Геаграфічныя каардынаты

Геаграфічныя каардынаты — велічыні, якія вызначаюць становішча пункта на зямной паверхні адносна экватара і нулявога мерыдыяна (геаграфічная шырата і геаграфічная даўгата).

  • Шырата φ — кут паміж лініяй, якая праходзіць праз дадзены пункт і цэнтр Зямлі і плоскасцю экватара, які адлічвацца ад 0 да 90° у абодва бакі ад экватара. Геаграфічную шырату пунктаў, якія ляжаць у паўночным паўшар'і, (паўночная шырата) прынята лічыць дадатнай, шырату пунктаў у паўднёвым паўшар’і — адмоўнай.
  • Даўгата λ — кут паміж роўніцай мерыдыяна, які праходзіць праз дадзены пункт, і роўніцай пачатковага нулявога мерыдыяна, ад якога вядзецца адлік даўготаў. На Зямлі нулявы мерыдыян праходзіць праз Грынвіч і завецца Грынвіцкім мерыдыянам. Даўготы ад 0 да 180° на ўсход ад нулявога мерыдыяна завуць усходнімі, на захад — заходнімі.
Geographic coordinates sphere
Каардынатная сфера
Абалонскі праспект

Абалонскі праспект (укр.: Оболо́нський проспект) — праспект у жылым масіве Абалонь у Абалонскі раёне горада Кіева.

Азія

Азія — найбольшая па плошчы частка свету, разам з Еўропай утварае мацерык Еўразію. Плошча — каля 43,4 млн. км². Насельніцтва — 3720 млн. чал. (2001) (у Азіі пражывае найбольшая колькасць людзей).

Змяшчаецца ў асноўным ва ўсходнім паўшар'і (выключэннем з'яўляецца Чукоцкі паўвостраў), на поўнач ад экватара. Мяжу з Еўропай звычайна праводзяць па ўсходнім падножжы Уральскіх гор, Мугаджарах, рацэ Эмба, далей па Каспійскім моры, рацэ Кура, Сурамійскім перавалы, рацэ Рыёні, па Чорным і Мармуровым моры, пралівах Басфор і Дарданелы. З Афрыкай Азія злучаная Суэцкім каналам, ад Паўночнай Амерыкі яе аддзяляе вузкі Берынгаў праліў. Геаграфічныя каардынаты крайніх пунктаў гл. у раздзеле «Асноўныя звесткі».

Тры дадатковыя лініі меж на карце дэманструюць альтэрнатыўныя, большай часткай негеаграфічныя, азначэнні меж:

Лінія A — праходзіць па вяршынях Уральскіх гор і, далей, па рацэ Урал

Лінія B — праходзіць па Кума-Маныцкай упадзіне і, далей, па Азоўскім моры

Лінія C — па водападзеле Каўказскіх горГеапалітычная мяжа Азіі некалькі адрозніваецца ад прыроднай. Яе праводзяць па ўсходніх межах Архангельскай вобласці, рэспублікі Комі, Свярдлоўскай і Курганскай абласцей, па мяжы Расіі і Казахстана. На Каўказе геапалітычная мяжа Азіі супадае з расійска-азербайджанскай і расійска-грузінскай межамі.

Азія амываецца Паўночным Ледавітым, Індыйскім і Ціхім акіянамі, а таксама — на захадзе — унутранамацярыковымі морамі Атлантычнага акіяна (Азоўскім, Чорным, Мармуровым, Эгейскім, Міжземным). Пры гэтым маюцца шырокія вобласці ўнутранага сцёку — басейны Каспійскага і Аральскага мора, азёры Балхаш і інш. Возера Байкал якое па аб'ёме змяшчэння прэснай вады пераўзыходзіць усе азёры свету; у Байкале засяроджанае 20% сусветных запасаў прэснай вады (без уліку леднікоў). Мёртвае мора з'яўляецца найглыбокай у свеце тэктанічнай западзінай (-405 метраў ніжэй узроўню мардуючы). Узбярэжжа Азіі ў цэлым раздзелена адносна слаба, вылучаюцца буйныя паўастравы — Малая Азія, Аравійскі, Індастан, Карэйскі, Камчатка, Чукотка, Таймыр і інш. Каля берагоў Азіі — буйныя астравы (Вялікія Зондскія, Новасібірскія, Сахалін, Паўночная Зямля, Тайвань, Філіпінскія, Хайнань, Шры-Ланка, Японскія і інш.), якія займаюць у сукупнасці плошчу больш 2 млн. км²(2).

