Вялікае Княства Маскоўскае

Вялікае Княства Маскоўскае — сярэдневяковая ўсходнееўрапейская дзяржава.

Вялікае Княства Маскоўскае
Flag of None.svg
 
Flag of None.svg
1263 — 1547 Flag of Oryol (variant).svg
Muscovy 1390 1525

Пашырэнне тэрыторыі Вялікага княства Маскоўскага з 1390 па 1521 год
Сталіца Масква
Найбуйнейшыя гарады Масква, Вялікі Ноўгарад, Уладзімір, Суздаль, Волагда, Разань, Ладага, Пскоў
Мова(ы) руская
Рэлігія праваслаўе
Плошча 3 млн. км² (1547)
Насельніцтва у 1460-я гады 3 млн.
у 1530-я гады 6 млн.
Форма кіравання манархія
Дынастыя Рурыкавічы
Князь, вялікі князь
 - 12631303 Данііл Аляксандравіч (перш.)
 - 15331547 Іван IV (апош.)
Валюта
Гісторыя
 -  1213 Упершыню вылучана ва ўдзел
 -  1263 Паўторна вылучана ва ўдзел
 -  1363 Вялікае княства
 -  1480 Поўная незалежнасць ад Арды
 - 22 кастрычніка 1547 Абвешчана царства

Гісторыя

Вылучылася з Уладзімірскага вялікага княства ў 60-х — пачатку 70-х гадоў XIII стагоддзя і з канца XIII стагоддзя заняла ў ім дамінуючае становішча. На працягу ўсяго XIV стагоддзя актыўную барацьбу за вялікае ўладзімірскае княжанне вяло таксама Цвярское княства, у 1350—1360-х — Суздальскае, але, як правіла, менавіта маскоўскія князі насілі тытул вялікага князя ўладзімірскага, на што да 1462 года трэба было атрымліваць ярлык ханаў Залатой Арды. Па ініцыятыве маскоўскіх князёў рэзідэнцыя агульнарускага мітрапаліта была перанесена ва Уладзімір (1300), пазней у Маскву (1328). Асновы палітычнай і эканамічнай магутнасці Масквы былі закладзены Іванам I Калітой (13251340), які дамогся права збору татарскай даніны на Русі і фактычна ператварыў Маскву ў галоўнага правадніка татарскага ўплыву, што асабліва яскрава выявілася ў падаўленні вызваленчага паўстання ў Цверы (1327). Да канца XIV стагоддзя ў паўночна-ўсходняй Русі склалася сістэма незалежных адно ад аднаго «вялікіх княжанняў» — Уладзімірскае (фактычна Маскоўскае), Цвярское, Разанскае, Смаленскае, Ніжагародскае. Паслядоўная палітыка Івана Каліты і яго пераемнікаў, накіраваная на пашырэнне тэрыторыі Маскоўскага вялікага княства шляхам скупкі і захопу зямель, дынастычных шлюбаў і г. д., прыцягненне перасяленцаў з кантралюемых татарамі тэрыторый абумовілі ператварэнне Масквы ў галоўны палітычны, эканамічны і рэлігійны цэнтр паўночна-ўсходняй Русі, асноўны асяродак фарміравання велікарускай народнасці. У 1362 годзе Маскоўскае вялікае княства фактычна злучана з Уладзімірскім, з 1375 года Арда перастала выдаваць ярлыкі на вялікае княжанне князям немаскоўскіх дамоў. Перамога ў Кулікоўскай бітве 1380 года паклала пачатак вызваленню ад татарскай залежнасці, якое было дасягнута ў 1480 годзе Іванам III Васільевічам у выніку «стаяння на Угры». Аднак у адрозненне ад іншых еўрапейскіх краін (у тым ліку і ВКЛ), эвалюцыя сацыяльнага і дзяржаўнага ладу ў Маскоўскім вялікім княстве адбывалася ў напрамку ўзмацнення дэспатыі ўсходняга тыпу. Адмаўленне правоў асобы і аўтаноміі любых грамадскіх інстытутаў, ізаляцыянізм і ксенафобія, увасобленыя ў ідэалогіі «трэцяга Рыма», прывялі да кансервацыі сацыяльнай, эканамічнай і тэхналагічнай адсталасці, захавання нізкіх жыццёвага ўзроўню і кошту чалавечага жыцця.

