Бронза

Бронза (назва ад Брундызі — гарадка, з якога ў Рым прывозілі медзь) — сплаў медзі з волавам, алюмініем, кремніем, берыліем і іншымі элементамі, за выключэннем цынку і нікелю.

Выкарыстанне

Бронза выкарыстоўваецца ў сучасным машынабудаванні, ракетнай тэхніцы, авіяцыі, суднабудаванні і іншых галінах прамысловасці. Дзякуючы ўстойлівасці да механічнага сцірання і высокай каразійнай стойкасці бронзавая прадукцыя прымяняецца для вырабу дэталяў машын і прыбораў, якія ўдзельнічаюць у рухомых вузлах ў працэсе трэння. Дэталі з бронзы патрабуюць перыядычнай замены, гэта значыць з’яўляюцца расходнымі. З безалавянных бронзавых сплаваў вырабляюць пракат для складнікаў хімічных прыбораў, рэгулюючай арматуры ацяпляльных сістэм і трубаправодаў іншага прызначэння.

Бронзу выкарыстоўваюць для ліцця скульптур і помнікаў, бо матэрыял даўгавечны, не падвяргаецца атмасферным уплывам і ўстойлівы супраць механічных пашкоджанняў. Вырабы высокамастацкіх формаў у тэатрах, палацах, залах (жырандолі, люстры, таршэры, кандэлябры) таксама вырабляюцца з бронзы.

Гл. таксама

Іспанія на летніх Алімпійскіх гульнях 2016

Іспанія на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года была прадстаўлена ў 25-ці відах спорту.

Італія на летніх Алімпійскіх гульнях 2016

Італія на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года была прадстаўлена ў 24-х відах спорту.

Азербайджан на летніх Алімпійскіх гульнях 2016

Азербайджан на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года быў прадстаўлены ў 18 відах спорту.

Аляксандра Віктараўна Герасіменя

Алякса́ндра Ві́ктараўна Герасіме́ня (нар. 31 снежня 1985, Мінск, Беларуская ССР) — беларуская плыўчыха. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Венгрыя на летніх Алімпійскіх гульнях 2016

Венгрыя на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года была прадстаўлена ў 21-м відзе спорту. Да гэтага Венгрыя прымала ўдзел ва ўсіх летніх Алімпійскіх гульнях апроч 1920 года і 1984 года.

Вялікабрытанія на летніх Алімпійскіх гульнях 2016

Вялікабрытанія на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года была прадстаўлена ў 25-ці відах спорту. Да гэтага Вялікабрытанія (разам з Аўстраліяй, Францыяй, Грэцыяй, Італіяй і Швейцарыяй) прымала ўдзел ва ўсіх летніх Алімпійскіх гульнях і з'яўляецца адзінай краінай, якая выйгравала па меншай меры адзін залаты медаль на кожных летніх Алімпійскіх гульнях.

Гэтыя гульні сталі самымі паспяховымі для зборнай Вялікабрытаніі з 1908 года.

Германія на летніх Алімпійскіх гульнях 2016

Германія на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года была прадстаўлена ў 27-і відах спорту. Зборная прымала ўдзел у сёмых запар летніх Алімпійскіх гульнях пасля аб'яднання Германіі ў 1990 годзе.

Грузія на летніх Алімпійскіх гульнях 2016

Грузія на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года была прадстаўлена ў 12 відах спорту.

Данія на летніх Алімпійскіх гульнях 2016

Данія на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года была прадстаўлена ў 16-і відах спорту. Да гэтага Данія прымала ўдзел ва ўсіх летніх Алімпійскіх гульнях апроч 1904 года. Гэтыя гульні сталі самымі паспяховымі для зборнай Даніі з 1948 года.

Зборная Італіі па футболе

Зборная Італіі па футболе прадстаўляе Італію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруецца Італьянскай федэрацыяй футбола. Чатырохразовы чэмпіён свету (1934, 1938, 1982, 2006). Мянушка: «Squadra Azzurra» — «Блакітная каманда».

Зборная Германіі па футболе

Зборная Германіі па футболе прадстаўляе Германію на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1908 года. Кіруецца і кантралюецца Нямецкім футбольным саюзам, які з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА.

