Ваенна-марскія сілы ЗША

Ваенна-марскія сілы ЗША (англ.: United States Navy (USN)) — адзін з пяці відаў узброеных сіл ЗША. Начальнік штаба ВМС падсправаздачны міністру ВМС і з’яўляецца членам камітэта начальнікаў штабоў.

Асноўныя камандаванні ВМС ЗША — Ціхаакіянскі флот, Камандаванне ваенна-марскіх сіл ЗША (былы Атлантычны флот), Ваенна-марскія сілы ў Еўропе, Камандаванне марскіх перавозак.

У аператыўным дачыненні да ВМС ЗША падзяляецца на шэсць флатоў: Трэці, Чацвёрты, Пяты, Шосты, Сёмы, Дзесяты.

У розны час у склад ВМС ЗША ўваходзілі таксама Першы, Другі, Восьмы, Дзявяты, Адзінаццаты і Дванаццаты флаты, а таксама Азіяцкі флот ЗША. ВМС ЗША з’яўляюцца сусветным лідарам па колькасці авіяносцаў: па стане на люты 2010 года, 11 авіяносцаў знаходзіцца ў страі, яшчэ 1 закладзены.

Караблі і судны ВМC ЗША маюць прэфікс USS (англ. United States Ship — карабель Злучаных Штатаў).

United States Navy (USN)
Ваенна-марскія сілы ЗША
Seal of the United States Department of the Navy

Эмблема міністэрства ВМС ЗША
Краіна Flag of the United States.svg ЗША
Падпарадкаванне Міністэрства абароны ЗША
Уваходзіць у Міністэрства ВМС ЗША
Тып Ваенна-марскія сілы

Сцягі караблёў і суднаў

Flag of the United States

Сцяг караблёў і суднаў ВМC ЗША

Jack of the United States

Гюйс караблёў і суднаў ВМC ЗША

Naval jack of the United States

Гюйс караблёў і суднаў ВМC ЗША з 2002 года.

UScommissionpennant

Вымпел караблёў і суднаў ВМC ЗША

Сцягі службовых асоб

Flag of the United States Secretary of the Navy

Сцяг камандуючага ВМС ЗША

Flag of the United States Chief of Naval Operations

Сцяг кіраўніка ваенна-марскімі аперацыямі

Знакі адрознення

Матросы і старшыны

Код арміі ЗША E-9 E-8 E-7 E-6 E-5 E-4 E-3 E-2 E-1
Нарукаўны шаўрон MCPON.svg FMCPO.svg CMCPO.svg BMCM GC.svg CMDCS.svg BMCS GC.svg BMC GC.svg BM1 NOGC.svg BM2 NOGC.svg BM3 NOGC.svg E3 SM USN.svg E2 SM USN.svg Няма
Вайсковае званне Майстар-старшына ВМС
Master Chief Petty Officer of the Navy
Майстар-старшына флота/эскадры
Fleet/Force Master Chief Petty Officer
Каманд-майстар-старшына
Command Master Chief Petty Officer
Майстар-старшына
Master Chief Petty Officer
Каманд-Першы галоўны старшына
Command Senior Chief Petty Officer
Першы галоўны старшына
Senior Chief Petty Officer
Галоўны старшына
Chief Petty Officer
Старшына 1-га класу
Petty Officer First Class
Старшына 2-га класу
Petty Officer Second Class
Старшына 3-га класу
Petty Officer Third Class
Матрос
Seaman
Малодшы матрос
Seaman Apprentice
Матрос-рэкрут
Seaman Recruit

Уорэнт-афіцэры

Код арміі ЗША W-5 W-4 W-3 W-2 W-1
Пагон
U.S. Navy Chief Warrant Officer 5 Rank Insignia
U.S. Navy Chief Warrant Officer 4 Rank Insignia
U.S. Navy Chief Warrant Officer 3 Rank Insignia
U.S. Navy Chief Warrant Officer 2 Rank Insignia
U.S. Navy Warrant Officer 1 Rank Insignia
Вайсковае званне Старшы ўорэнт-афіцэр 5-га класу
Chief Warrant Officer 5 insignia
Старшы ўорэнт-афіцэр 4-га класу
Chief Warrant Officer 4 insignia
Старшы ўорэнт-афіцэр 3-га класу
Chief Warrant Officer 3 insignia
Старшы ўорэнт-афіцэр 2-га класу
Chief Warrant Officer 2 insignia
Уорэнт-афіцэр 1-га класу
Warrant Officer 1 insignia
Абрэвіятура CW5 CW4 CW3 CW2 WO1
Код НАТА WO-5 WO-4 WO-3 WO-2 WO-1

