Венецыя

Венецыя (італ.: Venezia, вен.: Venezsia) — горад у Паўночнай Італіі на астравах у аднайменнай лагуне і на беразе Венецыянскага заліва Адрыятычнага мора. Марскі порт (грузазварот звыш 20 млн тон у год); міжнародны аэрапорт імя Марка Пола. Пачатковы пункт аўтадарог і чыгунак. Венецыя складаецца з 2 частак: гістарычнага, размешчанага на 118 астравах (гл.востраў Сан-Мікеле), падзеленых 150 каналамі і пратокамі, цераз якія перакінуты каля 400 мастоў (Спіс мастоў Венецыі, у тым ліку Рыяльта, мост Уздыхаў, Мост дэла Ліберта), і прамыслова-партовай часткі (уключае гарады Маргера, Местрэ, Фузіна). У Сярэднявеччы Венецыя з'яўлялася цэнтрам Венецыянскай рэспублікі, адной з найважнейшых дзяржаў Міжземнамор'я. У цяперашні час буйны турыстычны і прамысловы цэнтр, сталіца рэгіёну Венета і правінцыі Венецыя. Насельніцтва - 270,4 тыс. жыхароў (2009).

Горад
Венецыя
Venezia
Collage Venezia
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Venice Old Town Lagoon Aerial View
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
45°26′ пн. ш. 12°19′ у. д.
Мэр
Luigi Brugnaro[d][1]
Плошча
412 км²
Вышыня цэнтра
2,56 ± 0,01 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
італьянская, венецыянская
Насельніцтва
271,3 чалавек (2004)
Канфесійны склад
католікі, пратэстанты
Часавы пояс
UTC+1 і UTC+2
Тэлефонны код
041
Паштовыя індэксы
30121–30176
Афіцыйны сайт
Венецыя на карце Італіі
Венецыя (Італія)
Венецыя

Гісторыя

Першыя паселішчы на тэрыторыі Венецыі (на астравах лагуны каля паўночнага ўзбярэжжа Адрыятычнага мора) узніклі ў 5 стагоддзі да н.э. У перыяд нашэсця варварскіх плямён (4-7 ст.н.э.) колькасць насельніцтва павялічылася за кошт уцекачоў з мацерыковай часткі Італіі. У сярэдзіне 6 стагоддзя астравы былі заваяваны Візантыяй, але фактычна заставаліся незалежныя. На астравах узніклі абшчыны, якія ў канцы 7 - пачатку 8 стагоддзя ўтварылі рэспубліку на чале з дожам. Горад Венецыя ўзнік у пачатку IX ст на востраве Рыяльта як цэнтр дуката (герцагства). З IXX па XVI стагоддзе — буйны цэнтр пасрэдніцкага гандлю паміж Заходняй Еўропай і Усходам. У канцы 10 стагоддзя Візантыя разглядала Венецыю як незалежную дзяржаву. Былі далучаны істрыйскія гарады Кападыстрыя, Парэнца, Умага, Равіньё і іншыя. У часы крыжацкіх паходаў (11-13 стагоддзі) ператварылася ў міжземнаморскую імперыю, авалодала часткай Канстанцінопаля, шэрагам гаваняў на Мармуровым моры і ў пралівах, астравамі Эўбея, Крыт і іншыя. Значанага росквіту Венецыя дасягнула ў 14-15 стагоддзях, замацавалася ў Далмацыі, завалодала некалькімі пунктамі ў Албаніі, Іанічнымі астравамі. У 14-пачатку 16 стагоддзя пашырыла свае ўладанні на кантыненце (былі далучаны гарады Падуя, Равена, Крэмона, Рыміні). Захоп туркамі Канстанцінопаля (1453), перамяшчэнне гандлёвых шляхоў з Міжземнамор'я ў Атлантычны акіян нанеслі ўдар магутнасці Венецыі. У венецыяна-турэцкіх войнах яна страціла амаль усе тэрыторыі на Балканах і ва Усходнім Міжземнамор'і, што прывяло да палітычнага і эканамічнага заняпаду. У 1797 годзе Венецыя акупавана войскамі Напалеона I і паводле Кампафармійскага міру 1797 года перададзена Аўстрыі. Паводле Прэсбургскага міру 1805 года далучана да Італьянскага каралеўства. Венскі кангрэс 1814-15 зноў перадаў Венецыю Аўстрыі. У час рэвалюцыі 1848-49 гг. у Італіі ў Венецыі абвешчана (сакавік 1848) рэспубліка (кіраўнік Д.Манін), у жніўні 1849 пасля гераічнай абароны яна пала пад ударамі аўстрыйскай арміі. Паводле Венскага міру 1866 года ўвайшла ў склад Італьянскага каралеўства. У 1943 годзе акупіраваны нацысцкімі войскамі, была цэнтрам руху Супраціўлення. Вызвалена ў выніку народнага паўстання 28-29 красавіка 1945 года, 30 красавіка занята войскамі саюзнікаў.

