Ганчарства

Ганчарства — выраб рэчаў утылітарнага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння з абпаленай гліны. Назва паходзiць ад слова «горн» («гран», «гарно»). Зарадзілася ў раннім неаліце; як рамяство вылучылася са з’яўленнем ганчарнага кола (у Беларусі ў 10 ст).

1992. Stamp of Belarus 0017
1992. Stamp of Belarus 0019
1992. Stamp of Belarus 0020
Potter at wheel
Праца на ганчарным крузе

Гл. таксама

Спасылкі

Амхара

Амхара, амхарцы, амара (саманазва: አማራ) — народ у Эфіопіі. Жывуць пераважна ў цэнтральнай, паўночнай і ўсходняй частцы Эфіопіі. Адносяцца да эфіопскай пераходнай расы. Амхарская мова паўднёвай падгрупы семіцкай групы афразійскай сям'і. Пісьменнасць на аснове ўласнай графікі. Вернікі: хрысціяне-монафізіты, ёсць каталікі, пратэстанты, мусульмане-суніты. Агульная колькасць - 27 696 тыс. (2014 г.)Традыцыйны занятак — пашаннае ірагацыйнае земляробства (збожжа). Развіта жывёлагадоўля (буйны і дробны рагаты скот, аслы, мулы), птушкагадоўля (куры), пчалярства, рамёствы (кавальства, ювелірнае, ганчарства, ткацтва).

Традыцыйнае мужчынскае і жаночае адзенне — нагавіцы, тунікападобная кашуля з поясам і плашча-шама, упрыгожаныя вышыванкай.

Апішня

Апішня (укр.: Опішня) — пасёлак гарадскога тыпу ў Зінькіўскім раёне Палтаўскай вобласці Украіны на рацэ Ворскла. Старажытнае казацкае паселішча. Адзін з галоўных цэнтраў сучаснага ганчарства ва Украіне. Дзейнічае Нацыянальны музей-запаведнік украінскага ганчарства.

== Зноскі ==

Ахейцы

Ахе́йцы (стар.-грэч.: Αχαιοί, лац.: Achaei) † - адно з асноўных з старажытнагрэчаскіх плямёнаў. Вядомыя таксама як данайцы (грэч.: Δαναοί). У эпічных творах Гамера пад ахейцамі разумеюцца ўсе старажытныя грэкі.

Бабачнік

Ба́бачнік, пасачнік, стаўчык, форма — гліняная пасудзіна ў выглядзе ўсечанага конуса з вертыкальнымі глыбокімі ўцісканнямі па баках для выпякання велікоднага пірага. Паўднёвым захадзе Беларусі выраблялі з вушкамі.

Вазапісец Афрадыты

Вазапісец Афрадыты (англ.: Aphrodite Painter, ням.: Aphrodite-Maler) — ананімны грэчаскі вазапісец і ганчар, працаваў у Пестуме канца IV стагоддзя да н.э. у чырвонафігурнай тэхніцы.

Каля 330 да н.э. вазапісец Афрадыты прыехаў у Пестум з Апуліі і далучыўся да майстэрні пестумскага вазапісу Астэя і Піфона.

Ваі (народ)

Ваі — народ, які жыве на ўзбярэжжы Заходняй Афрыкі, у Ліберыі і Сьера-Леонэ, а таксама ў Гвінеі. Агульная колькасць - каля 1 млн. чалавек. Размаўляюць на мове ваі сям'і мандэ, якая ўключаецца ў нігера-кангалезскую макрасям'ю. Асноўны традыцыйны занятак - ручное падсечна-агнявое земляробства. Развіта адходніцтва, ткацтва, ганчарства, кавальства, ювелірныя рамёствы. Для традыцыйнай сацыяльнай арганізацыі былі ўласцівы вялікія сем'і, патрылінейныя радавыя групы, патрылакальны шлюб. Традыцыйныя формы сацыяльна-палітычнай арганізацыі былі прадстаўлены павадырствамі, таемнымі мужчынскімі і жаночымі саюзамi; асабліва важную ролю граў таемны мужчынскі саюз Пора-Бэлі з характэрнымі для яго жорсткімі абрадамі ініцыяцыі і строгай іерархіяй. У сярэдзіне XIX стагоддзя падвергліся ісламізацыі, што прывяло да памяншэння ролі гэтага мужчынскага саюза. У XIX стагоддзі стварылі ўласнае сілабічнае пісьмо, на якім існуе арыгінальная рукапісная літаратура.