Афіцэры

Код арміі ЗША Адмысловае O-10 O-9 O-8 O-7 O-6 O-5 O-4 O-3 O-2 O-1
Каўнер/Пагон/нарукаўная нашыўка US Navy O11 insignia US Navy O10 insignia US Navy O9 insignia US Navy O8 insignia US Navy O7 insignia US Navy O6 insignia US Navy O5 insignia U.S. Navy O-4 insignia US Navy O3 insignia US Navy O2 insignia US Navy O1 insignia
Вайсковае званне Адмірал флота
Fleet Admiral
Адмірал
Admiral
Віцэ-адмірал
Vice Admiral
Контр-адмірал (старэйшага рангу)
Rear Admiral (upper half)
Контр-адмірал (малодшага рангу)
Rear Admiral (lower half)
Капітан
Captain
Камандар
Commander
Лейтэнант-камандар
Lieutenant Commander
Лейтэнант
Lieutenant
Лейтэнант малодшага рангу
Lieutenant Junior Grade
Энсін
Ensign
Абрэвіятура FADM ADM VADM RADM RDMLCAPT CAPT CDR LCDR LT LTJG ENS

Спасылкі

Lockheed P-3 Orion

Lockheed P-3 Orion (бел.: Локхід P-3 «Арыён») — чатырохматорны, прапелерны самалёт. P-3 Orion з'яўляецца мадыфікаваным ваенным варыянтам грамадзянскага самалёта Lockheed L-188 Electra.

Першы палёт адбыўся 25 лістапада 1959 года. Першая машына тыпу Orion увайшла пад назвай P-3A ва ўзбраенне арміі ЗША ў 1962 годзе, у 1979 годзе апошні самалёт гэтага тыпу быў зняты з узбраення амерыканскай арміі.

Альберт Эйнштэйн

Альбе́рт Эйнштэ́йн (ням.: Albert Einstein; 14 сакавіка 1879, Ульм, Каралеўства Вюртэмберг, Германская імперыя — 18 красавіка 1955, Прынстан, Нью-Джэрсі, ЗША) — нямецкі фізік-тэарэтык. Стваральнік тэорыі адноснасці (з якой шырока вядома эквівалентнасць масы і энергіі, E = mc2). Атрымаў у 1921 годзе Нобелеўскую прэмію па фізіцы «за заслугі ў тэарэтычнай фізіцы, і асабліва за адкрыццё закону фотаэлектрычнага эфекту».

Унёсак Эйнштэйна ў тэарэтычную фізіку ўключае спецыяльную тэорыю адноснасці, якая ўвязвае механіку і электрамагнетызм, і агульную тэорыю адноснасці, якая пашырыла прынцып адноснасці на неаднародны рух, стварыўшы тым самым новую тэорыю гравітацыі. Сярод іншых прац — рэлятывісцкая касмалогія, капілярнае дзеянне, крытычнае выпраменьванне, класічныя праблемы статыстычнай механікі і іх дастасаванне да квантавай тэорыі, тлумачэнне броўнаўскага руху малекул, імавернасць пераносу атамаў, квантавая тэорыя монаатамнага газу, цеплавыя ўласцівасці святла з нізкай шчыльнасцю выпраменьвання (фундамент тэорыі фатонаў), тэорыя выпраменьвання ўключна з вымушанай эмісіяй, канцэпцыя адзінай тэорыі поля, і геаметрызацыя фізікі.

Ён таксама прадказаў «квантавую тэлепартацыю», прадказаў і вымераў гірамагнітны эфект Эйнштэйна — дэ Хааза. З 1933 года працаваў над праблемамі касмалогіі і адзінай тэорыі поля.

Альберт Эйнштэйн стварыў больш за 300 навуковых прац па фізіцы, а таксама каля 150 кніг і артыкулаў у галіне гісторыі і філасофіі навукі, публіцыстыкі і інш. Актыўна выступаў супраць вайны, супраць прымянення ядзернай зброі, за гуманізм, павагу правоў чалавека, паразуменне паміж народамі.