У аснове Азіі ляжаць чатыры вялізных платформы — Аравійская, Індыйская, Кітайская і Сібірская. Да 3/4 тэрыторыі гэтай часткі свету займаюць горы і плоскагор'і. Усходняя Азія — раён актыўнага вулканізма. Азія багатая разнастайнымі карыснымі выкапнямі (асабліва — паліўна-энергетычнай сыравінай).

На тэрыторыі Азіі прадстаўленыя амаль усе тыпы клімату — ад арктычнага на крайняй поўначы да экватарыяльнага на паўднёва-усходзе. Ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі клімат мусонны (у межах Азіі знаходзіцца самае вільготнае месца Зямлі), у той час як ва Усходняй Сібіры — рэзка кантынентальны, а на раўнінах Цэнтральнай, Сярэдняй і Заходняй Азіі - паўпустынны і пустынны. Важную ролю ў жыцці поўначы Азіі гуляе вечная мерзлата, якая пакрывае звыш 10 млн км².

На тэрыторыі Азіі да цяперашняга часу поўнасцю або часткова размешчанае 51 дзяржава. У межах Азіі — вялікая частка тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Антарктычны паўвостраў

Антарктычны паўвостраў — адзін з буйнейшых паўвостраваў у свеце, самы паўночны ўскраек мацерыка Антарктыда.

Геаграфічныя каардынаты самай паўночнай кропкі (63°13′ пд. ш. 57°18′ з. д.) з'яўляюцца самай паўночнай кропкай кантынентальнай Антарктыды.

Паўвостраў мае гарысты рэльеф, з хрыбтамі вышынёй прыкладна 2800 метраў над узроўнем мора. Вышэйшая кропка — гара Джэксан — 4196 метраў над узроўнем мора. Паўвостраў таксама вядомы як Зямля Грэяма і Зямля Палмера. З 1960-х гадоў Антарктычны паўвостраў атрымаў сваю цяперашнюю назву. Зямлёй Грэяма (Грэхама, Грэма) называецца паўночная яго частка, Зямлёй Палмера — паўднёвая.

На захад ад паўвострава знаходзіцца самы вялікі востраў Антарктыкі — Зямля Аляксандра I.

Клімат паўвострава самы мяккі на Антарктыдзе. Паўночнай часткай паўвострава абмежаваны арэал кветкавых раслін, якія растуць у Антарктыдзе (іх толькі два віда — луговік антарктычны і калабантус кіта).

Вакол узбярэжжа паўночнай часткі паўвострава магчыма круглагадовая навігацыя.

Глабальнае пацяпленне аказвае прыкметнае ўздзеянне на клімат паўвострава: толькі за другую палову XX стагоддзя сярэднегадавая тэмпература вырасла на 2,5°C. На шэльфе побач з Антарктычным паўвостравам знаходзіцца ледавік Ларсена, памеры якога ў апошнія гады рэзка скараціліся.

Нягледзячы на падпісаную Канвенцыю па Антарктычным тэрыторыям, тэрытарыяльныя прэтэнзіі на паўвостраў і прылеглыя тэрыторыі прад'яўляюць Вялікабрытанія, Аргенціна і Чылі.

