Генерал-лейтэнант

Генера́л-лейтэна́нт — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-маёра, але ніжэй за генерал-палкоўніка.

Назва званне паходзіць з Сярэднявечча. Яно давалася другому камандзіру пасля генерал-капітана, які адказваў за ход бітвы.

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-лейтэнанта адпавядае воінскае званне віцэ-адмірала.

RA-SA A F7LtGen 1955field
Пагон генерал-лейтэнанта Савецкай Арміі
Army-USA-OF-08
Пагоны генерал-лейтэнанта арміі ЗША
13-я армія (СССР)

13-я армія (СССР) (13 А) — фарміраванне (аператыўнае вайсковае аб’яднанне, армія) у складзе РСЧА падчас Другой сусветнай вайны і СА УС Саюза.

4-я армія (СССР)

4-я армія — аператыўнае агульнавайсковае фарміраванне (аб’яднанне, армія) РСЧА і СА, Узброеных Сіл Саюза ССР да, падчас і пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Іван Гаўрылавіч Барбовіч

Іва́н Гаўры́лавіч Барбо́віч (руск.: Иван Гаврилович Барбович; 27 студзеня 1874 года, Палтаўская губерня, Расійская імперыя — 21 сакавіка 1947 года, горад Мюнхен) — рускі кавалерыйскі ваеначальнік. Генерал-лейтэнант (1920). Дзеяч Белага руху.

Адмірал флоту

Адміра́л флоту (англ.: Admiral of the fleet) — воінскае званне ў ваенна-марскім флоце шэрагу дзяржаў.

Ваенна-марское званне адмірал флоту існуе ў Ваенна-Марскім Флоце Расіі, а таксама ў ваенна-марскіх сілах Аўстраліі, Аргентыны, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Нідэрландаў (Admiraal), Італіі (Grande Ammiraglio), Харватыі (Admiral flote), Нігерыі, Турцыі (Büyükamiral), Таіландзе (Chom phon ruea), Грэцыі (Archinaúarchos), Іспаніі (Capitán general de la real armada española), Індыі і Партугаліі (Almirante da Armada).

Аперацыя «Баграціён»

«Баграціё́н» — кодавая назва Белару́скай наступа́льнай апера́цыі (23 чэрвеня — 28 жніўня 1944 года) — наступальная аперацыя Чырвонай Арміі ў час Вялікай Айчыннай вайны, названая ў гонар расійскага палкаводца вайны 1812 года Пятра Баграціёна, у выніку якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена з-пад нямецкай акупацыі. Лічыцца адной з найбуйнейшых аперацый у сусветнай гісторыі.

Бранскі фронт

Бранскі фронт — аператыўнае аб’яднанне (фронт) Чырвонай арміі (РСЧА), у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Варонежскі фронт

Варо́нежскі фронт — фронт, утвораны 7 ліпеня 1942 года з часткі войскаў Бранскага фронту, абараняў раён Варонежа. 20 кастрычніка 1943 года Варонежскі фронт перайменаваны ў 1-ы Украінскі фронт.

Віцэ-адмірал

Ві́цэ-адміра́л — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за контр-адмірала, але ніжэй чым адмірал. Адпавядае званню генерал-лейтэнант у іншых відах узброеных сіл.

У Еўропе паявілася ў XII ст. у Венецыі і Генуі, а затым распаўсюдзілася на флаты іншых краін (у Польшчы ўведзена ў XVII ст., у Расіі — на пачатку XVIII ст.. У СССР устаноўлена ў 1940 годзе).

Да воінскага звання ваеннаслужачага або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «ў адстаўцы».

Заходні фронт (Вялікая Айчынная вайна)

Захо́дні фронт — аператыўнае аб'яднанне РСЧА ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Канстанцін Канстанцінавіч Мамантаў

Канстанці́н Канстанці́навіч Ма́мантаў (руск.: Константин Константинович Мамантов; 16 кастрычніка 1869 года, Санкт-Пецярбург — 1 лютага 1920 года, Екацерынадар) — военачальнік Рускай імператарскай арміі і Данской арміі Усевялікага Войска Данскога і Узброеных Сіл Поўдня Расіі (УСПР), генерал-лейтэнант (1919).

