Віцэ-адмірал

Ві́цэ-адміра́лвоінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за контр-адмірала, але ніжэй чым адмірал. Адпавядае званню генерал-лейтэнант у іншых відах узброеных сіл.

У Еўропе паявілася ў XII ст. у Венецыі і Генуі, а затым распаўсюдзілася на флаты іншых краін (у Польшчы ўведзена ў XVII ст., у Расіі — на пачатку XVIII ст.. У СССР устаноўлена ў 1940 годзе).

Да воінскага звання ваеннаслужачага або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «ў адстаўцы».

RAF N F7ViceAdmiral 1943
Пагон віцэ-адмірала ВМФ СССР
US Navy O9 insignia
Пагон віцэ-адмірала флота ЗША

Віцэ-адміралы ў Беларусі

Віцэ-адміралы, якія нарадзіліся ў Беларусі:

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.

Адмірал

Адміра́л (нідэрл.: admiraal, паходзіць з арабскай, Амір аль — уладар (чаго-небудзь), скарачэнне ад араб. أمير البحر‎‎‎ амір аль махры — уладар мора) — воінскае званне (чын) вышэйшага афіцэрскага складу ў ваенна-марскіх флатах (сілах).

Адмірал флоту

Адміра́л флоту (англ.: Admiral of the fleet) — воінскае званне ў ваенна-марскім флоце шэрагу дзяржаў.

Ваенна-марское званне адмірал флоту існуе ў Ваенна-Марскім Флоце Расіі, а таксама ў ваенна-марскіх сілах Аўстраліі, Аргентыны, Новай Зеландыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Нідэрландаў (Admiraal), Італіі (Grande Ammiraglio), Харватыі (Admiral flote), Нігерыі, Турцыі (Büyükamiral), Таіландзе (Chom phon ruea), Грэцыі (Archinaúarchos), Іспаніі (Capitán general de la real armada española), Індыі і Партугаліі (Almirante da Armada).

Балтыйскі флот ВМФ СССР

Дво́йчы Чырво́насцяжны Балты́йскі флот Вае́нна-Марско́га Фло́ту СССР стаў пераемнікам Балтыйскага флоту Расійскай імперыі і праіснаваў аж да распаду СССР.

Вашынгтон Шырлі

Віцэ-адмірал Вашынгтон Шырлі, пяты граф Ферэрс (англ.: Washington Shirley, 5th Earl Ferrers, 26 мая 1722 — 1 кастрычніка 1778) — брытанскі ваенна-марскі афіцэр, масон, пэр і астраном-аматар.

Шырлі быў другім сынам Лорэнса Шырлі (Laurence Shirley, які быў у сваю чаргу чацвёртым сынам Рычарда Шырлі, першага графа Ферэрс) і яго жонкі Ганны. Каля 1738 года ён далучыўся да ваенна-марскога флота Англіі і да 1741 г. даслужыўся да звання другога лейтэнанта, да 1746 г. — да звання першага лейтэнанта, і далей, да віцэ-адмірала ў 1775 г..

Праз два тыдні пасля пакарання смерцю яго брата, у 1760 годзе, Шырлі заняў яго месца ў Палаце лордаў і стаў новым графам Ферэрс. Георг III дараваў яму маёнткі, раней адабраныя ў брата.

Вашынгтон захапляўся астраноміяй, у яго быў уласны планетарый У 1761 годзе ён быў абраны ў Каралеўскае згуртаванне за сваю працу аб назіраннях за праходжаннем Венеры. Джозеф Райт выявіў яго на карціне «Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы» (самая левая фигура).

Так як ў Вашынгтона і яго жонкі Ганны не было дзяцей, у 1778 годзе пасля яго смерці тытул перайшоў да яго малодшага брата.

Віцэ-каралеўства

Віцэ-каралеўства (ад «віцэ-кароль» — літаральна: «намеснік караля», пар. «віцэ-прэзідэнт» ці «віцэ-адмірал») — форма каланіяльнага ўладання, пры якой кіраўнік калоніі (віцэ-кароль) надзяляецца неабмежаванымі паўнамоцтвамі і з'яўляецца прамым намеснікам спадчыннага манарха метраполіі. Пасада віцэ-караля не з'яўляецца спадчыннай.

