Ваенна-марскі флот СССР

Назва «Ваенна-марскі флот СССР» канчаткова замацавалася ў афіцыйных дакументах з 1938 года, пасля падпісання Пастановы ЦВК і СНК СССР ад 30 снежня 1937 года «Аб утварэнні Народнага камісарыята Ваенна-Марскога Флоту СССР». Да гэтага моманту ВМФ СССР насіў назву «Марскія сілы Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі Саюза ССР»[1] і «Ваенна-Марскія Сілы РСЧА СССР».

Ваенна-марскі флот СССР з моманту ўтварэння Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у снежні 1922 года[2], і да моманту распаду СССР у снежні 1991 года[3] ахоўваў і абараняў марскія граніцы Савецкага Саюза.

RIAN archive 819 Stalingrad's defense
Старшына другой стацці ВМФ ВС СССР, які аднаўляе сувязь. Сталінградская бітва
Soviet navy personnel (1982).JPEG
Савецкія маракі, 1982 год

Склад

ВМФ СССР арганізацыйна складаўся з наступных родаў сіл:

У яго склад уваходзілі таксама караблі і суда дапаможнага флоту, падраздзяленні і часткі спецыяльнага прызначэння (СпП) і розныя службы.

Галоўнымі родамі сіл з'яўляліся падводныя лодкі і марская авіяцыя. Акрамя таго, у складзе ВМФ СССР меліся часці і ўстановы тылу.

Галоўны штаб ВМФ СССР — горад Масква.

Аб'яднанні

Галоўнакамандуючыя ВМФ

Узначальваў ВМФ СССР Галоўнакамандуючы ВМФ (Камандуючы, Начальнік Марскіх сіл Рэспублікі, Народны камісар, Міністр), які з'яўляўся намеснікам Міністра абароны СССР. Яму падпарадкоўваліся Галоўны штаб і ўпраўленні ВМФ.

  • Павел Яфімавіч Дыбенка (1917-1918)
  • Мадэст Васільевіч Іваноў (1918)
  • Васіль Міхайлавіч Альтфатэр (1918-1919)
  • Яўген Андрэевіч Берэнс (1919-1920)
  • Аляксандр Васільевіч Неміц (1920-1921)
  • Эдуард Самуілавіч Панцаржанскі (1921-1924)
  • Вячаслаў Іванавіч Зоф (1924-1926)
  • Рамуальд Адамавіч Муклевіч (1926-1931)
  • Уладзімір Мітрафанавіч Арлоў (1931-1937)
  • Міхаіл Уладзіміравіч Віктараў (1937-1938)
  • Петр Аляксандравіч Смірноў (1938)
  • Петр Іванавіч Смірноў-Святлоўскі (1938, в. а.)
  • Міхаіл Пятровіч Фрыноўскі (1938-1939)
  • Мікалай Герасімавіч Кузняцоў (1939-1947, 1951-1956)
  • Іван Сцяпанавіч Юмашаў (1947-1951)
  • Сяргей Георгіевіч Гаршкоў (1956-1985)
  • Уладзімір Мікалаевіч Чарнавін (1985-1992)

Сцяг

Ваенна-марскі сцяг СССР уяўляў сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 2:3, з вузкай паласой сіняга колеру ўздоўж ніжняй абзы. Над сіняй паласой у левай частцы сцяга была намалёвана чырвоная зорка, а ў правай — чырвоныя серп і молат. Сцяг быў прыняты 27 мая 1935 года пастановай ЦВК і СНК СССР № 1982/341 «Аб ваенна-марскіх сцягах Саюза ССР».

ВМФ СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны

Stamp of USSR 1307
Паштовая марка СССР, 1940 год: «Ваенна-марскому флоту СССР — слава!».

22 чэрвеня 1941 года, у тры гадзіны ночы, ваенна-паветраныя сілы нацысцкай Германіі здзейснілі авіяцыйныя налеты на галоўную базу Чарнаморскага флоту ВМФ СССР у Севастопалі і на горад Ізмаіл.

