Воінскае званне

Воінскае званне — званне, якое персанальна прысвойваецца ваеннаслужачым і ваеннаабавязанным запасу ўзброенных сіл у адпаведнасці з іх службовым становішчам, заслугамі, ваеннай і спецыялізаванай падрыхтоўкай, выслугай гадоў, прыналежнасцю да віду ўзброенных сіл, роду войск ці віду службы.

Ва Узброенных Сілах Рэспублікі Беларусь ваеннаслужачыя і ваеннаабавязанныя ў залежнасці ад прысвоенных воінскіх званняў падзяляюцца на наступныя склады:

Афіцэрскі склад падзяляецца на малодшых, старшых і вышэйшых афіцэраў.

Прысваенне і пазбаўленне воінскага звання праводзіцца ў адпаведнасці з законамі Рэспублікі Беларусь.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (Т. 7).

Шаблон:Воінскія званні РСЧА і РСЧФ

Воінскія званні Рэспублікі Беларусь

У Рэспубліцы Беларусь устаноўлены два віды воінскіх званняў — вайсковыя і карабельныя (прысвойваюцца вайскоўцам рачных падраздзяленняў Памежнай службы).

Перад званнем вайскоўца, які праходзіць службу ў гвардзейскай воінскай часці, дадаецца слова «гвардыі», напрыклад «гвардыі сяржант». Воінскае званне афіцэра, які мае ваенна-уліковую спецыяльнасць і вышэйшую адукацыю юрыдычнага або медыцынскага (ветэрынарнага) профілю, дапаўняецца адпаведна словамі «юстыцыі» або «медыцынскай службы», напрыклад «лейтэнант юстыцыі», «маёр медыцынскай службы». Воінскае званне рэзервіста дапаўняецца словам «рэзерву», напрыклад «яфрэйтар рэзерву». Воінскае званне грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе або адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі «запасу» або «у адстаўцы».

Генерал-палкоўнік

Генера́л-палкоўнік — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў. Вышэй рангам за генерал-лейтэнанта.

У Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца найвышэйшым званнем.

Генерал-палкоўнікі Рэспублікі Беларусь:

Павел Паўлавіч Казлоўскі, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1992—1994) (Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 верасня 1994 г. № 83 быў паніжаны ў званні да генерал-лейтэнанта)

Эдуард Іванавіч Шыркоўскі, Старшыня КДБ БССР (1990—1991), Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1990—1994).

Анатоль Іванавіч Касценка, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1994—1995).

Аляксандр Пятровіч Чумакоў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1997—2001).

Леанід Сямёнавіч Мальцаў, Міністр абароны Рэспублікі Беларусь (1995—1996, 2001—2009).Генерал-палкоўнік унутраннай службы

Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1990—1994).У катэгорыі ваеннаслужачых карабельнага саставу ваенна-марскога флоту званню генерал-палкоўніка адпавядае воінскае званне адмірала.

Генерал-фельдмаршал

Генерал-фельдмаршал, вышэйшае воінскае званне ў сухапутных войсках нямецкай, аўстрыйскай і рускай арміяў. Упершыню ўведзена ў Германіі ў XVI стагоддзі. У Расіі ўведзена ў 1699 годзе Пятром I. Ва Францыі і некаторых іншых дзяржавах яму адпавядала воінскае званне маршала (маршала-генерала).

Генерал ад інфантэрыі

Генерал ад інфантэрыі — воінскае званне і чын у Расійскай імперыі ў 1796—1917 гадах. Вышэйшы генеральскі чын у пяхотных войсках, прадугледжаны «Табелем аб рангах» 1722 года, але да канца XVIII ст. замяняўся агульным чынам генерал-аншэфа. Уведзены імператарам Паўлам I 29 лістапада 1796 года. Адпавядаў II класу «Табеля аб рангах» са зваротам «Ваша высокаправасхадзіцельства». Генерал ад інфантэрыі па пасадзе мог быць генерал-інспектарам пяхоты або стралковай часткі ў войсках, камандуючым войскамі ваеннай акругі, кіраваць буйнымі воінскімі злучэннямі (корпусам, войскам, фронтам).

Чын скасаваны 16 (29) снежня 1917 г. дэкрэтам СНК «Аб раўнанні ўсіх вайсковаслужбоўцаў у правах».