Гальінас

Гальінас (ісп.: Gallinas — "курыцы") — мыс на паўвостраве Гуахіра, у Калумбіі.

Самы паўночны пункт Паўднёвай Амерыкі.

Геаграфічныя каардынаты: 12°25′ паўночнай шыраты, 71°35′ заходняй даўгаты.

Гіпарх

Гіпарх (каля 190, Нікея—125 д.н.э.) — старажытнагрэчаскі навуковец, адзін з пачынальнікаў астраноміі. Жыў і працаваў у Александрыі.

Адзін з першых, хто пачаў карыстацца ў астраноміі метадамі сферычнай трыганаметрыі. Павысіў дакладнасць назіранняў, выкарыстаўшы крыж з ніцей у вугламерных інструментах (секстантах і квадрантах) для нацэльвання на свяціла.

Увёў геаграфічныя каардынаты — шырату і даўгату, і яго можна лічыць заснавальнікам матэматычнай геаграфіі.

Склаў вялікі на той час каталог пазіцый 850 зорак, падзяліў зоркі паводле бляску на 6 ступеней (зорных велічынь).

Лічыў Зямлю нерухомай, а ў тлумачэнні руху планет следаваў тэорыі эпіцыклаў.

Стварыў першыя матэматычныя тэорыі бачнага руху Сонца і Месяца, і тэорыі зацьменняў. Склаў табліцы пазіцый Сонца і Месяца, якія дазвалялі прадказваць моманты зацьменняў з дакладнасцю да 1—2 гадз.

Правільна вызначыў памеры Месяца і яго адлегласць ад Зямлі. На аснове назіранняў сваіх папярэднікаў і сваіх уласных вызначыў працягласць сонечнага года з дакладнасцю да 6 хв.

Гіфу (прэфектура)

Гіфу — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Цюбу на востраве Хонсю, Японія.

Плошча прэфектуры складае 10 621,17 км², насельніцтва — 2 077 617 чалавек (1 мая 2010), шчыльнасць насельніцтва — 195,61 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Гіфу.

Паверхня Гіфу — нагор’е вышынёй 500—1500 м, абмежаваную вулканічным хрыбтом Хіда (да 3190 м) і Рохаку (да 2702 м). Шырока распаўсюджаныя яловыя лясы на глыбока раздзеленых схілах. На поўдні — у нізоўях ракі Кісо — урадлівая раўніна.

Канагава

Канага́ва (яп.: 神奈川県 Канагава-кэн) — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Канто на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 2 415,85 км², насельніцтва — 9 029 996 чалавек (1 чэрвеня 2010), шчыльнасць насельніцтва — 3 737,81 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Іакагама.

Кумамота (прэфектура)

Кумамота (熊 本 県 | Кумамота-кэн) — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Кюсю на востраве Кюсю, Японія. Сталіца прэфектуры — горад Кумамота.

Менорка

Менорка (ісп.: Menorca; Мінорка ад лац. Balearis Minor) — адзін з Балеарскіх астравоў, размешчаны ў Міжземным моры, належыць Іспаніі. Названы так, бо ён меншы за суседні востраў Мальёрка. Фінікійцы называлі востраў Нура, што значыць «востраў агню».

Насельніцтва Меноркі каля 82 000 чалавек. Геаграфічныя каардынаты — ад 39° 47' да 40° 00' з.ш. і ад 3° 52' да 4° 24' у.д. Найвышэйшая кропка — гара Монтэ-Тора, 358 м над узроўнем мора. На востраве вялікая колькасць мегалітычных помнікаў.

Мінская плошча (Кіеў)

Мі́нская плошча — плошча ў жылым масіве Абалонь Абалонскага раёна горада Кіева.

Размешчана на скрыжаванні Абалонскага праспекта і Вуліцы Маршала Цімашэнкі.

Узнікла ў канцы 1970-х гадоў як безназоўная плошча на стыку зноў пракладзеных вуліц. Сучасная назва — з 1982 года.