У 03:06 22 чэрвеня 1941 года начальнік штаба Чарнаморскага флоту контр-адмірал І. Д. Елісееў загадаў адкрыць агонь[4] па нямецкім самалетам, якія ўварваліся далека ў паветраную прастору СССР[5], чым і ўвайшоў у гісторыю: гэта быў самы першы баявы загад даць адпор напаўшым на Савецкі Саюз нацыстам у ходзе Вялікай Айчыннай вайны[6][7].

У Севастопалі, з мэтай заблакаваць Чарнаморскі флот, на ўваходны фарватэр базы і ў Паўночнай бухце былі скінутыя электрамагнітныя міны. Авіяцыю праціўніка сустрэў агонь зенітнай артылерыі і караблёў Дунайскай флатыліі. Паветраным нападам падвергнуліся таксама Ліепайская і Рыжская ваенна-марскія базы. Магнітныя міны былі скінутыя з самалетаў у раене Кронштадта. Бамбілі і галоўную базу Паўночнага флоту — Палярнае. 22 чэрвеня, праінфармаваўшы ў Крэмль аб налеце на Севастопаль, адмірал Кузняцоў, не чакаючы ўказанняў зверху, загадаў усім флатам: «неадкладна пачаць пастаноўку мінных загарод па плану прыкрыцця».

Галоўным праціўнікам флоту з пачаткам вайны сталі не марскія, а паветраныя і сухапутныя сілы праціўніка. Галоўным у баявой дзейнасці флоту стала садзейнічанне прыморскаму флангу сухапутных войскаў у абароне і наступленні (за гады вайны да 85 % боезапасу карабельнай артылерыі было выдаткавана па берагавых мэтах і да 40 % самалёта-вылетаў марской авіяцыі было ажыццяўлена для нанясення удараў па сухапутным войскам).

Другая па значнасці група задач — парушэнне марскіх камунікацый праціўніка, абарона сваіх камунікацый, знішчэнне сіл праціўніка ў моры, нанясенне ўдараў па аб'ектах на яго ўзбярэжжы і тэрыторыі. Вырашаючы гэтыя задачы, РСЧФ правёў 88 ваенных аперацый, з іх 23 разы прыцягваўся да ўдзелу ў армейскіх і франтавых аперацыях.

Лёс Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў вырашаўся на сухапутным фронце, таму планы флоту і яго дзеянні падпарадкоўваліся часцяком інтарэсам груповак сухапутных войскаў на прыморскіх напрамках. У гады вайны Ваенна-марскі флот СССР накіраваў на сухапутныя франты звыш 400 тысяч чалавек[8].

Многія транспартныя і дапаможныя суда, пераабсталяваныя ў баявыя караблі, увайшлі ў склад РСЧФ.

Стан ВМФ СССР на канец 1980-х гадоў

У склад сіл флоту (стратэгічных і агульнага прызначэння) ўваходзіла больш за 100 эскадраў і дывізій, а агульная колькасць асабовага складу ВМФ СССР складала каля 450 000[9] (у тым ліку 12,6 тыс. у марской пяхоце)[10]. Выдаткі на ВМФ СССР у 1989 годзе склалі 12,08 млрд рублёў (пры агульным ваенным бюджэце ў 77,294 млрд. рублёў), з іх 2993 млн. рублёў на закупку караблёў і катэраў і 6531 млн. на тэхнічнае абсталяванне)[10]. У баявым страі флоту знаходзілася 160 надводных караблёў акіянскай і далекай марской зоны, 83 стратэгічных атамных падводных ракетаносцаў другога пакалення, 113 шматмэтавых атамных падводных лодак і 254 дызель-электрычных[9].

