Беларуская энцыклапедыя

Беларуская энцыклапедыя, поўная назва — Універсальная Беларуская энцыклапедыя (БелЭн)[1] — агульная энцыклапедыя, універсальны сістэматызаваны беларускі даведнік, які змяшчае самыя разнастайныя звесткі па ўсіх галінах ведаў. Беларуская Энцыклапедыя — першая нацыянальная энцыклапедыя Незалежнай Беларусі. Галоўным рэдактарам з'яўляецца Генадзь Пашкоў і Барыс Сачанка.

Энцыклапедыя выдадзена выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў 18 тамах (том па 100 улікова-выдавецкіх аркушаў) і ў ёй месціца каля 80 тысяч тэрмінаў. Пэўная перавага аддаецца асвятленню падзей, фактаў, звязаных з Беларуссю. Артыкулы энцыклапедыі змешчаны ў алфавітным парадку.

Беларуская энцыклапедыя
УБЭ

Поўны збор энцыклапедыі
Аўтары: Г. Пашкоў і інш.
Краіна: Flag of Belarus.svg Беларусь
Мова арыгінала: Беларуская
Выдавецтва: БелЭн
Ілюстратар: Э. Э. Жакевіч
Даты публікацыі: 1996—2004

Бібліяграфія

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. ISBN 985-11-0036-6.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 407. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. ISBN 985-11-0144-3.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 13. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 218. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 331—332. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т., Т. 1: А — Аршын / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш. -Мінск: БелЭн, 1996 с. 4
Іван Пятровіч Шамякін

Іва́н Пятро́віч Шамя́кін (30 студзеня 1921, в. Карма, Добрушскі раён Гомельскай вобласці — 14 кастрычніка 2004, Мінск) — беларускі пісьменнік.

Астравец

Астраве́ц (афіц. транс.: Astraviec) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Астравецкага раёна, на р. Лоша. За 250 км на паўночны ўсход ад Гродна, 4 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай на лініі Маладзечна—Вільнюс. Аўтадарогай звязаны з Ашмянамі. Насельніцтва 10 878 чал. (2018).

Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі

«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» — навуковае выдавецтва, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, падведамнае Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Валерый Сямёнавіч Пазднякоў

Валерый Сямёнавіч Пазднякоў (6 лютага 1963, Вілейка) — беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат навук (1991).

Вялікае Княства Літоўскае (энцыклапедыя)

«Вялікае Княства Літоўскае» (ЭВКЛ, ЭнцВКЛ) — трохтомная энцыклапедыя на беларускай мове, прысвечаная гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага. У стварэнні энцыклапедыі прымалі ўдзел навукоўцы з Інстытута гісторыі і Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі, а таксама ВНУ краіны. Акрамя беларускіх аўтараў, над энцыклапедыяй працавалі літоўскія, польскія і расійскія вучоныя. Адным з самых галоўным ініцыятараў і арганізатараў праекта з'яўляецца Валерый Сямёнавіч Пазднякоў.

Гарады і вёскі Беларусі

Гарады і вёскі Беларусі — шматтомная энцыклапедыя на беларускай мове, выданне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. Выпуск выдання ажыццяўляецца на заказ і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У даведніку на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія перасталі існаваць.

Змяшчае шмат каляровых і чорна-белымі здымкаў, малюнкаў, карт.

Генадзь Пятровіч Пашкоў

Гена́дзь Пятро́віч Пашко́ў (23 сакавіка 1948, в. Ліпавічы, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць, БССР) — беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.

Год

Год — прамежак часу, роўны, або прыблізна роўны, перыяду абарачэння Зямлі вакол Сонца. Складанасць руху Зямлі вакол Сонца з'яўляецца прычынаю існавання розных паняццяў году, якія выкарыстоўваюцца ў розных галінах навукі і практычным жыцці. Адрозніваюць год трапічны, зорны, юліянскі, грыгарыянскі, месячны, драканічны, анамалістычны.

У Старажытным Кітаі і Егіпце ўжо ўмелі вымяраць год даволі дакладна. Гіпарх вызначыў год роўным «365 1/4 дня без 1/300 дня», што адрозніваецца ад сучасных значэнняў толькі на 6 1/2 мін.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі

«Збор по́мнікаў гісто́рыі і культу́ры Белару́сі» — шматтомнае даведачнае выданне. Дзяржаўная прэмія БССР 1990.