Хуткі тэрытарыяльны рост Масквы, паглынанне больш дробных дзяржаўных утварэнняў і прэтэнзіі на «збіранне» пад сваёй уладай усіх усходнеславянскіх зямель выклікалі яе сутыкненне з другім цэнтрам іх дзяржаўнай кансалідацыі — ВКЛ. З 1330-х гадоў дзве дзяржавы спаборнічалі за ўплыў над Вялікім Ноўгарадам, Псковам і Смаленскім княствам, у 1335 годзе адбыўся першы ўзброены канфлікт паміж імі (за «гради литовстии» на Верхняй Волзе). У 1349 годзе паміж вялікім князем маскоўскім Сімяонам Гордым і вялікім князем літоўскім Альгердам заключанае мірнае пагадненне, замацаванае серыяй дынастычных шлюбаў, Ноўгарад і Пскоў прызнаваліся падкантрольнымі Маскве. Барацьба Масквы супраць прызнання самастойнай праваслаўнай мітраполіі ВКЛ (13521363) скончылася яе скасаваннем пасля смерці літоўскага мітрапаліта Рамана. У 13681372 гадах, падтрымліваючы саюзнага ВКЛ вялікага князя цвярскога Міхаіла Аляксандравіча, Альгерд здзейсніў тры паходы на Маскву, якія скончыліся Любуцкім дагаворам 1372 года. Пасля смерці Альгерда Масква традыцыйна падтрымлівала тых літоўскіх князёў, якія выступалі супраць цэнтральнай улады ВКЛ — Андрэя Полацкага (канец 1380-х), Вітаўта (пачатак 1390-х), Свідрыгайлу. Вялікі князь Ягайла аказаў пасіўную падтрымку Ардзе перад Кулікоўскай бітвай, але ў 1384 годзе паміж Ягайлам і Дзмітрыем Данскім было заключана мірнае пагадненне (верагодна, накіраванае супраць Арды). Пасля Крэўскай уніі 1385 года галоўным ідэалагічным абгрунтаваннем палітыкі Маскоўскага вялікага княства ў дачыненні да ВКЛ абвяшчалася «вызваленне» яго праваслаўнага насельніцтва ад «каталіцкага прыгнёту». Дзейнасць мітрапаліта Кіпрыян спрыяла змякчэнню супярэчнасцей паміж Маскоўскім вялікім княствам і ВКЛ. У 1391 годзе заключаны шлюб вялікага князя маскоўскага Васіля I з дачкой Вітаўта Соф'яй. У 1398 годзе Масква выступіла супраць спробы Вітаўта ўсталяваць кантроль над Ноўгарадам, але заключэнне мірнага дагавора 1400 года фактычна дазволіла яму ліквідаваць незалежнасць Смаленскага княства (1404). Пасля ўзброенага канфлікту ў 1406 годзе да канца XV стагоддзя ўсталявалася мяжа паміж ВКЛ і Масквой па рацэ Угры. У складзеным у 1423 годзе завяшчанні Васіль I назваў Вітаўта апекуном сваіх дзяцей і гарантам цэласнасці дзяржавы пасля сваёй смерці (1425), але практычных вынікаў гэты крок не меў.