Генерал-лейтэнант

Генера́л-лейтэна́нт — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-маёра, але ніжэй за генерал-палкоўніка.

Назва званне паходзіць з Сярэднявечча. Яно давалася другому камандзіру пасля генерал-капітана, які адказваў за ход бітвы.

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-лейтэнанта адпавядае воінскае званне віцэ-адмірала.

Генерал-палкоўнік

Генера́л-палкоўнік — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-лейтэнанта.

У Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца найвышэйшым званнем.

Генерал-палкоўнікі Рэспублікі Беларусь:

Павел Паўлавіч Казлоўскі, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1992—1994) (Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 1994 г. № 83 быў паніжаны ў званні да генерал-лейтэнанта)

Эдуард Іванавіч Шыркоўскі, Старшыня КДБ БССР (1990—1991), Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1990—1994).

Анатоль Іванавіч Касценка, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1994—1995).

Аляксандр Пятровіч Чумакоў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1997—2001).

Леанід Сямёнавіч Мальцаў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1995—1996, 2001—2009).Генерал-палкоўнік унутраннай службы

Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1990—1994).У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-палкоўніка адпавядае воінскае званне адмірала.

Капітан

Капіта́н (познелац.: capitaneus — военачальнік, ад лац.: caput — галава) — воінскае званне афіцэрскага саставу ў арміі і на флоце шматлікіх краін свету. Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь (з 1992), а таксама ў войсках шэрагу дзяржаў, па рангу вышэй за «старшага лейтэнанта», але ніжэй за «маёра».

Упершыню чын (званне) капітан з'явіўся ў Сярэднявечча ва Францыі, дзе так звалі начальнікаў асобных ваенных акруг; з 1558 года капітанамі сталі зваць камандзіраў рот, а начальнікаў ваенных акруг — генерал-капітанамі.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага званне капітан выкарыстоўвалася толькі ў пяхоце, артылерыі і інжынерных частках. У кавалерыі капітану адпавядала званне ротмістр. Намеснікам капітана з'яўляўся штабс-капітан.

Знакам адрознення капітана ў арміі ВКЛ у XVIII ст. былі чатыры зорачкі на пагоне. Пасля адраджэння арміі ВКЛ у 1812 г. знакам адрознення капітана быў «чысты» эпалет без махры.

Карлас Альберта Лакостэ

Карлас Альберта Лакостэ (ісп.: Carlos Alberto Lacoste; 2 лютага 1929, Буэнас-Айрэс — 24 чэрвеня 2004, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі ваенны, віцэ-адмірал. Фактычны кіраўнік Аргенціны ў 1981 годзе.

Акрамя ваенна-марской кар'еры, Лакостэ быў адказным за арганізацыю Чэмпіянату свету па футболу 1978, які павінен быў прайсці ў Аргенціне. У снежні 1981 года ў выніку перавароту быў зрынуты ўрад генерала Віёлы. Лакостэ стаў дэ-факта прэзідэнтам Аргенціны (11-22 снежня 1981 г) у межах праўлення ваеннай дыктатуры. На пасадзе кіраўніка дзяржавы яго змяніў Леапольда Фартуната Галцьеры. Пасля падзення ваеннага ўрада ён захаваў свае сувязі з футбольнымі асацыяцыямі, стаўшы прадстаўніком Паўднёвай Амерыкі ў FIFA, а ў 1986 годзе быў прызначаны кіраўніком аргенцінскай футбольнай федэрацыі на чэмпіянаце свету ў Мексіцы.

Контр-адмірал

Контр-адміра́л — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за капітана 1-га рангу, але ніжэй чым віцэ-адмірал. Адпавядае званню генерал-маёр ў іншых відах узброеных сіл.

У Еўропе з'явілася ў XII ст. ў Венецыі і Генуі, а затым распаўсюдзілася на флаты іншых краін (у Польшчы ўведзена ў XVII ст., у Расіі — на пачатку XVIII ст.. У СССР устаноўлена ў 1940 годзе).

У ВМФ ЗША існуе дзве ступені — малодшая (адпавядаючая існуючаму ў некаторых краінах званню ў сухапутных войсках брыгадны генерал) і старшая (адпавядае званню генерал-маёр).

