Гвардыя

Гва́рдыя (ад італ.: guardia — ахова, абарона)  — адборная прывілеяваная частка войскаў. З'явілася ў рабаўладальніцкую эпоху ў выглядзе атрадаў ахоўнікаў манархаў і палкаводцаў. У Старажытнай Грэцыі адборныя войскі называліся святой дружынай. Старажытная Македонія мела асаблівыя адборныя пешыя атрады і конную дружыну гетэраў («царскіх улюбёнцаў»), якія складалі звычайна апошні рэзерв цара. У Старажытным Рыме было 9 адборных кагорт па 500 чал. (прэтарыянцы). Шматлікія адборныя войскі мела Старажытная Персія — дзесяцітысячны корпус «бессмяротных».

Belarusian guard unit badge
Знак адрознення гвардзейскіх войскаў Узброеных сіл Беларусі

Акрамя аховы манархаў і палкаводцаў на адборныя войскі ўскладалася таксама выкананне складаных задач у ходзе вядзення ваенных дзеянняў. Адборныя атрады македонскай арміі і конная дружына гетэраў прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх баях у войнах Аляксандра Македонскага.

Гл. таксама

  • Нацыянальная гвардыя
  • Рэспубліканская гвардыя
  • Каралеўская гвардыя
103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада

103-я асо́бная гвардзе́йская ордэна Леніна Чырванасцяжная ордэна Кутузава II ступені паветрана-дэсантная брыгада імя 60-годдзя СССР — адно з падраздзяленняў Cілаў спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

11-я асобная механізаваная брыгада

11-я Прыкарпа́цка-Берлі́нская гвардзе́йская асо́бная механізава́ная брыга́да — падраздзяленне Узброеных сілы Беларусі. Уваходзіць у склад Заходняга аператыўнага камандавання з месцам дыслакацыі ў Слоніме. Камандзір брыгады — гвардыі палкоўнік Аляксандр Пагуляйла.

120-я Рагачоўская асобная механізаваная брыгада

120-я гвардзе́йская Рагачо́ўская, Чырвонасця́жная, о́рдэнаў Суво́рава і Куту́зава асо́бная механіза́ваная брыга́да — адно з найбуйнейшых падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

188-я інжынерна-сапёрная брыгада

188-я гвардзейская Наўгаро́дская Чырванасця́жная ордэнаў Суво́рава і Куту́зава 2-й ступе́ні інжыне́рная брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — Вёска Новае Пашкава Магілёўскага раёна.

19-я асобная механізаваная брыгада

19-я гвардзе́йская Мікала́ева-Будапе́шцкая чырванасцяжная о́рдэна Суво́рава асобная механізаваная брыгада — адно з найбуйнейшых падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

377-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк

377-ы гвардзейскі зенітна-ракетны полк — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі — горад Полацк.

38-я асобная гвардзейская дэсантна-штурмавая брыгада

38-я асо́бная гвардзе́йская Венская Чырванасцяжная дэсантна-штурмавая брыгада — адно з падраздзяленняў Cілаў спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Умоўная назва — Вайсковая часць 92616.

51-я артылерыйская брыгада

51-я гвардзейская Аршанская Чырванасцяжнай ордэна Аляксандра Неўскага артылеры́йская брыга́да — падраздзяленне ўзброеных сіл Беларусі. Месца дыслакацыі штаба — Асіповічы.

6-я асобная механізаваная брыгада

6-я гвардзе́йская Кі́еўска-Берлі́нская о́рдэна Ле́ніна, Чырвонасцяжная, о́рдэнаў Суво́рава і Багда́на Хмяльні́цкага асо́бная механізава́ная брыга́да — адно з найбуйнейшых падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальная гвардыя ЗША

Нацыянальная гвардыя Злучаных Штатаў (англ.: National Guard of the United States) — адзін з кампанентаў рэзерву Узброеных сіл ЗША. Нацыянальная гвардыя можа выкарыстоўвацца як для падтрымкі Арміі і ВПС ЗША падчас узброеных канфліктаў, так і для выканання розных задач унутры краіны (ліквідацыя наступстваў стыхійных бедстваў, падтрыманне правапарадку ў выпадку масавых хваляванняў і інш.), з'яўляючыся ў такіх выпадках эквівалентам унутраных войскаў.

Колькасць Нацыянальнай гвардыі на 2004 год складала каля 450 000 чалавек. У мірны час яе падраздзяленні і часткі дыслакуюцца ва ўсіх 50 амерыканскіх штатах, а таксама ў федэральнай акрузе Калумбія.

