Генерал-аншэф

Генерал-аншэф — генеральскае воінскае званне і чын у расійскай імператарскай арміі XVIII стагоддзя. Паводле Воінскага статуту 1716 года — галоўнакамандуючы, роўны фельдмаршалу, які ўзначальваў «кансілію» генералаў; з 1740-х гадоў — поўны генерал, які стаяў рангам ніжэй фельдмаршала. Званне адпавядала II класу Табелі аб рангах. У 17961797 гадах заменена генеральскімі чынамі па родах войскаў: генерал ад інфантэрыі, кавалерыі, артылерыі, інжынер-генерал.

Гл. таксама

Аляксей Данілавіч Тацішчаў

Аляксей Данілавіч Тацішчаў (руск.: Алексе́й Дани́лович Тати́щев; 1699 — 12 (21) верасня 1760) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, генерал-аншэф, сапраўдны камергер, сенатар. Генерал-паліцмайстар Санкт-Пецярбурга ў 1745—1760 гадах.

Аляксей Рыгоравіч Арлоў

Аляксей Рыгоравіч Арлоў-Чэсменскі (руск.: Алексе́й Григо́рьевич Орло́в-Чесменский; 24 верасня (5 кастрычніка) 1737 - 24 снежня 1807 (5 студзеня 1808)) — рускі вайсковы і дзяржаўны дзеяч, генерал-аншэф (1769), граф (1762), паплечнік Кацярыны II, брат яе фаварыта Рыгора Рыгоравіча Арлова.

Беларускае генерал-губернатарства

Беларускае генерал-губернатарства (1772—1796), Беларускае ваеннае губернатарства (1801—1823), Віцебскае генерал-губернатарства (1823—1856) — шэраг генерал-губернатарстваў у Расійскай імперыі, якія па сутнасці тэрытарыяльна з'яўляліся пераемнікамі адзін аднаго.

Першае генерал-губернатарства было створана з усходніх зямель Вялікага Княства Літоўскага, атрыманых Расійскай імперыяй ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай.

Васіль Міхайлавіч Далгарукаў

Васіль Міхайлавіч Далгарукаў (Далгарукаў-Крымскі) (1722—1782) — князь, расійскі генерал-аншэф (1762).

У руска-турэцкую вайну 1768—1774 галоўнакамандуючы арміяй, якая ў 1771 авалодала Перакопскімі ўмацаваннямі (14 чэрвеня), разграміла ў бітве пры Кафэ (29 чэрвеня) турэцка-татарскае войска і заняла Крым. З 1780 — маскоўскі галоўнакамандуючы (граданачальнік).

Генерал

Генера́л (ням.: General, ад лац.: generālis — «галоўны») — агульная назва воінскага звання або чыну вышэйшага каманднага саставу ўзброеных сіл, а таксама кіруючых асоб некаторых грамадзянскіх ведамстваў.

Генерал-лейтэнант

Генера́л-лейтэна́нт — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-маёра, але ніжэй за генерал-палкоўніка.

Назва званне паходзіць з Сярэднявечча. Яно давалася другому камандзіру пасля генерал-капітана, які адказваў за ход бітвы.

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-лейтэнанта адпавядае воінскае званне віцэ-адмірала.

Генерал ад артылерыі

Генерал ад артылерыі, воінскае званне і чын у Расійскай Імперыі ў 1796—1917 гадах. Вышэйшы генеральскі чын у артылерыі, як родзе войскаў, прадугледжаны «Табелью аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табелі аб рангах» з зваротам «Ваша высокаправасходзіцельства». Генерал ад артылерыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам артылерыі, камандуючым войскамі вайсковай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбаўцаў у правах».

Калежскі рэгістратар

Калежскі рэгістратар — ніжэйшы грамадзянскі чын XIV класа ў Табелі аб рангах у Расіі XVIII-ХIХ стагоддзяў, а таксама службовец, які валодаў такім чынам. Да 1845 даваў асабістае дваранства, затым толькі ганаровае грамадзянства.

Калежскі сакратар

Калежскі сакратар — грамадзянскі чын Расійскай імперыі X класа ў Табелі аб рангах. Асобы, якія яго мелі, займалі ніжэйшыя кіруючыя пасады.