Эйнштэйну належыць вырашальная роля ў папулярызацыі і ўвядзенні ў навуковы абарот новых фізічных канцэпцый і тэорый. У першую чаргу гэта тычыцца перагляду разумення фізічнай сутнасці прасторы і часу і пабудовы новай тэорыі гравітацыі ўзамен ньютанаўскай. Эйнштэйн таксама, разам з Планкам, заклаў асновы квантавай тэорыі. Гэтыя канцэпцыі, шматкроць пацверджаныя эксперыментамі, утвараюць падмурак сучаснай фізікі.

Аперацыя «Odyssey Dawn»

Аперацыя Odyssey Dawn («Адысея. Рассвет», «Рассвет Адысеі», «Рассвет Адысея», «Пачатак Адысеі») — ваенная аперацыя Злучаных Штатаў у рамках інтэрвенцыі ў Лівіі сіл мiжнароднай кааліцыі. Праводзілася па прынятай рэзалюцыі 1973 Савета бяспекі ААН, якая прадугледжвала меры, неабходныя для абароны мірнага насельніцтва Лівіі падчас супрацьстаяння паўстанцаў і цэнтральнай улады М. Кадафі, у тым ліку баявыя дзеянні, за выключэннем ўводу акупацыйных войскаў (foreign occupation force).

Амерыканскія падраздзялення выконвалі ў асноўным дапаможныя функцыі.

Завершана 31 сакавіка ў сувязі з пачаткам аперацыі НАТА Саюзны абаронца (англ.: Operation Unified Protector).

База ВПС ЗША на мысе Канаверал

База ВПС ЗША на мысе Канаверал (англ.: Cape Canaveral Air Force Station) (CCAFS) — ваенная база ЗША, падраздзяленне Касмічнага камандавання ВПС ЗША (англ.: Air Force Space Command),

45-я касмічная эскадрылля (англ.: 45th Space Wing). Штаб-кватэра — авіябаза Патрык, Фларыда (англ.: Patrick Air Force Base).

Размешчаная на мысе Канаверал у штаце Фларыда, база з'яўляецца галоўнай стартавай пляцоўкай Усходняга ракетнага палігона (англ.: Eastern Range) з чатырма цяпер актыўнымі стартавымі сталамі. Збудаванні знаходзяцца на поўдзень-паўднёвы ўсход ад Касмічнага цэнтра Кенэдзі (НАСА) на суседнім востраве Мерыт Айленд (англ.: Merritt Island), з якім звязаны двума мастамі і дамбамі. Аэрапорт англ.: Cape Canaveral Air Force Station Skid Strip мае ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 10’000 футаў (3,048 км) каля стартавых комплексаў для паветранай дастаўкі цяжкіх і негабарытных карысных грузаў.

Шатлы стартавалі толькі са стартавых пляцовак LC-39 касмічнага цэнтра імя Кенэдзі, якія размешчаны на суседнім востраве Мерыт і арганізацыйна не належаць да базы ВПС ЗША на мысе Канаверал. У СМІ ў гэтай сітуацыі мыс Канаверал згадваецца як метонім.

Ваенная база пачыналася як Аб'яднаны Палігон Далёкага Дзеяння (англ. Joint Long Range Proving Ground).

Ваенна-марскія сілы

Ваенна-марскія сілы (ВМС) — асобны від узброеных сіл многіх краін, прызначаны галоўным чынам для вядзення марской вайны і агнявой падтрымкі наземных ваенных дзеянняў. Да ваенна-марскіх сіл належаць надводныя караблі, караблі-амфібіі, падлодкі, і ваенна-марская авіяцыя.

Ваенна-марскія сілы ўпершыню з'явіліся калі ваенныя дзеянні перамясціліся з сушы на ваду. Да ўвядзення артылерыі марская вайна раней уяўляла сабой пратараньванне варожых суднаў і іх захоп. У часы Старажытнай Грэцыі і Рымскай Імперыі, ваенна-марскія сілы складаліся з доўгіх, вузкіх суднаў, якія перамяшчаліся дзякуючы намаганням весляроў (напрыклад грэчаскія трырэмы), - галоўнай задачай якіх было тараніць і тапіць варожыя судны або зраўняцца з бортам варожага судна, так каб яно магло быць атакавана ўрукапашную.