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай воінскай часці, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання ваеннаслужачага або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Лейтэнант

Лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званню "падпаручнік".

Малодшы лейтэнант

Малодшы лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — першаснае воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званню "Харунжы".

Маёр

Маёр — з XVIII ст. воінскае званне ў арміях многіх краін свету.

У арміі Вялікага княства Літоўскага існавала ў пяхоце, драгуніі і кавалерыі.

З увядзеннем знакаў адрознення ў канцы XVIII ст. маёр меў адну стужку на пагоне ў пяхоце, артылерыі і палках Пярэдняй варты і тры стужкі ў брыгадах Нацыянальнай кавалерыі. Гэта было звязана з тым, што маёры больш элітарных падраздзяленняў Нацыянальнай кавалерыі фармальна прыроўніваліся да палкоўнікаў у лёгкай кавалерыі, пяхоце і артылерыі.

У літоўскай арміі 1812 г. знакам адрознення маёра былі дзве стужкі на эпалеце з махрой.

Да сённяшняга дня існуе ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Падпалкоўнік

Падпалкоўнік — воінскае званне старшага афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

У арміі ЗША, Велікабрытаніі і Францыі званню падпалкоўнік адпавядае Lieutenant Colonel (лейтэнант-палкоўнік).

Уведзена ў Еўропе ў XVII ст..

Палкоўнік

Палкоўнік (ад слова полк — той, хто ўзначальвае полк) — пасада, чын, воінскае званне афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

Сяргей Іванавіч Мяняйла

Сяргей Іванавіч Мяняйла (нар. 22 жніўня 1960, Алагір, Паўночна-Асецінская АССР, РСФСР, СССР) — расійскі палітык, ваенны. Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Сібірскай федэральнай акрузе з 28 ліпеня 2016 года, член Савета бяспекі Расіі з 12 жніўня 2016 года. У мінулым — губернатар Севастопаля (з 9 кастрычніка 2014 года па 28 ліпеня 2016 года; да таго, з 14 красавіка таго ж года, — выконваючы абавязкі губернатара). Намеснік камандуючага Чарнаморскім флотам Расіі (30 мая 2009 года — 22 снежня 2011 года), віцэ-адмірал запасу.

Сяржант

Сяржа́нт — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за малодшага сяржанта і ніжэй за старшага сяржанта.

Звычайна сяржанты займаюць пасады камандзіраў аддзяленняў, танка, гарматы.

Тэрмін выслугі ў званні сяржант складае дзевяць месяцаў.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Фрэнсіс Дрэйк

Сэр Фрэнсіс Дрэйк (англ.: Francis Drake; каля 1540 — 28 студзеня 1596) — англійскі мараплавец, карсар, віцэ-адмірал (1588), баранэт часоў Елізаветы I. Першы англічанін, які здзейсніў кругасветнае падарожжа (у 1577—1580 гг.). Актыўны ўдзельнік разгрому іспанскага флоту (Непераможнай Армады) у Гравелінскай бітве 1588. Валодаў сядзібай Баклэнд-Эбі ў Йелвертоне.

У іспанскіх калоніях быў вядомы, як Эль Драке ("Цмок") (El Draque, «Drac», «Drak»). Яго імя на латыні было Franciscus Draco (Францыска Цмок).. У англійскай мове Drake («качар») - састарэлая форма словы «цмок».

Ціхаакіянскі флот ВМФ СССР

Ціхаакія́нскі флот Вае́нна-Марско́га Фло́ту СССР — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне ВМФ СССР.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1965).

 
Воінскія званні ў Расійскай Федэрацыі
Вышэйшыя афіцэры
Старшыя афіцэры
Малодшыя афіцэры
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыны
Салдаты і матросы
Заўвагі
 
Воінскія званні СССР
Вышэйшы афіцэрскі склад
Старшы афіцэрскі склад
Малодшы афіцэрскі склад
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыны
Салдаты і матросы
Заўвагі
I ранг
II ранг
III ранг
IV ранг
V ранг
VI ранг
VII ранг
VIII ранг
IX ранг
X ранг
XI ранг
XII ранг
XIII ранг
XIV ранг

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.