Заключаны вялікім князем літоўскім Казімірам IV і вялікім князем маскоўскім Васілём II Цёмным 31 жніўня 1449 года дагавор фактычна спыніў тэрытарыяльную экспансію ВКЛ на ўсход. Паводле дагавору, Казімір абавязваўся «не вступатися» ў Вялікі Ноўгарад і Пскоў, нават калі тыя будуць «се… давати» Казіміру, а таксама не ўдзельнічаць у магчымых сутыкненнях рускіх феадальных рэспублік з Лівонскім Ордэнам нават на іх баку. Адносным поспехам Казіміра была адмова Васіля II ад наўгародскіх валасцей, якія традыцыйна «цягнулі» да Літвы і прызнанне за разанскім вялікім князем Іванам Фёдаравічам права перахода на службу да Казіміра. Вынікам дагавора 1449 года быў амаль 40-гадовы перыяд мірнага развіцця ВКЛ, якое не мела ваенных канфліктаў з суседзямі да 1487 года, але ён таксама зафіксаваў адмову ВКЛ ад прэтэнзій на аб'яднанне ўсіх усходнеславянскіх зямель, што абумовіла страту незалежнасці ад Масквы Ноўгарада (14711478) і Цвяры (1485) і ўрэшце паражэнне ВКЛ у вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 14921494 гадоў, якое суправаджалася стратай вялікіх тэрыторый. Моцная цэнтралізаваная Маскоўская дзяржава, створаная ў выніку поспехаў Івана III, які прыняў тытул «государя всея Руси», пачала адкрыта прэтэндаваць на беларускія і ўкраінскія землі ВКЛ, барацьба за якія вызначыла гісторыю Усходняй Еўропы на працягу XVXVIII стагоддзяў.

Гл. таксама

Літаратура

  • Алесь Белы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.
  • Духовные и договорные грамоты великих и удельных князей XIV—XVI вв. / Подг. Л. В. Черепнин. М.; Л., 1950
  • Базилевич К. В. Внешняя политка Русского централизованного государства. М., 1952
  • Черепнин Л. В. Образование Русского централизованного государства в XIV—XV вв. М., 1960
  • Греков И. Б. Очерки по истории международных отношений Восточной Европы. XIV—XVI вв. М., 1963
  • Кучкин В. А. Формирование государственной территории Северо-Восточной Руси в X—XIV вв. М., 1984
  • Зимин А. А. Витязь на распутье. М., 1991
  • Fennell J. L. I. The Emergence of Moscow, 1304—1359. Berkeley, Los Angeles, 1968.

Спасылкі

Іван III Васільевіч

Іван III Васільевіч, Іва́н Вялі́кі (22 студзеня 1440 — 27 кастрычніка 1505) — вялікі князь маскоўскі (1462—1505).

Бацька — Васіль II, вялікі князь маскоўскі. Маці — Марыя Яраслаўна, дачка князя Яраслава Бараўскога, была рускай княгіняй серпухаўскай галіны дома Данііла (род Даніілавічаў) і далёкай сваячкай яго бацькі. Прамое імя, дадзенае пры нараджэнни — Цімафей.

Івана III завуць «збіральнікам зямлі Рускай». Ён далучыў да Масквы мноства рускіх земляў, адбіў наступленне Літвы, вызваліў краіну ад мангола-татарскага нашэсця («Стаянне на Угры» 1480). Яго другая жонка Соф'я, пляменніца апошняга візантыйскага імператара, дапамагла Івану атрымаць правы і рэгаліі канстанцінопальскіх манархаў і спрыяла звароту краіны да еўрапейскай культуры. Новае палітычнае і рэлігійнае становішча маскоўскай дзяржавы паклала пачатак ідэі лічыць Маскву «трэцім Рымам» (лічачы першым і другім адпаведна Рым і Канстанцінопаль).

Падчас кіравання Івана III да Масквы былі далучаны Яраслаўль (1463), Ноўгарад (1478), Цвер (1485), Вятка, Перм і інш. гарады і землі.

Пры Іване III складзены Судзебнік 1497 года, разгарнулася вялікае будаўніцтва ў Маскве, вырас міжнародны аўтарытэт Рускай дзяржавы, адбылося афармленне тытула вялікі князь «усея Русі».

Іван II (вялікі князь маскоўскі)

Іван II Іванавіч «Красны» (30 сакавіка 1326 — 13 лістапада 1359) — сын Івана I Данілавіча Каліты. Князь звенігародскі (да 1354), маскоўскі (1354—1359), вялікі князь уладзімірскі (1353—1359), наўгародскі (1355—1359).