Гаршчок

Гаршчо́к — гліняная пасудзіна для гатавання гарачай стравы, захоўвання вадкіх і сыпкіх рэчываў і іншых.

Вядомы з эпохі неаліту. Напачатку гаршчкі ляпілі, у тым ліку з глінянай стужкі, з 10 ст. іх сталі вырабляць на ганчарным крузе. Рэгіянальныя асаблівасці гаршчкоў у іх выкарыстанні, формах, памерах у Беларусі замацаваліся ў мясцовых назвах: абеднік, адынец, варэйка, гарлач, гладыш, збан, злівач, склепнік, слоік, спарыш і інш. Форма гаршчка добра прыстасавана для хуткага і раўнамернага награвання ў напаленай печы: круглы з пукатымі бакамі, звужаным плоскім дном і вусцем, абкружаным венцам. Выраблялі з фармовачнай масы павышанай вогнетрываласці з дамешкам жарствы, пяску, а пасля абпальвання гартавалі ў абвары. Дэкор стрыманы альбо зусім адсутнічаў. Аздаблялі звычайна глянцаваным і прачэрчаным па сырой паверхні геаметрычным арнаментам. 2 ці 3 замацаваныя ручкай гаршчкі, у якіх бралі ежу на поле, называлі адпаведна спарышамі і траячкамі.

Гаршчок — найбольш семіятызавана рэч хатняга начыння. Антрапамарфізацыя гаршчка праяўляецца як на ўзроўні найменняў (носік, ручка), так і ў фальклорных тэкстах, перадусім у загадках: «Малады Ягор сеў на конь, паехаў у агонь»; «Радзіўся — не хрысціўся, памёр — не праводзіўся», У шматлікіх рытуальных практыках сімвалічна прадстаўляў сабой чалавека — яго галаву і ўлонне — і ў такіх кантэкстах уваходзіў у абрады жыццёвага цыклу: радзіны, вяселле, памінкі. У пахавальнай абраднасці гаршчок выступае як ёмішча душы памерлага, як посуд для вады, што служыць пасярэднікам паміж светамі. У Пінскім раёне за труной неслі ў гаршчку пасвечаную ваду, вадой крапілі магілу, рэшткі там жа вылівалі, а гаршчок, перавярнуўшы дагары дном, ставілі ў голаў магілы. Сувязь гаршчка з душамі продкаў, з печчу і прасторай каля яе, а таксама непасрэднае сутыкненне з агнём тлумачаць суаднясенне яго з дамавіком. Па ўсёй Беларусі вядома павер’е аб перасяленні дамавіка ў новую хату менавіта ў гаршчку з жарам. На ўсходнеславянскай тэрыторыі дзіравы гаршчок уваходзіць у шэраг рэчаў, што выконвалі ў народнай свядомасці ролю абярэга. У рытуальных дзеяннях абыгрываецца пустата посуду, яго патэнцыяльная магчымасць «змяшчаць» у сабе тыя ці іншыя якасці: у гаршчку лічылася магчымым пабачыць чараўніцу, у ім пасля пэўных аперацый можа быць сканцэнтравана персаніфікаваная хвароба, менавіта ў гаршчку знаходзілі прыстанак атмасферныя з'явы.

Гбая

Гбая, бая, манжа, мбака, нгбака — народ на ўсходзе ЦАР, у Камеруне. Агульная колькасць звыш 850 тыс. чалавек. Падзяляюцца на групы: гбая-багога, гбая-біянды, булі і іншыя. Блізкія па паходжанню да банда і нгбанды, па мове — таксама да бака. Адносяцца да негрскай расы вялікай негроіднай расы. Захоўваюць традыцыйныя вераванні, невялікая частка — хрысціяне. Рамёствы — разьба па дрэве, ганчарства, пляценне кошыкаў, торбаў. Аснова сацыяльнай арганізацыі — вялікасямейная патрыярхальная абшчына, кіруюць старэйшыны. Шлюб патрылакальны. Жытло — круглая хаціна са сценамі з гліны, змяшанай з саломай, часам — плеценымі, абмазанымі глінай, з нізкім канічным саламяным дахам. Асноўная ежа — каша, ляпёшкі, гародніна, бананы, малако, рыба. Распаўсюджаны культ продкаў і сіл прыроды, музычна-танцавальны фальклор.

