Віцэ-каралеўства

Віцэ-каралеўства (ад «віцэ-кароль» — літаральна: «намеснік караля», пар. «віцэ-прэзідэнт» ці «віцэ-адмірал») — форма каланіяльнага ўладання, пры якой кіраўнік калоніі (віцэ-кароль) надзяляецца неабмежаванымі паўнамоцтвамі і з'яўляецца прамым намеснікам спадчыннага манарха метраполіі. Пасада віцэ-караля не з'яўляецца спадчыннай.

Віцэ-каралеўствы Іспаніі

Віцэ-каралеўствы Вялікабрытаніі

Віцэ-каралеўствы Партугаліі

Віцэ-каралеўствы Італіі

Віцэ-каралеўствы Неапаля

Віцэ-каралеўствы Швецыі

29 мая

29 мая (29 траўня) — сто сорак дзевяты (сто пяцідзесяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Балівія

Балі́вія (ісп.: Bolivia, кечуа: Buliwya, аймара: Wuliwya, гуар.: Volívia), Шматнацыяна́льная Дзяржа́ва Балі́вія (ісп.: Estado Plurinacional de Bolivia [esˈtaðo pluɾinasjoˈnal de βoˈliβja], кечуа: Buliwya Achka nasyunkunap Mama llaqta, аймара: Wuliwya Suyu, гуар.: Tetã Volívia) — дзяржава ў цэнтральнай частцы Паўднёвай Амерыкі. Названа ў гонар Сімона Балівара. Унутрыкантынентальная дзяржава, мяжуе з Бразіліяй на поўначы і ўсходзе, Парагваем і Аргенцінай на поўдні, з Чылі і Перу на захадзе.

Буэнас-Айрэс

Буэнас-Айрэс (ісп.: Cuidad de la Santísima Trinidad y Puerto de Nuestra Señora de Santa María de los Buenos Aires — «Горад Прысвятой Троіцы і Порт Нашай Дзевы Марыі Добрых Вятроў») — горад, сталіца Аргенціны, адміністрацыйны, культурны і эканамічны цэнтр краіны і адзін з найбуйнейшы гарадоў Паўднёвай Амерыкі. Буэнас-Айрэс размешчаны ў цэнтральна-ўсходняй частцы краіны, на заходнім беразе ракі Рыа-дэ-ла-Плата, у рэгіёне пампас.

Горад Буэнас-Айрэс быў заснаваны двойчы. Першы раз яго заснаваў у 1536 годзе Педра дэ Мендоса. Пры нападзе індзейцаў у 1541 годзе горад быў спалены, а ў 1580 годзе адноўлены Хуанам дэ Гараем (па патрабаванні юрыста Хуана дэ Мацьенса). У момант заснавання і пасля аднаўлення, горад уваходзіў у склад віцэ-каралеўства Перу, якое з'яўлялася часткай Іспанскай імперыі. У 1776 годзе Буэнас-Айрэс стаў сталіцай зноў створанага віцэ-каралеўства Рыа-дэ-ла-Плата.

Падчас першага брытанскага ўварвання, якое адбылося ў 1806 годзе, горад на працягу некалькіх месяцаў быў акупаваны брытанскімі войскамі. У 1810 годзе адбылася Майская рэвалюцыя, падчас якой у горадзе быў зрушаны іспанскі намеснік і сфарміраваны часовы Урадавы орган — Першая хунта, якая стала першым нацыянальным урадам Аргенціны. У пачатку XX стагоддзя Вялікі Буэнас-Айрэс стаў адным з асноўных цэнтраў іміграцыі ў Паўднёвую Амерыку. У 1913 годзе ў горадзе пачалося будаўніцтва метро, якое стала першым у Лацінскай Амерыцы.