Паводле духоўнай граматы Івана Каліты Івану дасталіся 23 гарады і паселішчы, з іх галоўныя — Звянігарад і Руза. Пасля смерці брата Сямёна ў Івана з'явіўся супернік у вялікае княжанне Уладзімірскае — Канстанцін Васільевіч, якога падтрымлівалі наўгародцы, але хан аддаў ярлык Івану. Супернікі не адразу пагадзіліся з гэтым. Канстанцін прызнаў Івана толькі перад смерцю ў 1354; з Ноўгарадам у маскоўскага князя не было міру паўтара года. Па словах летапісца, Іван быў рахмяны, ціхі і міласцівы князь. Пахаваны ў Маскве, у Архангельскім саборы. Пры ім краінай фактычна кіраваў мітрапаліт Аляксій

Іван Львовіч Глінскі

Іван Львовіч Глінскі (каля 1460 — да 1522) — згадваецца з 1482 г., намеснік ожскі і пераломскі (1495 г.), харунжы земскі (1501 г.), ваявода кіеўскі (1505 г.) і новагародскі (1507 г.). Асноўныя маёнткі меў у Кіеўскім павеце.

Падтрымаў малодшага брата Міхаіла ў час мяцяжу Глінскіх 1508 г. супраць вялікага князя ВКЛ Жыгімонта Старога, разам з ім з'ехаў у Вялікае Княства Маскоўскае, дзе атрымаў Мядынь. Пасля арышту Міхаіла істотнай ролі у палітычных падзеях не адыгрываў.

Яго сын Аляксандр і іншыя дзеці памерлі маладым.

Інгерманландыя

Інгерманла́ндыя, таксама І́нгрыя, Іжо́рская зямля (руск.: Ингерманландия, Ингрия, Ижорская земля; шведск.: Ingermanland, фінск.: Inkeri, Inkerinmaa) — гістарычная вобласць на паўднёвым захадзе Расіі вакол ракі Нява. Прыкладна супадае з межамі сучаснай Ленінградскай вобласці.

Назва Інгерманландыі паходзіць ад племені іжора, якое насяляла гэту зямлю ў сярэднявеччы. У пісьмовых крыніцах узгадваецца з XII ст. У XIII - XVI ст. на тэрыторыю Інгерманландыі прэтэндавалі Швецыя, Наўгародская дзяржава, а потым Вялікае Княства Маскоўскае. У 1581 г. фактычна была далучана да Швецыі, і шведскі кароль прыняў тытул Вялікага Герцага Інгерманландыі. У 1617 г. пераход Іжорскай зямлі да Швецыі быў замацаваны дагаворам з Расіяй. Падчас Вялікай Паўночнай вайны Інгерманландыя ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.

Азіяцкая частка Расіі

Азіяцкая частка Расіі, ці Азіяцкая Расія — частка Расіі, якая геаграфічна адносіцца да Азіі.

Андрэй Рублёў

Андрэй Рублёў (каля 1375/80 — 17 кастрычніка 1428, Масква; пахаваны ў Спаса-Андронікавым манастыры) — найбольш вядомы і паважаны майстар маскоўскай школы іканапісу, кніжнай і манументальнага жывапісу XV стагоддзя. Памесным саборам Рускай праваслаўнай царквы ў 1988 годзе кананізаваны як прападобны.

Барыс Фёдаравіч Гадуноў

Барыс Фёдаравіч Гадуноў (1551 — 13 красавіка 1605) — баярын, швагер цара Фёдара I Іванавіча, у 1587—1598 гадах фактычны кіраўнік дзяржавы, з 17 лютага 1598 — рускі цар.

Бернард Вапоўскі

Бернард Вапоўскі (16 ст.) - каралеўскі сакратар і прыдворны дзеяпісец пры двары Жыгімонта Старага. Гісторык, географ і картограф. Аўтар гістарычнай працы «Хроніка Польшчы» і карты «Сарматыя».

Праца гісторыка разглядалася Вапоўскім не проста як навуковая дзейнасць, а як грамадска-гістарычная місія. Гэта набліжала яго да гуманістычнай гістарыяграфіі.

