Воінскія званні Рэспублікі Беларусь

У Рэспубліцы Беларусь устаноўлены два віды воінскіх званняў — вайсковыя і карабельныя (прысвойваюцца вайскоўцам рачных падраздзяленняў Памежнай службы).

Перад званнем вайскоўца, які праходзіць службу ў гвардзейскай воінскай часці, дадаецца слова «гвардыі», напрыклад «гвардыі сяржант». Воінскае званне афіцэра, які мае ваенна-уліковую спецыяльнасць і вышэйшую адукацыю юрыдычнага або медыцынскага (ветэрынарнага) профілю, дапаўняецца адпаведна словамі «юстыцыі» або «медыцынскай службы», напрыклад «лейтэнант юстыцыі», «маёр медыцынскай службы». Воінскае званне рэзервіста дапаўняецца словам «рэзерву», напрыклад «яфрэйтар рэзерву». Воінскае званне грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе або адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі «запасу» або «у адстаўцы».

Склад вайскоўцаў

Адпаведна артыкулу 54 закона Рэспублікі Беларусь «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» ва Узброеных Сілах і іншых вайсковых фарміраваннях існуюць наступныя рангі ваеннаслужачых і воінскія званні:

Вайсковыя званні

Салдаты
Сяржанты і старшыны
Прапаршчыкі
Малодшыя афіцэры
Старшыя афіцэры
Вышэйшыя афіцэры

Карабельныя званні

Матросы
Старшыны
Мічманы
Малодшыя афіцэры
Старшыя афіцэры

Парадак прысваення воінскіх званняў

Воінскія званні ў адпаведнасці з артыкулам 55 названага закона надаюцца: палкоўніка (капітана 1-га рангу) і вышэйшых афіцэраў -прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь; да падпалкоўніка (капітана 2-га рангу) уключна — службовымі асобамі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

Парадак прысваення першага воінскага звання

Воінскае званне «радавы» прысвойваецца:

  • грамадзяніну, які не мае воінскага звання і прызваны на тэрміновую ваенную службу, — пры залічэнні ў спісы асабовага складу воінскай часці;
  • грамадзяніну, які не мае воінскага звання і прыняты для навучання ў ваеннай навучальнай установе, — пры залічэнні ў спісы курсантаў;
  • грамадзяніну жаночага полу, які не знаходзіцца ў запасе і паступіў на ваенную службу па кантракту, — пры залічэнні ў спісы асабовага складу воінскай часці.

Першае воінскае званне сяржанцкага складу «малодшы сяржант» прысвойваецца:

  • салдатам тэрміновай ваеннай службы, якія прайшлі навучанне ў навучальных цэнтрах па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і здалі ўстаноўленыя праграмай навучання экзамены, — пры назначэнні на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў;
  • салдатам тэрміновай ваеннай службы, а таксама тым, якія праходзяць ваенную службу па кантракту і назначаны на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў або больш высокія воінскія званні, якія паспяхова выконваюць абавязкі па гэтых пасадах i ўзорна захоўваюць воінскую дысцыпліну, — пасля выслугі ўстаноўленага тэрміну ваеннай службы ў воінскім званні радавога;
  • салдатам, якія прайшлі навучанне па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў на ваенных кафедрах або факультэтах устаноў вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі і здалі ўстаноўленыя праграмай падрыхтоўкі экзамены, — пры назначэнні на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў або больш высокія воінскія званні (без уліку выслугі ўстаноўленага тэрміну ваеннай службы ў воінскім званні радавога).

Прысваенне чарговага воінскага звання

Чарговае воінскае званне прысвойваецца ваеннаслужачаму пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну выслугі ў папярэднім воінскім званні, калі ён займае пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне, роўнае або больш высокае, чым тое, якое прысвойваецца.

Для ваеннаслужачых складу «салдаты і сяржанты» ўстанаўлiваюцца наступныя тэрміны выслугі ў воінскіх званнях:

радавы - тры месяца;

малодшы сяржант - тры месяца;

сяржант - тры месяца;

старшы сяржант - тры месяца;

старшына - не ўстанаўліваецца.