Буэнас-Айрэс таксама з'яўляецца федэральнай сталіцай, у якой знаходзіцца ўрад Аргенціны. Буэнас-Айрэс не з'яўляецца часткай аднайменнай правінцыі, а ўяўляе сабой асобны адміністрацыйны раён, заснаваны ў 1880 годзе, які ўваходзіць у лік 24 правінцый Аргенціны. Афіцыйна горад падзяляецца на 48 раёнаў, такі падзел горада зацверджаны ў XIX стагоддзі. Пасля канстытуцыйнай рэформы 1994 года горад атрымаў права на самакіраванне, і кіраўнік горада абіраецца прамым галасаваннем. Паводле перапісу 2010 года, колькасць насельніцтва горада 2.891.082 жыхароў, а ў межах Вялікага Буэнас-Айрэса пражывае 12.801.364 жыхароў. Буэнас-Айрэс — найбуйнейшы горад у Аргенціне, восьмы ў Паўднёвай Амерыцы.

Горад Буэнас-Айрэс з'яўляецца галоўным адукацыйным цэнтрам краіны. Сярод яго вядомых інстытутаў Colegio Nacional de Buenos Aires (Нацыянальны інстытут Буэнас-Айрэса) і Універсітэт Буэнас-Айрэса. Буэнас-Айрэс стаў адным з гарадоў Аргенціны, дзе былі праведзены матчы Чэмпіянату свету па футболу 1978.

Віцэ-каралеўства Перу

Віцэ-каралеўства Перу (ісп.: El Virreinato del Perú) — уяўляла сабою тэрытарыяльную адзінку, якая ўваходзіла ў склад іспанскай каланіяльнай імперыі. Было заснавана каралеўскай граматай Карла I, падпісанай у Барселоне 20 лістапада 1542 года, пасля заваявання Перу канкістадорамі на чале з Франсіска Пісара. Аснову тэрыторыі склалі вобласці Новая Кастылія і Новы Таледа.

Віцэ-каралеўства Перу ў момант свайго максімальнага тэрытарыяльнага пашырэння складалася са значнай частцы Паўднёвай Амерыкі і частцы Цэнтральнай Амерыкі, якія кіраваліся з дапамогай розных формаў кантролю яго ўладамі. Нягледзячы на гэта на працягу XVIII-га стагоддзя аж да здабыцці незалежнасці ад Іспаніі краінамі гэтага рэгіёна, назва ў рэчаіснасці адносілася толькі да тэрыторыі, якую цяпер займаюць Перуанская рэспублікай, Чылі і Балівія.

Напачатку XIX-га стагоддзя Віцэ-каралеўства Перу звалі самым важным уладаннем іспанскай кароны, якое лічылася адным адным з найважнейшых крыніц яе прыбыткаў. Віцэ-каралеўства Перу падчас вайны за незалежнасць іспанскіх калоній стала апошнім бастыёнам і цэнтрам контррэвалюцыі ў Паўднёвай Амерыцы, якое працягвала існаваць без падтрымкі Іспаніі і нягледзячы на ўнутрыпалітычныя разлады, вымусіўшы Хасэ дэ Сан-Марціна адмовіцца ад працягу сваёй вызваленчай місіі пасля заснавання Перуанскай рэспублікі. Урэшце віцэ-каралеўства спыніла сваё існаванне ў 1824 годзе ў выніку вырашальных перамог Сімона Балівара.

Віцэ-каралеўства фінансавала і ажыццяўляла ваенныя кампаніі супраць мапучэ падчас Араўканскай войны, якая доўжылася на працягу ўсяго каланіяльнага перыяду. Толькі ў 1662 годзе было адпраўлена 950 салдат і патрачана 300 000 песа. Умацаванне порта Кальяа і ўтрыманне флота для абароны бліжэйшых калоній ад нападаў карсараў і піратаў таксама было ў вядзенні віцэ-каралёў Перу.

Шаблон:Віцэ-каралі Перу

Віцэ-каралеўства Рыа-дэ-ла-Плата

Віцэ-каралеўства Рыа-дэ-ла-Плата (ісп. Virreinato del Río de la Plata) — іспанскае віцэ-каралеўства ў Паўднёвай Амерыцы, якое ўключала ў сабе тэрыторыі сучасных Аргенціны, Уругвая, Парагвая і Балівіі. Заснавана ў 1776 годзе ў выніку аддзялення ад віцэ-каралеўства Перу. Праіснавала да мая 1810 года, калі віцэ-кароль, у выніку шэрагу палітычных і грамадскіх падзей, якія адбыліся ў Буэнас-Айрэсе, быў адхілены ад улады. У аргенцінскай гістарыяграфіі падзеі атрымалі назву Майская рэвалюцыя. Сталіца - Буэнас-Айрэс.