«Хроніка Польшчы»: гістарычная праца, якая ў значнай ступені з'яўляецца кампіляцыяй гісторыі Длугаша ў частцы падзей з 1380 да 1480. Але паміж гэтымі працамі існуюць і адрозненні — на працягу 15 ст. ВКЛ і Польшчы пачалі пагражаць, з усходу — Вялікае княства Маскоўскае, а з поўдню — Крымскае ханства. Таму аўтар пастараўся прадэманстраваць неабходнасць палітычнага саюза ВКЛ і Польшчы, што, у сваю чаргу, зрабіла ў працы галоўнымі тэмамі Крэўскую унію, якая была «вечным саюзам [ВКЛ] з Польскім каралеўствам», заключаным «да вялікай радасці і вясёласці польскага і літоўскага народаў», і барацьбу з крыжакамі. У параўнанні з Длугашам, Вапоўскі аддаў значна больш месца і ўвагі падзеям у Літве і на беларускіх землях, так, ён дадаў да сваёй «Хронікі» нарыс па геаграфіі і этнаграфіі Літвы, чаго няма ў «Гісторыі» Длугаша. Адзначаецца, што на некаторыя праблемы гісторыі ВКЛ Вапоўскі глядзеў больш глыбока, чым Длугаш.

Васіль II

Васіль II Васілевіч Цёмны (1415 — 1462) — Вялікі князь маскоўскі з 1425, сын Васіля I Дзмітрыевіча.

Васіль III

Васіль III Іванавіч (25 сакавіка 1479 — 4 снежня 1533) — вялікі князь маскоўскі ў 1505—1533, сын Івана III і Софіі Палеолаг, бацька Івана IV Грознага.

Васіль I Дзмітрыевіч

Васіль Дзмітрыевіч (1371 — 28 лютага 1425) — вялікі князь маскоўскі і ўладзімірскі з 1389, старэйшы сын Дзмітрыя Іванавіча Данскога і вялікай княгіні Еўдакіі, дачкі вялікага князя суздальскага Дзмітрыя Канстанцінавіча.

Дзмітрый Данскі

Дзмітрый Іванавіч (12 кастрычніка 1350, Масква — 19 мая 1389), празваны Данскім за перамогу ў Кулікоўскай бітве — вялікі князь маскоўскі (з 1359) і ўладзімірскі (з 1363).

Сын князя Івана II Краснага і яго другой жонкі княгіні Аляксандры Іванаўны. Ва ўладарства вялікага князя Дзмітрыя здабыты значныя ваенныя перамогі, працягнулася ўзбуйненне ўладанняў вялікіх князёў маскоўскіх і пабудаваны белакаменны маскоўскі Крэмль.

Друцкае княства

Друцкае княства — удзельнае княства 12—16 ст. з цэнтрам у г. Друцку (цяпер вёска ў Талачынскім р-не), размяшчалася на тэррыторыі сучасных Талачынскага, Крупскага і Круглянскага раёнаў.

Пасля смерці полацкага кн. Усяслава Брачыславіча (1101), Друцк стаў адным з удзелаў Полацкай зямлі, але хто з братоў сядзеў на друцкім стальцы дакладна невядома (гл. Ізяславічы Полацкія). Хутка пасля гэтага Друцкам завалодаў Глеб Менскі, але ў 1116 горад і ўдзел адваяваў вялікі князь кіеўскі Уладзімір Усеваладавіч, хто пасля гэта валодаў княствам невядома. У 1150-х Друцкае княства зноў было пад уладай нашчадкаў Глеба Менскага, у 1159 г. на друцкім стальцы сядзеў яго ўнук — Глеб Расціславіч. У 1159 г. дручане выгналі Глеба Расціславіча з горада, прапанаваўшы сталец Рагвалоду-Васілю, што выклікала паміж апошнім і Глебавічамі працяглы канфлікт. У 14 ст. Друцкае княства ўвайшло ў склад ВКЛ, распрасціралася ад Барысава да Оршы і ад Лукомля да Цяцерына (за сучасным Круглым). Належала роду кн. Друцкіх, які меў шмат адгалінаванняў. З канца 15 ст. асобныя часткі Друцкага княства трапілі ва ўладанне родаў Сапегаў, Гаштольдаў, Ямантавічаў, Гарнастаяў. Частка князёў Друцкіх пераехала ў Вялікае княства Маскоўскае (1508). Пасля адміністрацыйнай рэформы ВКЛ (1565—1566) землі княства цалкам уключаны ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводства.

Радзівіл Осцікавіч

Радзівіл Осцікавіч (памёр у 1477?) — літоўскі баярын, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, родапачынальнік Радзівілаў.