Выдадзены ў 1984—1988 гадах у Мінску на беларускай мове ў 7 тамах (8 кнігах) як частка Усесаюзнага шматтомнага выдання «Свод памятников истории и культуры народов СССР». Падрыхтаваны сектарам Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, Аддзелам археалогіі Інстытута гісторыі АН Беларусі і выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. У 1990 на рускай мове выдадзены дапоўнены і дапрацаваны том «Збору…» па Брэсцкай вобласці.

Уключае артыкулы (больш за 14 тысяч) пра нерухомыя помнікі (гісторыі, археалогіі, архітэктуры, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва), якія ўцалелі з часоў старажытнасці да сярэдзіны XIX ст., найб. характэрныя для другой паловы XIX — пачатку XX ст., даваеннага савецкага перыяду (1917—1941), найлепшыя архітэктурныя збудаванні пасляваеннага часу (1950—1980-я гг.) і знаходзяцца ці павінны знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

Кожны з тамоў прысвечаны пэўнай вобласці, том, прысвечаны Мінскай вобласці, у дзвюх кнігах, асобны том складаюць помнікі горада Мінска. Матэрыялы ў тамах размешчаны па раёнах (у алфавітным парадку іх назваў); кожны том мае імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі. Як самастойная тэрытарыяльная адзінка вылучаецца абласны цэнтр, звесткі пра які змешчаны ў пачатку тома. Унутры раёна першымі размяшчаюцца матэрыялы пра адміністрацыйны цэнтр, а потым пра помнікі інш. населеных пунктаў (у алфавітным парадку). Артыкулы пра помнікі аднаго населенага пункта падаюцца ў алфавітным парадку іх назваў. Усяго ў выданні 457,6 улікова-выдавецкіх аркушаў, 131 карта, 6817 ілюстрацый, з іх 1420 каляровых.

Лагойск

Лаго́йск (афіц. транс.: Lahojsk) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лагойскага раёна, на р. Гайна. За 40 км ад Мінска, 31 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск—Орша. Аўтадарогі на Мінск, Лепель, Смалявічы, Барысаў, Маладзечна. Насельніцтва 12 950 чал. (2017).

Мастацтва

Маста́цтва — працэс ці вынік выяўлення ўнутранага свету ў мастацкім вобразе, творчае спалучэнне элементаў такім чынам, які адлюстроўвае пачуцці альбо эмоцыі.

Мастацтва. 1. Творчая дзейнасць, звязаная з вобразным адлюстраваннем рэчаіснасці. 2. Асобная галіна такой творчай мастацкай дзейнасці. Выяўленчае мастацтва. Кінамастацтва. 3. Уменне, майстэрства ў якой-небудзь справе.

Мастацтва для мастацтва; Чыстае мастацтва — рэакцыйная эстэтычная тэорыя і мастацкая практыка, накіраваныя на адрыў мастацкай творчасці ад грамадскага жыцця.

Падсвілле

Падсвілле — гарадскі пасёлак у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на берагах азёр Алаізберг і Белае. За 26 км ад Глыбокага, чыгуначная станцыя на лініі Маладзечна—Полацк. Насельніцтва 1 945 чал. (2017).

Пясок

Пясок — зярністая асадкавая горная парода. Вельмі часта складаецца з амаль чыстага мінерала кварца (рэчыва — дыяксід крэмнію).

Староства

Старо́ства, ці ста́раства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў дзяржаўных уладаннях Рэчы Паспалітай (Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага) і ў сучаснай Літоўскай Рэспубліцы, а таксама ў Галічыне ў перыяд Аўстра-Венгерскай імперыі (XIX ст.).

У склад староства ўваходзілі адзін ці больш гарадоў, мястэчак і некалькі сёлаў.

Сузор’е

Сузор'і — участкі зорнага неба, на якія яно ўмоўна падзелена дзеля зручнасці арыентавання на нябеснай сферы. Такі падзел вядомы са старажытнасці, але тады сузор'ямі называлі толькі характэрныя фігуры, утвораныя яркімі зоркамі.