Герб Калумбіі

Герб Калумбіі — адзін з дзяржаўных сімвалаў Калумбіі, прыняты 9 мая 1834 года, унесены нязначныя змены ў 1924 годзе.

Шчыт герба падзелены на тры часткі. У ніжняй частцы намаляваны два караблі, якія нагадваюць пра марское значэнне Калумбіі (Панамскі перашыек належаў Калумбіі да 1903 года) і пра два акіяны, у якія Калумбія мае выхад (Ціхі і Атлантычны). У сярэдняй частцы на плацінавым фоне намаляваны фрыгійскі каўпак - сімвал свабоды і імкнення да дасягнення высокіх ідэалаў. У верхняй частцы намаляваны плод граната на блакітным фоне, што нагадвае пра Новую Гранаду, вялікае віцэ-каралеўства, якое існавала раней на тэрыторыі Калумбіі. Па абодва бакі граната знаходзяцца рогі багацця, якія азначаюць прыродныя багацці краіны. Над шчытом знаходзіцца вялікі кондар, які трымае ў дзюбе аліўкавую галіну, а ў лапах - стужку з дэвізам Libertad y Orden (Свабода і Парадак). Па абодва бакі герба знаходзяцца два дзяржаўныя сцягі Калумбіі.

Гранада (значэнні)

Грана́да (ісп.: Granada):

Гранада — горад на поўдні Іспаніі.

Правінцыя Гранада — правінцыя на поўдні Іспаніі.

Гранада — трэці па велічыні горад Нікарагуа.

Гранада — горад на поўначы Калумбіі.

ФК Гранада — іспанскі футбольны клуб.

Новая Гранада — іспанскае віцэ-каралеўства ў Паўднёвай Амерыцы.

Гранадскі эмірат — апошняя арабская дзяржава ў Еўропе са сталіцай у Гранадзе.

Гісторыя Мексікі

Мексіка з'яўляецца адной з калысак цывілізацыі ў Заходнім паўшар'і і мае даўнюю, багатую на падзеі гісторыю. У дакалумбавай Мексіцы існавалі развітыя індзейскія цывілізацыі. У XVI стагодзі Іспанія заваявала і каланізавала тэрыторыю Мексікі, якая стала цэнтрам віцэ-каралеўства Новая Іспанія. У 1821 годзе Мексіка набыла незалежнасць. Далей былі перыяды эканамічнай нестабільнасці, амерыкана-мексіканская вайна з тэрытарыяльнымі саступкамі на карысць ЗША, грамадзянская вайна, дзве імперыі і ўнутраная дыктатура. Апошняя прывяла да мексіканскай рэвалюцыі ў 1910 годзе, у выніку якой паўстала цяперашняя палітычная сістэма краіны.

Дыега дэ Альмагра

Дыега дэ Альмагра (ісп.: Diego de Almagro; каля 1475, Альмагра, Іспанія — 8 ліпеня 1538, горад Куска, Віцэ-каралеўства Перу) — іспанскі канкістадор, адзін з заваёўнікаў Перу.

Каліфорнія

Каліфорнія (англ.: California) — штат на захадзе ЗША. Займае 1-е месца па колькасці насельніцтва і 3-е па плошчы тэрыторыі (пасля Аляскі і Тэхаса). Штат знаходзіцца на ўзбярэжжы Ціхага акіяна. Мяжуе са штатамі Арэгон, Невада і Арызона, а таксама з Мексікай на поўдні. Сталіца штата — горад Сакрамента. Буйныя гарады — Лос-Анжэлес, Сан-Дыега, Сан-Хасэ, Сан-Францыска, Санта-Ана, Глендэйл, Мадэста.

