Валянцін Пятровіч Дрозд

Валянці́н Пятро́віч Дрозд (3 (16) верасня 1906, мясцечка Буда-Кашалёва Магілёўскай губерні29 студзеня 1943, Фінскі заліў, каля г. Кранштата) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, віцэ-адмірал (1940 год).

Валянцін Пятровіч Дрозд
Валянцін Пятровіч Дрозд

150
Дата нараджэння 3 (16) верасня 1906
Месца нараджэння мясцечка Буда-Кашалёва Магілёўскай губерні, Расійская імперыя
Дата смерці 29 студзеня 1943 (36 гадоў)
Месца смерці каля Кранштата
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў Naval Ensign of the Soviet Union (1935–1950).svg Ваенна-марскі флот СССР
Званне
Віцэ-адмірал ВМФ СССР
Камандаваў Паўночны флот ВМФ СССР
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Іспаніі,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга

Біяграфія

Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі. У 19381940 гадах камандаваў Паўночным флотам СССР.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны служыў на пасадзе камандзіра эскадры караблёў Балтыйскага флоту. У 1941 годзе кіраваў баявымі дзеяннямі караблёў у Ірбенскім праліве, абароне Маазунда. У канцы жніўня 1941 года кіраваў аперацыяй па прарыву сіл Балтыйскага флоту з Таліна ў Кранштат. Да месца прызначэння прыбыла 112 баявых караблёў, 23 транспартных і дапаможных суднаў. Удзельнік абароны Ленінграда.

29 студзеня 1943 года віцэ-адмірал Дрозд загінуў падчас артылерыйскага абстрэлу на лядовай трасе пад Кранштатам. Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай лаўры ў Ленінградзе.

Памяць

У 1964 годзе В. П. Дразду быў пастаўлены помнік (архітэктары В. Занковіч, Л. Левін, скульптар С. Вакар)[1].

Зноскі

  1. Вакар Сергей Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 99. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Буда-Кашалёва

Бу́да-Кашалё́ва (афіц. транс.: Buda-Kašaliova) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Буда-Кашалёўскага раёна. За 48 км ад Гомеля, чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Гомель. Насельніцтва 8 460 чал. (2017).

Віцэ-адмірал

Ві́цэ-адміра́л — воінскае званне вышэйшага афіцэрскага саставу ў ВМФ (ВМС) некаторых дзяржаў свету, па рангу вышэй за контр-адмірала, але ніжэй чым адмірал. Адпавядае званню генерал-лейтэнант у іншых відах узброеных сіл.

У Еўропе паявілася ў XII ст. у Венецыі і Генуі, а затым распаўсюдзілася на флаты іншых краін (у Польшчы ўведзена ў XVII ст., у Расіі — на пачатку XVIII ст.. У СССР устаноўлена ў 1940 годзе).

Да воінскага звання ваеннаслужачага або грамадзяніна, які знаходзіцца ў запасе ці адстаўцы, дадаюцца адпаведна словы «запасу» або «ў адстаўцы».

Дрозд

Дрозд — птушка сямейства Драздовыя, таксама прозвішча.

Флагман 2-га рангу

Фла́гман 2-га ра́нгу — воінскае званне Марскіх Сіл Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі Саюза ССР (МС РСЧА СССР) было ўведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года і зацверджана пастановай Савета Народных Камісараў СССР № 2591 для Марскіх Сіл РСЧА СССР ад 22 верасня 1935 года і абвешчана загадам Народнага Камісара абароны № 144 ад 26 верасня 1935 года. Званне флагман флоту 1-га рангу было адменена 7 мая 1940 года ў сувязі з увядзеннем новых званняў зацверджаных Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага саставу Ваенна-Марскога Флоту».

Вышэй капітана 1-га рангу, ніжэй флагмана 1-га рангу. Адпавядала званням камдзіва, дывізіённага камісара, дывваенюрыста. Аналаг воінскага звання контр-адмірала ў замежных ваенна-марскіх флатах.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.