Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі

«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» — навуковае выдавецтва, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, падведамнае Міністэрству інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

РУП «Выдавецтва „Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“»
Лагатып выдавецтва «РУП «Выдавецтва „Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“»»
Краіна Беларуская ССР, Беларусь
Заснавана 1967
Адрас 220012, г. Мінск, зав. Калініна, 16
Код Дзяржкамвыдавецтва СССР 318
Прэфікс ISBN 978-985-11

Вэб-сайт: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі

Гісторыя

Заснавана ў Мінску 1 студзеня 1967 як Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі пры АН БССР на правах НДІ, з 1 студзеня 1975 года ў сістэме Дзяржкамдруку БССР. У 1980 годзе пераўтворана ў выдавецтва, прысвоена імя Петруся Броўкі  — ініцыятара стварэння і першага галоўнага рэдактара выдавецтва.

У 2010 годзе творчаму калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва „Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“» за стварэнне кніг «Зямля сілы. Белавежская пушча» і «Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII—XIX стагоддзяў» быў уручаны Дыплом лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»[1].

Дзейнасць

Спалучае выдавецкую дзейнасць з навукова-даследчай. Спецыялізуецца на падрыхтоўцы і выданні універсальных, рэгіянальных і галіновых энцыклапедый, энцыклапедычных даведнікаў і слоўнікаў, тлумачальных, перакладных і інш. слоўнікаў беларускай мовы.

Кіраўніцтва

Галоўныя рэдактары

Дырэктары

  • Таццяна Бялова (2008—2013)
  • Ю.В. Аляксандраў (2013—2014)
  • Уладзімір Андрыевіч (з 2014)

Выданні

Падрыхтавала і ў 19691975 выдала 12-томную «Беларускую Савецкую Энцыклапедыю» — універсальны даведнік па ўсіх галінах ведаў, першую шматтомную энцыклапедыю ў гісторыі беларускага народа (Дзяржаўная прэмія БССР 1976)

  • «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (т. 1—5, 1978—1982, паралельна на беларускай і рускай мовах)
  • «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (т. 1—5, 1984—1987)
  • «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—1988; Дзярж. прэмія Беларусі 1990)
  • «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» (т. 1—5, 1983—1986; сярэбраны медаль праграмы ААН па навакольным асяроддзі 1984)
  • «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6 т. (т. 1—6, 1993—2003)
  • «Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі» (ч. 1—2, 1995—1996)
  • біябібліяграфічны даведнік «Беларускія пісьменнікі» (т. 1—6, 1992—1995)
  • «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—1984)
  • «Беларуска- рускі слоўнік» (т. 1—2, 2-е выд. 1988—1989)
  • «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» І. Я. Лепешава (т. 1—2, 1993)
  • «Руска-беларускі слоўнік» (т. 1—З, 6-е выд. 1995) і інш.
  • «Беларуская энцыклапедыя» : у 18 тамах (1996—2004)
  • «Тэатральная Беларусь» : у 2 тамах (2002—2003)
  • «Вялікае княства Літоўскае» : у 3 тамах (2005—2010)
  • «Республика Беларусь» : у 6 тамах (2005—2008)
  • «Спортивная энциклопедия Беларуси» (2005)
  • «Туристская энциклопедия Беларуси» (2007)
  • «Археалогія Беларусі» : у 2 тамах (2009)
  • «Гарады і вёскі Беларусі» : у 15 тамах (2004-)
  • «Культура Беларусі» : у 6 тамах (2010-)
  • «Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII - XIX стагоддзяў — «Icones familiae ducalis Radivilianae» (2010)

Выдаюцца серыі:

  • гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» (146 тамоў пра кожны раён Беларусі, 1985—2005)
  • энцыклапедычных даведнікаў пра гарады Беларусі (з 1976, «Мінск», «Брэст», «Віцебск», «Гродна», «Магілёў», «Гомель»), пра жывёльны і раслінны свет Беларусі (з 1986), энцыклапедычныя даведнікі для дзяцей
  • «Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь» (з 1978, выдадзена 25 кніг)
  • трохмоўныя слоўнікі (англа-, нямецка- французска- беларуска-рускіх) і інш.

