Ваенна-марскія сілы

Ваенна-марскія сілы (ВМС)  — асобны від узброеных сіл многіх краін, прызначаны галоўным чынам для вядзення марской вайны і агнявой падтрымкі наземных ваенных дзеянняў. Да ваенна-марскіх сіл належаць надводныя караблі, караблі-амфібіі, падлодкі, і ваенна-марская авіяцыя.

Ваенна-марскія сілы ўпершыню з'явіліся калі ваенныя дзеянні перамясціліся з сушы на ваду. Да ўвядзення артылерыі марская вайна раней уяўляла сабой пратараньванне варожых суднаў і іх захоп. У часы Старажытнай Грэцыі і Рымскай Імперыі, ваенна-марскія сілы складаліся з доўгіх, вузкіх суднаў, якія перамяшчаліся дзякуючы намаганням весляроў (напрыклад грэчаскія трырэмы), - галоўнай задачай якіх было тараніць і тапіць варожыя судны або зраўняцца з бортам варожага судна, так каб яно магло быць атакавана ўрукапашную.

Trireme 1
Рымская трырэма

Гл. таксама

Балтыйскі флот ВМФ Расіі

Балтыйскі флот — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне ваенна-марскога флота Расіі на Балтыйскім моры. Асноўныя пункты базавання — Балтыйск (Калінінградская вобласць) і Кранштат (муніцыпальная акруга Санкт-Пецярбурга). У сваім складзе мае дывізію надводных караблёў, брыгаду дызельных падводных лодак, злучэнні дапаможных і пошукава-выратавальных судоў, ВПС флота, берагавыя войскі, часткі тылавога тэхнічнага і адмысловага забеспячэння. Штаб Балтыйскага флота размяшчаецца ў Калінінградзе.

Флагманскі карабель: эскадраны мінаносец «Настойлівы».

Бундэсвер

Бундэсве́р (ням.: Bundeswehr) — Узброеныя сілы Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Ваенна-Марскі Флот Расійскай Федэрацыі

Ваенна-Марскі Флот Расійскай Федэрацыі (скарочана: ВМФ Расіі) — назва ваенна-марскога флоту (сіл) Расійскай Федэрацыі (Расіі). З'яўляецца пераемнікам ВМФ СССР і ВМФ Расійскай імперыі.

Ваенна-марскі флот СССР

Назва «Ваенна-марскі флот СССР» канчаткова замацавалася ў афіцыйных дакументах з 1938 года, пасля падпісання Пастановы ЦВК і СНК СССР ад 30 снежня 1937 года «Аб утварэнні Народнага камісарыята Ваенна-Марскога Флоту СССР». Да гэтага моманту ВМФ СССР насіў назву «Марскія сілы Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі Саюза ССР» і «Ваенна-Марскія Сілы РСЧА СССР».

Ваенна-марскі флот СССР з моманту ўтварэння Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у снежні 1922 года, і да моманту распаду СССР у снежні 1991 года ахоўваў і абараняў марскія граніцы Савецкага Саюза.

Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі

Ваенна-марскія сілы Аўстра-Венгрыі з'яўляліся адным з відаў узброеных сіл Аўстра-Венгерскай імперыі.

Афіцыйнай назвай на нямецкай мове было Kaiserliche und Königliche Kriegsmarine (ням.: Імператарскія і Каралеўскія Ваенна-марскія сілы) або скарочана - K.u.K. Kriegsmarine.

У літаратуры сустракаецца назва — Марскія сілы Аўстра-Венгрыі.

Ваенна-марскія сілы Германіі

Вае́нна-марскі́я сі́лы Герма́ніі (ням.: Deutsche Marine — слухаць ) — адзін з відаў Бундэсвера («Федэральная Абарона»), нямецкіх узброеных сілаў. З 1956 года Германскія ВМС мелі назву Bundesmarine («Федэральныя ВМС»), але пасля адбыўшагася ўз'яднання ў 1990 годзе з усходненямецкай Фольксмарынэ («Народныя ВМС»), яны з 1995 года атрымалі назву Deutsche Marine («Германскія ВМС»).