Чэмпіён свету 1954, 1974, 1990 і 2014. Чэмпіён Еўропы 1976, 1980, 1996.

Мянушка: «Bundesteam» (народная каманда), «Bundesmaschine» (народная машына). Галоўны трэнер — Ёахім Лёў.

Зборная Нідэрландаў па футболе

Збо́рная Нідэрландаў па футбо́ле (нідэрл.: Nederlands voetbalelftal) — каманда, якая прадстаўляе Нідэрланды на міжнародных спаборніцтвах па футболу. Каманда збіраецца пад кіраўніцтвам Каралеўскага футбольнага саюза Нідэрландаў.

Зборная Нідэрландаў заўсёды ўваходзіць у лік фаварытаў чэмпіянатаў свету, але пры гэтым нідэрландцы ні разу іх не выйгравалі. Найлепшым вынікам зборнай на чэмпіянатах свету з'яўляецца тры сярэбраныя медалі: (1974, 1978, 2010 гадоў) і перамога на чэмпіянаце Еўропы 1988 года. У 1970-я зборную Нідэрландаў далі мянушку «Завадны апельсін» з-за аранжавага колеру формы і высокага ўзроўню гульні, які паказвала каманда ў той час. Магчыма назва яшчэ звязана з раманам Энтані Бёрджэса «Завадны апельсін».

Зборная Партугаліі па футболе

Зборная Партугаліі па футболе (парт.: A Selecção Nacional de Futebol de Portugal / Clube de Portugal) прадстаўляе Партугалію на міжнародных матчах і турнірах па футболе з 1921 года. Кіруецца і кантралюецца Партугальскай футбольнай федэрацыяй, якая з’яўляецца адным з 55 членаў УЕФА (Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый) і ўваходзіць у ФІФА.

Упершыню зборная Партугаліі ўдзельнічала ў чэмпіянаце свету па футболе ў 1966 годзе. Прайграўшы ў паўфінале будучым чэмпіёнам свету зборнай Англіі, партугальцы занялі 3-е месца. У наступны раз Партугалія кваліфікавалася на чэмпіянат свету толькі ў 1986 годзе, а затым у 2002, вылецеўшы абодва разы пасля групавой стадыі турніру.

У 2008 годзе новым галоўным трэнерам зборнай Партугаліі быў прызначаны Карлуш Кейруш, у 2010 яго змяніў Паўлу Бенту. З 2014 года каманду ўзначальвае Фернанду Сантуш, пад яго кіраўніцтвам зборная ўпершыню выйграла міжнародны турнір, стаўшы ў 2016 годзе чэмпіёнам Еўропы.

Зборная Швейцарыі па хакеі з шайбай

Збо́рная Швейцарыі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Швейцарыі. У рэйтынгу IIXФ за 2014 год знаходзіцца на 7 месцы. Кіруючы орган — Швейцарскі хакейны саюз; галоўным трэнерам з'яўляецца канадскі спецыяліст Шон Сімпсан.

Сучасны швейцарскі хакей вядомы сваёй моцнай школай брамнікаў, цэлы шэраг галкіпераў нацыянальнай зборнай маюць досвед выступаў за клубы Нацыянальнай хакейнай лігі. Акрамя таго, запатрабаваныя ў НХЛ і палявыя ігракі швейцарскай зборнай.

Зборная Швецыі па хакеі з шайбай

Зборная Швецыі па хакеі з шайбай (шведск.: Sveriges herrlandslag i ishockey) — зборная каманда, прэзентуе Швецыю на міжнародных турнірах па хакеі з шайбай. Кантралюецца Федэрацыяй хакея Швецыі (з 1922 года, да гэтага Швецыю ў ІІХФ прадстаўляў з 1912 футбольны саюз). Васьміразовыя чэмпіёны свету, двухразовыя чэмпіёны Алімпійскіх гульняў.

Часта зборную Швецыі называюць «Трэ крунур» (шведск.: Tre kronor), у перакладзе са шведскай мовы як «Тры кароны». Гэтая назва замацавалася за зборнай з лютага 1938 года, калі ўпершыню на сусветным першынстве ў Празе гульцы зборнай выйшлі на лёд у швэдрах з выявай трох сініх карон на жоўтым фоне, гэты малюнак з’яўляецца дзяржаўным гербам Швецыі.