Soviet Navy Bases 1984
Пункты базавання ВМФ СССР, 1984 год

А. С. Паўлаў прыводзіць наступныя дадзеныя па складу ВМФ СССР на канец 1980-х гадоў: 64 атамныя і 15 дызельных падводных лодак з балістычнымі ракетамі[11], 79 падводных лодак з крылатымі ракетамі (у тым ліку 63 атамныя)[12], 80 шматмэтавых тарпедных атамных падводных лодак[13] (усе дадзеныя па ПЛ на 1 студзеня 1989 года), чатыры авіянясучых карабля, 96 крэйсераў, эсмінцаў і ракетных фрэгатаў, 174 вартавых і малых супрацьлодкавых карабля, 623 катэры і тральшчыка, 107 дэсантных караблёў і катэраў. Усяго 1380 баявых караблёў (не лічачы дапаможных судоў), 1142 баявых самалета (усе дадзеныя па надводным караблям на 1 ліпеня 1988 г.)[10].

На 1991 год на суднабудаўнічых прадпрыемствах СССР будавалася: два авіяносца (у тым ліку адзін атамны), 11 атамных падводных лодак з балістычнымі ракетамі, 18 шматмэтавых атамных падводных лодак, сем дызельных падводных лодак, два ракетныя крэйсеры (у тым ліку адзін атамны), 10 эскадраных мінаносцаў і вялікіх супрацьлодкавых караблёў і інш[14].

У 1985 годзе савецкі флот дасягнуў піка сваёй магутнасці, меў у сваім складзе 1561 карабель у суме і па колькасці караблёў і баявым патэнцыяле займаў другое месца ў свеце пасля ВМФ ЗША[15].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Напрыклад, так ён называецца ў Пастанове ЦВК і Савета Народных Камісараў СССР.
  2. Дэкларацыя і Дагавор аб утварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік ад 30 снежня 1922 года.
  3. У снежні 1991 года «Дагавор аб утварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік ад 30 снежня 1922 года» быў дэнансаваны рашэннем Вярхоўнага Савета РСФСР.
  4. .... У ноч на 22 чэрвеня, у крытычныя хвіліны, калі было яму (заўв. Ф. С. Акцябрскаму) даложана аб з'яўленні перад Галоўнай базай невядомых самалётаў і апэратыўны дзяжурны прасіў дазволу «адкрыць агонь», Ф. З. Акцябрскі адказаў: «Прашу дзейнічаць па інструкцыі »- і яшчэ дадаў, што ў выпадку памылкі ён (заўв. дакладваючы падначалены) будзе расстраляны. Рашэнне прыйшлося прыняць начальніку штаба І. Д. Елісееву, пра што я (заўв. Кузняцоў М. Г.) пісаў у кнізе «Напярэдадні» ...
  5. Зводка Галоўнага камандавання Чырвонай арміі за 22.VI. — 1941 года. На світанні 22 чэрвеня 1941 года рэгулярныя войскі германскай арміі атакавалі нашы пагранічныя часткі на фронце ад Балтыйскага да Чорнага мораў і на працягу першай паловы дня стрымліваліся імі .... Авіяцыя суперніка атакавала шэраг нашых аэрадромаў і населеных пунктаў, але ўсюды сустрэла рашучы адпор нашых знішчальнікаў і зенітнай артылерыі, якія наносілі вялікія страты праціўніку. Намі збіта 65 самалётаў праціўніка.
  6. 18 сакавіка 1966 года Віцэ-адмірал у адстаўцы І. Д. Елісееў паслаў у Гістарычны аддзел ВМФ СССР напісаныя ў сакавіку 1966 г. у адказ на ліст капітана 1-га рангу ў адстаўцы М. Т. Рыбалка «Нататкі аб становішчы ў штабе ЧФ у перыяд нападзення авіяцыі нацыстаў на Севастопаль у ноч на 22 чэрвеня 1941 г.». Копію «Нататак» накіраваў М.Г Кузняцову як жадаючаму «... дакументальна ўсталяваць, што фактычна адбывалася ...» у 03:06 22 чэрвеня 1941 года.
  7. ... Загад адкрыць агонь па невядомых самалётах аддаў начальнік штаба флота контр-адмірал І. Д. Елісееў пры звароце да яго аператыўнага дзяжурнага капітана 2-га рангу М. Т. Рыбалка. (З успамінаў Віцэ-адмірала ў адстаўцы І. І. Азарава)
  8. ВМФ СССР у Вялікай Айчыннай вайне. // otvoyna.ru
  9. 9,0 9,1 Монаков М. С., 2008, с. 639
  10. 10,0 10,1 10,2 Павлов А. С., 1991, с. 47
  11. Павлов А. С., 1991, с. 4
  12. Павлов А. С., 1991, с. 15
  13. Павлов А. С., 1991, с. 22
  14. Кузин В. П., Никольский В. И., 1996, с. 462
  15. к.1 р. в отст. В.В.Заборс Куда плывет ВМФ России? Проблемы состояния и развития ВМФ необходимо решать сегодня, иначе будет поздно. ВВМУРЭ им. А.С.Попова. Санкт-Петербург. 1-й факультет. Сайт выпускников 1987 года. (31 кастрычніка 2007).

