Вобласць Войска Данскога

Вобласць Войска Данскога — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі, якая была населеная данскімі казакамі і кіравалася па адмысловыму парадку.

З 1786 года афіцыйна звалася зямлёй Войска Данскога, у 18701920 — Вобласцю Войска Данскога. Цэнтр — Чаркаск, з 1806 — Новачаркаск. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі данскія казакі пад кіраўніцтвам Пятра Краснова прынялі ўдзел у паходзе на Петраград. Пасля спынення паходу Усевялікае Войска Данское абвясціла аб сваёй аўтаноміі надалей да аднаўлення легітымнай расійскай улады. Вярхоўная ўлада перадавалася выбарнаму атаману, заканадаўча-дарадчыя функцыі заставаліся за Кругам. Сцягам Усевялікага Войска Данскога стаў трыкалор з гарызантальнымі палоскамі: сіняй, жоўтай і чырвонай, якія сімвалізавалі адзінства трох народаў Дона: казакоў, калмыкаў і рускіх. Затым увайшлі ў Поўдзень Расіі.

У 1920 годзе скасавана, вялікая частка тэрыторыі ўвайшла ў Данскую вобласць, затым у 1924 — у Паўночна-Каўказскі край.

Вобласць Войска Данскога
Герб
Герб
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1786
Дата скасавання 20 сакавіка 1920
Насельніцтва
  • 2 500 000 чал.
Плошча
  • 152 700 км²
Вобласць Войска Данскога на карце

Спасылкі

Шаблон:Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вобласці Войска Данскога

Іван Данілавіч Папоў

Іва́н Дані́лавіч Папо́ў (руск.: Иван Данилович Попов; 24 лютага 1864 года, станіца Камышоўская, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — канец лютага 1920 года, каля Екацерынадара) — адзін з вядомых казачых афіцэраў Данской арміі, генерал-лейтэнант, Георгіеўскі кавалер.

Ісаак Фёдаравіч Быкадораў

Ісаа́к Фё́даравіч Быкадо́раў (руск.: Исаак Фёдорович Быкадоров; 19 мая 1882 года, станіца Ніжне-Кундручаская, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — 20 верасня 1957 года, Анжэ) — адзін з вядомых казачых афіцэраў Данской арміі, генерал-маёр.

Аляксандр Пятровіч Фіцхелаўраў

Алякса́ндр Пятро́віч Фіцхела́ўраў (руск.: Александр Петрович Фицхелауров, груз. ალექსანდრე ფიცხელაური; 8 чэрвеня 1878 года, станіца Новачаркаская, Вобласць Войска Данскога — 28 сакавіка 1928 года, Парыж) — рускі ваеначальнік, генерал-лейтэнант, адзін з кіраўнікоў Белага руху на Доне.

Аляксандр Серафімавіч Серафімовіч

Аляксандр Серафімавіч Серафімовіч (сапраўднае прозвішча — Папоў; 7 [19] студзеня 1863, станіца Ніж­не­курмаярская, Вобласць Войска Данскога — 19 студзеня 1949, Масква) — рускі пісьменнік, журналіст, вайсковы карэспандэнт. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1943).

Васіль Васілевіч Кошалеў

Васіль Васілевіч Кошалеў (2 студзеня 1857 (21 снежня 1856), слабада Равянькі, Вобласць Войска Данскога — каля 1925, г. Гродна) — беларускі ўрач. Доктар медыцыны (1901). Спецыяліст у галіне інфекцыйных хвароб, сапраўдны стацкі саветнік.

Васіль Рыгоравіч Фясенкаў

Васіль Рыгоравіч Фясенкаў (руск.: Василий Григорьевич Фесенков) (13 студзеня 1889, Новачаркаск, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — 12 сакавіка 1972, Масква, СССР) — расійскі астраном, адзін з заснавальнікаў астрафізікі ў СССР. Акадэмік АН СССР (1935; член-карэспандэнт 1927), АН Казахскай ССР (1946).