Хакейная зборная Швецыі з’яўляецца адной з вядучых хакейных зборных свету і разам са зборнымі Канады, Расіі, ЗША, Фінляндыі, Славакіі і Чэхіі, уваходзіць у так званую «вялікую хакейную сямёрку».

Звон

Звон — простая прылада для стварэння гуку. У музыцы класіфікуецца як музычны ўдарны інструмент.

Звычайна мае форму цыліндру або ўсечанага конусу з адкрытым канцом, які працуе рэзанатарам. Звон таксама часта нагадвае па форме парожнюю грушу, якой адрэзалі ніжнюю частку. Гук можа вызывацца языком, які падвешваецца ўнутры звона, і стукаецца аб яго сценкі, калі звон раскачваецца з боку ў бок, ці малатком адпаведнага памеру, якім б'юць па звону звонку.

Званы, як правіла, адліты з металу (бронза або іншыя сплавы), невялікія званы могуць вырабляцца з шкла або керамікі.

Манета

Мане́та (лац.: moneta) — грашовы металічны (шкляны, парцаланавы, кардонны ці інш.) знак дыскападобнай формы з нанесенымі на ім клеймамі — штэмпелямі. Большасць манет б'ецца з двух бакоў. Адпаведна кожны бок мае сваю назву — аверс і рэверс. Бакавое поле манеты называецца — рантам. Вырабляецца на адмысловым прадпрыемстве — манетны двор.

Асноўнымі металамі манеты з'яўляюцца: золата, срэбра, білон, медзь, бронза, нікель, алюміній, жалеза. Сучасныя манеты выбіваюцца са сплаваў.

Кожная манета мае сваю вартасць — намінал. У старыя часы, намінал раўняўся вазе і вартасці каштоўнагам металу.

Назва традыцыйна звязаная з эпітэтам рымскай багіні Юноны Манеты (Yuno Moneta) ад лацінскага moneo — раіць, уладжваць. Згодна падання Юнона дала рымлянам грошы на вайну з эпірскім царом Пірам і дапамагла перамагчы. У 275 годзе да н. э. Пір быў канчаткова пераможаны. У гонар Юноны, у яе храм была перанесены манетны двор.

Згодна Герадоту, радзімай манеты з'яўляецца азіяцкая дзяржава Лідыя. Сучаснымі археолагамі знойдзеныя ў тых мясцінах манеты канца 7 стагоддзі да н. э. Гэта на некалькі дзесяцігоддзяў раней за вядомыя грэчаскія манеты.

Помнік

Помнік — твор мастацтва, створаны для ўшанавання памяці аб людзях і падзеях. Самыя распаўсюджаныя віды помнікаў — скульптурная група, статуя, бюст, мемарыяльная дошка, трыўмфальная арка, калона, абеліск і да т.п. Прататыпамі помнікаў былі пахавальныя збудаванні самых старажытных чалавечых грамадстваў — мегаліты і курганы, а таксама абеліскі, піраміды і г. д. У наступныя эпохі грабніцы і надмагіллі нярэдка выконвалі ролю помнікаў. Аднак звычайна пад помнікам у вузкім сэнсе разумеюць творы, у якіх мемарыяльная функцыя выразна пераважае над пахавальнай або культавай (хоць апошнія і ня выключаюцца).

Сплаў

Сплаў — цела, утворанае ў выніку зацвердзявання расплаву сумесі некалькіх рэчываў, якія завуцца кампанентамі. Уласцівасці сплаву залежаць ад яго складу і будовы. Будова можа вызначацца як уласцівасцямі кампанентаў сплаваў, гэтак і працэсам яго атрымання і цеплавой апрацоўкі.

Металічныя сплавы могуць складацца толькі з металаў (напрыклад, латунь), або з металаў з невялікім утрыманнем неметалаў (напрыклад чыгун і сталь). Неметалічныя сплавы складаюцца з неметалічных рэчываў (напрыклад, граніт, базальт, шкло). Вядомыя сплавы соляў і арганічных злучэнняў.

Сплавы шырока ўжываюцца ў розных галінах тэхнікі і побыце (гл. амальгама, латунь, бронза).

 
Сплавы медзі
Манетныя металы
Металы
Сплавы
Групы манет
Гл. таксама

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.