Корпус (ваенная справа)

Корпус (к) (ад лац.: corpus — цела, адзінае цэлае) — пастаяннае ці часовае (экспедыцыйны корпус) вайсковае фарміраванне для самастойных (асобны корпус) ці ў складзе арміі, фронту (групы армій) ваенных дзеянняў, а ў мірны час — для сумеснай падрыхтоўкі асабовага склада да дзеянняў па прызначэнні. Складаецца з іншых злучэнняў (дывізія, брыгада), частак і падраздзяленняў розных родаў войскаў для выканання задач ваеннай службы. З'яўляецца прамежкавым звяном паміж дывізіяй і арміяй. Могуць мець назвы па пераважным родзе войскаў (пяхотны (стралковы), ракетны і г.д.), асноўнаму ўзбраенню (танкавы, ракетны і г.д.), па нумары (рымскія і арабскія лічбы), па камандзірах, па месцы дыслакацыі. Маюцца (меліся) ва ўзброеных сілах шматлікіх дзяржаў. Штатная катэгорыя камандзіра корпуса ва ўзброеных сілах СССР — генерал-лейтэнант.

Гэта слова таксама выкарыстоўваецца для пазначэння сукупнасці ваеннаслужачых, аб'яднаных родам службы (афіцэрскі корпус, корпус Генеральнага штаба, Фельд'егерскі корпус).

Лейтэнант

Лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званню "падпаручнік".

Літоўскае генерал-губернатарства

Літоўскае генерал-губернатарства (1794—1801), Літоўскае ваеннае губернатарства (1801—1830), Віленскае часовае ваеннае губернатарства (1830—1832), Віленскае ваеннае генерал-губернатарства (1832—1864), Віленскае генерал-губернатарства (1864—1912) — шэраг генерал-губернатарстваў у Расійскай Імперыі ў 1794—1912 гг. з цэнтрам у Гродне (з 1794 г.) і Вільні (з 1795 г.), якія па сутнасці тэрытарыяльна і бюракратычна з'яўляліся пераемнікамі адзін аднаго. Першае генерал-губернатарства было створана ў 1794 г. з акупаваных зямель Вялікага Княства Літоўскага, якія Расійская Імперыя ўключыла ў свой склад па выніках трэцяга падзела Рэчы Паспалітай (1795).

Неафіцыйна (а часам і ў афіцыйных дакументах расійскай улады) гэтыя генерал-губернатарствы называліся як «літоўскія губерні», «Літоўскі край» ці «Літва».

Ордэн Суворава

О́рдэн Суво́рава — савецкая ўзнагарода часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 ліпеня 1942 года, адначасова з ордэнамі Кутузава і Аляксандра Неўскага. Ордэнам Суворава ўзнагароджваліся камандзіры Чырвонай Арміі за выдатныя поспехі ў справе кіравання войскамі. Таксама ўзнагароджваліся вайсковыя часці.

Падпалкоўнік

Падпалкоўнік — воінскае званне старшага афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

У арміі ЗША, Велікабрытаніі і Францыі званню падпалкоўнік адпавядае Lieutenant Colonel (лейтэнант-палкоўнік).

Уведзена ў Еўропе ў XVII ст..

Палкоўнік

Палкоўнік (ад слова полк — той, хто ўзначальвае полк) — пасада, чын, воінскае званне афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

Паўднёва-Заходні фронт (Першая сусветная вайна)

Паўднё́ва-Захо́дні фронт — агульнавайсковае аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне расійскіх войскаў у Першай сусветнай вайне у складзе Рускай Імператарскай Арміі.

Уладзімір Ільіч Сідорын

Уладзі́мір Ільі́ч Сідо́рын (руск.: Владимир Ильич Сидорин; 3 лютага 1882 года, станіца Есаулаўская, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — 20 мая 1943 года, Берлін) — военачальнік рускай Імператарскай арміі і Данской арміі Усевялікага Войска Данскога, генерал-лейтэнант (1919).

 
Вышэйшыя афіцэры
Старэйшыя афіцэры
Малодшыя афіцэры
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыні
Салдаты і матросы
Заўвагі
 
Воінскія званні ў Расійскай Федэрацыі
Вышэйшыя афіцэры
Старшыя афіцэры
Малодшыя афіцэры
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыны
Салдаты і матросы
Заўвагі
 
Воінскія званні СССР
Вышэйшы афіцэрскі склад
Старшы афіцэрскі склад
Малодшы афіцэрскі склад
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыны
Салдаты і матросы
Заўвагі
I ранг
II ранг
III ранг
IV ранг
V ранг
VI ранг
VII ранг
VIII ранг
IX ранг
X ранг
XI ранг
XII ранг
XIII ранг
XIV ранг

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.