Энцыклапедычныя даведнікі

У ліку аднатомных энцыклапедычных даведнікаў:

  • «Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» (1978)
  • «Перыядычны друк Беларуси» (1981)
  • «Навечна ў сэрцы народным» (3-е выд. 1984)
  • «Іх імёнамі названы…» (1987)
  • «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945» (1990)
  • «Этнаграфія Беларусі» (1989)
  • «Янка Купала» (1986)
  • «Францыск Скарына і яго час» (1988; на рускай мове, 1990)
  • «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» (1989)
  • «Прафесіі рабочых» (1980)
  • «2000 прафесій…» (1986)
  • «Меліярацыя» (1984)
  • «Прырода Беларусі» (2-е выд., 1989)
  • «Бульба» (1988 і 1994)
  • «Чырвоная кніга Беларускай ССР» (2-е выд. 1993)
  • «Акадэмія навук Беларускай ССР» (1978; на рускай мове, 1979)
  • «Зводны каталог «Кніга Беларусі, 1517—1917» (1986)
  • «Энцыклапедыя маладой сям'і» (8-е выд., 1995)
  • «Здароўе» (1990)
  • «Культура харчавання» (3-е выд., 1993)
  • «Фатаграфія» (1992)
  • «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (1992)
  • «Архітэктура Беларусі» (1993)
  • «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (1993)
  • «Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст.» (1995)
  • «Беларусь» (1995)
  • «Ветэрынарная энцыклапедыя» (1995)
  • «Чарнобыль» (1996)
  • «Народная культура Беларусі» (2002)

Факсімільныя выданні

  • «Слоўнік беларускай мовы» І. І. Насовіча (1983)
  • «Біблія Скарыны» (т. 1—3, 1990—1991)
  • «Жывапісная Расія» (1993, 2-е выд. 1994) і інш.

Літаратура

    Іван Пятровіч Шамякін

    Іва́н Пятро́віч Шамя́кін (30 студзеня 1921, в. Карма, Добрушскі раён Гомельскай вобласці — 14 кастрычніка 2004, Мінск) — беларускі пісьменнік.

    Анатоль Іосіфавіч Валахановіч

    Анатоль Іосіфавіч Валахановіч (17 красавіка 1939, Мінск — 23 лістапада 2016) — беларускі гісторык, журналіст, краязнавец.

    Арсень Аляксандравіч Лабовіч

    Арсень Аляксандравіч Лабовіч (нар. 29 верасня 1923, в. Студзянкі(польск.) бел. каля Супрасля) — беларускі тэатразнавец.

    Беларуская Савецкая Энцыклапедыя

    Белару́ская Саве́цкая Энцыклапе́дыя (БелСЭ) — універсальная энцыклапедыя на беларускай мове ў 12-ці тамах, выдадзеная ў Мінску (1969—1975) выдавецтвам «Беларуская савецкая энцыклапедыя». Першая беларускамоўная энцыклапедыя (Гл. таксама: праца Карскага «Беларусы»).

    Энцыклапедыя з'яўляецца калектыўнай працай больш за 5 тысяч аўтараў, у ліку якіх 125 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН БССР, АН СССР і галіновых акадэмій навук, 544 дактары навук і прафесары, 1650 кандыдатаў навук. Больш за 85 % аўтараў жылі і працавалі ў БССР.

    Адзінаццаць тамоў утрымліваюць уласна артыкулы энцыклапедыі і дадатак (у 11-м томе), 12-ы том — тэматычны, прысвечаны БССР. Агульная колькасць артыкулаў — 34409, каля 40 % прысвечаны беларускай тэматыцы. З агульнай колькасці больш за 6 тыс. артыкулаў прысвечаны гісторыі, каля 10 тыс. — прыродазнаўчым навукам (у т.л., матэматыцы), каля 6,7 тыс. — геаграфіі, каля 6,8 тыс. — культуры, біяграфічных артыкулаў больш за 7 тыс..

    У 12-ці тамах змешчана 112 уклеяк каляровага друку (1554 ілюстрацыі, 172 карты), 215 чорна-белых уклеек (3002 ілюстрацыі), каля 8 тыс. ілюстрацый і 500 карт у тэксце.

    Беларуская энцыклапедыя

    Беларуская энцыклапедыя, поўная назва — Універсальная Беларуская энцыклапедыя (БелЭн) — агульная энцыклапедыя, універсальны сістэматызаваны беларускі даведнік, які змяшчае самыя разнастайныя звесткі па ўсіх галінах ведаў. Беларуская Энцыклапедыя — першая нацыянальная энцыклапедыя Незалежнай Беларусі. Галоўным рэдактарам з'яўляецца Генадзь Пашкоў і Барыс Сачанка.

