Брыты

Да рымскага заваявання жылі супольна-радавым ладам, перажыткі якога захавалі і падчас рымскага панавання (сярэд. I ст. — пачатку V стагоддзя). Мала паддаючыся раманізацыі, часта паўставалі супраць рымскага валадарства.

Падчас англа-саксонскага заваявання Брытаніі (5—6 стст.) частка брытаў была знішчаная, частка выцесненая ў Уэльс, Шатландыю і на паўвостраў Арморыку (сучасная Брэтань). Меркаваная колькасць брытаў да пачатку заваёвы складала 2 млн, а колькасць заваёўнікаў — не больш 200 тыс.

Кельцкія народы Брытанскіх астравоў
Насельніцтва Брытанскіх астравоў у канцы 1 тысячагоддзя да н. э.
446

446 — невысакосны год, пачаўся ў аўторак. 446 год нашай эры, 446 год 1 тысячагоддзя, 46 год V стагоддзя, 6 год 5-га дзесяцігоддзя V стагоддзя, 7 год 440-х гадоў.

Англічане

Англіча́не (англ.: Englishmen, English people) — народ, якіе складае асноўнае насельніцтва Англіі. Сфармаваўся ў Сярэднявеччы на востраве Вялікабрытанія з германскіх плямёнаў англаў, саксаў, фрызаў і ютаў, а таксама асіміляванага імі кельцкага насельніцтвы вострава.

У наш час англічан, якія разглядаюць сябе такімі, налічваецца 50 мільёнаў чалавек. Англійскае этнічнае паходжанне, улічваючы грамадзян ЗША, Канады, Аўстраліі і ПАР, маюць сёння ў свеце каля 110 мільёнаў чалавек.

Уласна англічане, асноўнае насельніцтва Вялікабрытаніі, налічвае 44,7 млн чалавек. Астатнія жывуць таксама ў Канадзе, ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі, ПАР, Індыі і г. д. Іх мова — брытанскі варыянт англійскай, дыялекты: усходні, паўночны, паўднёвы, заходні, кенцкі. Пісьменнасць на аснове лацініцы. У старажытнасці выкарыстоўвалася рунічная пісьменнасць. Вернікі — пераважна пратэстанты-англікане, а таксама метадысты, каталікі.

Баўдзіка

Баўдзіка (Boudicca, перакручаны лац. варыянт — Boudicea, Баўдзіцэя, памерла ў 61 г. н.э.) — правадырка брыцкага племені іцэнаў, кіраўніца паўстання супраць Рымскай імперыі ў Брытаніі.

Валійцы

Валі́йцы, таксама уэ́льсцы (ад англ.: Welsh), кембры́йцы (лац.: Cambriānae), кі́мры (вал.: Cymry) — кельцкі народ, карэннае насельніцтва Уэльса. Жывуць пераважна ў Вялікабрытаніі, а таксама ў Ірландыіі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Аргенціне і г. д. Агульная колькасць (2012 г.) — 1 314 000 чал. Родная мова — валійская.

Гайдэльскія мовы

Гайдэ́льскія (гэ́льскія) мовы складаюць адну з падгруп астраўной групы кельцкіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і. Уключаюць ірландскую, шатландскую гэльскую і мэнскую. Цікава, што носьбіты кожнае з трох пералічаных моў называюць сваю проста «гэльскай» (ірландцы — Gaeilge, шатландцы — Gàidhlig, мэнцы — Ghaelg).

Усе сучасныя гайдэльскія мовы паходзяць ад сярэднеірландскай, якая існавала ў 10 — 16 стагоддзях, сярэднеірландская — ад стараірландскай, а стараірландская, у сваю чаргу, ад першаснай ірландскай, вядомай толькі па агамічных надпісах. Ад сярэднеірландскай паходзіў таксама галоўэйскі гэльскі дыялект, зараз мёртвы.

Галы

Га́лы (лац.: Gallus, Galli) † — рымская назва часткі кельцкіх народаў індаеўрапейскай групы, якія ў 1 тысячагоддзі да н. э. - сярэдзіне 1 тысячагоддзя н. э. насялялі тэрыторыю Галіі (цяперашняй Францыі, поўначы Італіі, Бельгіі і часткі Швейцарыі). Назва паходзіць ад лацінскага слова gallus (літаральна, "певень") з-за звычаю галаў упрыгожваць шлемы птушыным пер'ем.

