Ваеннаслужачы

Ваеннаслужачы (ці Ваенны, вайсковец) — чалавек, які служыць ва Узброеных сілах краіны. Іншамоўныя адпаведнікі — (англ.: military serviceman або англ.: military personnel).

MA RB
Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь — установа, якая ажыццяўляе падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Прававое становішча ваеннаслужачых у Рэспубліцы Беларусь

Згодна з «Законам аб статусе ваеннаслужачых» Рэспублікі Беларусь ваеннаслужачымі з'яўляюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца на ваеннай службе ва ўзброеных сілах, памежных, унутраных і іншых войсках, воінскіх фарміраваннях, пералік якіх зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Грамадзяне, якія маюць статус ваеннаслужачых

Згодна з арт.2 «Закона аб статусе ваеннаслужачых» Рэспублікі Беларусь статус ваеннаслужачых маюць:

  • ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу па кантракце, у тым ліку слухачы і курсанты ваенных навучальных устаноў, іншых устаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і іншых войск і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь;
  • ваеннаслужачыя, якія праходзяць ваенную службу па прызыву;
  • грамадзяне, якія праходзяць службу ў рэзерве — пры знаходжанні на занятках або вучэбных зборах, вызначаных праграмамі падрыхтоўкі рэзервістаў;
  • ваеннаабавязаныя — пры знаходжанні на ваенных або спецыяльных зборах.
  • Афіцэры, якія праходзяць ваенную службу па прызыву, па свайму прававому становішчу прыраўноўваюцца да афiцэраў, якiя праходзяць ваенную службу па кантракце, калi iншае не ўстаноўлена заканадаўствам.

Спасылкі

Анатоль Мікалаевіч Давідовіч

Анато́ль Мікала́евіч Давідо́віч (28 сакавіка 1965, в. Скабін, Капыльскі сельсавет, Капыльскі раён, Мінская вобл. — 13 чэрвеня 1992) — ваеннаслужачы савецкай, затым — азербайджанскай арміі, маёр, Нацыянальны Герой Азербайджана (1992, пасмяротна).

Андрэй Міхайлавіч Пінчук

Андрэй Міхайлавіч Пінчук (27 ліпеня 1913, в. Рассвет, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць — 24 снежня 1944) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (28 красавіка 1945 года) (пасмяротна).

Аператар

Аператар можа азначаць:

Аператар (матэматыка) — адлюстраванне, якое ставіць у адпаведнасць функцыі іншую функцыю;

Аператар (біялогія) — паслядоўнасць ДНК, што прымае ўдзел у рэгуляцыі актыўнасці генаў;

Аператар (фізіка) — матэматычныя аператары ў квантавай фізіцы;

Аператар (праграмаванне) — найменшая аўтаномная частка мовы праграмавання; каманда;

Аператар (пошукавая сістэма) — каманда ў запытах да пошукавых сістэм, напрыклад, OR (або, шукаць адно ці іншае слова), site: (шукаць на сайце вось такім). Розныя пошукавыя сістэмы маюць розныя наборы аператараў.

Аператар сувязі — прадпрыемства па прадастаўленні паслуг сувязі;Аператар (прафесія) — група прафесій па кіраванні працай абсталявання (установак) рознага віду і прызначэння; у прыватнасці, па правядзенні і забеспячэнні фота- кіна- і відэаздымкі;

Кінааператар — прафесія ў кінематографе; чалавек, які здымае фільм на кінакамеру.

Сістэмны аператар (ад англ. system operator) — сістэмны аператар шматкарыстальніцкай камп'ютарнай сістэмы, першапачаткова — сістэмны аператар мэйнфрэйма, затым так сталі называць аператараў BBS і вузлоў сеткі Фіданет, найбольшую папулярнасць тэрмін атрымаў у скарочаным варыянце — сісап (ад англ. sysop).

