Вашынгтон Шырлі

Віцэ-адмірал Вашынгтон Шырлі, пяты граф Ферэрс (англ.: Washington Shirley, 5th Earl Ferrers, 26 мая 1722 — 1 кастрычніка 1778) — брытанскі ваенна-марскі афіцэр, масон, пэр і астраном-аматар.

Шырлі быў другім сынам Лорэнса Шырлі (Laurence Shirley, які быў у сваю чаргу чацвёртым сынам Рычарда Шырлі, першага графа Ферэрс) і яго жонкі Ганны. Каля 1738 года ён далучыўся да ваенна-марскога флота Англіі і да 1741 г. даслужыўся да звання другога лейтэнанта, да 1746 г. — да звання першага лейтэнанта, і далей, да віцэ-адмірала ў 1775 г..

Праз два тыдні пасля пакарання смерцю яго брата, у 1760 годзе, Шырлі заняў яго месца ў Палаце лордаў і стаў новым графам Ферэрс. Георг III дараваў яму маёнткі, раней адабраныя ў брата.

Вашынгтон захапляўся астраноміяй, у яго быў уласны планетарый[1] У 1761 годзе ён быў абраны ў Каралеўскае згуртаванне за сваю працу аб назіраннях за праходжаннем Венеры. Джозеф Райт выявіў яго на карціне «Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы» (самая левая фигура)[1].

Так як ў Вашынгтона і яго жонкі Ганны не было дзяцей, у 1778 годзе пасля яго смерці тытул перайшоў да яго малодшага брата[2].

Вашынгтон Шырлі
англ.: Washington Shirley
Фатаграфія

Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы; Вашынгтон — крайняя фігура злева
Дата нараджэння: 26 мая 1722
Дата смерці: 1 кастрычніка 1778 (56 гадоў)
Грамадзянства:
Род дзейнасці: астраном
Член у
Узнагароды:

член Лонданскага каралеўскага таварыства

Зноскі

  1. 1,0 1,1 A Philosopher Lecturing on the Orrery (1764—1766), Revolutionary Players, выява з Музей і мастацкая галерэя Дэрбі, Дэрбі, accessed March 2011
  2. Richard Davenport-Hines, Shirley, Washington, fifth Earl Ferrers (1720—1760), Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004, accessed 13 November 2007
Мастакі:
Геалогія:
Ваенная гісторыя:
Прыродазнаўства:
Карціны:
Фарфор:
Гістарычная Брытанія:
Навука і інжынерыя:
Іншае:

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.