаходзіцца паміж палкоўнікам ці брыгадным генералам і генерал-лейтэнантам. Генерал-маёр звычайна камандуе дывізіяй (каля 15 000 чалавек асабістага саставу).

Першапачаткова, генерал-маёр (major-general) зваўся генерал-сяржант-маёрам (sergeant-major-general), гэта значыць, галоўным сяржант-маёрам. Даўней сяржанты былі ротнымі камандзірамі, ад якіх пайшлі цяперашнія сяржанты, фельдфебелі і унтар-афіцэры, а таксама палкавыя сяржанты (сяржант-маёры), якія былі памочнікамі камандзіра полка — ад іх паходзяць маёры. Такім чынам, генерал-сяржант-маёр быў памочнікам генерала (галоўнакамандуючага). Водгуллі гэтай сістэмы захоўваюцца ў Арміі ЗША, дзе існуе званне Сяржант-маёр Сухапутных войскаў. Званне жа генерал-лейтэнанта першапачаткова пазначала намесніка генерала (галоўнакамандуючага) — дакладна так жа, як капітан-лейтэнант першапачаткова быў намеснікам капітана (камандзіра батальёна); пазней гэта званне трансфармавалася ў лейтэнанта.

У ВМФ (ВМС) званню генерал-маёр адпавядае званне контр-адмірал.

RA-SA A F6MajGen 1955field
Пагон генерал-маёра Савецкай Арміі
Army-USA-OF-07
Пагон генерал-маёра Арміі ЗША

Гл. таксама

Літаратура

  • Boatner, Mark M., III. The Civil War Dictionary. New York: David McKay, 1959. ISBN 0-679-50013-8.
  • Bowden, Scotty & Tarbox, Charlie. Armies on the Danube 1809. Arlington, TX: Empire Games Press, 1980. OCLC 6649795.
  • Foote, Shelby. The Civil War: A Narrative. Vol. 2. New York: Random House, 1986. ISBN 0-394-74621-X.
10-я армія (СССР)

10-я армія — аператыўнае агульнавайсковае аб’яднанне (армія) у складзе Узброеных Сіл СССР да, падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Скарочанае найменне — 10 А.

3-я армія (СССР)

3-я армія (СССР) (3А) — аператыўнае вайсковае аб’яднанне (агульнавайсковая армія) у складзе РСЧА Узброеных Сіл СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны.

4-я армія (СССР)

4-я армія — аператыўнае агульнавайсковае фарміраванне (аб’яднанне, армія) РСЧА і СА, Узброеных Сіл Саюза ССР да, падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Адмірал флоту

Адміра́л флоту (англ.: Admiral of the fleet) — воінскае званне ў ваенна-марскім флоце шэрагу дзяржаў.

Ваенна-марское званне адмірал флоту існуе ў Ваенна-Марскім Флоце Расіі, а таксама ў ваенна-марскіх сілах Аўстраліі, Аргентыны, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Нідэрландаў (Admiraal), Італіі (Grande Ammiraglio), Харватыі (Admiral flote), Нігерыі, Турцыі (Büyükamiral), Таіландзе (Chom phon ruea), Грэцыі (Archinaúarchos), Іспаніі (Capitán general de la real armada española), Індыі і Партугаліі (Almirante da Armada).

Аляксандр Мікалаевіч Молер

Алякса́ндр Мікала́евіч Мо́лер (руск.: Александр Николаевич Моллер; 1885, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя — 1945, Данцыг) — палкоўнік лейб-гвардыі Фінляндскага палка, герой Першай сусветнай вайны, генерал-маёр Данской арміі.

Аперацыя «Баграціён»

«Баграціё́н» — кодавая назва Белару́скай наступа́льнай апера́цыі (23 чэрвеня — 28 жніўня 1944 года) — наступальная аперацыя Чырвонай Арміі ў час Вялікай Айчыннай вайны, названая ў гонар расійскага палкаводца вайны 1812 года Пятра Баграціёна, у выніку якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена з-пад нямецкай акупацыі. Лічыцца адной з найбуйнейшых аперацый у сусветнай гісторыі.

Барыс Пятровіч Разухін

Бары́с Пятро́віч Разу́хін (руск.: Борис Петрович Резухин; невядома — 16 жніўня 1921 года, Багда-ханская Манголія) — рускі афіцэр, удзельнік Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, генерал-маёр (1920). Удзельнік Белага руху у Забайкаллі і Манголіі.