Генерал арміі

Генера́л а́рміі — персанальнае воінскае званне ва ўзброеных сілах шэрагу дзяржаў. У тых узброеных сілах, дзе ёсць званне маршала ці фельдмаршала, званне генерал арміі звычайна другое па старшынстве; там жа, дзе такіх званняў няма, чын генерал арміі з'яўляецца вышэйшым (напрыклад, у ЗША і Украіне).

Могуць быць і выключэнні, напрыклад у Іспаніі вышэй чыну (поўны) генерал існуе званне генерал-капітан, якое прыблізна адпавядае званню генерал арміі ці званню фельдмаршал у некаторых еўрапейскіх узброеных сілах.

Пад уплывам Францыі, СССР або ЗША званне «генерал арміі» было ўведзена таксама ў шэрагу іншых узброеных сілах, у прыватнасці, усходнееўрапейскіх: як у міжваенны перыяд (Польшча, Чэхаславакія), гэтак і ў часы існавання Варшаўскага дагавора (Балгарыя, Народная армія ГДР, Венгрыя, Румынія, Югаславія). Уведзена званне «генерал арміі» і ў іншых сацыялістычных дзяржавах: Куба, В'етнам, Манголія, КНДР.

З іншых дзяржаў, ва ўзброеных сілах якіх існуе воінскае званне «генерал арміі» ці супадальнае з ім па значэнні, можна паказаць: Ангола, Балівія, Бразілія, Буркіна-Фасо, Габон, Гвінея, Інданезія, Камерун, Кот-д’Івуар, Ліберыя, Маўрытанія, Марока, Мазамбік (існавала з 1975 па 1990), Панама, Парагвай, Перу, Тога (дзе гэта воінскае званне з'яўляецца адзіным генеральскім званнем), Эквадор і Цэнтральна-Афрыканская рэспубліка.

У постсавецкіх дзяржавах воінскае званне «генерал арміі» існуе ў Расіі, Украіне, Казахстане, Кыргызстана, Туркменістане, Таджыкістане; а таксама прадугледжана, але ні разу не прысвойвалася ў Узбекістане, Грузіі, Арменіі, Азербайджане.

Камбрыг

Камбры́г — скарачэнне наймення пасады камандзіра брыгады, прынятае пасле 1917 года, а таксама персанальнае воінскае званне асоб вышэйшага каманднага складу РСЧА у перыяд з 22 верасня 1935 па 7 мая 1940 года, адпаведнае званню брыгадзіра або брыгаднага генерала ў узброеных сілах іншых краін. Наступнае воінскае званне — камдзіў.

У сучасных узброеных сілах Беларусі камандзір брыгады звычайна мае званне палкоўнік.

Капітан

Капіта́н (познелац.: capitaneus — военачальнік, ад лац.: caput — галава) — воінскае званне афіцэрскага саставу ў арміі і на флоце шматлікіх краін свету. Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь (з 1992), а таксама ў войсках шэрагу дзяржаў, па рангу вышэй за «старшага лейтэнанта», але ніжэй за «маёра».

Упершыню чын (званне) капітан з'явіўся ў Сярэднявечча ва Францыі, дзе так звалі начальнікаў асобных ваенных акруг; з 1558 года капітанамі сталі зваць камандзіраў рот, а начальнікаў ваенных акруг — генерал-капітанамі.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага званне капітан выкарыстоўвалася толькі ў пяхоце, артылерыі і інжынерных частках. У кавалерыі капітану адпавядала званне ротмістр. Намеснікам капітана з'яўляўся штабс-капітан.

Знакам адрознення капітана ў арміі ВКЛ у XVIII ст. былі чатыры зорачкі на пагоне. Пасля адраджэння арміі ВКЛ у 1812 г. знакам адрознення капітана быў «чысты» эпалет без махры.

Малодшы сяржант

Малодшы сяржант — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за яфрэйтара і ніжэй за сяржанта.