Ваенна-марскія сілы Грузіі

Ваенна-марскія сілы Грузіі (груз. საქართველოს სამხედრო საზღვაო ძალები) — адзін з відаў узброеных сіл Грузіі, які існаваў з 1991—2009 гг. У наш час ВМС Грузіі як асобнага роду войскаў не існуе Пасля вялікіх страт, панесеных падчас вайне ў Паўднёвай Асеціі, у 2009 годзе быў скасаваны, а астатнія караблі перакладзены ў састаў берагавой аховы.

Ваенна-марскія сілы ЗША

Ваенна-марскія сілы ЗША (англ.: United States Navy (USN)) — адзін з пяці відаў узброеных сіл ЗША. Начальнік штаба ВМС падсправаздачны міністру ВМС і з’яўляецца членам камітэта начальнікаў штабоў.

Асноўныя камандаванні ВМС ЗША — Ціхаакіянскі флот, Камандаванне ваенна-марскіх сіл ЗША (былы Атлантычны флот), Ваенна-марскія сілы ў Еўропе, Камандаванне марскіх перавозак.

У аператыўным дачыненні да ВМС ЗША падзяляецца на шэсць флатоў: Трэці, Чацвёрты, Пяты, Шосты, Сёмы, Дзесяты.

У розны час у склад ВМС ЗША ўваходзілі таксама Першы, Другі, Восьмы, Дзявяты, Адзінаццаты і Дванаццаты флаты, а таксама Азіяцкі флот ЗША. ВМС ЗША з’яўляюцца сусветным лідарам па колькасці авіяносцаў: па стане на люты 2010 года, 11 авіяносцаў знаходзіцца ў страі, яшчэ 1 закладзены.

Караблі і судны ВМC ЗША маюць прэфікс USS (англ. United States Ship — карабель Злучаных Штатаў).

Ваенна-марскія сілы Лівіі

Ваенна-марскія сілы Лівійскай Рэспублікі — від войскаў Узброеных сiл Лiвii, якi ўключая флот, авіяцыю ВМС і берагавую ахову.

Флот Лівіі складаецца з адзінаццаці баявых караблёў (у тым ліку двух падводных лодак праекта 641, двух фрэгатаў праекта 1159), аднаго карвета праекта 1234, аднаго дэсантнага карабля тыпу «PS-700», пяці тральшчыкаў праекта 266МЭ) і чатырнаццаці ракетных катэраў (шасці праекта 205 і васьмі тыпу «камбатантаў-2G»), а таксама да дваццаці дапаможных судоў і больш за пяцьдзесят хуткаходных дыстанцыйна кіраваных апаратаў.

Авіяцыя ВМС абслугоўваецца асабовым складам ВПС і налічвае 24 боегатовых верталётаў (у тым ліку 12 супрацьлодкавых) і 5 няспраўных. Яшчэ 6 няспраўных машын фармальна лічацца ў ВМС, але выкарыстоўваюцца паліцыяй.

У склад берагавой аховы Лівіі на 2008 год уваходзіла да 70 патрульных катэраў рознага водазьмяшчэння.

Караблі лівійскага флоту грунтуюцца ў ваенна-марскіх базах Аль-Хурна (штаб ВМС), Аль-Хум і Табрук, у якасці манеўранасць выкарыстоўваюцца таксама базы ў Бенгазі, Дэрне, Бардо, Трыпалі, Тарабелусе, Даруа. Падводныя лодкі грунтуюцца ў Рос-Хілалем, а авіяцыя ВМС месьціцца ў Аль-Гідрабіяла.

Мабільныя батарэі супрацькарабельных ракет SS-C-3 з складу берагавой абароны размяшчаюцца на аўтамабільных пускавых устаноўках ў раёнах Табрук, Бенгазі і Аль-Данія.

Ваенна-марскія сілы Румыніі

Ваенна-марскія сілы Румыніі (рум.: Forţele Navale Române) — адзін з відаў узброеных сіл Румыніі. У асноўным уключаюць у сябе ваенна-марскі флот, марскую пяхоту, часткі і падраздзяленні спецыяльнага прызначэння.