Мексіка

Мексіка, Мексіканскія Злучаныя Штаты — федэратыўная канстытуцыйная рэспубліка ў Паўночнай Амерыцы, якая мяжуе на поўначы са Злучанымі Штатамі Амерыкі, на поўдні і захадзе абмываецца Ціхім акіянам, на паўднёвым усходзе мае мяжу з Гватэмалай, Белізам, а таксама абмываецца водамі Карыбскага мора і Мексіканскага заліва а ўсходзе. З тэрыторыяй амаль роўнаю двум мільёнам квадратных кіламетраў Мексіка — пятая па велічыні тэрыторыі краіна у Амерыцы і 13-й у свеце. Маючы насельніцтва большае за 124 мільёны чалавек, у 2010-х Мексіка з’яўлялася 11-й па колькасці насельніцтва краінай свету. У 2019 Мексіка павінна абысці Японію і ўвайсці ў дзясятку самых населеных краін (паводле некаторых ацэнак, гэта ўжо адбылося ў 2018). Другая па колькасці насельніцтва ў Лацінскай Амерыцы, першая сярод іспанамоўных краін свету.

У дакалумбавай Мексіцы існавалі развітыя індзейскія цывілізацыі. У XVI стагодзі Іспанія заваявала і каланізавала тэрыторыю Мексікі, якая стала цэнтрам віцэ-каралеўства Новая Іспанія. У 1821 годзе Мексіка набыла незалежнасць. Далей былі перыяды эканамічнай нестабільнасці, амерыкана-мексіканская вайна з тэрытарыяльнымі саступкамі на карысць ЗША, грамадзянская вайна, дзве імперыі і ўнутраная дыктатура. Апошняя прывяла да мексіканскай рэвалюцыі ў 1910 годзе, у выніку якой паўстала цяперашняя палітычная сістэма краіны.

Мексіка з’яўляецца адной з найбуйнейшых эканомік свету і лічыцца рэгіянальнай дзяржавай сярэдняй магутнасці. Акрамя таго, Мексіка з’яўляецца першым лацінаамерыканскім членам Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця з 1994 года. Паводле дадзеных Сусветнага банка даход у Мексіцы вышэйшы за сярэдні. Мексіка з’яўляецца новай індустрыяльнай краінай і новай сілай, яна мае 11-ы ВУП паводле парытэту пакупніцкай здольнасці. Эканоміка цесна звязана з краінамі-партнёрамі па Паўночнаамерыканскім пагадненні аб свабодным гандлі (НАФТА), асабліва з ЗША.

Мексіка займае пятае месца ў свеце і першае ў Амерыцы паводле колькасці аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Новая Іспанія

Віцэ-каралеўства Новая Іспанія (ісп.: Virreinato de Nueva España) — іспанская калонія ў Паўночнай Амерыцы, якая існавала ў 1535—1821 гг. У яе склад уваходзілі тэрыторыі сучаснай Мексікі, паўднёва-заходніх штатаў ЗША (а таксама Фларыды), Гватэмалы, Беліза, Нікарагуа, Сальвадора, Коста-Рыкі, Кубы. Акрамя таго, у падначаленні Новай Іспаніі былі Філіпіны і розныя астравы ў Ціхім акіяне і Карыбскім моры. Сталіца размяшчалася ў Мехіка. У 1821 годзе ў выніку паражэння ў Вайне за незалежнасць Мексікі Іспанія страціла ўсе паўночнаамерыканскія землі, на якіх утварыліся новыя незалежныя дзяржавы. Куба і Філіпіны сталі кіравацца непасрэдна з Іспаніі — аж да 1898 года, калі па выніках вайны са ЗША яны былі таксама страчаны метраполіяй.

Новая Гранада

Но́вая Грана́да (ісп.: Nueva Granada) — іспанскае віцэ-каралеўства ў Паўднёвай Амерыцы, якое ўключала ў сябе тэрыторыі сучасных Калумбіі, Венесуэлы, Панамы і Эквадора. Утворана ў 1718 годзе ў выніку аддзялення ад віцэ-каралеўства Перу. Сталіцай стала Багата. Спыніла існаванне ў 1821 годзе ў выніку антыіспанскага паўстання крэолаў і ўвайшла ў склад Вялікай Калумбіі. Пасля распаду Вялікай Калумбіі з 1831 па 1856 год будучая Рэспубліка Калумбія звалася «Рэспублікай Новай Гранады». Дагэтуль назва Новая Гранада выкарыстоўваецца для абазначэння Калумбіі з яе суседзямі.