Уздоўж каналаў і вузкіх крывых вуліц размяшчаюцца багата дэкараваныя цэрквы, палацы. На цэнтральнай плошчы Сан-Маркасабор (IXXV стагоддзя), Палац дожаў (XIVXV стагоддзяў), Старая бібліятэка Сан-Марка (XVI ст), будынкі рэлігійных братэрстваў (скоул), кляштары. Горад і лагуна уключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны.

Адміністрацыйны падзел

VeniceCanalGrandeMariaSalute
Гранд-канал у Венецыі

Вызначаюць 6 адміністрацыйных раёнаў (sestieri), якія склаліся яшчэ ў Сярэднявеччы:

  • Сан-Марка (San Marco)
  • Канарэджа (Cannaregio)
  • Кастэла (Castello)
  • Дарсадура (Dorsoduro)
  • Сан-Пола (San Polo)
  • Санта-Крочэ (Santa Croce)

Інфраструктура

Прамыслова-партовая частка Венецыі мацерыковая. Суднабудаванне і сударамонт, каляровая металургія, нафтаперапрацоўчая, хімічная, электратэхнічная, лёгкая прамысловасць. Рамесная вытворчасць мастацкіх шкляных вырабаў (гл. Венецыянскае шкло, востраў Мурана; музей), карунак (востраў Бурана), мазаікі. Універсітэт, кансерваторыя (1916). Музеі (у тым ліку Галерэя Акадэміі мастацтваў). Першы агульнадаступны оперны тэатр (16371812), оперны тэатр «Фенічэ» (1792).

Астраўная Венецыя — марскі курорт, цэнтр міжнароднага турызму сусветнага значэння, месца правядзення міжнародных кінафестываляў (гл. Венецыянскі кінафестываль), мастацкіх выстаў (гл.Венецыянская біенале), Венецыянскага карнавалу. Нутрагарадскія перавозкі на маторных суднах, гандолах, баржах.

Выбітныя асобы з Венецыі

Храмы

Палацы

Спасылкі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 478 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  1. 1,0 1,1 http://www.comune.venezia.it/it/content/sindaco
Італія

Іта́лія (італ.: Italia [iˈtaːlja]), Італья́нская Рэспу́бліка (італ.: Repubblica Italiana) — краіна ў Паўднёвай Еўропе. Знаходзіцца на Апенінскім паўвостраве. Цягнецца ад паўночных Альпаў амаль да ўзбярэжжа Паўночнай Афрыкі, ствараючы, такім чынам, лінію даўжынёй 1100 км. Італію акружаюць Лігурыйскае і Тырэнскае мора на захадзе, Іанічнае мора на поўдні і Адрыятычнае мора на ўсходзе. У нацыянальную тэрыторыю Італіі ўваходзяць два вялікіх вострава, гэта Сардзінія і Сіцылія, а таксама мноства маленькіх астравоў, такіх як Капры, Іхія, Эльба; Ліпарскія астравы паўночней Сіцыліі; астравы Пантэлерыя, Ліноза, Ламп'ёнэ і Лампедуза паміж Сіцыліяй і Афрыкай. Па пагадненню з Югаславіяй 1954—1971 гг., у склад Італіі ўвайшоў Трыест з вобласцю Істрыя. На тэрыторыі самой Італіі існуюць два невялікіх незалежных анклава — Ватыкан і Рэспубліка Сан-Марына. Італія мяжуе на захадзе з Францыяй, на поўначы з Швейцарыяй і Аўстрыяй, на ўсходзе са Славеніяй. Сталіца Італіі — Рым.