Аператар (ваенная справа) — ваеннаслужачы па кіраванні тэхнічна складанай сістэмай. Ва УС СССР і РФ комплекс тэхнічных пасад, пачынаючы ад аператара ПТКР ці ПЗРК і сканчаючы аператарам засакрэчанай аўтаматызаванай касмічнай сувязі ў складзе лётнага экіпажа.

Аперацыя «Баграціён»

«Баграціё́н» — кодавая назва Белару́скай наступа́льнай апера́цыі (23 чэрвеня — 28 жніўня 1944 года) — наступальная аперацыя Чырвонай Арміі ў час Вялікай Айчыннай вайны, названая ў гонар расійскага палкаводца вайны 1812 года Пятра Баграціёна, у выніку якой уся тэрыторыя Беларусі была вызвалена з-пад нямецкай акупацыі. Лічыцца адной з найбуйнейшых аперацый у сусветнай гісторыі.

Бітва пры Біце Пацы

Бі́тва пры Бі́це Па́цы (англ.: The Battle of Bita Paka) — бітва, якая адбылася 11 верасня 1914 года ў некалькіх кіламетрах на поўдзень ад вёскі Кабакаўл на востраве Новая Брытанія ў ходзе ўварвання аўстралійскага ваенна-марскога і пяхотнага экспедыцыйнага корпуса ў Германскую Новую Гвінею на пачатку Першай сусветнай вайны, скончыўшаяся яе акупацыяй. Асноўнай мэтай аперацыі, як і пры ўварванні новазеландскіх войскаў у Германскае Самоа ў жніўні, з’яўляўся захоп стратэгічна важнай радыёстанцыі, уплыў якой, на думку аўстралійцаў, распаўсюджваўся і на караблі германскай Усходне-Азіяцкай крэйсерскай эскадры. Магутны германскі ВМФ прадстаўляў істотную пагрозу інтарэсам Брытанскай імперыі. Галоўнай задачай брытанскага і аўстралійскага урадаў у гады вайны было звядзенне да мінімуму моцы флоту Германскай імперыі.

Пасля правядзення аўстралійцамі высадкі, якая не сустрэла супраціву, аб’яднаныя германскія войскі, якія складаліся з немцаў-рэзервістаў і часткова падрыхтаваных да вядзення бою меланязійскіх паліцэйскіх, паднялі буйное паўстанне, і аўстралійцам прыйшлося ўступіць у бой. Праз дзень абодва бакі панеслі сур’ёзныя страты, аўстралійцы занялі радыёстанцыю ў раёне Біце Пакі.

Бітва стала першай крупнай бітвай аўстралійскіх войскаў падчас вайны і найбольш важнай бітвай падчас аперацыі; рэшткі германскіх войскаў эвакуіраваліся ў Тому, наступная аблога якой прывяла да капітуляцыі германскага гарнізона і поўнага авалодання войскамі Антанты востравам.

Ваенная прысяга

Вае́нная прыся́га — урачыстае абяцанне (клятва), якое дае кожны ваеннаслужачы (рэзервіст) у час уступлення ў рады УС, іншых войск і фарміраванняў.

Васіль Аляксандравіч Аўдзееў

Васіль Аляксандравіч Аўдзе́еў (нар. 11 ліпеня 1966, г. Магілёў — 16 сакавіка 1987, каля Сурубі, Афганістан) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Афганскай вайны.

Жлобін

Жло́бін (афіц. транс.: Žlobin) — горад раённага падпарадкавання ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр раёна. Трэці па колькасці насельніцтва горад у вобласці (пасля Гомеля і Мазыра). Размешчаны на раўніне Гомельскае Палессе, за 93 км ад Гомеля, 215 км ад Мінска. Прыстань на Дняпры. Буйны чыгуначны вузел (кірункі на Мінск, Магілёў, Гомель, Калінкавічы); аўтадарогі на Бабруйск, Гомель, Рагачоў, Светлагорск. Насельніцтва 76 068 чал. (2017).