Гуцулы

Гуцулы — этнаграфічная група ўкраінцаў. Жывуць на Гуцульшчыне (горных раёнах Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласцей, а таксама ў Рахоўскім раёне Закарпацкай вобласці) Украіны. Гавораць на гуцульскім дыялекце ўкраінскай мовы.

Асноўнымі заняткамі гуцулаў здаўна былі горна-пашавая жывёлагадоўля, лясныя промыслы, сплаў лесу па горных рэках. Земляробства (пераважна садоўніцтва і агародніцтва) мела другараднае значэнне. Былі развіты мастацкія промыслы (разьба і выпальванне па дрэве, вытворчасць скураных і медных вырабаў, ганчарства, ткацтва).

Жалезны век на Беларусі

Жалезны век — трэці перыяд у гісторыі чалавецтва (пасля каменнага і бронзавага вякоў). На тэрыторыі Беларусі пачаўся ў VII — VI ст. да н. э., калі плямёны, што жылі тут, навучыліся здабываць жалеза і вырабляць з яго прылады працы, зброю, упрыгожанні. Працягваўся да канца V ст. н. э.

Культура штрыхаванай керамікі

Культура штрыхава́най кера́мікі — археалагічная культура балцкіх плямён, якія ў 7-6 стагоддзях да нашай эры — 4-5 стагоддзях нашай эры насялялі тэрыторыю сярэдняй Беларусі і ўсходняй Літвы.

Назву атрымала ад глінянага посуду, знешняя (часта і ўнутраная) паверхня якога пакрывалася штрыхамі. Паводле асаблівасцей развіцця матэрыяльнай культуры і сацыяльна-эканамічнага жыцця насельніцтва вылучаюцца 3 храналагічныя тыпы штрыхаванай керамікі.

На першым этапе (7-5 стагоддзі да нашай эры) насельніцтва жыло на адкрытых паселішчах, якія размяшчаліся на ўзвышэннях у паплавах рэк і азёр і мысападобных выступах першай надпоплаўнай тэрасы. Пазней паявіліся гарадзішчы. Яны ўзнікалі ў абароненых прыродай мясцінах, дзе былі прыдатныя для апрацоўкі ўчасткі і паша для жывёлы, — на ўзгорках, часам сярод балот або на мысах па берагах рэк і азёр. Самыя раннія гарадзішчы ўмацоўваліся па краі пляцовак толькі драўлянай сцяной, а схілы ўзгорка або мыса штучна зразаліся, чым дасягалася большая стромкасць.

Былі пашыраны прылады працы з косці, рога, крэменю, дрэва (каменныя сякеры, зерняцёркі, тачыльныя брускі і іншыя), касцяныя і рагавыя ўпрыгожанні. Насельніцтва вырабляла слоікападобныя пасудзіны (з прамым, увагнутым і злёгку адагнутым венчыкам), пасудзіны з конусападобным і выпуклым тулавам і гладкасценныя або штрыхаваныя гаршкі (з прамым або адагнутым венчыкам, кароткай шыйкай, апушчаным або прыўзнятым плечуком і выпуклым тулавам, плоскім ці круглаватым дном). Па шыйцы яны мелі арнаментаваны рознымі па дыяметры ямкавымі ўцісканнямі, якія размяшчаліся па адной у рад, або групамі па 2-3 у кожнай, часам у выглядзе трохкутнікаў.

У гаспадарцы побач з лядным земляробствам і жывёлагадоўляй значную ролю адыгрывалі паляванне і рыбалоўства.

На другім этапе (4-1 стагоддзі да нашай эры) у плямён узніклі новыя, добра ўмацаваныя гарадзішчы, а ранейшыя гарадзішчы перабудоўваліся: пляцоўкі павялічвалі, па іх краях з боку поля насыпалі валы і выкопвалі равы. Насельніцтва жыло ў вялікіх доўгіх дамах слупавой канструкцыі, падзеленых на некалькі (ад 3 да 6) жылых памяшканняў. Унутры іх размяшчаліся агнішчы круглай, авальнай ці падковападобнай формы, абкладзеныя па краях камянямі або валікам гліны.