Першае воінскае званне сяржанцкага складу малодшы сяржант прысвойваецца:

салдатам тэрміновай ваеннай службы, якія прайшлі навучанне ў навучальных цэнтрах па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і здалі устаноўленыя праграмай навучання экзамены - пры прызначэнні на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў;

салдатам тэрміновай ваеннай службы, а таксама тым, якiя праходзяць ваенную службу па кантракце, прызначаным на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў або больш высокія воінскія званні, паспяхова выконваючым абавязкі па гэтых пасадах i прыкладна захоўваючым вайсковую дысцыпліну - пасля выслугі устаноўленага тэрміну ваеннай службы ў вайсковым званні радавога;

салдатам, якія прайшлі навучанне па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў на ваенных кафедрах або факультэтах устаноў вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі і здалі ўстаноўленыя праграмай падрыхтоўкі экзамены - пры прызначэнні на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў або больш высокія воінскія званні (без уліку выслугі ўстаноўленага тэрміна вайсковай службы ў ваенным званні радавога);

курсантам, прызначаным на пасады, для якіх штатамі прадугледжаны воінскія званні сяржантаў або больш высокія воінскія званні, паспяхова выконваючым абавязкі па гэтых пасадах, прыкладна захоўваюць вайсковую дысцыпліну і маюць добрыя і выдатныя паказчыкі ў вучобе - пасля выслугі устаноўленага тэрміну ваеннай службы ў вайсковым званні радавога.Звычайна малодшыя сяржанты займаюць пасады камандзіраў аддзяленняў, танка, гарматы.

Тэрмін выслугі ў званні малодшы сяржант складае пяць месяцаў.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Матрос

Матрос (нідэрл.: matroos) — малодшае воінскае званне у ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету; адпавядае званню радавы ў іншых відах узброеных сіл. На суднах гандлёвага і іншага цывільнага флоту матрос — пасада члена экіпажа.

Мічман

Мічман англ.: Midshipman — воінскае званне ў ВМФ (ВМС) многіх дзяржаў свету.

У ВМФ Расіі ў 1716—1732 гг. унтэр-афіцэрскі чын, у 1732—1751 і 1758—1917 гг. малодшы (першы) афіцэрскі чын, які адпавядаў паручніку ў арміі. У ВМФ CCCР у 1940—1971 гг. воінскае званне старшынскага складу, з 1972 па 1991 гг. воінскае званне ў ВМФ і марскіх часцях пагранічных войск, якое адпавядала званню прапаршчык.

У Велікабрытаніі, ЗША і іншых краінах — воінскае званне курсантаў старшых курсаў ваенна-марскіх ВНУ.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова «гвардыі».

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «у адстаўцы».

Падпалкоўнік

Падпалкоўнік — воінскае званне старшага афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

У арміі ЗША, Велікабрытаніі і Францыі званню падпалкоўнік адпавядае Lieutenant Colonel (лейтэнант-палкоўнік).

Уведзена ў Еўропе ў XVII ст..

Палкоўнік

Палкоўнік (ад слова полк — той, хто ўзначальвае полк) — пасада, чын, воінскае званне афіцэрскага або каманднага (начальніцкага) складу ва ўзброеных сілах (УС) і іншых сілавых ведамствах большасці краін свету.

Прапаршчык

Прапаршчык — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь (з 1992), а таксама ў войсках шэрагу дзяржаў, па рангу вышэй за салдацкія званні, але ніжэй афіцэраў. Паходзіць ад старажытнаславянскага прапар - сцяг, палотнішча.

У Савецкай Арміі, берагавых частках і авіяцыі ВМФ, памежных і ўнутраных войсках ўведзена воінскае званне прапаршчык у 1972 годзе.

Салдат

Салдат (ад лац.: Soldus, Solidus — манета або ад італ. Soldo - манета, жалаванне), таксама жаўнер

1.пярвічнае, малодшае, ніжняе, воінскае званне, радавы ў войсках многіх дзяржаў;

2.катэгорыя ваеннаслужачых i ваеннаабавязаных ва Узброеных Сілах шэрагу дзяржаў;

3.у шырокім сэнсе - ваенны чалавек у любым званні дасведчаны ў вайсковай справе; які валодае воінскімі якасцямі.

4.у пераносным сэнсе - удзельнік якой-небудзь арганізацыі або грамадскага руху, які прысвяціў сябе служэнню іх мэтам і задачам (напрыклад, салдат рэвалюцыі).