    Энцыклапедыя выдадзена выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў 18 тамах (том па 100 улікова-выдавецкіх аркушаў) і ў ёй месціца каля 80 тысяч тэрмінаў. Пэўная перавага аддаецца асвятленню падзей, фактаў, звязаных з Беларуссю. Артыкулы энцыклапедыі змешчаны ў алфавітным парадку.

    Валерый Сямёнавіч Пазднякоў

    Валерый Сямёнавіч Пазднякоў (6 лютага 1963, Вілейка) — беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат навук (1991).

    Войскі (фарміраванне)

    Во́йскі — зборная назва вайсковых часцей, злучэнняў і аб'яднанняў у відах узброеных сілаў, акрамя ваенна-паветраных сіл і ваенна-марскога флоту (ваенна-марскіх сіл) , а таксама ў іншых "сілавых" ведамствах дзяржавы (унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, аховы, надзвычайных сітуацый, сувязі, будаўніцтва і так далей), якія выконваюць пэўную задачу.

    Вялікае Княства Літоўскае (энцыклапедыя)

    «Вялікае Княства Літоўскае» (ЭВКЛ, ЭнцВКЛ) — трохтомная энцыклапедыя на беларускай мове, прысвечаная гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага. У стварэнні энцыклапедыі прымалі ўдзел навукоўцы з Інстытута гісторыі і Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі, а таксама ВНУ краіны. Акрамя беларускіх аўтараў, над энцыклапедыяй працавалі літоўскія, польскія і расійскія вучоныя. Адным з самых галоўным ініцыятараў і арганізатараў праекта з'яўляецца Валерый Сямёнавіч Пазднякоў.

    Гарады і вёскі Беларусі

    Гарады і вёскі Беларусі — шматтомная энцыклапедыя на беларускай мове, выданне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, Выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. Выпуск выдання ажыццяўляецца на заказ і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

    У даведніку на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёна, у тым ліку тых, якія перасталі існаваць.

    Змяшчае шмат каляровых і чорна-белымі здымкаў, малюнкаў, карт.

    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі

    «Збор по́мнікаў гісто́рыі і культу́ры Белару́сі» — шматтомнае даведачнае выданне. Дзяржаўная прэмія БССР 1990.

    Выдадзены ў 1984—1988 гадах у Мінску на беларускай мове ў 7 тамах (8 кнігах) як частка Усесаюзнага шматтомнага выдання «Свод памятников истории и культуры народов СССР». Падрыхтаваны сектарам Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, Аддзелам археалогіі Інстытута гісторыі АН Беларусі і выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі. У 1990 на рускай мове выдадзены дапоўнены і дапрацаваны том «Збору…» па Брэсцкай вобласці.

    Уключае артыкулы (больш за 14 тысяч) пра нерухомыя помнікі (гісторыі, археалогіі, архітэктуры, манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва), якія ўцалелі з часоў старажытнасці да сярэдзіны XIX ст., найб. характэрныя для другой паловы XIX — пачатку XX ст., даваеннага савецкага перыяду (1917—1941), найлепшыя архітэктурныя збудаванні пасляваеннага часу (1950—1980-я гг.) і знаходзяцца ці павінны знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

    Кожны з тамоў прысвечаны пэўнай вобласці, том, прысвечаны Мінскай вобласці, у дзвюх кнігах, асобны том складаюць помнікі горада Мінска. Матэрыялы ў тамах размешчаны па раёнах (у алфавітным парадку іх назваў); кожны том мае імянны, геаграфічны і храналагічны паказальнікі. Як самастойная тэрытарыяльная адзінка вылучаецца абласны цэнтр, звесткі пра які змешчаны ў пачатку тома. Унутры раёна першымі размяшчаюцца матэрыялы пра адміністрацыйны цэнтр, а потым пра помнікі інш. населеных пунктаў (у алфавітным парадку). Артыкулы пра помнікі аднаго населенага пункта падаюцца ў алфавітным парадку іх назваў. Усяго ў выданні 457,6 улікова-выдавецкіх аркушаў, 131 карта, 6817 ілюстрацый, з іх 1420 каляровых.

    Мая Міхайлаўна Яніцкая

    Мая Міхайлаўна Яніцкая (22 мая 1931, хутар Валянцінава, Плешчаніцкі, цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі мастацтвазнавец, кандыдат мастацтвазнаўства (1974). Сябра Беларускага саюза мастакоў (1975).

    Міхась Клышка

    Міхась Канстанцінавіч Клышка (8 ліпеня 1925, вёска Данейкі, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 10 студзеня 1984) — беларускі мовазнавец.