Джон Бейнер

Джон Эндру Бейнер (анг. John Andrew Boehner, 17 лістапада 1949, Рэдынг, штат Агая) — амерыканскі палітык, спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША з 5 студзеня 2011 года. Член Рэспубліканскай партыі ЗША. Змяніў на гэтай пасадзе Нэнсі Пелозі пасля таго, як рэспубліканская партыя па выніках давыбараў у Кангрэс вярнула сабе большасць дэпутатаў.

Нарадзіўся ў 1949 годзе ў паўднёва-заходнім Агая ў сям'і нямецкага і ірландскага паходжання. Сям'я ўтрымоўвала бар, у якім Бейнер дапамагаў з васьмі гадоў. У 1968 годзе, падчас В'етнамскай вайны паступіў у Ваенна-марскія сілы ЗША, але ўжо праз 8 тыдняў быў адпраўлены ў запас па медыцынскіх паказаннях. У 1977 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра бізнесу і адміністрацыі ва ўніверсітэце Ксаўе, затым працаваў у гандлёвай кампаніі Nucite Sales, даслужыўся да пасады дырэктара кампаніі.

У 1990 годзе балатаваўся ў Кангрэс ад штата Агая, і адразу быў абраны. У далейшым абіраўся ад гэтай жа акругі 10 разоў.

Джордж Герберт Уокер Буш

Джордж Герберт Уокер Буш (англ.: George Herbert Walker Bush, 12 чэрвеня 1924 — 30 лістапада 2018) — 41-ы прэзідэнт ЗША, віцэ-прэзідэнт пры Рональдзе Рэйгане (у 1981—1989 гадах), сенатар, дыпламат, дырэктар ЦРУ. Буш з’яўляецца найстарэйшым амерыканскім прэзідэнтам і віцэ-прэзідэнтам з усіх, што калісьці жылі. Ён таксама быў апошнім прэзідэнтам-ветэранам Другой сусветнай вайны. Буш часта згадваецца як «Джордж Г. У. Буш», «Буш 41», «Буш-старэйшы» або «Джордж Буш-старэйшы», каб адрозніць яго ад яго старэйшага сына, Джорджа Буша, які быў 43-м прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Да прэзідэнцтва свайго сына, ён быў вядомы проста як Джордж Буш ці прэзідэнт Буш.

Другая сусветная вайна

Другая сусветная вайна — глабальная вайна, якая цягнулася з 1939 па 1945 год, але звязаныя канфлікты пачаліся раней. У ёй прымала ўдзел пераважная большасць краін свету — у тым ліку ўсе буйныя дзяржавы — якія ў канчатковым выніку ўтварылі два супрацьлеглыя ваенныя лагеры: «саюзнікі» (англ.: Allies) і краіны Восі. Гэта была найбуйнейшая вайна ў гісторыі чалавецтва, непасрэдны ўдзел у якой прынялі больш за 100 мільёнаў чалавек з больш чым 30 краін. У стане «татальнай вайны» асноўныя ўдзельнікі кінулі ўсе свае эканамічныя, прамысловыя і навуковыя магчымасці на ваенныя дзеянні, сцёршы грань паміж грамадзянскімі і ваеннымі рэсурсамі. Вайна была адзначана масавай гібеллю грамадзянскага насельніцтва, у тым ліку Халакостам (у выніку якога загінулі каля 11 мільёнаў чалавек) і стратэгічнымі бамбардзіроўкамі прамысловых і населеных пунктаў (у якіх былі забітыя каля мільёна чалавек і якія ўключалі ў сябе атамныя бамбардзіроўкі Хірасімы і Нагасакі), што прывяло, паводле ацэнак, да агульнай колькасці загінулых ад 50 да 80 мільёнаў. Гэта зрабіла Другую сусветную вайну самым смяротным канфліктам у гісторыі чалавецтва.