Вобласць (адміністрацыйная адзінка)

Вобласць — буйная адзінка адміністрацыйна-тэратарыяльнагу ці нацыянальна-тэратарыяльнага падзелу. 1) У Расійскай імперыі вобласць (найчасцей на ўскраіне імперыі) адпавядала губерні. У 1917 годзе ў імперыі была 21 вобласць: 18 абласцей у Сібіры і 3 асобныя вобласці (вобласць Войска Данскога, Уральская і Тургайская). У СССР асноўная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка. У 1987 годзе былі 123 вобласці, у тым ліку 8 аўтаномных. Пасля распаду СССР абласны падзел захаваўся ў Казахстане, Кыргызстане, Расіі, Узбекістане, Украіне. 2) Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэспубліцы Беларусь. Орган дзяржаўнай улады — абласны Савет дэпутатаў, выканаўчы і распарадчы орган — абласны выканаўчы камітэт.

Абласны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел уведзены ў БССР ў 1938 годзе (Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Мінская і Палеская). Пасля ўключэння ў БССР Заходняй Беларусі ў 1939 годзе створаны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская (з 1944 Маладзечанская) і Пінская вобласці. У 1944 годзе большая частка Беластоцкай вобласці перададзена Польшчы, утвораны Бабруйская, Гродзенская і Полацкая вобласці. У сувязі з узбуйненнем абласцей у 1954 годзе скасаваны Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская і Полацкая, а ў 1960 годзе і Маладзечанская. На 1 студзеня 2016 года ў Рэспубліцы Беларусь 6 абласцей: Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская і Мінская.

Георгій Дзмітрыевіч Каргальскаў

Гео́ргій Дзмі́трыевіч Карга́льскаў (руск.: Георгий Дмитриевич Каргальсков; 1 ліпеня 1883 года, станіца Верхне-Каргальская, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — 28 сакавіка 1954 года) — адзін з вядомых казачых афіцэраў Данской арміі, генерал-маёр (1919), Георгіеўскі кавалер.

Данскія казакі

Данскія казакі (Данское казачае войска, Войска Данское) — казацкая супольнасць, якая сфарміравалася на рацэ Дон ў XV — XVII стст. Гістарычная мясцовасць, дзе пражывалі данскія казакі, вядомая таксама як Усевялікае Войска Данское. Частка казакоў, а таксама некаторыя даследчыкі, вылучаюць данскіх казакоў у асобную ўсходнеславянскай народнасць.

Размяшчаліся на асобнай аўтаномнай тэрыторыі, якая звалася Вобласць Войска Данскога, займала малую частку сучасных Луганскай і Данецкай абласцей Украіны і асноўныя часткі Растоўскай, Валгаградскай, Варонежскай абласцей і рэспублікі Калмыкія ў Расійскай Федэрацыі. Гістарычная назва звязана з ракой Дон (вадазбор Азоўскага мора). Сталіца Войска Данскога з 1571 па 1610 год размяшчалася на востраве каля станіцы Раздорская, з 1610 па 1637 — у манастырскім мястэчку (у 6 км ад станіцы Старочеркасской уніз па плыні Дона), падчас Азоўскага сядзення з 1637 па 1642 год — у Азове, з 1644 па 1806 год — у Чаркаску (цяпер станіца Старачаркаская), тут збіралі вайсковы круг, прымалі царскіх паслоў і царскае жалаванне. З 1806 сталіцай Данскога казацтва з'яўляецца горад Новачаркаск.

Паводле апошняга перапісу насельніцтва, толькі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі жыве больш за 140 тысяч чалавек, што запісалі сваю нацыянальнасць, як «казак». Большасць з іх — у Растоўскай і Валгаградскай абласцях.

Канстанцін Іванавіч Сычоў

Канстанці́н Іва́навіч Сычо́ў (руск.: Константин Иванович Сычев; 5 (17) верасня 1870 года, станіца Новачаркаская, Вобласць Войска Данскога — 25 красавіка 1935 года, Парыж) — рускі ваеначальнік, генерал-маёр, адзін з кіраўнікоў Белага руху. Удзельнічаў у абароне Іркуцка ад паўстанцаў 22 снежня 1919 года — 5 студзеня 1920 года.