Заамурская акруга

Зааму́рская акру́га — акруга, пазней пагранічная акруга, Асобнага корпуса пагранічнай варты створаны, 9 студзеня 1901 года, на базе Ахоўнай варты Кітайска—Усходняй чыгункі (КУЧ). Яе задача заключалася ў ахове ад бандыцкіх нападаў чыгункі, станцый, перагонаў, раз'ездаў і лесарубаў, пры будаўніцтве і эксплуатацыі дарогі. Працягласць дарогі з усімі пад'язнымі шляхамі складала 2 400 вёрст.

Камандуючы

Камандуючы — тэрмін у ваеннай справе:

ваенны начальнік (военачальнік) (афіцыйная службовая асоба, пасада з даданнем, чым камандуе) у узброеных сілах (УС) дзяржавы, на якога вышэйстаячым начальствам (міністр абароны, кіраўнік дзяржавы, вярхоўны галоўнакамандуючы) ускладзена камандаванне (кіраванне, кіраўніцтва) войскамі (сіламі), аб'яднаннем, родам войскаў УС дзяржавы, гэтак жа ваеннаслужачы, які прызначаны на гэтую пасаду;

складовая частка (адно з слоў) назвы вайсковай пасады або воінскага звання (РСЧА) ваеннаслужачага.

Мёз-Аргонскае наступленне

Мёз-Арго́нская апера́цыя, таксама Мёз-Арго́нскі на́ступ (англ.: Meuse-Argonne Offensive) або Наступ у Аргонскім лесе (англ.: Battle of the Argonne Forest) (26 верасня — 11 лістапада 1918) — наступальная аперацыя саюзных войскаў у ходзе Стодзённага наступлення Антанты на Заходнім фронце. Найбуйнейшая і адна з самых кровапралітных ваенных аперацый у гісторыі ЗША падчас Першай сусветнай вайны.

Мёз-Аргонская аперацыя праводзілася адначасова з агульным наступам саюзнікаў на ўсім 490-км фронце ад мора да Мозеля. Галоўны ўдар наносіўся сіламі Амерыканскіх экспедыцыйных сіл генерала Першынга ў накірунку на Мезьер. Мэтай наступу амерыканскіх войскаў вызначаўся абход сістэмы нямецкіх абарончых палос і блакаванне цэнтра імперскай нямецкай арміі з Германіяй на поўдзень ад Ардэн.

Міхаіл Сафронавіч Рогаў

Міхаіл Сафронавіч Рогаў (17 кастрычніка 1916 — 25 кастрычніка 1944) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (24 сакавіка 1945 года).

Міхаіл Сямёнавіч Струк

Міхаіл Сямёнавіч Струк (11 лютага 1922, вёска Запясочча, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — 12 ліпеня 1975) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер Ордэна Славы, разведчык 49-й асобнай разведвальнай роты 46-й стралковай дывізіі, яфроэйтар.

Нарбут

На́рбут:

Нарбуты — шляхецкі родАляксандр Мікалаевіч Нарбут (1822—1894) — рускі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі.

Барыс Станіслававіч Нарбут (1915—1995) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Васіль Аляксандравіч Нарбут (1846 — да 1917) — рускі генерал-лейтэнант.

Васіль Міхайлавіч Нарбут (1871—1950) — рускі псіхіятр, прафесар.

Войцех Нарбут (1762—1837) — пісьменнік, каралеўскі шамбалян, пасол Чатырохгадовага Сойма.

Георгій Іванавіч Нарбут (1886—1920) — рускі і ўкраінскі графік.

Данііл Георгіевіч Нарбут (1916—1998) — украінскі тэатральны мастак, жывапісец.

Казімір Нарбут (1738—1807) — асветнік, філосаф і настаўнік.

Казімір Нарбут (1838—1903) — удзельнік паўстання 1863—64 гадоў.

Людвік Нарбут (1832—1863) — ваенны, удзельнік паўстання 1863—64 гадоў.