Разам з каменнымі, касцянымі, рагавымі вырабамі выкарыстоўваліся і жалезныя прылады працы, зброя. Ва ўжытку па-ранейшаму былі таўстасценныя і слабаабпаленыя слоікападобныя пасудзіны і гладкасценныя або штрыхаваныя гаршкі.

На трэцім этапе (1-5 стагоддзі нашай эры) гарадзішчы ўмацоўваліся складанай сістэмай земляных валоў з драўлянымі канструкцыямі на іх грэбені і глыбокіх равоў. На змену доўгім вялікім дамам прыйшлі невялікія чатырохвугольныя наземныя жытлы слупавой канструкцыі з адкрытымі агнішчамі ўнутры, што сведчыла пра распад патрыярхальна-родавых адносін.

Асноўнымі галінамі гаспадаркі былі ляднае земляробства і жывёлагадоўля, а таксама апрацоўка жалеза, косці, рога, каменю, дрэва, бронзаліцейная справа, ганчарства, прадзенне, ткацтва, пляценне і іншыя.

Грамадскі лад — развіты патрыярхат на стадыі далейшага распаду першабытнаабшчынных адносін.

Насельніцтва вырабляла і ўжывала жалезныя сякеры з вузкім і выгнутым лязом, нажы, брытвы з выпуклым лязом, долаты, нажы для жніва, сярпы, падковападобныя і латэнскага тыпу фібулы, посахападобныя шпількі, наканечнікі коп'яў і дроцікаў, шылы, спражкі, іголкі, бронзавыя пярсцёнкі, драцяныя скроневыя кольцы, кольцы для падвешвання аздоб, спіралькі, бранзалеты з разамкнёнымі і звужанымі канцамі, трапецападобныя і акулярападобныя падвескі, гліняныя прасліцы, гліняныя грузікі і іншыя.

Кераміка — штрыхываныя і гладкасценныя рабрыстыя і слабапрафіляваныя гаршкі і пасудзіны слоікавай формы, арнаментаваныя па рабры і ў верхняй частцы зашчыпамі, ямкавымі ўціскненнямі, насечкамі, нарэзамі пазногцевымі ўцісканнямі і іншыя. Трапляюцца глянцаваны і падглянцаваны посуд, мініяцюрныя пасудзіны міскападобных і слоікавых форм.

Мастацкі музей Брэста

Брэсцкі мастацкі музей — філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Заснаваны 13 сакавіка 2000 г. у г.Брэст рашэннем Брэсцкага аблвыканкама. Адкрыты для наведвальнікаў 17 мая 2002 г. у Паўднёвай казарме Брэсцкай крэпасці. Аснову экспазіцыі філіяла склала калекцыя выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, стварэнне якой пачалося ў 1951 г. Найбольш шырока ў ёй прадстаўлена творчасць брэсцкіх мастакоў.

Агульная плошча памяшканняў музея 1670 м². Плошча экспазіцыі 1100 м², размешчана ў 10 залах. Таксама дзейнічаюць 2 выставачныя залы плошчай 140 м².

Экспазіцыя храналагічна ахоплівае ўвесь перыяд існавання Брэсцкай абласной арганізацыі Саюза мастакоў Беларусі і дазваляе ўявіць шлях развіцця выяўленчага мастацтва Берасцейшчыны 2-й палавіны 20 — пачатку 21 ст. Адкрываюць экспазіцыю работы брэсцкай мастачкі А. І. Фяцісавай з цыкла «Таямніцы старога горада» з краявідамі Брэста, партрэтамі палітычных і дзяржаўных дзеячаў эпохі Сярэднявечча. Таксама экспануецца макет г. Брэст 17 — 18 ст., выкананы па праекце А. І. Фяцісавай навучэнцамі Брэсцкага політэхнічнага каледжа. У 2-й зале дэманструюцца работы беларускіх мастакоў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Сярод іх асобае месца займаюць карціны пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці. Тры залы прысвечаны жывапісу і скульптуры, экспануюцца творы мастакоў Берасцейшчыны, у тым ліку П. А. Данелія, М. Д. Чурабы, І. Я. Фяцісава, Э. С. Куфко, прадстаўлены творчыя пошукі маладых мастакоў. Экспазіцыю наступных 2 залаў складаюць творы графікаў. Сярод іх работы П. Ю. Татарнікава, Г. І. Вяля, Л. Б. Алімава. Асобны яе раздзел прысвечаны дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, сярод экспанатаў габелены А. Ф. Гуршчанковай і Д. М. Вымаркавай, таксама вылучаюцца работы мастака-ювеліра М. П. Кузьміча. У музеі прадстаўлены віды народных мастацкіх промыслаў: ткацтва і вышыўка, ганчарства, салома- і лозапляценне, размалёўка па дрэве і шкле, мастацкая апрацоўка дрэва, а таксама работы народных майстроў І. Ф. Супрунчыка і М. В. Тарасюка, майстра саломапляцення В. І. Гаўрылюка, творы самадзейных мастакоў Ю. П. Сергіенкі, П. С. Мысліўца, А. В. Івашкі і інш.