Нацыянальная гвардыя Украіны

Нацыяна́льная гва́рдыя Украіны (укр.: Національна гвардія України) — ваеннае фарміраванне з праваахоўнымі функціямі, якое ўваходзіць у сістэму Міністэрства ўнутраных спраў Украіны і прызначанае для выканання заданняў па абароне і ахове жыцця, правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Украіны, грамадства і дзяржавы ад злачынных і іншых супрацьпраўных пасяганняў, аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскае бяспекі, а таксама ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі — па забеспячэнні дзяржаўнае бяспекі і абароны дзяржаўнае граніцы, прыпынення тэрарыстычнай дзейнасці, дзейнасць незаконных ваенізаваных або збройных фарміраванняў (груп), тэрарыстычных арганізацый, арганізаваных груповак і злачынных арганізацый.

Нацыянальная гвардыя Украіны ў адпаведнасці з законам бярэ ўдзел ва ўзаемадзеянні з узброенымі сіламі Украіны ў спыненні ўзброенай агрэсіі супраць Украіны і ліквідацыі збройнага канфлікту шляхам вядзення ваенных (баявых) дзеянняў, а таксама ў выкананні заданняў тэрытарыяльнай абароны.

Існавала з 1991 па 2000, адноўленая на базе ўнутраных войскаў з уключэннем новых ваенных кадраў 13 сакавіка 2014 года.

Папская швейцарская гвардыя

Швейцарская гвардыя — адзін з відаў узброеных сіл Ватыкана.

Прэтарыянская гвардыя

Прэтарыянская гвардыя (прэтарыянцы, лац.: praetoriani) — асабістыя целаахоўнікі імператараў Рымскай імперыі. Назва выкарыстоўвалася ў часы Рымскай рэспублікі, пазначаючы ахову рымскіх генералаў, якая існавала ў 275 годзе да н.э. Канстанцін Вялікі ў IV стагоддзі знішчыў гэта фарміраванне.

Прэтарыянцы — «гвардыя» рымскіх цэзараў, якая развілася з адборнага атрада (ablecti) саюзнікаў, што служыў у рэспубліканскі перыяд для аховы галоўнакамандуючага і яго прэторыя, адкуль і назва — cohorspraetoria. Сцыпіён Афрыканскі арганізаваў, пад тым жа імем, ахову з рымскіх вершнікаў. Штаб, канцылярыя і ўся найбліжэйшая світа палкаводца ці кіраўніка вобласці (квестар, пісцы, легаты, трыбуны, прэфект і перакладчыкі, ліктары, герольды, кур'еры, нарэшце знаёмыя і сябры — comites) складалі яго cohors praetoria. Для аховы парадку ў Італіі Актавіян Аўгуст стварыў 9 прэтарыянскіх кагорт, па 1000 чалавек кожная. Па-за службай прэтарыянцы насілі грамадзянскую адзежу (cob. togalae). Тры кагорты былі размешчаны на пастоі ў грамадзян у самым Рыме, астатнія — у іншых частках Італіі. Разам з гвардзейскай кавалерыяй (equites praetoriani), яны складалі ядро ўзброеных сіл якая зараджаецца імперыі. Аж да кіравання Септымія Севера ў гвардыю залічалі толькі выхадцаў Італіі. Узмоцненае дараванне, ганаровае становішча і 16-гадовы тэрмін службы (замест 20-гадовага простых легіянераў) складалі прывілеі гвардыі. Пасля гарадская паліцыя (cohortes urbanae) злілася з гвардыяй у адзін корпус, падзелены на 14 кагорт. Прэтарыянцы падпарадкоўваліся асобаму прэфекту — praefectus praetorio (прэфект прэторыя). Прэфект часоў імператара Тыберыя — Сеян, засяродзіў усю гвардыю ў Рыме, пабудаваўшы для яе адмысловы лагер — castra praetoria. Так як прэтарыянцы былі замяшаны ва ўсіх змовах і мецяжах імперыі, то арганізацыя іх неаднаразова падвяргалася зменам (напрыклад пры Вітэліі).

Канстанцін Вялікі зусім знішчыў прэтарыянскую гвардыю, замяніўшы яе новай, і разбурыў прэтарыянскі лагер — «гэта (па яго словах) сталае гняздо мецяжоў і распусты».

Шматлікія рымскія імператары былі забіты прэтарыянцамі ці непасрэдна прэфектам прэторыя. Так, імператара Калігулу асабіста забіў прэфект прэторыя Херэя. Таксама пры ўдзеле прэфекта прэтарыянцаў быў забіты рымскі імператар Камод. Прэфект прэтарыянцаў Макрын арганізаваў змову з мэтай забойства імператара Каракалы (дынастыя Севераў), пасля чаго сам стаў рымскім імператарам.