    Станіслаў Сцяпанавіч Рудовіч

    Станіслаў Сцяпанавіч Рудовіч (3 жніўня 1959, вёска Волма, Валожынскі раён (цяпер Дзяржынскі раён) Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1987).

    Тамара Віктараўна Габрусь

    Тамара Віктараўна Га́брусь (нар. 2 кастрычніка 1945, Мінск) — беларускі гісторык архітэктуры і мастацтвазнавец. Кандыдат архітэктуры (1979), доктар мастацтвазнаўства (2002). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры.

    Член Саюза архітэктараў СССР з 1974, Саюза мастакоў Беларусі з 1999, Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2004.

    Тэатральная Беларусь

    Тэатральная Беларусь — двухтомная энцыклапедыя, першы ў гісторыі беларускага народа галіновы даведнік па тэатральным мастацтве. Выдадзена ў 2002—2003 гадах у Мінску выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі.

    Уключае больш за 2 тысячы артыкулаў, прысвечаных народнаму, прафесійнаму, аматарскаму тэатральнаму мастацтву, яго жанрам і формам, акцёрскаму мастацтву, рэжысуры, драматургіі, сцэнаграфіі, навукова-даследчай рабоце ў галіне тэатра. Асвятляюцца тэатральнае жыццё гарадоў, творчасць асобных тэатраў, прыведзены іх храналагічныя рэпертуарныя спісы. Асобныя артыкулы прысвечаны найбольш значным пастаноўкам п'ес, опер, балетаў, аперэт.

    У выданні значнае месца адведзена біяграфічным артыкулам пра акцёраў, рэжысёраў, драматургаў, кампазітараў, дырыжораў. Прыведзена найбольш ужывальная тэатральная тэрміналогія, а таксама змешчаны артыкулы па выяўленчым мастацтве, літаратуры, фальклоры, друку, радыё, тэлебачанні і інш., якія маюць адносіны да тэатральнага мастацтва.

    У выданні 1,4 тыс. чорна-белых і каляровых ілюстрацый.

    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі

    Энцыклапе́дыя гісто́рыі Белару́сі — шматтомная энцыклапедыя на беларускай мове, выданне Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

    У даведніку прыводзяцца матэрыялы пра палітычныя, грамадскія і ваенныя падзеі на Беларусі, а таксама пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, стан эканомікі, культуры, навукі і тэхнікі на розных этапах гісторыі. Біяграфічныя артыкулы апавядаюць пра гістарычных асоб і іх генеалогію. Важнае месца ў выданні займаюць геральдыка, нумізматыка, генеалогія і гістарычная картаграфія. Шырока асвятляецца жыццё беларускай эміграцыі розных часоў і шэраг іншых тэм.

    Змяшчае шмат каляровых і чорна-белых здымкаў, малюнкаў, карт.

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі

    Энцыклапедыя прыроды Беларусі — пяцітомная энцыклапедыя, першы ў гісторыі беларускага народа шматтомны галіновы даведнік. Энцыклапедыя выдадзена ў 1983-1986 гг. на беларускай мове. Уключае больш за 15 тысяч артыкулаў пра флору і фаўну, рэкі і азёры, вадасховішчы, ахову прыроды і прыродакарыстанне, фізіка-геаграфічныя аб'екты і прыроду асобных рэгіёнаў Беларусі, радовішчы, карысныя выкапні, геалагічную будову і тэктанічныя структуры, клімат, метэаралагічныя, астранамічныя з'явы, навуковыя даследаванні і прыродазнаўчыя ўстановы на Беларусі, даследчыкаў прыроды і краязнаўцаў.

    Юрый Аляксандравіч Якімовіч

    Юрый Аляксандравіч Якімовіч (нар. 13 кастрычніка 1946, Мінск) — беларускі гісторык архітэктуры, педагог. Кандыдат архітэктуры (1979).

    Ян Скрыган

    Ян (Янка) Скрыга́н, сапр. Іван Аляксеевіч Скрыган (16 лістапада 1905, в. Труханавічы (цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць) — 18 верасня 1992; Псеўданімы: Аўлас, Відук, Я. Відук, Ян Відук, Дзед Аўлас (з П. Броўкам), Крушына, Я. Крушына, Пірат) — беларускі пісьменнік, паэт, навеліст, нарысіст, публіцыст і крытык.

    На іншых мовах

    This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
    Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
    Images, videos and audio are available under their respective licenses.