Неаліт

Неалі́т, ці новы каменны век (грэч.: νέος — новы, грэч.: λίθος — камень) — перыяд развіцця чалавецтва, якім завяршаецца каменны век. На Блізкім Усходзе неаліт пачаўся каля 9500 год да н. э.

Характарызуецца развіццем вытворчай гаспадаркі, з'яўленнем шліфаваных прылад працы і керамікі.

Рамяство

Рамяство — дробная ручная вытворчасць, заснаваная на выкарыстанні ручных прылад працы, асабістым майстэрстве работніка, якое дазваляе вырабляць высакаякасныя, часта высокамастацкія вырабы.

Рамяство ўзнікла з пачаткам вытворчай дзейнасці чалавека, прайшло працяглы гістарычны шлях развіцця, прымаючы розныя формы: хатняе рамяство — ва ўмовах натуральнай гаспадаркі; рамяство на заказ — ва ўмовах разлажэння натуральнай гаспадаркі; рамяство на рынак. З узнікненнем рамяства на заказ і асабліва на рынак звязана з'яўленне і развіццё гарадоў як рамесна-гандлёвых цэнтраў. Хатняе рамяство нярэдка называюць хатняй прамысловасцю (гэта значыць вытворчасцю несельскагаспадарчай прадукцыі), рамяство на заказ і на рынак — саматужнай вытворчасцю.

Хатняе рамяство шырока распаўсюджана на працягу ўсёй гісторыі дакапіталістычных грамадстваў. Сельскае насельніцтва вырабляла большую частку рамесных вырабаў, якія ім жа і выкарыстоўваліся. Паступова вядучую ролю стала адыгрываць рамяство на заказ і рынак. У Старажытнай Грэцыі, Старажытным Рыме, у краінах старажытнага Усходу мелася значная колькасць рамеснікаў, якія вялі самастойную гаспадарку і выраблялі вырабы на заказ ці рынак.

Станаўленне прафесійнага рамяства, асабліва ў гарадах, прывяло да ўзнікнення новай сферы вытворчасці і новага сацыяльнага слоя — гарадскіх рамеснікаў. Узнікненне развітых формаў іх арганізацыі (цэхі), якія баранілі інтарэсы гэтага слоя, стварыла асабліва спрыяльныя ўмовы для развіцця гарадскога рамяства ў Сярэднявеччы. Вядучымі галінамі гарадскога рамяства былі: сукнаробства, вытворчасць металічных вырабаў, вырабаў са шкла і інш. Падчас прамысловага перавароту (сярэдзіна XVIII ст. — першая палова XIX ст.) фабрычна-завадская прамысловасць, заснаваная на выкарыстанні машын, выцесніла рамяство. Рамяство (на заказ і на рынак) захавалася ў галінах, звязаных з абслугоўваннем індывідуальных патрэб спажыўца ці з вытворчасцю дарагіх мастацкіх вырабаў — ганчарная справа, ткацтва, мастацкая разьба і да т.п.

У большай ступені рамяство захавалася ў слабаразвітых краінах. Аднак і тут адбываецца яго выцясненне фабрычна-завадской прамысловасцю ў выніку індустрыялізацыі гэтых краін. Захоўваюцца народна-мастацкія рамёствы, звязаныя з абслугоўваннем турызму і з экспартам.

Здаўна чалавецтва ведала такія рамёствы, як:

кавальства,

ганчарства,

цяслярства,

сталярства,

кравецтва,

ткацтва,

прадзенне,

лазапляценне,

кушнерства,

рымарства

пякарства,

шавецтва,

печкавае,

гарбарнае,

ювелірнаеі іншыя

Сарматы

Сарма́ты (грэч.: Σαρμάται, лац.: Sarmatae) † — агульная назва плямён Паўночнага Прычарнамор'я ў ІІІ ст. да н.э. — IV ст. н.э.