Па легендзе, святы Себасцьян быў камандзірам прэтарыянскай гвардыі пры імператары Дыяклетыяне. Ім жа быў святы Адрыян Нікамедыйскі.

Савецкая гвардыя

Савецкая гвардыя — вайсковыя часці, караблі, злучэнні і аб'яднанні Узброеных Сіл СССР, якія атрымалі ганаровае званне і былі ператвораны ў гвардзейскія за масавую гераічнасць, мужнасць і высокае воінскае майстэрства, праяўленае ў баях у час Вялікай Айчыннай вайны, а таксама часці рэактыўнай артылерыі і зноў сфарміраваныя злучэнні (аб'яднанні), у склад якіх увайшлі часці (злучэнні), што раней атрымалі званне гвардзейскіх.

Гвардзейскім часцям, злучэнням і караблям уручаліся гвардзейскія баявыя сцягі. Для ваеннаслужачых гвардзейскіх часцей і злучэнняў 21 мая 1942 года быў заснаваны нагрудны знак «Гвардыя», а для гвардзейцаў РСЧФ — прамавугольная пласцінка з муаравай стужкай аранжавага колеру з чорнымі падоўжнымі палосамі. Адначасова былі ўведзены гвардзейскія воінскія званні. Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, праходзілага вайсковую службу ў гвардзейскай вайсковыя часці, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «Гвардыі».

У РСЧА і РСЧФ на падставе загадаў Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання аб грашовым забеспячэнні асабовага склада, усяму начальніцкаму (вышэйшаму, старэйшаму, сярэдняму і малодшаму) складу гвардзейскіх фарміраванняў быў усталяваны паўтарачны, а байцам падвойны аклад утрымання.

Славацкая Савецкая Рэспубліка

Слава́цкая Саве́цкая Рэспу́бліка (славацк.: Slovenská republika rád, венг.: Szlovák Tanácsköztársaság) — дзяржава ў паўднёвая і ўсходняй Славакіі са сталіцай у Кошыцэ, якое праіснавала з 16 чэрвеня па 7 ліпеня 1919 года. Дзяржаву ўзначальваў чэшскі журналіст Антанін Янаўшак.

Пасля стварэння ў 1918 годзе новай дзяржавы Чэхаславакія яе армія атрымала прыказ узяць пад кантроль усю тэрыторыю Славакіі. Але гэтаму супрацьдзейнічала Чырвоная гвардыя (узброеныя сілы Венгерскай Савецкай Рэспублікі), якая заняла паўднёвую частку Славакіі і садзейнічала стварэнню Славацкай Савецкай Рэспублікі, якая была абвешчаная ў рамках Венгерскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі.

Пасля таго, як Чырвоная гвардыя была вымушаная павярнуцца ў Венгрыю, армія Чэхаславакіі заняла тэрыторыю Славацкай Савецкай Рэспублікі, тым самым спыніўшы існаванне гэтай дзяржавы.

Узброеныя сілы Прыднястроўя

Узброеныя сілы Прыднястроўя — створаны 6 верасня 1991 года, калі Вярхоўны Савет ПМР прыняў Пастанову «Аб мерах па абароне суверэнітэта і незалежнасці рэспублікі», згодна з якой у Прыднястроўі стваралася Гвардыя ПМР. Яна прымала актыўны ўдзел ў Прыднястроўскіі канфлікце. Створана ў 1991 годзе на аснове ПАСМ — працоўных атрадаў садзейнічання міліцыі. Гвардыя ПМР падзялялася на тэрытарыяльныя батальёны (1-ы Ціраспальскі і 2-і Бендэрскі па 250 байцоў), роты і ўзводы.

Чырвоная гвардыя (Расія)

Чырвоная гвардыя (руск.: Кра́сная гва́рдия) — добраахвотныя ўзброеныя атрады, якія ствараліся рабочымі, сялянамі і казакамі падчас рэвалюцыі 1917 года ў Расіі, асноўная форма ўзброеных арганізацый бальшавікаў падчас падрыхтоўкі і ажыццяўлення Кастрычніцкай рэвалюцыі і першых месяцаў Грамадзянскай вайны. Атрады Чырвонай гвардыі агульнарасійскага камандавання не мелі, ствараліся і расфармоўваліся рашэннямі партыйных і савецкіх органаў на месцах.

Чырвоная гвардыя (значэнні)

Чырвоная гвардыя:

Чырвоная гвардыя — добраахвотныя атрады часоў Грамадзянскай вайны ў Расіі ў 1917—1923 гады

Чырвоная гвардыя — узброеныя атрады венгерскіх рабочых-камуністаў у 1919 годзе

Чырвоная гвардыя — узброеныя атрады фінскіх рабочых і сельскай беднаты ў 1918 годзе

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.