Мікалай Паўлавіч Яругін

Мікалай Паўлавіч Яругін (14 мая 1907, станіца Велікакняжаская, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — 12 лютага 1990) — беларускі матэматык, арганізатар (разам з У. І. Крыловым) і першы дырэктар Інстытута матэматыкі НАН Беларусі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1943), прафесар (1944), акадэмік АН БССР (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967), Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Міхаіл Аляксандравіч Шолахаў

Міхаі́л Алякса́ндравіч Шо́лахаў (руск.: Михаил Александрович Шолохов, 11 [24] мая 1905, хутар Кружылінскі, станіца Вёшанская, Данецкая акруга, вобласць Войска Данскога — 21 лютага 1984, станіца Вёшанская, Шолахаўскі раён, Растоўская вобласць) — рускі савецкі пісьменнік, журналіст і кінасцэнарыст. Вайсковы карэспандэнт (1941—1945). Палкоўнік (1943). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1965 год, Сталінскай прэміі (1941), Ленінскай прэміі (1960). Сапраўдны член АН СССР (1939). Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1967, 1980).

Міхаіл Васільевіч Базаваў

Міхаі́л Васі́льевіч База́ваў (руск.: Михаил Васильевич Базавов; 18 лістапада 1853 года, станіца Заплаўская, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — невядома) — адзін з вядомых казачых афіцэраў Данской арміі, генерал-маёр.

Міхаіл Георгіевіч Хрыпуноў

Міхаі́л Гео́ргіевіч Хрыпуно́ў (руск.: Михаил Георгиевич Хрипунов; 4 лістапада 1889 года, станіца Усць-Мядзведзіцкая, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — 4 красавіка 1983 года, Іерусалім) — адзін з вядомых казачых афіцэраў Данской арміі, генерал-маёр.

Міхаіл Сцяпанавіч Свечнікаў

Міхаі́л Сцяпа́навіч Све́чнікаў (18 (30) верасня 1881, станіца Усць-Мядзведзіцкая, Вобласць войска Данскога — 26 жніўня 1938, Масква) — падпалкоўнік Рускай імператарскай арміі, савецкі военачальнік, ваенны гісторык, ваенны тэарэтык і адзін з аўтараў ідэалогіі і канцэпцыі стварэння адмысловых сіл (спецпрыз), камбрыг (1935).

Пётр Харытонавіч Папоў

Пётр Харыто́навіч Папо́ў (руск.: Пётр Харитонович Попов; 10 студзеня 1868 года, станіца Мігулінская, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — 6 кастрычніка 1960 года,Нью-Ёрк) — Данскі атаман, Генеральнага штаба генерал ад кавалерыі.

Рыгор Андрэевіч Пёрышкін

Рыгор Андрэевіч Пёрышкін (6 лютага 1898, Новачаркаск, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя - 30 кастрычніка 1990) — беларускі вучоны ў галіне гідратэхнічнага будаўніцтва. Член-карэспандэнт АН БССР (1959), прафесар (1954). Кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга (1952).

Святаслаў Варламавіч Дзянісаў

Святасла́ў Варла́мавіч Дзяні́саў (руск.: Святослав Варламович Денисов; 10 верасня 1878 года, станіца Луганская, Вобласць Войска Данскога — 29 красавіка 1957 года, горад Стратфард, штат Канектыкут) — рускі ваеначальнік. Генеральнага штаба генерал-лейтэнант (06.1918), удзельнік Першай сусветнай вайны, камандуючы Данскімі арміямі Усевялікага Войска Данскога і Упраўляючы ваенна-марскім аддзелам (міністэрствам) Нарады кіраўнікоў УВД (Данскі ўрад) падчас Грамадзянскай вайны.

Уладзімір Ільіч Сідорын

Уладзі́мір Ільі́ч Сідо́рын (руск.: Владимир Ильич Сидорин; 3 лютага 1882 года, станіца Есаулаўская, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя — 20 мая 1943 года, Берлін) — военачальнік рускай Імператарскай арміі і Данской арміі Усевялікага Войска Данскога, генерал-лейтэнант (1919).

Губерні
Вобласці
Вобласці Сцяпнога края
Вобласці Туркестанскага края
губерні
Вялікага Княства Фінляндскага
губерні
Царства Польскага
Іншыя
Ваенныя акругі
Утвораныя ў 1914
Скасаваныя да 1914

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.