Барока

Барока (ад італ.: Barocco — няправільны, дзіўны) — вядучы кірунак у еўрапейскім, у т. л. беларускім мастацтве і архітэктуры з апошняй трэці XVI ст. і амаль да канца XVIII ст. Адметныя рысы барока — урачыстасць, кантрастнасць, ускладненасць форм, параднасць, пышны дэкор. Стыль эпохі Контррэфармацыі.[1]

Першапачаткова тэрмін «барока» меў негатыўны сэнс, бо сваёй відавочнай пышнасцю і вычварнасцю супрацьпастаўляўся гармоніі Рэнесансу. Галоўным фактарам узнікнення стылю барока з'яўляецца каталіцкая контррэфармацыя, якая з дапамогай новага мастацтва імкнулася абвергнуць ідэі гуманізму рэнесансу, барока быў прызваны праслаўляць і прапагандаваць моц улады, знаці і царквы, што, у пэўнай ступені, спарадзілі рэфармацыйны рух ва ўсёй Еўропе. Але разам з тым барока выразіў прагрэсіўныя ідэі аб складанасці светабудовы, бясконцасці і мнагастайнасці сусвету, яго зменлівасці. Мастацтва барока пачало адлюстроўваць дуалістычную прыроду чалавека, барацьбу ў ім нябеснага і зямнога пачаткаў, чалавек пачаў успрымацца як частка сусвету, як складаная асоба, перажываючая ўнутраныя канфлікты.

Мастацтва барока

У мастацтве стыль барока адметны рытмічнасцю і каларыстычным адзінствам кампазіцый, пышнасцю форм, спалучэннем ідэалізацыі вобразаў з нечаканымі кампазіцыйнымі і аптычнымі эфектамі, рэальнасці — з фантазіяй, рэлігійнай сціпласці — з падкрэсленай чутнасцю. Асабліва адрознівае барока ад іншых стыляў багацце дэталей, часта яркай паліхроміі, менш рэалістычныя твары суб'ектаў, і агульнае уражанне пабожнасці, якое і было адной з мэтаў гэтага мастацтва.

Пачынальнікамі традыцыі барока ў жывапісе лічаць двух выдатных італьянскіх мастакоў — Караваджа і Анібале Карачы, якія стварылі найбольш значныя працы ў канцы XVI ст. — пачатку XVII ст.

Прадстаўнікі:

Архітэктура барока

Panorama of Trevi fountain 2015
Фантан Трэві ў Рыме

Найбольш яскрава барока выражана ў сакральных пабудовах, касцёльная архітэктура стала духоўна-матэрыяльнай асновай яго фармавання. Характэрнай рысай барока ў архітэктуры з'яўляецца прасторавы размах — замест суразмернай з чалавекам маштабнасці нярэдка ўзнікае перавелічэнне памераў ордэрных формаў, злітнасць, цякучасць складаных, звычайна крывалінейных формаў, наяўнасць шматлікіх скульптур на фасадах і інтэр'ерах.

Да ліку першых твораў архітэктуры, у якіх ужо ясна праяўлялася барока, можна аднесці галоўную царкву ордэна езуітаў Іль Джэзу (Ісуса) у Рыме, пабудаваную архітэктарам Джакома дэ ля Порта ў 1575 годзе.

Прадстаўнікі:

  • Карл Мадэрна
  • Андрэ дэль Поцца
  • Ларэнца Бярніні
  • Бараміні
  • Петра да Картона

Літаратура, тэатр і музыка барока

Для літаратуры барока асабліва характэрны жанры рытарычнай царкоўнай пропаведзі і школьнай драмы, дзе важнае месца займаюць алегарычныя фігуры-персаніфікацыі; самабытна развіваюцца таксама розныя віды сатыры, раман, вялікія і малыя формы метафарычна насычанай паэзіі. У музычным тэатры адбываецца інтэнсіўнае развіццё оперы і балета, а асабліва ў музыцы росквіт больш складанай і свабоднай вакальна-інструментальнай поліфаніі і тэндэнцыі да адасаблення розных жанраў (канцэрта гроса, саната, сюіта ў інструментальнай музыцы).