Японская Імперыя задалася мэтай дамінавання ў Азіі і Ціхім акіяне і ўжо ў 1937 годзе знаходзілася ў стане вайны з Кітайскай Рэспублікай. Але звычайна лічыцца, што 2-я сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 года з уварвання Германіі ў Польшчу і наступнага аб'яўлення Францыяй і Вялікабрытаніяй вайны Германіі. З канца 1939 да пачатку 1941 года, дзякуючы серыі кампаній і дамоваў, Германія захапіла або кантралявала вялікую частку кантынентальнай Еўропы і сфармавала альянс Восі з Італіяй і Японіяй. На падставе пакта Молатава-Рыбентропа ў жніўні 1939 года Германія і СССР падзялілі і далучылі да сябе тэрыторыі сваіх еўрапейскіх суседзяў: Польшчы, Румыніі, Фінляндыі і краін Балтыі. Вайна працягвалася, перш за ўсё, паміж краінамі Восі і кааліцыяй Вялікабрытаніі і Брытанскай Садружнасці, і ўключала ў сябе заходнеафрыканскую і ўсходнеафрыканскую кампаніі, бітву за Брытанію, кампанію бамбардзіровак «бліц», балканскую кампанію і працяглую бітву за Атлантыку. У чэрвені 1941 года войскі краін Восі распачалі ўварванне ў СССР, адкрываючы найвялікшы тэатр ваенных дзеянняў у гісторыі, які ўцягнуў вялікую частку ваенных сілаў Восі ў вайну на знясіленне. У снежні 1941 года Японія напала на ЗША і еўрапейскія тэрыторыі ў Ціхім акіяне і хутка падпарадкавала яго заходнюю частку.

Прасоўванне Восі было спынена ў 1942 годзе, калі Японія пацярпела паражэнне ў бітве за Мідуэй недалёка ад Гаваяў, а Германія была пераможана ў бітве за Сталінград у СССР, а таксама ў Паўночнай Афрыцы . У 1943 годзе пасля шэрагу паразаў Германіі на Усходнім фронце, уварвання саюзных войскаў у Італію, што прывяло да капітуляцыі Італіі, і перамог саюзнікаў у Ціхім акіяне, краіны Восі страцілі ініцыятыву і пачалі стратэгічнае адступленне на ўсіх франтах. У 1944 годзе заходнія саюзныя войскі здзейснілі ўварванне ў захопленую Германіяй Францыю ў той час, як СССР аднавіў усе свае тэрытарыяльныя страты і пачаў наступленне на тэрыторыю Германіі і яе саюзнікаў. Цягам 1944 і 1945 гадоў Японія панесла буйныя страты ў мацерыковай Азіі, у паўднёвым Кітаі і Бірме, а саюзнікі знішчылі японскі флот і авалодалі ключавымі выспамі ў заходняй частцы Ціхага акіяна.

Вайна ў Еўропе скончылася ўварваннем заходніх саюзнікаў і СССР у Германію, якое прывяло да ўзяцця Берліна войскамі СССР і Польшчы і наступнай безумоўнай капітуляцыі Германіі 8 мая 1945 года. Пасля апублікавання Патсдамскай дэкларацыі 26 ліпеня 1945 года і адмовы Японіі капітуляваць на яе ўмовах ЗША скінулі атамныя бомбы на японскія гарады Хірасіму і Нагасікі 6 і 9 жніўня адпаведна. Пасля аб'яўлення СССР вайны Японіі і ўварвання ў Маньчжурыю і з улікам непазбежнага ўварвання ў японскі архіпелаг, а таксама магчымасці іншых атамных бамбардзіровак Японія капітулявала 15 жніўня 1945 года. Такім чынам, скончылася вайна ў Азіі, замацаваўшы агульную перамогу саюзнікаў у вайне.

Другая сусветная вайна змяніла палітычную расстаноўку і сацыяльную структуру свету. Дзеля садзейнічання развіццю міжнароднага супрацоўніцтва і прадухілення будучых канфліктаў была створана Арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ААН). Вялікія дзяржавы-пераможцы — ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, СССР і Кітай — сталі пастаяннымі членамі Савета Бяспекі ААН. ЗША і СССР сталі канкуруючымі звышдзяржавамі і праціўнікамі ў халоднай вайне, якая доўжылася на працягу наступных 46 гадоў. Між тым сусветны ўплыў еўрапейскіх дзяржаў саслабеў разам з пачаткам дэкаланізацыі Азіі і Афрыкі.