Разам са скіфамі сарматы ўваходзілі ў заходнюю галіну роднасных іранамоўных плямён, былі блізкія скіфам па мове і звычаях. Продкі сарматаў — саўраматы займалі стэпы Паволжа і Прыкаспія ў VII—III ст. да н.э. Паводле падання, пераказанага Герадотам, саўраматы пайшлі ад шлюбаў скіфаў з амазонкамі. Герадот падкрэсліваў значную ролю жанчын у іх грамадскім жыцці (разам з мужчынамі займаліся паляваннем, ваявалі). Паводле Скілака, у саўраматаў кіравалі жанчыны. У ІІІ-ІІ ст. да н.э. саўраматы перайшлі Дон і авалодалі Скіфіяй, якую сталі называць Сарматыяй. Першапачаткова, напэўна, іх узначальвала племя «царскіх» сарматаў (саяў), потым кіруючая роля належала языгам, раксаланам, асорсам, аланам. Вядомы таксама іншыя сармацкія плямёны — фісаматы, саўрадаты, ургі.

Грамадства сарматаў нагадвала грамадства стэпавых скіфаў. Напачатку ў іх існаваў патрыярхальны лад з перажыткамі матрыярхату, у ІІ ст. да н.э. пачалося ўтварэнне класаў з вылучэннем родаплемянной знаці і ваенных правадыроў. Паводле Страбона, сарматы пераважна былі вандроўнікамі. Аселыя сарматы займаліся земляробствам. Пашыраны былі апрацоўка жалеза, скураў, ткацгва, ганчарства, ювелірнае рамяство.

Ваяўнічыя сармацкія плямёны вялі войны з дзяржавамі Закаўказзя, Рымскай імперыяй, у ІІ ст. да н.э. падпарадкавалі грэчаскі горад-калонію Ольвію і прымусілі плаціць даніну. На поўначы падтрымлівалі сувязі з пагранічнымі плямёнамі зарубінецкай культуры.

Спарышы

Спарышы, блізняты, двайнікі — ганчарны выраб.

Гліняная пасудзіна з 2-х ці 3-х гаршчкоў (зрэдку і сальніцы) аднолькавага ці рознага памеру, змацаваных ручкай (да гаршчкоў рабіліся накрыўкі). У спарышах насілі ежу на поле ў сенакос ці жніво.

Урна

Урна — ваза, часта з крышкай, якая звычайна мае некалькі звужаную шыйку над закругленым целам і нагой пастамента. Тэрмін асабліва часта выкарыстоўваюцца для пахавальных урнаў, сасудаў, якія выкарыстоўваюцца ў пахаваннях.

Фарфоравая мануфактура Аўгартэн

Фарфоравая мануфактура Аўгартэн (ням.: Porzellanmanufaktur Augarten) — першая ў імперыі Габсбургаў фарфоравая мануфактура, якая знаходзілася ў прадмесці Вены.

Хімія

Хі́мія (араб. كيمياء‎‎) — адна з найважнейшых галін прыродазнаўства, навука пра рэчывы, іх уласцівасці, састаў і структуру, а таксама іх пераўтварэнні ў выніку хімічных рэакцый. Паколькі ўсе рэчывы складаюцца з атамаў, якія дзякуючы хімічным сувязям здольныя фарміраваць малекулы, то хімія займаецца ў асноўным вывучэннем узаемадзеянняў паміж атамамі і малекуламі, атрыманымі ў выніку такіх узаемадзеянняў. Прадметам хіміі з'яўляецца хімічныя элементы і іх злучэнні, а таксама заканамернасці, якім падпарадкоўваюцца розныя хімічныя рэакцыі. Хімія мае шмат агульнага з фізікай і біялогіяй, па сутнасці мяжа паміж імі ўмоўная. Хімію часам называюць «цэнтральнай навукай», таму што яна злучае фізіку з іншымі натуральнымі навукамі, як то геалогія і біялогія.

Усе рэчывы падзяляюцца на неарганічныя і арганічныя, і вывучаюцца, адпаведна, неарганічнай і арганічнай хіміяй.

Сучасная хімія з'яўляецца адной з самых шырокіх дысцыплін сярод усіх натуральных навук.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.