Беларускае барока

Mahiloŭ, Teatralny-Škłoŭskaja. Магілёў, Тэатральны-Шклоўская (1901-17)
Езуіцкі касцёл у стылі барока, Магілёў

Барока для беларускай культуры з’явілася той вяршыняй, якой была, мабыць, готыка — для Францыі, рэнесанс — для Італіі, класіцызм — для Расіі[2]. Развіццё беларускага барока прайшло тры перыяды: ранняе (канец XVI — першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII — 30-я гг. XVIII ст.) і позняе, ці віленскае (30 — 80-я гг. XVIII ст.). Пачатак гэтай плыні ў Беларусі звязаны з будаўніцтвам, намаганнямі 1-га ардыната нясвіжскага князя Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока — касцёла езуітаў у Нясвіжы ў 15841593 гг. па праекце італьянскага архітэктара-езуіта Джавані Марыя Бернадоні.[3] Будынак у агульных рысах паўтарае галоўны ордэнскі храм езуітаў Іль Джэзу ў Рыме і ўяўляе сабой першую ў беларускім дойлідстве 3-нефавую крыжова-купальную базіліку.

Услед за езуіцкім касцёлам ў Нясвіжы ў беларускіх гарадах і вёсках пачынаюць будавацца пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Дынамічныя формы іхніх фасадаў, хвалістыя, неспакойныя лініі дэкору, кантрасныя спалучэнні мусілі сімвалізаваць зменлівасць і хуткаплыннасць чалавечага жыцця.

Рысы барока выявіліся таксама ў праваслаўных і ўніяцкіх храмах (Мікалаеўская царква ў Магілёве, базыльянская царква і іканастас у Супраслі, комплекс у Жыровіцах, уніяцкія цэрквы ў Барунах і Княжыцах)[4]. У праваслаўным храмабудаўніцтве стыль атрымаў адмысловую трактоўку, якая адрознівае яго ад вобразаў храмаў іншых канфесій Беларусі і праваслаўных цэркваў замежжа, спалучае ўласна праваслаўныя[5] візантыйскія і мясцовыя традыцыі[6] з мастацкімі асаблівасцямі барока, вылучаецца высокім узроўнем эмацыйна-эстэтычнага ўздзеяння[5] і надае непаўторнасць асобным помнікам[7]. Самабытна выглядае драўлянае культавае дойлідства на Беларусі[8]

Сучаснасць

У сучаснай практыцы традыцыі барока знайшлі ўвасабленне толькі ў выкарыстоўванні асобных элементаў стылю (гл. Царква ў гонар абраза Божай Маці Усецарыца, Магілёў). Спробы праектавання храмаў па ўзору праваслаўнага дойлідства Падняпроўскага рэгіёна, якое з’яўляецца найбольш адметным прадстаўніком праваслаўнай барочнай архітэктуры не атрымалі падтрымкі заказчыкаў[5].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Кізіма С. А., …
  2. Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  3. Тамара Габрусь. Наша «езуіцкае» барока
  4. Адам Мальдзіс. «Шляхецкая культура ХVII — першай паловы ХVIII ст. Эпоха барока»
  5. 5,0 5,1 5,2 В. Г. Арабей. ВОБРАЗНА-СТЫЛІСТЫЧНЫЯ РАШЭННІ СУЧАСНЫХ ПРЫХОДСКІХ ХРАМАЎ БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ (ВОПЫТ 1991—2013 ГАДОЎ)
  6. Адам Мальдзіс. «Шляхецкая культура ХVII — першай паловы ХVIII ст. Эпоха барока»
  7. Адам Мальдзіс. «Шляхецкая культура ХVII — першай паловы ХVIII ст. Эпоха барока»
  8. Адам Мальдзіс. «Шляхецкая культура ХVII — першай паловы ХVIII ст. Эпоха барока»

Літаратура

У Сеціве

Ікона

Абра́з, іко́на — у хрысціянстве жывапісная або рэльефная выява божастваў, святых, рэлігійных сюжэтаў.

Вытокі ўшанавання абразоў можна вывесці з першабытнага фетышызму. Культ абразоў у хрысціянстве атрымаў шырокае распаўсюджанне з IV ст. У праваслаўі іконы з'яўляецца неабходным элементам рэлігійнага культу, што знайшло адлюстраванне ў іканапісе.