Назва Мінская плошча у 1960—70-я гады выкарыстоўвалася таксама ў дачыненні да месца скрыжавання праспекта Чырвоных Казакоў (цяпер — праспект Сцяпана Бандэры) і вуліц Новаканстанцінаўскай і Дзям’яна Каротчанка (цяпер — вуліца Алены Тэлігі) на Куранёўцы (у XIX — 1-й палове ХХ стагоддзя — Траецкая рыначная плошча).

На плошчы размешчаны: сквер з помнікам Арханёлу Міхаілу — заступніку Кіева, рынак «Мінскі», рэстаран хуткага абслугоўвання «McDonald’s», дом побыту «Абалонь» і дзяржаўная раённая адміністрацыя Абалонскага раёна Кіева.

Мінскі праспект (Кіеў)

Мінскі праспект (укр.: Мі́нський проспект) — праспект у Абалонскім раёне горада Кіева. Пралягае ад плошчы Тараса Шаўчэнкі да гарадской мяжы.

Прымыкаюць вуліцы Палярная, Юрыя Кандрацюка і Вялікая Кальцавая дарога.

Нямецкая нацыянальная бібліятэка

Нямецкая нацыянальная бібліятэка (ням.: Deutsche Nationalbibliothek; DNB) — цэнтральная архіўная бібліятэка і нацыянальны бібліяграфічны цэнтр Германіі. Задачай гэтай установы, унікальнай для Германіі, з'яўляецца калекцыяніраванне, пастаяннае архіваванне, усебаковая апрацоўка і захаванне дакументацыі і бібліяграфічных публікацый усяго свету на нямецкай мове. Задача выконваецца з 1913 года шляхам апрацоўкі нямецкіх публікацый, замежных публікацый пра Германію, перакладаў нямецкіх прац, а таксама прац нямецкамоўных эмігрантаў, апублікаваных у перыяд 1933—1945 гг. Вырашаецца задача апублікавання гэтых прац для шырокай аўдыторыі.

Нямецкая нацыянальная бібліятэка падтрымлівае і развівае супрацоўніцтва і знешнія сувязі на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Так, DNB з'яўляецца вядучым партнёрам і распрацоўшчыкам бібліяграфічных стандартаў і кіраваў бібліяграфіі ў Германіі, таксама адыгрываючы выдатную ролю ў справе развіцця міжнародных бібліятэчных стандартаў.

Супрацоўніцтва з кнігавыдаўцамі рэгулюецца законамі аб Нямецкай лейпцыгскай бібліятэцы (ням.: Deutsche Bücherei Leipzig) 1935 года, і законам аб Нямецкай франкфурцкай бібліятэцы (ням.: Deutsche Bibliothek Frankfurt am Main) 1969 года. Асноўныя сферы дзейнасці падзелены паміж аддзяленнямі ў Лейпцыгу і Франкфурце-на-Майне, кожны з гэтых цэнтраў сфакусаваў сваю працу на нейкіх спецыфічных зонах адказнасці. Трэці цэнтр, Берлінскі музычны архіў (ням.: Deutsches Musikarchiv Berlin), заснаваны ў 1970 годзе, займаецца архіваваннем з усім звязаным з музычнай галіной (як аўдыёзапісамі, так і друкаванымі дакументамі).

Познань

По́знань (польск.: Poznań, па-лацінску Posnania, па-нямецку Posen, пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае Места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, размешчаны над ракой Вартай; сталіца Вялікапольшчы i Велікапольскага ваяводства. Пятае па колькасці насельніцтва горада ў Польшчы. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Познань — Мінск 716 км, да Варшавы — 279 км. Насельніцтва - 547 161 жыхароў (2014 год).