Старшы прапаршчык

Старшы прапаршчык — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь (з 1992), а таксама ў войсках шэрагу дзяржаў, па рангу вышэй за прапаршчыка, але ніжэй афіцэраў. Надаецца лепшым прапаршчыкам. якія праслужылі 5 гадоў, у тым ліку не менш як 1 год на пасадзе старшага прапаршчыка або афіцэра, а таксама за бездакорную службу прапаршчыкам на працягу 15 гадоў незалежна ад займання пасады. У Савецкай Арміі, берагавых частках і авіяцыі ВМФ, памежных і ўнутраных войсках ўведзена воінскае званне старэйшы прапаршчык у 1981 годзе.

У арміі Вялікага княства Літоўскага адпавядала званням "намеснік" або "таварыш".

Старшыня (воінскае званне)

Старшыня — воінскае ці спецыяльнае званне сяржанцкага саставу ва Узброеных Сілах, іншых войсках і вайсковых фармаваннях Рэспублікі Беларусь і некаторых іншых краін. Па рангу вышэй за старшага сяржанта.

Ва Узброенных Сілах Рэспублікі Беларусь надаецца вайскоўцу, які да гэтага меў званне старшы сяржант, па заканчэнні ўсталяванага тэрміну выслугі ў гэтым воінскім званні, калі ён займае пасаду, для якой штатам агадана воінскае званне старшыня ці больш высокае.

Перад воінскім званнем вайскоўца, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы дадаецца слова "гвардыі".

Воінскае званне рэзервіста дапаўняецца словам "рэзерву".

Воінскае званне грамадзяніна, які складаецца ў запасе ці знаходзіцца ў адстаўцы, дапаўняецца адпаведна словамі "запасу" ці "ў адстаўцы".

Сяржант

Сяржа́нт — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і шэрагу іншых краін, па рангу вышэй за малодшага сяржанта і ніжэй за старшага сяржанта.

Звычайна сяржанты займаюць пасады камандзіраў аддзяленняў, танка, гарматы.

Тэрмін выслугі ў званні сяржант складае дзевяць месяцаў.

Перад воінскім званнем ваеннаслужачага, які праходзіць ваенную службу ў гвардзейскай вайсковай частцы, на гвардзейскім караблі, дадаецца слова "гвардыі".

Да воінскага звання вайскоўца або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе, які мае ваенна-ўліковую спецыяльнасць юрыдычнага або медыцынскага профілю, дадаюцца адпаведна словы «юстыцыі» або «медыцынскай службы».

Чырвонаармеец

Чырво́наарме́ец (баец) — воінскае званне і пасада ваеннаслужачага радавога складу Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі (РСЧА) Савецкай Расіі і СССР з лютага 1918 да 1946, сінонім слова «салдат», ад якога адмовіліся, як ад «контррэвалюцыйнага».

Як персанальнае воінскае званне ўведзена ў 1935 годзе.

У ВМФ ў 1918—1946 гадах званню чырвонаармейца адпавядала званне Чырванафлоцец.

У лютым 1946 года званне чырвонаармеец заменена званнем радавы.

Яфрэйтар

Яфрэйтар (ад ням.: Gefreiter) — 1) воінскае званне ў арміях шэрагу краін, у тым ліку Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. З'явілася ў 17 стагоддзі ў Германіі. У Савецкай Арміі з лістапада 1940 года — салдацкае воінскае званне, што ішло за радавым; прысвойвалася камандзірам часці за службовыя адзнакі ў выглядзе заахвочвання. У ВМФ адпавядае воінскаму званню старшы матрос. 2) У арміях некаторых краін — першаснае воінскае званне малодшых камандзіраў (сяржантаў).

Воінскае званне яфрэйтар можа быць прысвоена радавому, прызначанаму на пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне яфрэйтар, а таксама ў парадку заахвочвання.Яфрэйтары могуць быць прызначанымі разводнікамі ў складзе каравулаў.

 
Вышэйшыя афіцэры
Старэйшыя афіцэры
Малодшыя афіцэры
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыні
Салдаты і матросы
Заўвагі
 
Воінскія званні ў Расійскай Федэрацыі
Вышэйшыя афіцэры
Старшыя афіцэры
Малодшыя афіцэры
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыны
Салдаты і матросы
Заўвагі
 
Воінскія званні СССР
Вышэйшы афіцэрскі склад
Старшы афіцэрскі склад
Малодшы афіцэрскі склад
Прапаршчыкі і мічманы
Сяржанты і старшыны
Салдаты і матросы
Заўвагі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.