Старэйшы сын баярына Осціка. Упершыню згадваецца ў 1411 г. у дакуменце Таруньскай дамовы. У 1420—28 згадваецца як маршалак гаспадарскі вял. кн. Вітаўта. Як сведка падпісаў акт уніі ВКЛ з Польшчай 15.10.1432. Маршалак земскі (вялікі) у 1433—34 і 1463—74. Пасля гібелі вял. кн. Жыгімонта Кейстутавіча Радзівіл Осцікавіч падтрымаў абранне на трон Казіміра IV (1440). Хутка атрымаў ад яго пасады маршалка гаспадарскага і дзяржаўцы анікштанскага. У 1441 быў паслом да караля польскага і венгерскага Уладзіслава III з мэтай забяспечыць прызнанне ўлады Казіміра ў ВКЛ. У 1445 удзельнічаў у выправе ў Вялікае княства Маскоўскае супраць Дзмітрыя Шамякі, каб дапамагчы маскоўскаму вял. кн. Васілю II аднавіць сваю ўладу. Удзельнічаў у заключэнні мірнага дагавора паміж ВКЛ, Польшчай і Нямецкім ордэнам у Растэнбургу (1448). У 1449 з дапамогай Васіля II паспяхова дзейнічаў супраць мяцежнага князя Міхаіла Жыгімонтавіча, адваяваў Старадуб, Ноўгарад-Северскі, Радагашч, Пуціўль, Бранск. 3 Кіева войска Радзівіла Осцікавіча рушыла ў Крым, дзе на трон быў вернуты саюзны ВКЛ хан Хаджы-Гірэй. У 1-й пал. 1450-х г. Радзівіл Осцікавіч узначаліў магнацкую апазіцыю супраць вял. кн. Казіміра і быў ёй прапанаваны як кандыдат на велікакняжацкі пасад. Выехаў за падтрымкай да хана Залатой Арды Сеід Ахмеда, але той быў разбіты Хаджы-Гірэем, а паранены Радзівіл Осцікавіч трапіў у палон. У 1455 вярнуўся ў ВКЛ, дзе быў пазбаўлены ўсіх пасад. Пасля адышоў ад апазіцыі, зноў стаў маршалкам земскім, адначасова з 1463 ваявода троцкі і з 1475 кашталян віленскі. Разам з Міхалам і Янам Кезгайламі кіраваў ВКЛ у час адсутнасці ў дзяржаве вялікага князя. У 1470-х г. узначальваў дэлегацыі на перагаворах па памежных спрэчках з Псковам і Інфлянцкім ордэнам. Валодаў маёнткамі ў Літве (Біржы, Кейданы, Муснікі, Шырвінты, Упнікі і інш.), Нягневічамі пад Навагрудкам, Харашэвічамі пад Слонімам, Бостынем на Піншчыне. Як нябожчык згадваецца 13 жніўня 1477 г.

Меў дачку Ганну, сына Мікалая.

Рускае царства

Рускае царства, Маскоўская дзяржава, Руская цэнтралізаваная дзяржава, Масковія, Маскоўская Русь (руск.: Русское царство) або ў візантыйскім варыянце Расійскае царства (руск.: Российское царство)) (англ.: Muscovy, ням.: Moskowien) — дзяржава, якая існавала ў перыяд паміж 1547 і 1721 гг. Назва «Расійскае царства» была афіцыйнай назвай Расіі ў гэты гістарычны перыяд. Таксама афіцыйнай была назва рсїѧ.

У 1547 годзе вялікі князь маскоўскі Іван IV Грозны быў каранаваны царом і прыняў поўны тытул: «Вялікі цар, Божаю літасцю цар і вялікі князь усяе Русі, Уладзімірскі, Маскоўскі, Наўгародскі, Пскоўскі, Разанскі, Цвярскі, Югорскі, Пермскі, Вяцкі, Балгарскі і іншых», пазней, з пашырэннем межаў Рускай дзяржавы, да тытула дадалося «цар Казанскі, цар Астраханскі, цар Сібірскі», «і ўсяе Паўночнай краіны валадар».