Ваеннаслужачым, якія маюць воінскае званне «сяржант», «старшы сяржант», чарговае воінскае званне на адну прыступку вышэй прадугледжанага па займаемай штатнай пасадзе можа быць прысвоена ў парадку заахвочвання.

Воінскае званне «яфрэйтар» можа быць прысвоена радавому, які назначаны на пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне «яфрэйтар», а таксама ў парадку заахвочвання.

Ваеннаслужачыя могуць быць пазбаўлены воінскага звання па прыгавору суда або Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

Грамадзяне, якія былі пазбаўлены воінскага звання па прыгавору суда, пасля зняцця або пагашэння судзімасці могуць быць адноўлены ў ранейшым воінскім званні службовымі асобамі, якія маюць права прысвойваць гэта воінскае званне, у адпаведнасці з заканадаўствам. Грамадзяне, якія былі пазбаўлены воінскага звання па рашэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, могуць быць адноўлены ў ранейшым воінскім званні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Гістарычныя звесткі

На існаванне сучаснай сістэмы воінскіх званняў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь сур'ёзны ўплыў аказалі традыцыі Савецкай Арміі і арміі Расійскай імперыі, у шэрагах якіх беларусы служылі ў ХІХ-ХХ ст.

У перыяд існавання ўласнай беларускай дзяржаўнасці ў форме Вялікага княства Літоўскага, на сістэму воінскіх званняў арміі ВКЛ сур'ёзны ўплыў аказвала армія Польскага каралеўства. Так, напрыклад званню «малодшы лейтэнант» адпавядала званне «харунжы», званню «лейтэнант» адпавядала званне «падпаручнік», званню «старшы лейтэнант» адпавядала званне «паручнік», званню «капітан» у кавалерыі ВКЛ адпавядала званне «ротмістр».

Гл. таксама

Літаратура

  • Чаропка Станіслаў. Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. — Витебск, 2012.
Воінскае званне

Воінскае званне — званне, якое персанальна прысвойваецца ваеннаслужачым і ваеннаабавязанным запасу ўзброенных сіл у адпаведнасці з іх службовым становішчам, заслугамі, ваеннай і спецыялізаванай падрыхтоўкай, выслугай гадоў, прыналежнасцю да віду ўзброенных сіл, роду войск ці віду службы.

Ва Узброенных Сілах Рэспублікі Беларусь ваеннаслужачыя і ваеннаабавязанныя ў залежнасці ад прысвоенных воінскіх званняў падзяляюцца на наступныя склады:

салдаты;

сяржанты і старшыні;

прапаршчыкі;

афіцэры.Афіцэрскі склад падзяляецца на малодшых, старшых і вышэйшых афіцэраў.

Прысваенне і пазбаўленне воінскага звання праводзіцца ў адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Галоўны карабельны старшыня

Галоўны карабельны старшыня — старшынскае воінскае званне ў ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету; адпавядае званню старшыня ў іншых відах узброеных сіл.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Шаблон:Воінскія званні РСЧА і РСЧФ

Галоўны старшыня

Галоўны старшыня — старшынскае воінскае званне ў ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету; адпавядае званню старшы сяржант ў іншых відах узброеных сіл.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Шаблон:Воінскія званні РСЧА і РСЧФ

Генерал-лейтэнант

Генера́л-лейтэна́нт — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-маёра, але ніжэй за генерал-палкоўніка.

Назва званне паходзіць з Сярэднявечча. Яно давалася другому камандзіру пасля генерал-капітана, які адказваў за ход бітвы.

У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-лейтэнанта адпавядае воінскае званне віцэ-адмірала.

Генерал-маёр

Генерал-маёр — першаснае воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу, якое знаходзіцца паміж палкоўнікам ці брыгадным генералам і генерал-лейтэнантам. Генерал-маёр звычайна камандуе дывізіяй (каля 15 000 чалавек асабістага саставу).