Сучасная Італія ўтварылася ў 1861 г., пад кіраўніцтвам караля Сардзініі Віктора Эмануіла II. Дагэтуль Італія складалася з шматлікіх незалежных дзяржаў, чый сепаратызм і моц адлюстраваліся ў тэрытарыяльным падзеле Італіі на 20 рэгіёнаў. Восем з іх знаходзяцца ў Паўночнай Італіі: Эмілія-Раманья, Фрыулі-Венецыя-Джулія, Лігурыя, Ламбардыя, П'емонт, Трэнціна Альто-Адзіджэ, Вале-д'Аоста і Венета. Шэсць знаходзіцца ў Цэнтральнай частцы краіны: Абруца, Лацыё, Марке, Малізэ, Таскана і Умбрыя. Паўднёвая Італія складаецца з чатырох: Апулія, Базіліката, Калабрыя і Кампанія. Астатнія два рэгіёны — гэта астравы Сіцылія і Сардзінія.

Італія знаходзіцца на сусветнай гістарычнай арэне з часоў Рымскай Імперыі. Сучасная Італія з’яўляецца індустрыяльна развітай краінай, адным з лідараў Еўрапейскага Саюза.

Адміністрацыйны падзел Італіі

Паводле Канстытуцыі ад 11 снежня 1947 года (ст. 116), Італьянская Рэспубліка падзяляецца на 20 абласцей (рэгіёнаў, італ.: regioni), з якіх 5, у якіх кампактна пражываюць этнічныя і моўныя меншасці, маюць адменны аўтаномны статус і дадатковыя (акрамя італьянскага) афіцыйныя мовы (азначаны ў дужках у ніжэйзгаданым спісе):

1. Абруца

2. Вале-д'Аоста (французская мова)

3. Апулія

4. Базіліката

5. Калабрыя

6. Кампанія

7. Эмілія-Раманья

8. Фрыўлі-Венецыя-Джулія (фрыўльская, нямецкая, славенская і венецкая мовы)

9. Лацыё

10. Лігурыя

11. Ламбардыя

12. Марке

13. Малізэ

14. П'емонт

15. Сардзінія (сардзінская мова)

16. Сіцылія (сіцылійская мова)

17. Трэнціна — Альта-Адыджэ (нямецкая, ладынская мовы)

18. Таскана

19. Умбрыя

20. Венета

Нумары ў спісе адпавядаюць нумарам на карце.

У рэгіёнах ёсць свае парламенты — рэгіянальныя саветы і ўрады — джунты (giunti), якія маюць паўнамоцтвы ў пытаннях мясцовага самакіравання. Усе рэгіёны, акрамя Вале-д'Аоста, падзяляюцца на правінцыі (італ.: province), якіх налічваецца 110 (дзве з іх, Трэнта і Бальцана з рэгіёне Трэнціна-Альта-Адыджэ, таксама маюць аўтаномны статус). Правінцыі, у сваю чаргу, падзяляюцца на камуны (абшчыны, італ.: communi), якія могуць таксама падпадзяляцца на тэрытарыяльныя часткі (італ.: frazioni). Камуны вельмі разнастайныя па памерах; самай вялікай камунай Італіі па плошчы і насельніцтву з'яўляецца Рым (1285 км2, 2,76 млн чал.), самай маленькай па плошчы — Ф'ера-дзі-Прым'ера (0,15 км2), па насельніцтвў — Педэзіна (34 чал.).

Адрыятычнае мора

Адрыяты́чнае мо́ра (італ.: Mare Adriatico, харв. Jadransko more): паўзамкнёнае мора басейну Міжземнага мора, паміж Балканскім і Апенінскім паўвастравамі.

Плошча 144 тыс.км²; даўжыня Пн-Пд ~800 км, шырыня 93—222 км. Сярэдняя глыбіня 250 м, максімальная — да 1230 м. Тэмпература вады летам (жнівень) 24—26 °C, зімой (люты) — 7—13 °C. Салёнасць 30—38 ‰. Прылівы змяшаныя, на поўначы да 1,2 м. Усходнія берагі моцна парэзаныя, маюцца зручныя бухты і якарныя стаянкі; заходнія берагі роўныя, натуральных бухт мала.