Камергер

Камергер — прыдворнае званне ў некаторых еўрапейскіх манархіях.

У Расійскай імперыі першапачаткова камергер быў службовай асобай пры двары, якая кіравала якой-небудзь вызначанай галіной палацавага ўпраўлення. З гэтымі функцыямі звязаная прынятая ў шматлікіх краінах рэгалія камергера — залаты ключ на блакітнай стужцы. У Расіі ўказам Аляксандра I ад 3 красавіка 1809 г. прыдворны штат камергераў быў скарочаны, і ў далейшым гэтае званне набыло характар ганаровага. З 1836 года да звання камергера прадстаўляліся ў Расіі толькі дваране, якія былі на дзяржаўнай службе і мелі чын не ніжэй сапраўднага стацкага саветніка.

Першапачаткова адносіўся да V класа Табелі аб рангах, а з 1737 г. быў у VI класе Табелі аб рангах, у 1809 годзе пераведзены ў IV клас.

Карабельны сакратар

Карабельны сакратар — першапачаткова ваенна-марскі, затым грамадзянскі чын XI класа ў «Табелі аб рангах». Да канца XVIII ст. перастаў прысвойвацца і быў скасаваны ў 1834 годзе.

Павел Іванавіч Ягужынскі

Павел Іванавіч Ягужынскі (Ягушынскі) (1683, Кублічы, Полацкае ваяводства Вялікае Княства Літоўскае — 6 (17) красавіка 1736, Санкт-Пецярбург) — граф, генерал-аншэф, рускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат, паплечнік Пятра I.

Палкоўнік

Палкоўнік (ад слова полк — той, хто ўзначальвае полк) — пасада, чын, воінскае званне афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

Сапраўдны стацкі саветнік

Сапраўдны стацкі саветнік (руск.: действительный статский советник) — грамадзянскі чын IV класа ў Табелі аб рангах у Расійскай імперыі, адпавядаў пасадзе дырэктара дэпартамента, губернатара і граданачальніка, даваў права на спадчыннае дваранства. Тытулаваўся «ваша правасхадзіцельства». Для надання чына сапраўднага стацкага саветніка быў вызначаны тэрмін службы ў 10 гадоў ад часу атрымання папярэдняга чыну. У 1903 было 3113 сапраўдных стацкіх саветнікаў. Чын Стацкі саветнік скасаваны дэкрэтам Савецкай улады 10(23) лістапада 1917 аб знішчэнні саслоўяў і чыноў.

Тайны саветнік

Тайны саветнік (руск.: тайный советник) — грамадзянскі чын III (у 1722—1724 — IV) класа ў Табелі аб рангах (Расійская імперыя). Асобы, якія яго мелі, займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, напрыклад таварыша міністра. Прызначэнне ў чын ажыццяўлялася па меркаванні імператара. Тытулаваліся «ваша правасхадзіцельства». У 1903 годзе ў Імперыі было 553 тайныя саветнікі.

Фендрык

Фендрык, (ад ням.: Fähnrich - сцяганосец) — вайсковы чын XIV класа ў пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках у Расіі і XII класа ў гвардыі. Заменены ў 1730 г. на чын прапаршчыка. Даваў права на нашчадкавае дваранства (у грамадзянскай службе нашчадкавае дваранства набывалася чынам VIII класа - калежскі асесар, а чын калежскага рэгістратара - XIV клас, даваў права толькі на асабістае дваранства).

Штабс-капітан

Штабс-капітан — вайсковая пасада ў арміі Вялікага княства Літоўскага, званне ў арміі Расійскай імперыі, і іншых дзяржаў.

У арміі Вялікага княства Літоўскага пасада штабс-капітана існавала толькі ў пяхоце і артылерыі "цуг-капітан". У кавалерыі штабс-капітану адпавядала пасада "штабс-ратмістр". .

I ранг
II ранг
III ранг
IV ранг
V ранг
VI ранг
VII ранг
VIII ранг
IX ранг
X ранг
XI ранг
XII ранг
XIII ранг
XIV ранг

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.