Праспект Маршала Ракасоўскага (Кіеў)

Праспе́кт Ма́ршала Ракасо́ўскага (укр.: Проспе́кт Ма́ршала Рокоссо́вського) — праспект у Абалонскім раёне горада Кіева, мясцовасць Прыёрка, жылы масіў Мінскі. Пралягае ад Палярнай вуліцы да вуліцы Юрыя Кандрацюка.

Праспект Маршала Ракасоўскага з'яўляецца найкарацейшым з усіх праспектаў горада - яго даўжыня складае ўсяго 680 м.

Сайтама (прэфектура)

Сайтама (яп.: 埼玉県 Сайтама-кэн) — прэфектура, размешчаная ў раёне Канто на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 3 798,08 км², насельніцтва — 7 190 817 чалавек (1 чэрвеня 2010), шчыльнасць насельніцтва — 1 893,28 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Сайтама.

Тэлефонны план нумарацыі

Тэлефо́нны пла́н нумара́цыі — ўяўляе сабой тып нумарацыі схемы, якая выкарыстоўваецца ў галіне тэлекамунікацый для прызначэння тэлефонных нумароў абаненцкіх тэлефонных апаратаў або іншых канчатковых кропак тэлефаніі. Тэлефонныя нумары з'яўляюцца адрасы удзельнікаў у тэлефоннай сеткі, дасягальныя з дапамогай сістэмы маршрутызацыі кода прызначэння. Планаў нумарацыі тэлефоннай вызначаны ў кожным з адміністрацыйных раёнаў камутаванай тэлефоннай сеткі агульнага карыстання (PSTN), і яны таксама прысутнічаюць у прыватных тэлефонных сетках.

Вылучаюць адкрытыя і закрытыя планы нумарацыі.

Пры адкрытым плане нумарацыі мясцовае тэлефоннае злучэнне устанаўліваецца наборам толькі мясцовага нумара без набору нацыянальнага нумары.Пры закрытым плане нумарацыі набор нацыянальнага нумара неабходны для тэлефоннага злучэння любога выгляду - мясцовага, ўнутрызонавых, міжгародняга.Планы нумарацыі могуць рушыць услед розныя распрацоўкі стратэгій, якія нярэдка ўзнікаюць з гістарычнай эвалюцыі асобных тэлефонных сетак і мясцовых патрабаванняў. Шырокае падзел звычайна прызнаецца, якія адрозніваюць адкрытыя планы нумарацыі і закрытых планаў нумарацыі. Замкнёнае план нумарацыі ўсталёўвае фіксаванае колькасць лічбаў, якi назначаецца кожнаму тэлефоне, у той час як адкрыты план нумарацыі мае зменную даўжыню тэлефонных нумароў, прысвоеных станцый. Адкрытага плана дазваляе пашырэнне агульнай нумарны ёмістасці плана шляхам дадання большай колькасці лічбаў на падмноства лікаў. Многія планы нумарацыі падпадзяляюць на іх тэрыторыю абслугоўвання ў геаграфічных рэгіёнах, пазначаных спецыяльным прэфіксам, часта званы код горада, які з'яўляецца фіксаванай даўжыні або зменнай даўжыні набор лічбаў, якія ўтвараюць найбольш значную частку паслядоўнасці набору, каб дасягнуць тэлефоннага абанента.

Фундаментальная плоскасць

Фундаментальная плоскасць — плоскасць, выбарам якой (як, зрэшты, і пачаткам каардынат у зададзенай кропцы гэтай плоскасці) вызначаюцца розныя сістэмы сферычных, геаграфічных, геадэзічных і астранамічных каардынат (уключаючы нябесныя каардынаты).

Хіёга

Хіёга (яп.: 兵庫県) — прэфектура Японіі, якая знаходзіцца ў рэгіёне Кінкі. Плошча прэфектуры складае 1 899,28 км², насельніцтва — 8 839 639 чалавек (1 чэрвеня 2010), шчыльнасць насельніцтва — 4 654,21 чал./км². Цэнтр прэфектуры — горад Кобэ.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.