Порты і ВМБ: Пула, Рыека, Шыбенік, Спліт, Дуброўнік, Бар, Бакар (усе — Харватыя), Дурэс, Влёра (усе — Албанія), Трыест, Венецыя, Равена, Пезара, Анкона, Бары, Брындызі (усе — Італія).

Амара

Амара (італ.: Amaro) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Фрыўлі-Венецыя-Джулія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Удзінэ.

Насельніцтва складае 801 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 24 чал./км². Займае плошчу 33 км². Паштовы індэкс — 33020. Тэлефонны код — 0433.

Заступнікам населенага пункта лічыцца святы Мікалай Цудатворац.

Венета

Венета (італ.: Veneto, вен.: Vèneto) — адміністрацыйны рэгіён Італіі. Назва паходзіць ад плямён венетаў, якія насялялі рэгіён у антычныя часы.

Венецыянская рэспубліка

Венецыянская рэспубліка – сярэдневяковая дзяржава, якая размяшчалася на астравах і пабярэжжы паўночнай часткі Адрыятычнага мора, заселеных у 5 ст., у часы спусташальных набегаў варварскіх плямёнаў на Паўночную Італію.

Галерэя Акадэміі (Венецыя)

Галерэя (ці, у больш дакладным перакладзе, Галерэі) Акадэміі (італ.: Gallerie dell'Accademia), званыя таксама Музеем Акадэміі ў Венецыі — мастацкі музей, у якім захоўваецца самая вялікая калекцыя венецыянскага жывапісу XIV—XVIII стагоддзяў. Акадэмія і музей размешчаны на паўднёвым беразе Вялікага канала, што дае назву аднаму з трох мастоў праз гэты канал.

К’юзафортэ

К'юзафортэ (італ.: Chiusaforte) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Фрыўлі-Венецыя-Джулія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Удзінэ.

Насельніцтва складае 754 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 8 чал./км². Займае плошчу 100 км². Паштовы індэкс — 33010. Тэлефонны код — 0433.

Заступнікам населенага пункта лічыцца апостал Варфаламей.

Маруцца

Маруцца (італ.: Moruzzo) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Фрыўлі-Венецыя-Джулія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Удзінэ.

Насельніцтва складае 2309 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 128 чал./км². Займае плошчу 18 км². Паштовы індэкс — 33030. Тэлефонны код — 0432.

Заступнікам населенага пункта лічыцца святы San Tommaso.

Пантэба

Пантэба (італ.: Pontebba) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Фрыўлі-Венецыя-Джулія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Удзінэ.

Насельніцтва складае 1607 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 17 чал./км². Займае плошчу 98 км². Паштовы індэкс — 33016. Тэлефонны код — 0428.

Заступнікам населенага пункта лічыцца святы .

Прэонэ

Прэонэ (італ.: Preone) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Фрыўлі-Венецыя-Джулія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Удзінэ.

Насельніцтва складае 293 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 13 чал./км². Займае плошчу 23 км². Паштовы індэкс — 33020. Тэлефонны код — 0433.

Заступнікам населенага пункта лічыцца Святы Георгій Перамаганосец.

Сан-Панталон (Венецыя)

Царква Сан-Панталон (італ. San Pantalon) — царква ў Венецыі, размешчаная ў раёне Дарсадура. Знаходзіцца на плошчы Святога Панцеляймона.

Першапачаткова была пабудавана ў XI стагоддзі, затым неаднаразова перабудоўвалася. У сваім цяперашнім выглядзе будынак быў выбудаваны ў 1668-1686 гадах па праекце Франчэска Каміна.

Мастацкая дамінанта царквы - лімітны роспіс-падманка (trompe l'oeil) працы Джавані Антоніа Фуміяні «пакутніцтва і Ушэсце Св Панцеляймона» (1680-1704), якая змяшчае 40 сюжэтаў з жыцця святога. Лічыцца, што Фуміяні загінуў, сарваўшыся з лясоў падчас працы над карцінай. Роспіс не мае традыцыйнага апраўлення, што стварае ілюзію пераходу столі на сцены. Лічыцца, што гэта самае вялікае мастацкае палатно ў свеце, плошчай больш за 700 м ².