Ваенна-марскія сілы Украіны

Вае́нна-марскі́я сі́лы Украіны (укр.: Військово-Морські Сили Збройних Сил України) — від Узброеных сіл Украіны, прызначаны для абароны суверэнітэту і дзяржаўных інтарэсаў Украіны на моры, разгрому груповак ВМС суперніка ў сваёй аперацыйнай зоне самастойна і ва ўзаемадзеянні з іншымі відамі Узброеных сіл Украіны, садзейнічанне Сухапутным войскам Украіны на прыморскім кірунку.

Па стане на пачатак 2014 года, у ВМС Украіны служыла 15 470 чалавек. На ўзбраенні 4 карветы, 1 фрэгат, 1 падводная лодка, 26 дапаможных караблёў і 35 самалётаў. Штаб-кватэра ВМС Украіны да Крымскага крызісу 2014 года была размешчана ў Севастопалі.

Германскі імперскі флот

Герма́нскі імпе́рскі флот (ням.: Kaiserliche Marine, Кайзерліхмарыне) — ваенна-марскія сілы Германіі, створаныя пасля аб’яднання германскіх дзяржаў у складзе Германскай імперыі на аснове ваенна-марскіх сіл Каралеўства Прусія, асноўнай задачай якіх з'яўлялася берагавая абарона. Яны існавалі з 1871 па 1919 год. Асабліва значна яны павялічыліся ў перыяд праўлення Вільгельма II, пры статс-сакратары марскога міністэрства Альфрэдзе фон Тырпіц, у якога знайшлі падтрымку ідэі амерыканскага тэарэтыка марскіх сіл Альфрэда Тайер Мэхэна. Вынікам стала гонка марскіх ўзбраенняў з Вялікабрытаніяй, падчас якой германскія ВМС сталі адной з самых значных марскіх сіл у свеце, саступаючы толькі брытанскім. Надводныя сілы аказаліся малаэфектыўнымі падчас Першай сусветнай вайны, удзельнічалі толькі ў адной вялікай бітве — Ютландскай, вынік якой можна ахарактарызаваць як нявызначаны.

У той жа час, падводны флот значна пашырыўся, і ўяўляў сабой галоўную пагрозу шляхам забеспячэння Вялікабрытаніі. Пасля заканчэння вайны вялікая частка караблёў была інтэрнавана саюзнікамі, а пасля затопленая пакінутымі германскімі экіпажамі на базе Скапа Флоў у 1919 годзе.

Асноўныя сілы кайзераўскіх ВМС называліся Флотам Адкрытага мора (ням.: Hochseeflotte). Караблі імператарскіх ВМС пазначаліся як SMS (ням.: Seiner Majestät Schiff — карабель Яго вялікасці). Пераемнікам кайзераўскіх ВМС былі Імперскія ВМС (ням.: Reichsmarine) Веймарскай рэспублікі.

Гранд-Фліт

Гранд-Фліт (англ. Grand Fleet — «Вялікі флот») — назва брытанскага флота падчас Першай сусветнай вайны, які базіраваўся ў метраполіі. Першы камандуючы флотам — сэр Джон Джэліка, яго пераемнікам стаў камандуючы лінейнымі крэйсерамі Гранд-Фліта адмірал сэр Дэвід Біці.

На працягу ўсёй вайны Гранд-Фліт удзельнічаў толькі ў адным вялікім сутыкненні — Ютландскай бітве 1916 з кайзераўскім Флотам адкрытага мора. У гэтай бітве Гранд-Фліт пад камандаваннем адмірала Джэлікі не здолеў разграміць нямецкі флот, нягледзячы на падаўляльную перавагу ў сілах. Страты Гранд-Фліта па агульнаму водазмяшчэнню амаль удвая перавысілі страты Флота адкрытага мора. Аднак гэтага аказалася недастаткова, каб скасаваць панаванне брытанскага флота ў Паўночным моры. У выніку Германія адмовілася ад актыўнага выкарыстання лінейных сіл свайго флота і перайшла да неабмежаванай падводнай вайны.

Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі

Каралеўскі ваенна-марскі флот (англ.: Royal Navy) — асноўная частка ваенна-марскіх сіл Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

Гісторыя флоту пачынаецца з 18 стагоддзя, калі ён адыграў важную ролю ў станаўленні і пашырэнні Брытанскай імперыі. У 19—20 стагоддзях быў самым магутным флотам свету, адыграў значную ролю ў паспяховых ваенных дзеяннях краіны ў двух сусветных войнах. Сярод краін НАТА цяпер другі па моцы пасля Флоту ЗША флот альянсу, здольны праводзіць ваенныя аперацыі ў глабальным маштабе.

Цяперашні флот Вялікабрытаніі мае ў сваім складзе каля 90 караблёў, уключаючы авіяносцамі «Арк Роял» і «Іластрыяс», падраздзяленнямі марской пяхоты і ваеннай авіяцыі.

Крэйсер

Крэйсер (нідэрл. kruiser - крейсіраваць, плаваць па вызначаным маршруце) — клас баявых надводных караблёў, здольных выконваць задачы незалежна ад асноўнага флоту, сярод якіх можа быць барацьба з лёгкімі сіламі флоту і гандлёвымі судамі суперніка, абарона злучэнняў баявых караблёў і канвояў судоў, агнявая падтрымка прыморскіх флангаў сухапутных войскаў і забеспячэнне высадкі марскіх дэсантаў, пастаноўка мінных загарод і іншыя. З другой паловы XX стагоддзя тэндэнцыя да ўзбуйнення баявых злучэнняў для забеспячэння абароны ад авіяцыі праціўніка і спецыялізацыя судоў для выканання пэўных задач прывяла да практычнага знікнення караблёў агульнага прызначэння, якімі з'яўляюцца крэйсеры, з флатоў шматлікіх краін. Толькі ваенна-марскія сілы ЗША, Расіі і Перу выкарыстоўваюць іх у цяперашні час.

Узброеныя Сілы ЗША

Узброеныя Сілы ЗША — дзяржаўная ваенная арганізацыя Злучаных Штатаў Амерыкі, сукупнасць відаў узброеных сіл, прызначаная для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці ЗША як дзяржавы. Рэгулярныя ўзброеныя сілы былі створаны ў ЗША ў 1775 годзе ў па рашэнні 2-га Кантынентальнага кангрэса.

У склад Узброеных Сіл ЗША ўваходзяць самастойныя віды войскаў - Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя Сілы, Ваенна-марскія Сілы, Марская пяхота і Берагавая ахова, а таксама часткі і злучэнні Рэзерву, у тым ліку Нацыянальнай гвардыі.

У Іране амерыканскія ўзброеныя сілы ўнесены ў спіс тэрарыстычных арганізацый.

Узброеныя сілы Іспаніі

Узброеныя сілы Іспаніі (ісп.: Fuerzas Armadas de España) — сукупнасць войскаў Каралеўства Іспаніі прызначаная для абароны свабоды, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласці дзяржавы. Складаюцца з сухапутных войскаў, вайскова-марскіх і вайскова-паветраных сіл. Галоўнакамандуючым іспанскага войска з'яўляецца кароль Іспаніі Філіп VI, міністрам абароны — Пэдра Марэнес.

Ціхаакіянскі флот ВМФ Расіі

Ціхаакіянскі флот — аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне ваенна-марскога флота Расіі (ВМФ РФ). Ціхаакіянскі флот Расіі, як складовая частка ваенна-марскога флоту і Узброеных сіл Расіі ў цэлым, з’яўляецца сродкам забеспячэння ваеннай бяспекі Расіі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Для выканання пастаўленых задач Ціхаакіянскі флот мае ў сваім складзе ракетныя падводныя крэйсеры стратэгічнага прызначэння, шматмэтавыя атамныя і дызельныя падводныя лодкі, надводныя караблі для дзеянняў у акіянскай і блізкай марскі зонах, марскую ракетаносную, супрацьлодкавую і знішчальную авіяцыю, сухапутныя войскі, часткі сухапутных і берагавых войскаў.

Штаб Ціхаакіянскага флота размяшчаецца ва Уладзівастоку.

Чарнаморскі флот

Чарнамо́рскі флот

Чарнаморскі флот Расійскай імперыі

Чарнаморскі флот ВМФ СССР

Чарнаморскі флот ВМФ Расіі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.