Гальская мова

Гальская мова — мёртвая кельцкая мова, распаўсюджаная ў Галіі да VI стагоддзя, калі была выцесненая народнай латынню.

Гальскую і шэраг іншых мёртвых моў - кельтыберскую і лепантыйскую - аб'ядноўваюць у так званыя «кантынентальныя кельцкія мовы».

Галія

Галія (лац.: Gallia) — рымская назва гістарычнай часткі Еўропы, абмежаванай рэчышчам ракі Рубікон, Апенінамі, рэчышчам ракі Макра (лац.: Macra, сучасная назва Магра), узбярэжжам Міжземнага мора, Пірэнеямі, Атлантычным акіянам, рэчышчам ракі Рэйн і Альпамі.

Да часу першых згадак Галіі ў рымскіх пісьмовых крыніцах, найбольшая частка яе тэрыторыі была заселеная рознымі кельцкімі плямёнамі, якіх рымляне абагульнена называлі «галамі» (лац.: Galli), што і паслужыла асновай для выбару назвы адпаведных зямель.

Дал Рыяда

Дал Рыяда (шатл. гэл.: Dál Riata) — раннесярэдневяковае гэльскае каралеўства, якое ахоплівала заходняе ўзбярэжжа Шатландыі (сучасная тэрыторыя вобласці Аргайл і Б'ют) і поўнач Ірландыі (сучасная тэрыторыя графства Антрым).

У канцы V стагоддзя частка ірландцаў з перанаселенай тэрыторыі ірландскай Дал Рыяды перабралася на поўнач Брытаніі, дзе яны заснавалі каралеўства, якое стала вядомым як шатландская Дал Рыяда. У 843 годзе, аб'яднаўшыся з каралеўствам піктаў, утварыла Шатландскае каралеўства.

Каралеўства Альба

Каралеўства Альба (шатл. гэл.: Rìoghachd na h-Alba) — дзяржава скотаў і піктаў пад вяршэнствам скотаў, якая існавала з 900 (год смерці караля Дональда II) па 1286 (год смерці караля Аляксандра III). Фактычна дзяржаўнае ўтварэнне было створана яшчэ ў 843 годзе, калі кароль скотаў Кенет Мак-Альпін аб'яднаў сваё каралеўства Дал Рыяду з каралеўствам піктаў Фортрыу.

Абазначэнне гэтага перыяду гісторыі Шатландскага каралеўства як каралеўства Альба ўжываецца для зручнасці, таму што на працягу гэтага часу эліта і насельніцтва каралеўства было пераважна пікта-гэльскім (у позні час пікта-гэльскім і скота-нармандскім), размаўляла на гэльскай мове, у адрозненне ад перыяду кіравання Сцюартаў, калі эліта каралеўства і большая частка насельніцтва, якая жыла на раўнінах і ў гарадах, галоўным чынам ужо перайшла на англа-шатландскую мову.

Кельтыберы

Кельтыберы — група плямёнаў ў цэнтральнай і паўночнай Іспаніі і ў Партугаліі дарымскага перыяду. Назва тых кельтыбераў адлюстроўвае той факт, што ў іх культуры прасочваюцца як кельцкія, так і іберскія элементы. Застаецца незразумелым, з'яўляліся культыберы змяшанымі кельтамі і іберамі ці прадстаўлялі адну з гэтых двух груп з істотным культурным уздзеяннем іншай. Невядомым застаецца таксама, наколькі доўгай з'яўляецца іх самастойная гісторыя.

Частай памылкай з'яўляецца распаўсюджванне тэрміна «кельтыберы» на ўсе народы Пірэнейскага паўвострава дарымскай эпохі, якія размаўлялі на іспана-кельцкіх мовах. Памылка гэтая звязана з тым, што толькі кельтыберы пакінулі пасля сябе пісьмовыя помнікі, хоць займалі адносна невялікую частку Пірэнейскага паўвострава.

Летапісцы апісвалі тых кельтыбераў як ваяўнічы народ. У II стагоддзі да н. э. кельтыберы былі падпарадкаваныя рымлянамі. Кельтыберская спадчына сустракаецца ў іспанскай правінцыі Галісія. Захаваліся пісьмовыя помнікі кельтыберыйскай мовы.

