Беларускае казацтва

Беларускае казацтва — грамадская арганізацыя ў Беларусі. Зарэгістравана 9 кастрычніка 1995 года. Мэта арганізацыі — адраджэнне сацыяльна-культурнага пласта казацтва ў Рэспубліцы Беларусь на аснове хрысціянства, патрыятызму, служэнні Айчыне, адданасці беларускаму народу, яго Прэзідэнту і законнаму ўраду.

Колькосць удзельнікаў — каля 1,5 тысячы чалавек[1]. Шырока супрацоўнічае з Беларускай праваслаўнай царквой[1][2].

Вярхоўны атаман — Мікалай Дзмітрыевіч Улаховіч.

Спасылкі

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Михайлов М. Что казакам любо // Минский курьер
  2. http://www.snsobor.by/node/6
Беларуская патрыятычная партыя

Беларуская патрыятычная партыя — палітычная партыя Беларусі. Створаная ў 1996 г. з ліку актыўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Лідарам партыі з'яўляецца Мікалай Улаховіч. Лідар партыі адначасова з'яўляецца старшынёй грамадскага аб'яднання «Беларускае казацтва». Кіруючы орган — Савет.

Казацтва

Казакі — субэтнічная група пераважна ўсходніх славян.

Леў Аляксандравіч Акіншэвіч

Леў Аляксандравіч Акіншэвіч (25 студзеня (6 лютага) 1898, Санкт-Пецярбург — 7 лістапада 1980, ЗША; Псеўданімы: Воронич Л.) — беларускі і ўкраінскі гісторык, мемуарыст, правазнавец.

Мікалай Дзмітрыевіч Улаховіч

Мікалай Дзмітрыевіч Улаховіч (21 жніўня 1951, Мінск, БССР) — беларускі палітычны дзеяч, лідар Беларускай патрыятычнай партыі з 1999 г. Вярхоўны атаман РГА «Беларускае казацтва», называе сябе «народным генералам».

Рускія ў Беларусі

Рускія ў Беларусі — найвялікшая этнічная меншасць Рэспублікі Беларусь, якая складала 785 084 чалавек (8,26%) паводле перапісу 2009 г.

З тытульнай нацыянальнасцю - беларусамі - рускіх аб'ядноўвае доўгая і даволі складаная сістэма этна-моўных кантактаў. Для сучаснай рэспублікі характэрны самы высокі ў краінах СНД узровень неадпаведнасці паміж рускай і рускамоўнай ідэнтычнасцю. Так, рускімі сябе лічаць толькі 8,26 % насельніцтва, але рускую мову роднай называюць 40 %, а асноўнай - 70 % насельніцтва. Дасягнуўшы піка ў 1989 годзе (1,34 млн. або 13,2 %), доля і колькасць этнічных рускіх у краіне з тых часоў няўхільна скарачаецца, а рускамоўных - расце. Асаблівасцю рускага насельніцтва Беларусі з'яўляецца яго даволі дысперснае рассяленне па тэрыторыі краіны з максімальнай канцэнтрацыяй ў буйных абласных цэнтрах. Адметна і тое, што, у адрозненне ад Украіны, Казахстана, краін Прыбалтыкі, у Беларусі няма ні аднаго горада або рэгіёна, дзе б рускія складалі абсалютную ці хаця б адносную большасць насельніцтва. Максімальная канцэнтрацыя рускіх у Беларусі назіраецца ў г. Полацк (15%).

Дарэвалюцыйныя
(да 1918)
Даваенныя
(1918 — 1941)
Часоў
Вялікай Айчыннай вайны
(1941 — 1945)
Пасляваенныя
(1945 — 1991)
Сучасныя
(1991 — н.ч.)

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.