Даследчыкі выказваюць думку, што самыя раннія абразы на тэрыторыі Беларусі (кан. 10 ст.; Полацк, Тураў), мабыць, візантыйскага паходжання (Еўфрасіння Полацкая атрымала абраз Маці Божай ад імператара Мануіла Камніна). У 11-15 ст. працягваўся візантыйска-балканскі ўплыў («Маці Божа Замілаванне» з-пад Брэста, «Успенне» з Мінска). З 16 ст. фарміруецца беларуская іканапісная школа, абразы ствараюцца ў Брэсце, Гродна, Пінску, Магілёве, Віцебску, Полацку, Мінску, Вільні і інш. Абразы малявалі на дошках (часцей ліпавых), па клеямелавым грунце яечнай тэмперай з алейнымі фарбамі. Яркасць, адметнасць беларускага іканапісу — алтарныя абразы, якія спалучаюць рысы готыкі, рэнесансу, барока. З 17 ст. пачалі маляваць на палатне. Уласна беларускі абраз знік пасля 1839 года, калі была ліквідавана царкоўная унія.

У эпоху барока абразы аздабляліся т.зв. «абкладамі» — накладнымі чаканенымі металічнымі рызамі.

Андрэй Хрыстафоравіч Белабоцкі

Андрэй Хрыстафоравіч Белабоцкі, Ян Андрэй Белабоцкі (сярэдзіна XVII ст., Перамышль — пасля 1712) — польска-беларуска-рускі паэт і філосаф эпохі барока.

Анфілада

Анфілада альбо анфіладная кампазіцыя — тып размяшчэння сумежных пакояў у інтэр'еры, калі міжпакаёвыя дзвярныя праёмы знаходзяцца па адной прамой лініі і ўтвараюць скразны праход.

Інтэр’ерныя анфілады жылых і парадных памяшканняў атрымалі шырокае распаўсюджанне ў архітэктуры барока і класіцызму. Манументальныя прасторавыя анфілады ўвасоблены ў структуры гарадоў, закладзеных у эпоху класіцызму. Разнастайнасць анфілад шырока выкарыстоўваецца ў сакральнай архітэктуры ўсіх культур.

Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мінск)

А́рхiкафедра́льны касцё́л Iмя́ Найсвяце́йшай Дзе́вы Мары́i ў Мінску — каталіцкі кафедральны сабор ў стылі віленскага барока, галоўны каталіцкі храм у Мінску, Беларусь. Кафедральны сабор Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Архірэйскі палац (Магілёў)

Архірэйскі палац — помнік архітэктуры позняга барока ў Магілёве. Узведзены ў 1772—1785 гг. для архіепіскапа Г. Каніскага архітэктарам І. К. Глаўбіцам. Гісторыка-культурная каштоўнасць міжнароднага значэння.

Архітэктурны стыль

Архітэктурны стыль — сукупнасць характэрных рыс і прыкмет архітэктуры.

Характэрныя рысы вызначанага часу і месца, якія выяўляюцца ў асаблівасцях функцыянальнага, канструктыўнага і мастацкага бакоў (прызначэнне будынкаў, будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі, прыёмы архітэктурнай кампазіцыі), фармуюць архітэктурны стыль.

Развіццё архітэктурных стыляў залежыць ад кліматычных, тэхнічных, рэлігійных і культурных фактараў.

Хоць развіццё архітэктуры напроста залежыць ад часу, не заўсёды стылі змяняюць адзін аднаго паслядоўна, вядома адначасовае суіснаванне стыляў як альтэрнатывы адзін аднаму (напрыклад, барока і класіцызм, мадэрн і эклектыка, функцыяналізм, канструктывізм і ар-дэко).

Базіліка

Базі́ліка (з грэч. мовы) — у архітэктуры выцягнуты, прамавугольны ў плане будынак, падзелены падоўжанымі радамі калонаў або слупоў на некалькі (звычайна 3 ці 5) частак (нефаў, наасаў), якія маюць самастойныя перакрыцці..

Сярэдні галоўны неф заўсёды вышэйшы за бакавыя, верхняя частка яго сцен, прарэзаная вокнамі, выступаў над дахамі бакавых нефаў. Перад уваходам базілікі — папярочны прытвор (нартэкс), а ў процілеглым канцы сярэдняга, большага па шырыні нефа — паўкруглы выступ (апсіда), накрыты паўкупалам. Першапачаткова базілікі мелі драўлянае перакрыцце, якое пазней замянілі мураваным скляпеністым. У Старажытным Рыме базілікі выкарыстоўваліся як судовыя залы, рынкі, біржы і інш. Пазней базіліка стала адным з асноўных тыпаў хрысціянскіх храмаў, пашырылася ў візантыйскай, сірыйскай, раманскай і гатычнай архітэктуры, а таксама ў архітэктуры Адраджэння і барока.