Кельцкі крыж

Кельцкі крыж (Крыж Святога Калумба) — роўнапрамянёвы крыж з кругам. З'яўляецца характэрным знакам кельцкага хрысціянства, хоць мае больш старажытныя паганскія карані. Сімвалізуе сонца, паветра, зямлю і ваду ў адзінстве. Пазначае цыклічнасць і замкнёнасць. Крыж з'явіўся ў Ірландыі да VIII стагоддзя.

Ёсць шмат прыкладаў выявы крыжа з кругам. Звычайна іх завуць «сонечнымі крыжамі». З 1980-х гадоў кельцкі крыж таксама ўжываюць як сімвал неанацызму і нацыянал-сацыялістычных скінхэдаў.

Корнская мова

Ко́рнская мо́ва (корнск.: Kernowek) адносіцца да брыцкай падгаліны кельцкай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і разам з валійскай, брэтонскай і вымерлай кумбрыйскай мовай

Корнуал

Ко́рнуал (англ.: Cornwall [ˈkɔːnwɔːl], корнск.: Kernow [ˈkɛrnɔʊ]) — графства і ўнітарная адзінка (як частка) на паўднёвым захадзе Англіі. Уваходзіць у склад рэгіёна Паўднёва-Заходняя Англія. Сталіца і найбуйнейшы горад — Трура. Агульная плошча — 3563 км². Насельніцтва — 535 тыс. чалавек (2011 г.). Тытул герцага Корнуальскага носіць спадчыннік брытанскага прастола, але сучаснае фармальнае герцагства Корнуал з’яўляецца асобнай арганізацыяй, не прывязанай да тэрыторыі, і не прымае ўдзелу ў кіраванні Корнуалам.

Пікты

Пікты (ад лац.: Picti — «размаляваныя») † — найстаражытнейшы з вядомых народаў, якія насялялі Шатландыю.

Па адной з версій, пікты паходзяць ад кельтаў, аднак, верагодна, піктская галіна вылучылася з кельцкай сям'і вельмі рана, прыкладна ў пачатку I тысячагоддзя да н. э. Паводле іншага пункта гледжання, распаўсюджаннага сярод часткі брытанскіх даследчыкаў, пікты паходзяць ад ібераў.

Роднасным народам піктам былі круітні, якія пражывалі на тэрыторыі Ірландыі.

Пікты засялялі тэрыторыі цэнтральнай і паўночнай Шатландыі, да поўначы ад заліва Ферт-оф-Форт. Першапачаткова пікты ўяўлялі сабою саюз плямёнаў, да VI стагоддзя сфарміравалася некалькі дзяржаўных утварэнняў, якія пазней аб'ядналіся ў Каралеўства піктаў. У VI стагоддзі пікты былі звернуты ў хрысціянства ірландскім місіянерам Калумба.

Пікты ўвесь час здзяйснялі набегі на поўдзень Брытаніі. Росквіт пікцкай дзяржавы прыйшоўся на VIII стагоддзе, пасля таго, як піктам удалося спыніць пасоўванне англаў на поўнач (бітва пры Нехтансмеры 685 г.), а пазней даць адпор націску скотаў з захаду.

Асаблівасцю дзяржаўнага кіраўніцтва была перадача трона не па мужчынскай, а па жаночай лініі. У выніку, у розныя перыяды часу каралямі піктаў былі прадстаўнікі розных каралеўскіх дынастый. У 843 г. каралём піктаў стаў кароль Дал-Рыяды Кенет I. Яму ўдалося аб'яднаць дзяржавы піктаў і скотаў у Каралеўства Шатландыю. Паступова гэльская мова скотаў выцесніла піктскую мову, а неўзабаве ў выніку асіміляцыі пікты спынілі сваё існаванне як асобны народ.

Рымская Брытанія

Пасля заваявання рымлянамі Галіі ў сярэдзіне I стагоддзі да н.э. Юлій Цэзар распачаў два пахода ў Брытанію (55 і 54 да н.э.). Сістэматычнае заваяванне Брытаніі Рымам пачалося ў 43 н.э. і завяршылася галоўным чынам да канца 60-х г. Брытанія стала адной з ускрайкавых правінцый Рымскай імперыі. Раманізацыі падвергліся галоўным чынам паўднёвая, усходняя і збольшага цэнтральная вобласці; захад і Поўнач амаль не былі ёй закрануты. Сярод мясцовага насельніцтва часта паднімаліся паўстанні (напрыклад, паўстанне Баўдзікі ў 61). Заваяванне было замацавана сістэмай умацаваных пунктаў (рымскія лагеры) і ваенных дарог. Уздоўж паўночных меж былі збудаваны рымскія валы.