Літаратура

  • Горшков С. Г. Морская мощь государства. — М.: Военное издательство МО СССР, 1976.
  • Грибовский В. Ю. На пути к «большому морскому и океанскому» флоту (Кораблестроительные программы Военно-Морского Флота СССР в предвоенные годы). // Гангут. — СПб.: Издательство «Гангут», 1995. — № 9. — С. 2—20. ISBN 5-85875-031-1.
  • Капитанец, И. М. Битва за мировой океан в «холодной» и будущих войнах. — М.: Вече, 2002. — 544 с. — (Военные тайны XX века). — 7000 экз. — ISBN 5-94538-064-4.
  • Краснов В. Н. Военное судостроение накануне Великой Отечественной войны. — М.: Наука, 2005. — 215 с. ISBN 5-02-033780-3.
  • Кузин В. П., Никольский В. И. Военно-Морской флот СССР 1945-1991. — СПб.: Историческое Морское Общество, 1996. — 653 с.
  • Монаков М. С. Главком (Жизнь и деятельность Адмирала флота Советского Союза С. Г. Горшкова). — М.: Кучково поле, 2008. — 704 с. — (Библиотека клуба адмиралов). — 3500 экз. ISBN 978-5-9950-0008-2.
  • Павлов А. С. Советский ВМФ. 1990—1991 г. Справочник. — Якутск, 1991. — 252 с. — 3000 экз.
  • МО РФ, Институт военной истории МО РФ Реформа в Красной Армии Документы и материалы 1923—1928 гг.. — Москва: Летний сад, 2006.
  • Самойлов К. И. Морской словарь. — Москва: НКВМФ Союза ССР, 1941.
  • Бежецких В. П., Внуков В. Д., Иванов В. Н. и др. Тактическое маневрирование ВВМУРЭ 1992 г.

Спасылкі

Анатоль Уладзіміравіч Рубанаў

Руба́наў Анатоль Уладзіміравіч (нар. 17 лютага 1958, Мінск, БССР) - савецкі і беларускі і сацыёлаг, прафесар , доктар сацыялагічных навук.

Армейскі камісар 1-га рангу

Арме́йскі каміса́р 1-го ра́нгe — вышэйшае воінскае званне ў Чырвонай Арміі і Ваенна-марскім флоце СССР для ваенна-палітычнага складу. До 7 мая 1940 адпавядала агульнавайсковаму званню камандарма 1-га рангу і флоцкаму званню флагман флоту 1-га рангу. Пасля ўвядзення генеральскіх і адміральскіх званняў 7 мая 1940, дакладнай адпаведнасці агульнавайскавому і флоцкаму званням вышэйшага каманднага складу ўстаноўлена не было.

Малодшае воінскае званне — армейскі камісар 2-га рангу.