Па тытулатуры Рускаму царству папярэднічала Вялікае Княства Маскоўскае, а яго пераемніцай стала Расійская імперыя. У гістарыяграфіі таксама існуе традыцыя перыядызацыі рускай гісторыі, паводле якой прынята гаварыць пра ўзнікненне адзінай і незалежнай цэнтралізаванай Рускай дзяржавы ў эпоху кіравання Івана III Вялікага. Ідэя аб'яднання рускіх земляў (у тым ліку тых, што апынуліся пасля мангольскага нашэсця ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і ) і аднаўлення Старажытнарускай дзяржавы прасочвалася на працягу ўсяго існавання Рускай дзяржавы і перадалася ў спадчыну Расійскай імперыяй.

Тэрыторыя Рускага царства ў канцы XVI ст. складала каля 5,5 млн км²: на поўначы даходзіла да Баранцава і Белага мораў, на паўночным усходзе ўключала Урал, на паўночным захадзе гранічыла з Нарвегіяй, Швецыяй і Інфлянцкім ордэнам, на захадзе і паўднёвым захадзе — з Вялікім Княствам Літоўскім, на поўдні не мела акрэсленых межаў. Насельніцтва каля 9—10 мільёнаў чал. Поруч з маскавітамі таксама жылі лапары, ханты, комі, удмурты, татары, мары, чувашы, мардва, карэлы і іншыя. У ходзе захопніцкіх войнаў з Вялікім Княствам Літоўскім маскоўскія акупанты неаднойчы гвалтоўна вывозілі да сябе значныя групы літвінаў (беларусаў). Літоўскія перасяленцы зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё тамтэйшага рамяства і духоўнай культуры.

Русь

Русь — сярэдневяковая усходнеславянская дзяржава, якая існавала ў IX — XII ст. на тэрыторыі сучасных Беларусі, Расіі, Украіны, а таксама (часткова) Латвіі, Польшчы і Эстоніі. Сталіца — Кіеў. Найвышэйшага росквіту дасягнула ў першай палове XI стагоддзя, пад час кіравання Яраслава Мудрага. З сярэдзіны XII ст. распадаецца на ўдзельныя княствы, галоўнымі з якіх былі Кіеўскае, Чарнігаўскае, Пераяслаўскае, Галіцкае, Уладзіміра-Суздальскае, Полацкае, Смаленскае, а таксама Пскоўская і Наўгародская землі.

Русіны (гістарычны этнонім)

Русі́ны (у крыніцах роусин) — палітонім, пазней і этнонім, які азначае жыхароў Русі і ўтвораны ад Русь, руський люд. Сустракаецца ў крыніцах ад самага пачатку існавання Русі, пазней — у крыніцах, якія пішуць пра Галіцка-Валынскае княства, Вялікае княства Літоўскае, Вялікае княства Маскоўскае і іншыя землі, якія былі часткамі Русі. У Маскоўскай дзяржаве палітонім русін з часам быў выціснуты з ужытку іншым палітонімам рускі, але і пазней зрэдку ўжываўся раўнапраўна з ім.

Федэральны Сход Расіі

Федэральны Сход Расійскай Федэрацыі — парламент Расіі, вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган (згодна з артыкулам 94 Канстытуцыі РФ).

Статус Федэральнага сходу вызначаны ў чале 5 Канстытуцыі Расіі.

Згодна з артыкулам 95 Канстытуцыі Расіі функцыі і паўнамоцтвы Федэральнага сходу размеркаваны паміж дзвюма палатамі — Дзяржаўнай Думай (ніжняя палата) і Саветам Федэрацыі (верхняя палата).

Федэральны сход з'яўляецца пастаянна дзеючым органам (артыкул 99 Канстытуцыі РФ).

Абедзве палаты могуць збірацца сумесна для заслухоўвання пасланняў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, пасланняў Канстытуцыйнага суда РФ, выступаў кіраўнікоў замежных дзяржаў (артыкул 100 Канстытуцыі РФ).

Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі

Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі (25 красавіка 1433 — не пазней за 28 верасня 1433), звенігародскі і галіцкі князь (з 1389), другі сын Дзмітрыя Данскога, Вялікі князь Маскоўскі ў 1433 і 1434.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.