Паскорыўшы працэс сацыяльнай дыферэнцыяцыі, заваяванне не прывяло да карэнных змен у кельцкім грамадстве. Крызіс Рымскай імперыі адбіўся і на лёсах Брытаніі. З канца III ст. пачаліся набегі кельцкіх і саксонскіх плямёнаў. Напачатку V ст. рымскае валадарства ў Брытаніі спынілася. Брытанія зноў распалася на шэраг незалежных кельцкіх абласцей.

Стратклайд

Стратклайд, таксама Алт Клут (Alt Clut), Альт Клуіт (Alt Cluit), Страталклуіт (Strathalcluith), Стратклуайд (Strathcluaide, Strathckyde), Камбрыя (Cumbria)

— брыцкае каралеўства на поўдні Шатландыі ў постраманскі перыяд. Існавала з пач. V па канец XI стагоддзя. Таксама вядома пад імем Альт Клут — брыцкай назвай замка Дамбартан, адной са сталіц каралеўства. Займала тэрыторыю паміж валам Антаніна і валам Адрыяна.

Сыход рымлян з Брытаніі

Канец рымскага праўлення ў Брытаніі — перыяд, на працягу якога Рымская імперыя спыніла якія-небудзь адносіны з Рымскай Брытаніяй, што азнаменавала сабой пераход ад рымскай да Пострымскай Брытаніі. Дакладнай даты гэтай падзеі не існуе, а само рымскае валадарства скончылася ў розны час у розных частках Брытаніі і пры розных абставінах.

410 год называецца гісторыкамі ў якасці года заканчэння рымскага валадарства ў Брытаніі часцей за ўсё. У гэтым годзе рымскі імператар Ганорый адказаў на просьбу аб дапамозе рамана-брытаў(руск.) бел., якія пакутавалі ад набегаў варвараў, так званым «рэскрыптам Ганорыя», які аддаваў абарону вострава ў рукі яго ж жыхароў (фармальна гэты рэскрыпт не адмяняў рымскага праўлення, а толькі дазваляў жыхарам правінцыі насіць зброю). Некаторыя гісторыкі ў якасці даты падзеі называюць 409 год, калі рамана-брыты пачалі выганяць рымскіх чыноўнікаў з гарадоў, ці 407 год, калі пачаўся масавы вывад рымскіх войскаў з Брытаніі.

Рымскае валадарства ў паўночнай і, збольшага, заходняй Англіі шмат у чым скончылася ўжо ў 383 годзе (хоць апошняя паспяховая рымская ваенная кампанія, якая прывяла да часовага аднаўлення улады рымлян у паўднёвай Шатландыі, адбылася ў 369—371 гадах). У гэтым годзе рымскія войскі былі выведзеныя з многіх тэрыторый поўначы і захаду і ніколі больш не вярнуліся. У адрозненне ад паўднёвай і цэнтральнай частцы Брытаніі, якая падверглася дастаткова моцнай раманізацыі, сувязь паміж дадзенымі рэгіёнамі і Рымам прадстаўляла сабой выключна ваенную акупацыю, працэсу стварэння якой-небудзь змешанай грамадзянскай супольнасці з рымлян і мясцовых жыхароў не было. Таму рымскае валадарства тут скончылася адразу ж пасля таго, як войскі былі выведзеныя.

Трыскеліён

Трыскеліён (таксама трыскель, трыскел, трыскеле, ад грэч.: τρισκελης — трохногі) — знак у выглядзе трох бягучых ног, якія выходзяць з адной кропкі. Гістарычна сімвал сустракаецца ў розных народаў. У цяперашні час з'яўляецца афіцыйным геральдычным сімвалам Сіцыліі і вострава Мэн.

 
Кельты
Старажытныя кельты
Кельталогія
Сучасныя
Адраджэнне
Мовы
Святы
Спісы

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.