Армейскі камісар 2-га рангу

Арме́йскі каміса́р 2-га ра́нгу — персанальнае воінскае званне ў РСЧА і РСЧФ для вышэйшага палітычнага складу ВС СССР.

Ніжэй армейскага камісара 1-га рангу, вышэй карпуснога камісара.

Артур Вольскі

Арту́р Вóльскі, сапр. Арту́р Зэ́йдэль-Вóльскі (23 верасня 1924, Койданава, цяпер Дзяржынск, Мінская вобласць — 5 верасня 2002, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Балтыйскі флот ВМФ Расіі

Балтыйскі флот — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне ваенна-марскога флота Расіі на Балтыйскім моры. Асноўныя пункты базавання — Балтыйск (Калінінградская вобласць) і Кранштат (муніцыпальная акруга Санкт-Пецярбурга). У сваім складзе мае дывізію надводных караблёў, брыгаду дызельных падводных лодак, злучэнні дапаможных і пошукава-выратавальных судоў, ВПС флота, берагавыя войскі, часткі тылавога тэхнічнага і адмысловага забеспячэння. Штаб Балтыйскага флота размяшчаецца ў Калінінградзе.

Флагманскі карабель: эскадраны мінаносец «Настойлівы».

Балтыйскі флот ВМФ СССР

Дво́йчы Чырво́насцяжны Балты́йскі флот Вае́нна-Марско́га Фло́ту СССР стаў пераемнікам Балтыйскага флоту Расійскай імперыі і праіснаваў аж да распаду СССР.

Ваенна-Марскі Флот Расійскай Федэрацыі

Ваенна-Марскі Флот Расійскай Федэрацыі (скарочана: ВМФ Расіі) — назва ваенна-марскога флоту (сіл) Расійскай Федэрацыі (Расіі). З'яўляецца пераемнікам ВМФ СССР і ВМФ Расійскай імперыі.

Ваенна-марскія сілы

Ваенна-марскія сілы (ВМС) — асобны від узброеных сіл многіх краін, прызначаны галоўным чынам для вядзення марской вайны і агнявой падтрымкі наземных ваенных дзеянняў. Да ваенна-марскіх сіл належаць надводныя караблі, караблі-амфібіі, падлодкі, і ваенна-марская авіяцыя.

Ваенна-марскія сілы ўпершыню з'явіліся калі ваенныя дзеянні перамясціліся з сушы на ваду. Да ўвядзення артылерыі марская вайна раней уяўляла сабой пратараньванне варожых суднаў і іх захоп. У часы Старажытнай Грэцыі і Рымскай Імперыі, ваенна-марскія сілы складаліся з доўгіх, вузкіх суднаў, якія перамяшчаліся дзякуючы намаганням весляроў (напрыклад грэчаскія трырэмы), - галоўнай задачай якіх было тараніць і тапіць варожыя судны або зраўняцца з бортам варожага судна, так каб яно магло быць атакавана ўрукапашную.

Валянцін Пятровіч Дрозд

Валянці́н Пятро́віч Дрозд (3 (16) верасня 1906, мясцечка Буда-Кашалёва Магілёўскай губерні — 29 студзеня 1943, Фінскі заліў, каля г. Кранштата) — савецкі военачальнік беларускага паходжання, віцэ-адмірал (1940 год).

Камандарм 1-га рангу

Каманда́рм 1-га ра́нгу — персанальнае ваеннае званне (сучаснасць — воінскае званне) ваеннаслужачых начальніцкага складу ў РСЧА УС СССР.

Вышэй камандарма 2-га рангу, ніжэй Маршала Савецкага Саюза.

Камандарм 2-га рангу

Камандарм 2-га рангу — персанальнае воінскае званне вышэйшага каманднага і начальніцкага складу ў РСЧА.

Назва воінскага звання (В/З) утворана ад скарачэння назвы воінскай пасады «камандуючы арміяй» з даданнем рангу. В/З было вышэй звання камкор, ніжэй звання камандарма 1-га рангу.