Міхаіл Аляксандравіч Нарбут (1837—1917) — расійскі ваенны дзеяч.

Станіслаў Мікалаевіч Нарбут (пам. 1596) — ваявода мсціслаўскі.

Станіслаў Тэадоравіч Нарбут (1853—1926) — доктар медыцыны.

Тэадор Нарбут (1784—1864) — гісторык, археолаг, ваенны інжынер.

Уладзімір Дзмітрыевіч Нарбут (1873—1945) — рускі генерал-маёр.

Уладзімір Іванавіч Нарбут (1888—1938) — рускі савецкі паэт і літаратурны крытык, акмеіст.

Уладзіслаў Андрэевіч Нарбут (1856—?) — рускі генерал-лейтэнант.

Фёдар Фёдаравіч Нарбут (1831—1897) — рускі контр-адмірал, удзельнік абароны Севастопаля (1854—1855).

Юстын Нарбут (каля 1773—1845) — гісторык.

Пешмерга

Пешмерга, пешмарга (нескл.) (курд.: Pêşmerge, курд.: پێشمەرگە, pêş — «перад» + merg - «смерць» + e — «ёсць», літаральна — «тыя, хто глядзіць смерці ў твар») — курдскія ваенізаваныя фарміравання (Узброеныя сілы) у Іракскім Курдыстане.

Сапёр

Сапёр (ад фр.: sapeur — весці сапы, падкопвацца) — асоба, якая знаходзіцца на службе ў інжынерных войсках, асноўнай задачай якіх з'яўляецца інжынернае забеспячэнне ваенных дзеянняў абарончага ці наступальнага характару.

Гістарычна задачамі сапёраў з'яўляліся: стварэнне падкопаў пад абарончыя збудаванні ці капанне траншэй для скрытнага набліжэння да пазіцый праціўніка; стварэнне ўласных фартыфікацыйных збудаванняў на лініі фронту; забеспячэнне перапраў праз рэкі, балоты; наладжванне ліній забеспячэння і аднаўленне разбураных аб'ектаў інфраструктуры; абясшкоджванне мін, ракет і снарадаў.

У бытавым ужыванні сапёрам завецца чалавек (не абавязкова ваеннаслужачы), які займаецца абясшкоджваннем мін і снарадаў, якія не разарваліся.

Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч

Сцяпан Апанасавіч Пашкевіч (27 сакавіка 1921 — 7 сакавіка 2014) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (24 сакавіка 1945).

Унтэр-афіцэр

У́нтэр-афіцэ́р (ням.: Unterofizzer, ад Unter- пад + ofizzer- афіцэр) — ваеннаслужачы малодшага каманднага саставу ў арміях шэрагу дзяржаў, у тым ліку Вялікага Княства Літоўскага. У Расіі катэгорыя унтэр-афіцэр існавала з канца 17 стагоддзя да 1917 года, напрыклад, старшы (узводны) і малодшы унтэр-афіцэр, на флоце — унтэр-афіцэр 1-й і 2-й стацці. У розныя часы да катэгорыі унтэр-афіцэраў адносіліся: фельдфебель, вахмістр, кандуктор, капрал, сяржант, ураднік, феерверкер і іншыя.

Званне унтэр-афіцэр існуе ў сучасных арміях Вялікабрытаніі, Францыі, ФРГ і іншых краін.

Яўген Карлавіч Мілер

Яўге́н Ка́рлавіч Мі́лер (руск.: Евгений-Людвиг Карлович Миллер; 7 (19) кастрычніка 1867 года, горад Дынабург Віцебскай губерні, Расійская імперыя — 11 мая 1939 года, горад Масква, СССР) — расійскі ваеннаслужачы, генерал-лейтэнант (1915); кіраўнік Белага руху на поўначы Расіі ў 1919—1920 гадах, галоўнакамандуючы ўсімі сухапутнымі, марскімі ўзброенымі сіламі Расіі, дзеючымі супраць савецкай улады на Паўночным фронце.

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.