Бранскі фронт

Бранскі фронт — аператыўнае аб’яднанне (фронт) Чырвонай арміі (РСЧА), у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Генерал-лейтэнант

Генера́л-лейтэна́нт — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-маёра, але ніжэй за генерал-палкоўніка.

Назва званне паходзіць з Сярэднявечча. Яно давалася другому камандзіру пасля генерал-капітана, які адказваў за ход бітвы.

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-лейтэнанта адпавядае воінскае званне віцэ-адмірала.

Георгій Дзмітрыевіч Каргальскаў

Гео́ргій Дзмі́трыевіч Карга́льскаў (руск.: Георгий Дмитриевич Каргальсков; 1 ліпеня 1883 года, станіца Верхне-Каргальская, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — 28 сакавіка 1954 года) — адзін з вядомых казачых афіцэраў Данской арміі, генерал-маёр (1919), Георгіеўскі кавалер.

Заходні фронт (Вялікая Айчынная вайна)

Захо́дні фронт — аператыўнае аб'яднанне РСЧА ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Контр-адмірал

Контр-адміра́л — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за капітана 1-га рангу, але ніжэй чым віцэ-адмірал. Адпавядае званню генерал-маёр ў іншых відах узброеных сіл.

У Еўропе з'явілася ў XII ст. ў Венецыі і Генуі, а затым распаўсюдзілася на флаты іншых краін (у Польшчы ўведзена ў XVII ст., у Расіі — на пачатку XVIII ст.. У СССР устаноўлена ў 1940 годзе).

У ВМФ ЗША існуе дзве ступені — малодшая (адпавядаючая існуючаму ў некаторых краінах званню ў сухапутных войсках брыгадны генерал) і старшая (адпавядае званню генерал-маёр).

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай воінскай часці, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання ваеннаслужачага або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Лейтэнант

Лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званню "падпаручнік".

Міхаіл Васільевіч Базаваў

Міхаі́л Васі́льевіч База́ваў (руск.: Михаил Васильевич Базавов; 18 лістапада 1853 года, станіца Заплаўская, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — невядома) — адзін з вядомых казачых афіцэраў Данской арміі, генерал-маёр.

Ордэн Суворава

О́рдэн Суво́рава — савецкая ўзнагарода часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 ліпеня 1942 года, адначасова з ордэнамі Кутузава і Аляксандра Неўскага. Ордэнам Суворава ўзнагароджваліся камандзіры Чырвонай Арміі за выдатныя поспехі ў справе кіравання войскамі. Таксама ўзнагароджваліся вайсковыя часці.

Павел Паўлавіч Сыцін

Павел Паўлавіч Сыцін (30 чэрвеня 1870, Скапін — 22 жніўня 1938, Масква) — рускі і савецкі военачальнік, генерал-маёр (у царскім войску).

Падпалкоўнік

Падпалкоўнік — воінскае званне старшага афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

У арміі ЗША, Велікабрытаніі і Францыі званню падпалкоўнік адпавядае Lieutenant Colonel (лейтэнант-палкоўнік).

Уведзена ў Еўропе ў XVII ст..

Палкоўнік

Палкоўнік (ад слова полк — той, хто ўзначальвае полк) — пасада, чын, воінскае званне афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

Эмануіл Фёдаравіч Семілетаў

Эмануі́л Фё́даравіч Семіле́таў (руск.: Эммануил Федорович Семилетов; 1872, Новачаркаск, Расійская імперыя — 27 лістапада 1919 года) — адзін з найбольш вядомых данскіх казачых генералаў. Генерал-маёр.

 
Вышэйшыя афіцэры
Старэйшыя афіцэры
Малодшыя афіцэры
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыні
Салдаты і матросы
Заўвагі
 
Воінскія званні СССР
Вышэйшы афіцэрскі склад
Старшы афіцэрскі склад
Малодшы афіцэрскі склад
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыны
Салдаты і матросы
Заўвагі
I ранг
II ранг
III ранг
IV ранг
V ранг
VI ранг
VII ранг
VIII ранг
IX ранг
X ранг
XI ранг
XII ранг
XIII ранг
XIV ранг

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.