У новыя часы на сузор'і-ўчасткі была падзелена ўся плошча зорнага неба, і, такім чынам, да сузор'я адносяцца як яркія, так і слабыя, нябачныя вокам зоркі. Межы паміж сузор'ямі праводзяцца па нябесных мерыдыянах і паралелях.

Цяперашні падзел на 88 сузор'яў быў зацверджаны Міжнародным астранамічным саюзам у 1922, папраўлены ў 1930. Межы сузор'яў гэтай класіфікацыі былі праведзены паводле сеткі каардынат эпохі 1875, таму, у выніку вандравання полюсу свету, яны зараз не паралельныя з актуальнай сеткай каардынат.

Пераважная частка назваў сузор'яў паходзіць са старажытнагрэчаскай і еўрапейскай сярэдневяковай культурных традыцый, таксама, асабліва ў паўднёвай частцы неба, ёсць назвы часу Асветніцтва. У іншых вялікіх культур, напрыклад, у кітайскай, індыйскай, існавалі свае ўласныя падзелы зорнага неба на сузор'і.

У Беларусі таксама існавалі ўласныя назвы для найбольш характэрных сузор'яў, напрыклад, Вялікі Воз і Малы Воз, Касцы (Гл. таксама: Зорнае неба ў беларускай культуры).

Ухіл ракі

Ухі́л ракі́, нахі́л ракі́ — адносіны падзення ракі, ручая, канала на якім-небудзь яе ўчастку да даўжыні гэтага ўчастку. Запісваецца адноснай велічынёй у праміле, м/км, радзей у працэнтах.

Ухіл звычайна памяньшаецца ад вытоку да вусця, залежыць ад рэльефу мясцовасці, складу і ўласцівасцей горных парод, у якіх праходзіць рэчышча і ўплывае на хуткасць вадатоку. Сярэдні ўхіл вылічваецца на падставе вымярэнняў на асобных участках.

Вызначэнне нахілу праводзіцца у перыяд устойлівай межані.

Для горных рэк складае больш за 10—20 ‰, у раўнінах 1——2 ‰. Для беларускіх рэк уласцівы сярэдні нахіл ад 0,1 ‰ у паўднёвай частцы (рака Прыпяць) да 3 ‰ у малых рэк паўночнай часткі краіны.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі

Энцыклапе́дыя гісто́рыі Белару́сі — шматтомная энцыклапедыя на беларускай мове, выданне Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

У даведніку прыводзяцца матэрыялы пра палітычныя, грамадскія і ваенныя падзеі на Беларусі, а таксама пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, стан эканомікі, культуры, навукі і тэхнікі на розных этапах гісторыі. Біяграфічныя артыкулы апавядаюць пра гістарычных асоб і іх генеалогію. Важнае месца ў выданні займаюць геральдыка, нумізматыка, генеалогія і гістарычная картаграфія. Шырока асвятляецца жыццё беларускай эміграцыі розных часоў і шэраг іншых тэм.

Змяшчае шмат каляровых і чорна-белых здымкаў, малюнкаў, карт.

Энцыклапедыя прыроды Беларусі

Энцыклапедыя прыроды Беларусі — пяцітомная энцыклапедыя, першы ў гісторыі беларускага народа шматтомны галіновы даведнік. Энцыклапедыя выдадзена ў 1983-1986 гг. на беларускай мове. Уключае больш за 15 тысяч артыкулаў пра флору і фаўну, рэкі і азёры, вадасховішчы, ахову прыроды і прыродакарыстанне, фізіка-геаграфічныя аб'екты і прыроду асобных рэгіёнаў Беларусі, радовішчы, карысныя выкапні, геалагічную будову і тэктанічныя структуры, клімат, метэаралагічныя, астранамічныя з'явы, навуковыя даследаванні і прыродазнаўчыя ўстановы на Беларусі, даследчыкаў прыроды і краязнаўцаў.

Эўкарыёты

Эўкарыёты (Eukaryota) — надцарства жывых арганізмаў, клеткі якіх утрымліваюць марфалагічна аформленае ядро. Да эўкарыётаў адносяцца разнастайныя аднаклетачныя, каланіяльныя і шматклетачныя арганізмы, у т.л. расліны, жывёлы і грыбы.

 
Беларускія ўніверсальныя энцыклапедыі

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.