Панама

Пана́ма, Рэспубліка Панама (ісп.: República de Panama) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы, самая паўднёвая краіна рэгіёну. Мяжуе з Коста-Рыкай на захадзе і Калумбіяй на ўсходзе, з поўдня абмываецца Ціхім акіянам, а з поўначы — Карыбскім морам. Сталіца — Горад Панама. Выключна выгоднае эканоміка-геаграфічнае становішча на Панамскім перашыйку на стыку дзвюх Амерык паспрыяла таму, што менавіта ў Панаме ў пачатку XX ст. быў збудаваны суднаходны канал паміж Ціхім і Атлантычным акіянамі. Канал фактычна прынёс Панаме незалежнасць і ўжо больш як 100 гадоў служыць асноўнай крыніцай даходаў.

Перу

Перу́ (ісп.: Perú, кечуа: Piruw, аймара: Piruw), афіцыйная назва — Рэспу́бліка Перу́ (ісп.: República del Perú [reˈpuβlika ðel peˈɾu], кечуа: Piruw Mama Llaqta [piˈruw ˈmama ˈʎaχta], аймара: Piruw Suyu [piˈruw ˈsuju]) — дзяржава ў Паўднёвай Амерыцы. Мяжуе на паўночным захадзе з Эквадорам, на поўначы — з Калумбіяй, на ўсходзе — з Бразіліяй, на паўднёвым усходзе — з Балівіяй і Чылі. На захадзе абмываецца Ціхім акіянам. Трэцяя па плошчы (пасля Бразіліі і Аргенціны) краіна Паўднёвай Амерыкі. Тэрыторыя — 1285,2 тыс. км², насельніцтва — 32 млн чалавек, сталіца — г. Ліма (каля 10 млн жыхароў), афіцыйныя мовы — іспанская, кечуа (абедзве дзяржаўныя), аймара. Асноўная рэлігія — каталіцызм. Нацыянальнае свята — 28 ліпеня — Дзень незалежнасці (1821).

Менавіта на тэрыторыі Перу сфармавалася найбольш развітая цывілізацыя дакалумбавай Амерыкі — цывілізацыя Інкаў. Дзяржава інкаў прасціралася ад паўночных межаў сучаснага Перу да Чылі і Аргенціны.

Перу належыць да Андскіх дзяржаў Паўднёвай Амерыкі. З'яўляецца членам ААН, АЦЭС, ААД.

Уругвай

Уругва́й (ісп.: Uruguay), афіцыйная назва — Усходняя Рэспу́бліка Уругва́й (ісп.: República Oriental del Uruguay [reˈpuβlika oɾjenˈtal del uɾuˈɣwai]) — дзяржава ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амерыкі, на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. На поўначы мяжуе з Бразіліяй, на захадзе з Аргенцінай, на ўсходзе і поўдні абмываецца Атлантычным акіянам.

Сталіца — Горад Мантэвідэа. Унітарная прэзідэнцкая рэспубліка, падзяляецца на 19 дэпартаментаў. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (25 жніўня).

Індустрыяльна-аграрная краіна, адна з найбольш паспяховых эканомік Лацінскай Амерыкі. З'яўляецца членам МЕРКАСУР

Эквадор

Эквадо́р (ісп.: Ecuador, кечуа: Ikwadur), афіцыйная назва Рэспу́бліка Эквадо́р (ісп.: República del Ecuador [reˈpuβlika ðel ekwaˈðor], кечуа: Ikwadur Republika) — дзяржава на паўночным захадзе Паўднёвай Амерыцы. Мяжуе на поўначы з Калумбіяй, на ўсходзе і поўдні з Перу; на захадзе абмываецца Ціхім акіянам. У складзе Эквадора астравы Галапагас і іншыя прыбярэжныя астравы.

Нацыянальная свята — Дзень незалежнасці (10 жніўня).

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.