Камбрыг

Камбры́г — скарачэнне наймення пасады камандзіра брыгады, прынятае пасле 1917 года, а таксама персанальнае воінскае званне асоб вышэйшага каманднага складу РСЧА у перыяд з 22 верасня 1935 па 7 мая 1940 года, адпаведнае званню брыгадзіра або брыгаднага генерала ў узброеных сілах іншых краін. Наступнае воінскае званне — камдзіў.

У сучасных узброеных сілах Беларусі камандзір брыгады звычайна мае званне палкоўнік.

Камдзіў

Камдзі́ў — персанальнае воінскае званне асоб вышэйшага каманднага складу РСЧА УС Саюза ССР, з 22.09.1935 (уведзена пастановай ЦВК і СНК Саюза ССР) па 7.05.1940, вышэй камбрыга, ніжэй камкора.

Камкор

Камко́р — воінскае званне вышэйшага каманднага саставу ў Чырвонай Арміі. Скарачэнне ад «камандзір корпуса». Вышэй камдзіва, ніжэй камандарма 2-га рангу і жаргонная назва пасады камандзіра корпуса ў УС СССР і Расіі.

Каспійская флатылія ВМФ Расіі

Каспійская флатылія — расійская ваенна-марская флатылія, якая базуецца ў Астрахані і мае зонай сваіх інтарэсаў рэгіён Каспійскага мора. У складзе флатыліі некалькі брыгад на чале з капітанамі 1-га ранга і дывізіёнаў (на чале з капітанамі 2-га ранга) караблёў, авіяцыя, берагавыя войскі. Брыгада артылерыйскіх катараў на паветранай падушцы мае пункты базавання ў Махачкале і Каспійску.

Камандуючы: контр-адмірал Краўчук

Флагман: вартавы карабель «Татарстан»

Іншыя караблі флатыліі: артылерыйскі карабель «Астрахань», тральшчык «Магамед Гаджыеў», ракетны катар «Ступінец», малае гідраграфічнае судна «ГС-301»Задачы:

Барацьба з тэрарызмам і рэлігійным экстрэмізмам.

Барацьба з браканьерамі (пазапраўнай здабычай чорнай ікры).

Ахова гандлю.

Забеспячэнне расійскіх нацыянальных інтарэсаў у зоне нафтавых радовішчаў.

Сачэнне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый у рачным мараходстве.

Міхаіл Паўлавіч Мебш

Міхаіл Паўлавіч Мебш (1921—1944) — чырванафлоцец Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Паўночны флот ВМФ Расіі

Паўночны флот — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне ваенна-марскога флоту Расіі, самы «малады» з усіх ваенных флатоў Расіі. Утвораны 1 чэрвеня 1933 года як Паўночная ваенная флатылія пасля таго, як з Балтыйскага флоту праз Беламорска-Балтыйскі канал перайшлі дзве групы караблёў, у тым ліку тры падводныя лодкі тыпу Д. 11 мая 1937 года флатылія была ператворана ў Паўночны флот.

Асноўнае месца базавання — ЗАТУ Севераморск. Аснову сучаснага Паўночнага флоту складаюць атамныя ракетныя і тарпедныя падводныя лодкі, ракетаносная і супрацьлодачная авіяцыя, ракетныя, авіяносныя і супрацьлодачныя караблі.

На флоце базуецца адзіныя ў Расіі цяжкі авіяносны крэйсер «Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў» і полк палубнай авіяцыі. Паўночны флот самы моцны з усіх флатоў Расіі.

Паўночны флот ВМФ СССР

Чырво́насцяжны Паўно́чны флот Вае́нна-Марско́га Фло́ту СССР — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне ВМФ СССР.

Ціхаакіянскі флот ВМФ СССР

Ціхаакія́нскі флот Вае́нна-Марско́га Фло́ту СССР — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне ВМФ СССР.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1965).

 
Naval Ensign of the Soviet Union (1950–1991).svg Ваенна-марскі флот СССР (19511991)

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.