Першапачаткова, генерал-маёр (major-general) зваўся генерал-сяржант-маёрам (sergeant-major-general), гэта значыць, галоўным сяржант-маёрам. Даўней сяржанты былі ротнымі камандзірамі, ад якіх пайшлі цяперашнія сяржанты, фельдфебелі і унтар-афіцэры, а таксама палкавыя сяржанты (сяржант-маёры), якія былі памочнікамі камандзіра полка — ад іх паходзяць маёры. Такім чынам, генерал-сяржант-маёр быў памочнікам генерала (галоўнакамандуючага). Водгуллі гэтай сістэмы захоўваюцца ў Арміі ЗША, дзе існуе званне Сяржант-маёр Сухапутных войскаў. Званне жа генерал-лейтэнанта першапачаткова пазначала намесніка генерала (галоўнакамандуючага) — дакладна так жа, як капітан-лейтэнант першапачаткова быў намеснікам капітана (камандзіра батальёна); пазней гэта званне трансфармавалася ў лейтэнанта.

У ВМФ (ВМС) званню генерал-маёр адпавядае званне контр-адмірал.

Генерал-палкоўнік

Генера́л-палкоўнік — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-лейтэнанта.

У Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца найвышэйшым званнем.

Генерал-палкоўнікі Рэспублікі Беларусь:

Павел Паўлавіч Казлоўскі, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1992—1994) (Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 1994 г. № 83 быў паніжаны ў званні да генерал-лейтэнанта)

Эдуард Іванавіч Шыркоўскі, Старшыня КДБ БССР (1990—1991), Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1990—1994).

Анатоль Іванавіч Касценка, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1994—1995).

Аляксандр Пятровіч Чумакоў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1997—2001).

Леанід Сямёнавіч Мальцаў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1995—1996, 2001—2009).Генерал-палкоўнік унутраннай службы

Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1990—1994).У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-палкоўніка адпавядае воінскае званне адмірала.

Лейтэнант

Лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага адпавядала званню "падпаручнік".

Матрос

Матрос (нідэрл.: matroos) — малодшае воінскае званне у ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету; адпавядае званню радавы ў іншых відах узброеных сіл. На суднах гандлёвага і іншага цывільнага флоту матрос — пасада члена экіпажа.

Падпалкоўнік

Падпалкоўнік — воінскае званне старшага афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

У арміі ЗША, Велікабрытаніі і Францыі званню падпалкоўнік адпавядае Lieutenant Colonel (лейтэнант-палкоўнік).

Уведзена ў Еўропе ў XVII ст..

Палкоўнік

Палкоўнік (ад слова полк — той, хто ўзначальвае полк) — пасада, чын, воінскае званне афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

Радавы

Радавы́ — ніжэйшае, першае воінскае (спецыяльнае) званне ва Узброеных Сілах (сілавых структурах) Рэспублікі Беларусь і большасці іншых краін, па рангу вышэй толькі рэкрута або курсанта (акрамя афіцэрскіх курсаў), якое адносіцца да складу салдат, сяржантаў.

Воінскае званне радавы прысвойваецца:

грамадзяніну, які не мае воінскага звання, прызванаму на тэрміновую ваенную службу — пры залічэнні ў спісы асабовага складу воінскай часці;

грамадзяніну, які не мае воінскага звання, прынятага для навучання ў ваенную навучальную ўстанову — пры залічэнні ў спісы курсантаў;

грамадзяніну жаночага полу, які не знаходзіцца ў запасе і паступіў на ваенную службу па кантракце — пры залічэнні ў спісы асабовага складу воінскай часці.Звычайна радавыя займаюць ніжэйшыя пасады: стралок, кіроўца, нумар гарматнага разліку, механік-кіроўца, сапёр, разведчык, радыст і г. д.

Старшы лейтэнант

Старшы лейтэнант (фр.: lieu tenant — намеснік, ад lieu — месца і tenant - займае) — воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ва ўзброеных сілах многіх дзяржаў, уключаючы Рэспубліку Беларусь. Ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь надаецца лейтэнантам пры адпаведнасці службовай катэгорыі, па заканчэнні вызначанага тэрміну выслугі ў папярэднім званні і інш.

У арміі Вялікага княства Літоўскага адпавядала званню "паручнік".