Крэйсер

Крэйсер (нідэрл. kruiser - крейсіраваць, плаваць па вызначаным маршруце) — клас баявых надводных караблёў, здольных выконваць задачы незалежна ад асноўнага флоту, сярод якіх можа быць барацьба з лёгкімі сіламі флоту і гандлёвымі судамі суперніка, абарона злучэнняў баявых караблёў і канвояў судоў, агнявая падтрымка прыморскіх флангаў сухапутных войскаў і забеспячэнне высадкі марскіх дэсантаў, пастаноўка мінных загарод і іншыя. З другой паловы XX стагоддзя тэндэнцыя да ўзбуйнення баявых злучэнняў для забеспячэння абароны ад авіяцыі праціўніка і спецыялізацыя судоў для выканання пэўных задач прывяла да практычнага знікнення караблёў агульнага прызначэння, якімі з'яўляюцца крэйсеры, з флатоў шматлікіх краін. Толькі ваенна-марскія сілы ЗША, Расіі і Перу выкарыстоўваюць іх у цяперашні час.

Спіс прэзідэнтаў ЗША

Паводле Канстытуцыі Злучаных Штатаў Амерыкі Прэзідэ́нт ЗША з'яўляецца кіраўніком дзяржавы і кіраўніком урада Злучаных Штатаў, а таксама асновай выканаўчай улады і кіраўніком усяго Федэральнага Урада. Прэзідэнцтва з'яўляецца найвышэйшай палітычнай пасадай у Злучаных Штатах Амерыкі паводле ўплыву і прызнання. Апроч таго, Прэзідэнт ЗША з'яўляецца і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброеных Сіл Злучаных Штатаў. Прэзідэнты абіраюцца непрамым галасаваннем на тэрмін у чатыры гады калегіяй выбаршчыкаў. Пасля ратыфікацыі Дваццаць другой папраўкі да Канстытуцыі Злучаных Штатаў у 1951 годзе ніводная асоба не можа быць абранай Прэзідэнтам больш за два разы, а таксама ніводны чалавек, які выконваў абавязкі Прэзідэнта больш за два гады падчас тэрміну іншага Прэзідэнта, не можа быць абраны Прэзідэнтам больш за адзін раз. Пасля смерці, адстаўкі або адхілення ад пасады дзеючага Прэзідэнта, на пасаду ўступае віцэ-прэзідэнт. На пасаду Прэзідэнта ЗША могуць абірацца грамадзяне старэйшыя за 35 гадоў, якія нарадзіліся ў Злучаных Штатах і пражывалі там не менш за 14 гадоў да выбараў.

Гэты спіс уключае ў сябе толькі тых асоб, якія былі прыведзены да прысягі ў якасці Прэзідэнта пасля ратыфікацыі Канстытуцыі Злучаных Штатаў, якая ўступіла ў сілу 4 сакавіка 1789 года. Амерыканскія лідары да ратыфікацыі Канстытуцыі з'яўляліся Прэзідэнтамі Кантынентальнага Кангрэса. Апроч таго, спіс не ўключае ў сябе асоб, якія выконвалі абавязкі Прэзідэнта паводле Дваццаць пятай папраўкі да Канстытуцыі ЗША.

Дзеючым, 45-м прэзідэнтам, з'яўляецца Дональд Трамп (з 2017 года). Традыцыйна некалькі паслядоўных тэрмінаў прэзідэнцтва нумаруюцца як адзін, але абодва прэзідэнцтва Гровера Кліўленда абазначаюцца як 22-е і 24-е, так як яны не праходзілі запар. Такім чынам, за ўсю гісторыю існавання пасады Прэзідэнта ЗША яе займалі 44 чалавекі. З усіх прэзідэнтаў ЗША чацвёра памерлі на пасадзе сваёй смерцю (Уільям Гарысан, Закары Тэйлар, Уорэн Гардзінг і Франклін Рузвельт), чацвёра былі забіты (Аўраам Лінкальн, Джэймс Гарфілд, Уільям Мак-Кінлі і Джон Кенэдзі) і адзін падаў у адстаўку (Рычард Ніксан).