На Беларусі базілікі з'явіліся ў канцы 16 ст., пашырыліся ў 17—18 ст. Найчасцей выкарыстоўваліся ў культавых хрысціянскіх будынках (каталіцкіх, праваслаўных і уніяцкіх), зрэдку — у ратушах (Слуцк), сінагогах (Слонім).

Таксама: 1) раннехрысціянская царква; 2) старажытнарымскі будынак для ажыццяўлення судовых, гандлёвых, біржавых аперацый і пад.; 3) будынак зальнага тыпу на Усходзе; 4) шырока распаўсюджаны тып кампазіцыі хрысціянскіх храмаў.

Валь-дэ-Грас

Шпіталь Валь-дэ-Грас (фр.: Hôpital d'instruction des armées du Val-de-Grâce, HIA Val-de-Grâce) — французскі ваенны шпіталь, размешчаны ў 5-й акрузе Парыжа. Архітэктурны ансамбль складаецца з памяшканняў былога манастыра, барочнай царквы Валь-дэ-Грас і сучасных карпусоў.

Васьмярык

Васьмяры́к — у архітэктуры васьмівугольнае ў плане збудаванне або яго частка, якое звычайна ставілася на чатырохвугольную аснову, утвараючы т.зв. васьмярык на чацверыку.

Найстаражытнай васьміграннай пабудовай, верагодна, з'яўляецца Вежа Ветраў у Афінах, пабудаваная ў сярэдзіне I стагоддзя да н.э. Форма васьмерыка пашырана ў архітэктуры Візантыі, у паўднёвых славян (Балгарыя), Арменіі, Грузіі і інш. У Заходняй Еўропе вядомы ў раманскай архітэктуры, готыцы, найбольш пашырана ў стылях рэнесансу, барока і класіцызму. Васьмерыкі ў завяршэнні культавых пабудоў вядомы ў старажытна-рускім дойлідстве і звязаны з уплывам візантыйскай архітэктуры. На Беларусі ў XVI—XVIII стст. у форме васьмерыка будавалі некаторыя вежы гарадскіх умацаванняў, замкаў і палацаў, ратуш, а таксама культавыя будынкі, вежы манастыроў і кляштараў. Выкарыстоўваўся як у драўляным, так і ў мураваным дойлідстве.

Пры роўных перыметрах, васьмівугольная форма дазваляе атрымаць прыкладна на 20 % большую плошчу. За кошт меншай пры роўных аб'ёмах паверхні дасягаецца эканомія будаўнічых матэрыялаў, меншае ахаладжэнне ўзімку і награванне ўлетку, а акрамя таго — паляпшэнне асвятлення.

Версаль

Версаль — палацава-паркавы ансамбль у Францыі (фр.: Parc et château de Versailles), былая рэзідэнцыя французскіх каралёў ў горадзе Версаль, зараз з'яўляецца прыгарадам Парыжа; цэнтр турызму сусветнага значэння.

Версаль рабілі пад кіраўніцтвам Людовіка XIV з 1661 года, і стаў своеасаблівым помнікам эпохі «караля-сонца», мастацка-архітэктурным выразам ідэі абсалютызму. Вядучыя архітэктары — Луі Лево і Жуль Ардуэн-Мансар, стваральнік парку — Андрэ Ленотр. Ансамбль Версаль, найбуйнейшы ў Еўропе, адрозніваецца унікальнай цэласнасцю задумы і гармоніяй паміж архітэктурнымі формамі і перапрацаваным ландшафтам. З канца XVII стагоддзя Версаль з'яўляўся ўзорам для парадных загарадных рэзідэнцый еўрапейскіх манархаў і арыстакратыі, аднак прамых перайманняў яму няма.

Касцёл Святога Іосіфа і кляштар бернардзінцаў (Мінск)

Касцё́л Свято́га Іо́сіфа — рыма-каталіцкі храм на Высокім Рынку ў Мінску. Помнік архітэктуры стылю барока 17 стагоддзя.

Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя

Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя, неафіцыйна завецца таксама Фарны касцёл — каталіцкі сабор у горадзе Гродна, кафедральны сабор Гродзенскай дыяцэзіі, помнік архітэктуры і дэкаратыўна-манументальнага мастацтва барока і ракако.

Размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, будынак Кафедральнага касцёла Святога Францішка Ксаверыя з'яўляецца адным з сімвалаў Гродна.

Кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа

Кафедральны сабор Сашэсця Святога Духа — галоўны храм беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай царквы. Знаходзіцца ў Мінску.

Класіцызм

Класіцы́зм (фр.: classicisme, ад лац.: classicus — узорны) — мастацкі стыль і эстэтычны напрамак у еўрапейскім мастацтве XVII—XIX стст.

У аснове класіцызму ляжаць ідэі рацыяналізму, якія ярка праявіліся ў філасофіі Дэкарта. Мастацкі твор, з пункту гледжання класіцызму, павінен будавацца на аснове строгіх канонаў, тым самым выяўляючы складнасць і лагічнасць самой светабудовы. Цікавасць для класіцызму ўяўляе толькі вечнае, нязменнае — у кожнай з’яве ён імкнецца распазнаць толькі істотныя, тыпалагічныя рысы, адкідаючы выпадковыя індывідуальныя прыкметы. Эстэтыка класіцызму надае вялікае значэнне грамадска-выхаваўчай функцыі мастацтва. Многія правілы і каноны класіцызм бярэ з антычнага мастацтва (Арыстоцель, Гарацый).

Класіцызм устанаўлівае строгую іерархію жанраў, якія дзеляцца на высокія (ода, трагедыя, эпапея) і нізкія (камедыя, сатыра, байка). Кожны жанр мае строга пэўныя прыкметы, змешванне якіх не дапускаецца.

Музыкант

Музыкант — чалавек, які гуляе на якім-небудзь музычным інструменце або прафесійна займаецца музыкай.

Рызаліт

Рызалі́т (італ.: risalita — «выступ») — частка будынка, якая выступае за асноўную рысу фасада і ідзе па ўсёй вышыні будынка. Гэтыя архітэктурныя элементы звычайна сіметрычныя па адносінах да цэнтральнай восі будынка. Адрозніваюць таксама сярэднія, бакавыя і вуглавыя рызаліты.

Памеры выступу рызаліту большыя за таўшчыню сцяны будынка, але меншыя, чым яго шырыня.

Рызаліты ўносяць разнастайнасць у прасторавую арганізацыю фасада, таму яны выкарыстоўваліся пры будаўніцтве палацаў яшчэ з часоў Рэнесансу. Набылі папулярнасць у архітэктараў эпохі барока і класіцызму, а таксама ў часы захаплення гістарычнымі стылямі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў.

Сабор Святога Пятра

Сабор Святога Пятра (італ.: Basilica di San Pietro; Базіліка Святога Пятра) — каталіцкі сабор, які з'яўляецца самай буйной пабудовай Ватыкана і да апошняга часу лічыўся самай вялікай хрысціянскай царквой у свеце. Агульная вышыня сабора складае 136 м. Ніжні ўзровень — Ватыканскія гроты.

Сабор Святога Станіслава (Магілёў)

Сабор Унебаўзяцці Дзевы Марыі, Сабор Унебаўзяцця Дзевы Марыі і Святога Станіслава — каталіцкі сабор у Магілёве, Беларусь. Носіць статус сукафедральнага сабора Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Помнік архітэктуры ў стылі барока, пабудаваны ў 1738—1752 гадах. У інтэр'еры вылучаюцца фрэскі на біблейскія тэмы на скляпеннях храма.

Сафійскі сабор (Полацк)

По́лацкі Сафі́йскі сабо́р — помнік сакральнага дойлідства XI—XVIII ст. у г. Полацк. Лічыцца, што полацкая Сафія была пабудавана трэцяй, пасля вядомых на Русі сабораў у Кіеве (закладзены ў 1037 годзе) і Ноўгарадзе (каля 1045 года). Разбураны ў 1710 годзе, у сярэдзіне XVIII стагоддзя адноўлены як базіліка ў стылі віленскага барока і захоўвае такі выгляд дагэтуль.

Напрамкі ў заходнім мастацтве
Сярэднявечча
Новы час
Мадэрнізм
Сучаснае мастацтва
Дагістарычная Еўропа
Антычнасць
Сярэднявечча
Новы час
Сучасная гісторыя
Гл. таксама
 
Архітэктурна-дэкаратыўныя сістэмы ўсходнееўрапейскага барока

На іншых мовах

This page is based on a Wikipedia article written by authors (here).
Text is available under the CC BY-SA 3.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.