Старшы матрос

Старшы матрос — воінскае званне ў ВМФ (ВМС) шэрагу дзяржаў, у тым ліку ў Рэспубліцы Беларусь, прысвойваецца за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і ўзорную вайсковую дысцыпліну старшым і лепшым матросам, якія ў перыяд адсутнасці камандзіраў аддзяленняў замяняюць іх.

Старшы мічман

Старшы мічман англ.: Midshipman — воінскае званне у ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за мічмана, але ніжэй афіцэраў.

У ВМФ CCCР у 1940-1971 гг. воінскае званне старшынскага складу, з 1972 па 1991 гг. воінскае званне ў ВМФ і марскіх часцях пагранічных войск, якое адпавядала званню старшы прапаршчык. Надаецца лепшым мічманам. якія праслужылі 5 гадоў, у тым ліку не менш як 1 год на пасадзе старшага мічмана або афіцэра, а таксама за бездакорную службу мічманам на працягу 15 гадоў незалежна ад займання пасады.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Старшы сяржант

Старшы сяржант — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за сяржанта і ніжэй за старшыну.

Ва Узброенных Сілах Рэспублікі Беларусь надаецца лепшым сяржантам, якія праслужылі на сяржанцкіх пасадах не менш за год і пры прызначэнні на пасады, на якіх штатам прадугледжана званне старшага сяржанта.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Старшына другой стацці

Старшына другой стацці — малодшае старшынскае воінскае званне ў ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету; адпавядае званню малодшы сяржант ў іншых відах узброеных сіл.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Шаблон:Воінскія званні РСЧА і РСЧФ

Старшына першай стацці

Старшыня першай стацці — старшынскае воінскае званне ў ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету; адпавядае званню сяржант ў іншых відах узброеных сіл.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Шаблон:Воінскія званні РСЧА і РСЧФ

Сяржант

Сяржа́нт — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за малодшага сяржанта і ніжэй за старшага сяржанта.

Звычайна сяржанты займаюць пасады камандзіраў аддзяленняў, танка, гарматы.

Тэрмін выслугі ў званні сяржант складае дзевяць месяцаў.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Яфрэйтар

Яфрэйтар (ад ням.: Gefreiter) — 1) воінскае званне ў арміях шэрагу краін, у тым ліку Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. З'явілася ў 17 стагоддзі ў Германіі. У Савецкай Арміі з лістапада 1940 года — салдацкае воінскае званне, што ішло за радавым; прысвойвалася камандзірам часці за службовыя адзнакі ў выглядзе заахвочвання. У ВМФ адпавядае воінскаму званню старшы матрос. 2) У арміях некаторых краін — першаснае воінскае званне малодшых камандзіраў (сяржантаў).

Воінскае званне яфрэйтар можа быць прысвоена радавому, прызначанаму на пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне яфрэйтар, а таксама ў парадку заахвочвання.Яфрэйтары могуць быць прызначанымі разводнікамі ў складзе каравулаў.

 
Воінскія званні Рэспублікі Беларусь
Вышэйшыя афіцэры
Старэйшыя афіцэры
Малодшыя афіцэры
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыні
Салдаты і матросы
Заўвагі
Структура Узброеных сіл
Камандаванне
Віды Узброеных сіл
Роды войскаў
Аператыўныя камандаванні
Прававое становішча
Прававыя акты і дакументы
Ваенная служба
Атрыбуты ваеннай службы
Воінскі абавязак
Сімволіка
Воінскія часці і фармаванні
Воінскія навучальныя ўстановы
Воінскія часці і падраздзяленні
Заходняга аператыўнага камандвання
Воінскія часці і падраздзяленні
Цэнтральнага падпарадкавання
Воінскія часці і падраздзяленні
Паўночна-заходняга
аператыўнага камандвання
Сілы спецыяльных аперацый
Спецыяльныя войскі
У складзе Міністэрства ўнутраных спраў
У складзе міжнародных ваенных арганізацый
Воінскія медыцынскія ўстановы
Расфарміраваныя воінскія часці Беларусі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.