Джордж Вашынгтон, першы прэзідэнт, уступіў на пасаду ў 1789 годзе пасля аднагалоснага галасавання выбаршчыкаў. Самы кароткі час на пасадзе прэзідэнта правёў Уільям Генры Гарысан (32 дні ў 1841 годзе), а самы доўгі — Франклін Рузвельт, які быў прэзідэнтам амаль 13 гадоў, але памёр неўзабаве пасля пачатку свайго чацвёртага тэрміну ў 1945. Ён адзіны прэзідэнт, які займаў пасаду больш за два тэрміны. Пры наступным прэзідэнце Гары Трумэне была прынята папраўка да Канстытуцыі, якая забараніла балаціравацца на прэзідэнцкую пасаду больш за два разы. Найстарэйшым прэзідэнтам на момант абрання стаў Дональд Трамп, які заняў пасаду ва ўзросце 70 гадоў. Самым маладым прэзідэнтам быў Тэадор Рузвельт, які заняў пасаду ва ўзросце 42 гадоў і 10 месяцаў. Сёмы прэзідэнт ЗША Эндру Джэксан стаў першым, які быў абраны белымі мужчынамі ўсіх класаў у 1828 годзе пасля таго, як большасць законаў, якія забаранялі беззямельным грамадзянам галасаваць, былі адмененыя. Уорэн Гардзінг стаў першым прэзідэнтам абраным пасля таго, як жанчыны атрымалі права галасаваць у 1920 годзе. Адзіным каталіком лацінскага абраду на пасадзе прэзідэнта ЗША быў Джон Кенэдзі, а адзіным цемнаскурым — Барак Абама.

Сідні Соерс

Сідні Уільям Соерс (англ.: Sidney William Souers; 30 сакавіка 1892 — 14 студзеня 1973) — амерыканскі адмірал і эксперт разведкі. Займаў пасады:

Дырэктар Цэнтральнай разведкі, 1946.

Выканаўчы сакратар Савета Нацыянальнай бяспекі, 1947—1950.

Спецыяльны кансультант прэзідэнта па ваенных і замежных справах, 1950—1953.

Узброеныя Сілы ЗША

Узброеныя Сілы ЗША — дзяржаўная ваенная арганізацыя Злучаных Штатаў Амерыкі, сукупнасць відаў узброеных сіл, прызначаная для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці ЗША як дзяржавы. Рэгулярныя ўзброеныя сілы былі створаны ў ЗША ў 1775 годзе ў па рашэнні 2-га Кантынентальнага кангрэса.

У склад Узброеных Сіл ЗША ўваходзяць самастойныя віды войскаў - Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя Сілы, Ваенна-марскія Сілы, Марская пяхота і Берагавая ахова, а таксама часткі і злучэнні Рэзерву, у тым ліку Нацыянальнай гвардыі.

У Іране амерыканскія ўзброеныя сілы ўнесены ў спіс тэрарыстычных арганізацый.

Ціхаакіянскі флот ВМФ ЗША

Ціхаакіянскі флот ВМС ЗША разам з Атлантычным флотам ВМС ЗША з'яўляецца адным з асноўных аператыўна-стратэгічных аб'яднанняў ваенна-марскіх сіл ЗША. Флот прызначаны для вырашэння важных дзяржаўных ваенна-палітычных задач у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. У зону яго адказнасці ўваходзіць амаль уся акваторыя Ціхага і Індыйскага акіянаў (ад Заходняга ўзбярэжжа ЗША да ўсходніх берагоў Афрыкі), а таксама частка арктычнага басейна агульнай плошчай больш за 100 мільёнаў квадратных міль.

Эсмінец Уінстан Чэрчыль

«Уінстан Чэрчыль» (англ.: USS Winston S. Churchill DDG 81) — ракетны эсмінец на ўзбраенні ваенна-марскога флота Злучаных Штатаў Амерыкі. Ён названы ў гонар брытанскага прэм'ер-міністра Уінстана Чэрчыля. Уінстан Чэрчыль пабудаваны на Батскай суднабудаўнічай верфі ў горадзе Бат, штата Мэн. Будаўніцтва пачалося 7 мая 1998 года. Уінстан Чэрчыль быў спушчаны на ваду 17 красавіка 1999 года. 10 сакавіка 2001 года адбылася ўрачыстая перадача эсмінца войскам у Таўн Поінт-Парку ў горадзе Норфолк, штат Вірджынія. Яго портам прыпіскі з'яўляецца ваенна-марская станцыя Норфолк, штат Вірджынія. Ён з'яўляецца складовай часткай Авіяноснай ўдарнай групы дванаццаці (CSG-12).

Кіраўніцтва
Арганізацыя
Структура
Аперацыі і гісторыя
Персанал
Зброя
 
Краіны Паўночнай Амерыкі: Ваенна-марскія сілы
Залежныя тэрыторыі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.