У капэле Св Панцеляймона алтарная карціна Паола Веранезэ «Цуд Святога Панцеляймона» (1587). У капэле Святога Цвіка захоўваецца адзін з цвікоў праўдзівага Крыжа і дзве карціны: «Каранавання Дзевы Марыі» працы Антоніа Віварыні і Джавані д'Алеманьі (1444) і «Дабравешчанне» (1350), прыпісваецца Паола Веранезэ.

Седэльяна

Седэльяна (італ.: Sedegliano) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Фрыўлі-Венецыя-Джулія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Удзінэ.

Насельніцтва складае 3843 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 77 чал./км². Займае плошчу 50 км². Паштовы індэкс — 33039. Тэлефонны код — 0432.

Заступнікам населенага пункта лічыцца святы Sant'Antonio abate.

Тарвізіа

Тарвізіа (італ.: Tarvisio) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Фрыўлі-Венецыя-Джулія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Удзінэ.

Насельніцтва складае 4894 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 24 чал./км². Займае плошчу 206 км². Паштовы індэкс — 33018. Тэлефонны код — 0428.

Заступнікам населенага пункта лічыцца святы Santi San Pietro.

Удзінэ

У́дзінэ (італ.: Udine, вен.: Ùdine, фрыульск. Udin) — горад у італьянскім рэгіёне Фрыулі-Венецыя-Джулія, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Размешчаны на паўночным усходзе Італіі, паміж Адрыятычным узбярэжжам і Альпамі, менш чым у 40 км ад мяжы са Славеніяй. Колькасць насельніцтва горада — 120 030 чалавек у 2008 годзе, колькасць гарадской агламерацыі — 172 000 чалавек.

Удзінэ (правінцыя)

У́дзінэ (італ.: Provincia di Udine, вен.: Provincia de Ùdine, фрыульск. provincie di Udin) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Фрыўлі-Венецыя-Джулія.

Плошча правінцыі — 4 905 км², насельніцтва — 542 056 чал. Сталіцай правінцыі з’яўляецца горад Удзінэ.

Фрыулі-Венецыя-Джулія

Шаблон:Рэгіён Італіі

Фрыулі-Венецыя-Джулія (італ.: Friuli-Venezia Giulia, вен.: Friułi-Venezsia Julia, фрыульск. Friûl-Vignesie Julie) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Мае пашыраныя паўнамоцтвы (нараўне з наступнымі аўтаномнымі рэгіёнамі Італіі: Сардзінія, Сіцылія, Трэнціна — Альта-Адыджэ, Вале-д'Аоста) у сувязі з наяўнасцю этнічных меншасцей і асаблівасцямі гістарычнага развіцця. Адміністрацыйны цэнтр - Трыест.

Царква Святых Апосталаў (Венецыя)

Царква Святых Апосталаў, Санці Апастолі (італ. Santi Apostoli) — царква ў Венецыі, у раёне Канарэджа на аднайменнай плошчы. Непадалёк, на Гранд-канале размяшчаецца Ка д'Ор.

Царква была ўзведзена ў месцы, дзе сяліліся першыя жыхары Венецыі. Царква часта перабудоўвалася, сваё цяперашняе аблічча будынак царквы здабыў у сярэдзіне XVIII стагоддзя. Званіца, якая стаіць побач, была пабудавана у 1672 годзе. Званіца адносіцца да адной з самых высокіх у горадзе.

Побач з царквой знаходзіцца капліца, пабудаваная ў рэнесансным стылі і спраектаваная Маура Кадучы. У капліцы знаходзіцца грабніца Марка Корнера працы Туліа Ламбарда.

Над алтаром царквы знаходзіцца карціна «прычашчэнне Святых Лючыі» (1748 год) працы Джавані Батыста Т'епола. У роспісе царквы прымаў удзел Фабіа Каналь.

Энемонца

Энемонца (італ.: Enemonzo) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Фрыўлі-Венецыя-Джулія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Удзінэ.

Насельніцтва складае 1357 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 59 чал./км². Займае плошчу 23 км². Паштовы індэкс — 33020. Тэлефонны код — 0433.

Заступнікам населенага пункта лічыцца святы .

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.