Беларуская патрыятычная партыя

Беларуская патрыятычная партыя — палітычная партыя Беларусі. Створаная ў 1996 г. з ліку актыўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Лідарам партыі з'яўляецца Мікалай Улаховіч. Лідар партыі адначасова з'яўляецца старшынёй грамадскага аб'яднання «Беларускае казацтва». Кіруючы орган — Савет.

Беларуская патрыятычная партыя
Лагатып БПП
Лідар Мікалай Дзмітрыевіч Улаховіч
Дата заснавання 1996
Штаб-кватэра 220089, Мінск, вул. Папаніна, 7, каб. 107; тэл. 226-32-60
Ідэалогія сацыялізм,
прапрэзідэнцкая[1], кансерватызм, правацэнтрызм.
Колькасць членаў 1103 (2002)
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў
1 / 110
(2008-2012)
0 / 110
(2012-2016)
3 / 110
(2016-)
Месцаў у мясцовых Саветах дэпутатаў усіх узроўняў
0 / 18809
Сайт ulahovich.by/partiya/

Мэты

Садзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства; садзейнічанне ўтварэнню абнаўленнага саюза брацкіх народаў і ў першую чаргу Расіі, Беларусі, Украіны; падтрымка прэзідэнта ў яго намаганнях па выкананні прадвыбарнай праграмы і неадкладных мер па вываду Беларусі з крызісу; абарона нацыянальных інтарэсаў, гонару і годнасці Айчыны ва ўсіх сферах[3]. Сярод праграмных пунктаў БПП значылася нават скасаванне Белавежскіх пагадненняў.

Гісторыя

Партыя першапачаткова стваралася як Беларускі патрыятычны рух каб падтрымаць вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта[4]. Лідарам партыі стаў генерал-маёр, заслужаны лётчык СССР, намеснік старшыні Саюза афіцэраў Беларусі Анатоль Баранкевіч.

Партыя рэгулярна прымае ўдзел у выбарах (яе саюзнік Камуністычная партыя Беларусі), супрацоўнічае з Беларускім Экзархатам РПЦ і арганізацыямі былых ваеннаслужачых.

19 жніўня 2000 г. на з'ездзе БПП вылучыла 16 кандыдатаў на парламенцкія выбары[5].

Пры праверцы карэспандэнта Тэлеграфа офісаў зарэгістраваных у Беларусі партый, высветлілася, што БПП не знаходзіцца па гэтым адрасе ўжо мінімум з 2009 г., што не адпавядае інфармацыі размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства юстыцыі Беларусі[6].

Восенню 2015 г. Мікалай Улаховіч заявіў што Беларуская патрыятычная партыя налічвае паўтары тысячы сяброў.

Старшыні

  • Анатоль Баранкевіч (19942000)
  • Мікалай Улаховіч (2000—)

Удзел у выбарах

Парламенцкія выбары

Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/– Position
1995
1 / 260
1
2000
0 / 110
2004
0 / 110
2008
0 / 110
2012
0 / 110
2016
3 / 110
3
2019
2 / 110
1

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў

Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/– Position
1995
1999
2003
0 / 24003
2007
2010
0 / 21288
2014
0 / 18809
2019
1 / 18110

Спасылкі

Зноскі

  1. Са слоў старшыні партыі.
  2. http://minjust.by/ru/site_menu/about/struktura/obschestv/registr/politpart
  3. Звесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь
  4. Мікалай Улаховіч: Бачу сябе ва ўрадзе на трох пасадах, але яны цяпер занятыя
  5. Ляшкевіч Ю. Вылучаны першыя кандыдаты ад партый
  6. Куды зніклі беларускія партыі?
Зарэгістраваныя
Незарэгістраваныя
партыі і аргкамітэты
Кааліцыі
Іншыя рухі і блокі
Партыі і аргкамітэты,
якія спынілі існаванне

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.