Вікісховішча

Вікісховішча (англ.: Wikimedia Commons, WikiCommons) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяў, гукапісаў, відэаролікаў і іншых мультымедыйных файлаў, уключаных у старонкі праектаў Фонду «Вікімедыя», якія можна вольна распаўсюджваць, змяняць і выкарыстаць у любых (у тым ліку камерцыйных) мэтах.

Удзельнікам Вікіпедыі і іншых праектаў Фонду «Вікімедыя» рэкамендуецца загружаць усё вольныя медыя-файлы адразу на ВікіСховішча, каб яны маглі быць карыснымі ў іншых моўных падзелах і праектах Фонду «Вікімедыя».

WikiCommons
ВікіСховішча
Лагатып ВікіСховішча
Камерцыйны: Не
Тып сайта: Сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя: Неабавязковая
Размяшчэнне сервера: Маямі, Фларыда
Уладальнік: Фонд Вікімедыя
Аўтар: Джымі Вэйлз
Пачатак працы: 7 верасня 2004

Ліцэнзаванне

Усе файлы, загружаныя на Вікісховішча, - вольныя для распаўсюду ў любой юрысдыкцыі. Файлы не могуць абкладацца абмежаваннямі волі іх выкарыстання. У прыватнасці, у адрозненні ад большасці моўных раздзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджаныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстання» (англ.: fair use).

Пасля запампоўкі файла неабходна дадаць шаблон статусу аўтарскіх праў, калі шаблон ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісанне, напрыклад, што навыяве, дзе сфатаграфавалі і г.д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася з якога-небудзь сайта.

Статыстыка і правілы

Вікісховішча змяшчае (па стане на сярэдзіну красавіка 2016 году) болей за 31 мільён файлаў[1] і няспынна папаўняецца. У 2013 годзу штодзённа на Вікісховішча загружалася болей за 10 тысяч медыяфайлаў.

Супраца

Вікісховішча супрацоўнічае з музеямі і архівамі, выкладваючы ў вольны доступ і катэгарызуючы матэрыялы, якія яму падаюць. Найболей часта выявамі дзеляцца нямецкія арганізацыі, у чым актыўна ўдзельнічае нямецкае аддзяленне Вікімедыа.

Найболей маштабныя прыклады супрацоўніцтва:

  • красавік 2005 - нямецкі сайт Directmedia перадаў 10 малюнкаў супольнасці Вікімедыа;
  • верасень 2006 - пачалася загрузка выяў з найбуйнейшага швейцарскага сайта са свабоднымі выявамі - Picswiss;
  • вясна 2007 - Pearson Scott Foresman; • снежань 2008 - Федэральны архіў Германіі падаў 80 тысяч выяў;
  • сакавік 2009 - бібліятэка выяў Deutsche Fotothek перадала 250 тысяч прац;
  • кастрычнік 2009 - Tropenmuseum перадаў 35 тысяч выяў па тэматыцы Інданэзіі;
  • чэрвень 2011 - расійскае агенцтва міжнароднай інфармацыі «РИА Новости» пачало падаваць частку сваіх архіўных выяў на ўмовах ліцэнзавання Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0. Адна з першых выяў была загружана на Вікісховішча асабіста прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым[2];
  • ліпень 2011 - Нацыянальнае кіраванне архіваў і дакументацыі ЗША вылучыла болей 100 тысяч гістарычных фотаздымкаў і дакументаў са сваіх архіваў.

Устаўка файлаў з Вікісховішча ў артыкулы Вікіпедыі

Для ўстаўкі файлаў з Вікісховішча ў артыкулы Вікіпедыі выкарыстоўваецца той самы сінтаксіс, як і для ўстаўкі файлаў, што загружаны ў беларускую Вікіпедыю. Напрыклад, каб уставіць загружаную выяву ў артыкул, досыць паказаць спасылку на яго [[Файл:<імя_файла>]]. Алгарытм працы рухавіка пры гэтым такі: калі ёсць мясцовы файл, то ўстаўляецца ў артыкул менавіта ён; калі ў лакальнай базе няма выявы з такім імем, то бярэцца адпаведны файл на Вікісховішчы.

Галерэя конкурса «Выява года»

Polarlicht 2

Палярнае ззянне над Мядзвежым возерам на базе ВПС ЗША Eielson. Аляска, ЗША («Выява года — 2006»)

Broadway tower edit

Брадвейская вежа. Котсуалдс, Англія («Выява года — 2007»)

Biandintz eta zaldiak - modified2

Коні на гары Біандытц, Іспанія («Выява года — 2008»)

Sikh pilgrim at the Golden Temple (Harmandir Sahib) in Amritsar, India

Сікхскі паломнік каля Хармандзір-Сахіба. Амрытсар, Індыя («Выява года — 2009»)

Laser Towards Milky Ways Centre

Тэлескоп Епун свеціць лазерам на Млечны шлях. Чылі («Выява года — 2010»)

Lake Bondhus Norway 2862

Краявід возера Бондхус, Нарвегія. На заднім плане бачны ледавік Бондхус (частка ледавіка Фалгефонна). («Выява года — 2011»)

Pair of Merops apiaster feeding

Самка залацістай шчуркі (злева) чакае, калі самец прыняце ёй здабычу («Выява года — 2012»)

Glühwendel brennt durch

Лампачка з вальфрамавай ніткай, якая гарыць і дыміцца («Выява года — 2013»)

A butterfly feeding on the tears of a turtle in Ecuador

Дзвегеліканіды Юліі (Dryas iulia) п’юць слезы чарапах у Эквадоры («Выява года — 2014»)

Pluto-01 Stern 03 Pluto Color TXT

Фатаграфія Плутона, якую зрабіў зонд NASA «Новыя гарызонты» («Выява года — 2015»)

Зноскі

  1. Статистика на Викискладе
  2. РИА НОВОСТИ: Медведев запустил проект, открывающий доступ к фотоархиву РИА Новости

Спасылкі

Сузор’е

Сузор'і — участкі зорнага неба, на якія яно ўмоўна падзелена дзеля зручнасці арыентавання на нябеснай сферы. Такі падзел вядомы са старажытнасці, але тады сузор'ямі называлі толькі характэрныя фігуры, утвораныя яркімі зоркамі.

У новыя часы на сузор'і-ўчасткі была падзелена ўся плошча зорнага неба, і, такім чынам, да сузор'я адносяцца як яркія, так і слабыя, нябачныя вокам зоркі. Межы паміж сузор'ямі праводзяцца па нябесных мерыдыянах і паралелях.

Цяперашні падзел на 88 сузор'яў быў зацверджаны Міжнародным астранамічным саюзам у 1922, папраўлены ў 1930. Межы сузор'яў гэтай класіфікацыі былі праведзены паводле сеткі каардынат эпохі 1875, таму, у выніку вандравання полюсу свету, яны зараз не паралельныя з актуальнай сеткай каардынат.

Пераважная частка назваў сузор'яў паходзіць са старажытнагрэчаскай і еўрапейскай сярэдневяковай культурных традыцый, таксама, асабліва ў паўднёвай частцы неба, ёсць назвы часу Асветніцтва. У іншых вялікіх культур, напрыклад, у кітайскай, індыйскай, існавалі свае ўласныя падзелы зорнага неба на сузор'і.

У Беларусі таксама існавалі ўласныя назвы для найбольш характэрных сузор'яў, напрыклад, Вялікі Воз і Малы Воз, Касцы (Гл. таксама: Зорнае неба ў беларускай культуры).

Праекты «Фонду Вікімедыя»
Праекты
Заснавальнікі
Галоўныя артыкулы
Людзі
Падзеі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.